З фінансамі на “ты”
02.12.2017- Алімпіяда праводзілася чацвёрты раз з мэтай папулярызацыі фінансавых ведаў сярод школьнікаў, фарміравання ў іх практычных навыкаў карыстання фінансавымі інструментамі, развіцця фінансавай культуры і ўмацавання фінансавай дысцыпліны вучняў, - расказала начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкага абласнога ІРА А.М.Пітэнка. – У першым этапе спаборніцтва, які праходзіў на базе ўстаноў адукацыі, удзельнічалі больш за 12 тысяч дзяцей, у раённым/гарадскім этапах – больш за 700. Вучні адказвалі на тэставыя пытанні і выконвалі творчае заданне.
Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені атрымалі адзінаццацікласнікі Ганна Карневіч з сярэдняй школы № 8 Пінска, Юлія Кавальчук з гімназіі Кобрына, Сяргей Аўдзейчык з гімназіі № 1 імя Ф.Я.Перца Пінска і Андрэй Карпыза з сярэдняй школы № 3 Пружан. Пераможцы былі адзначаны каштоўнымі прызамі галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Брэсцкай вобласці.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.