Ад інавацыі – да якасці адукацыі

09.10.2017
На Ляхавіччыне ўпэўнены, што інавацыйная дзейнасць – адзін з асноўных спосабаў мадэрнізацыі не толькі асобнай установы адукацыі, але і сістэмы адукацыі раёна ў цэлым. Дзейнасць школы ці дзіцячага садка ў рэжыме інавацыі – умова эфектыўнага развіцця творчага патэнцыялу педагогаў. Сучасныя настаўнікі і выхавальнікі павінны ісці ў нагу з часам, знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых і цікавых метадаў педагагічнай дзейнасці.

З году ў год у раёне павялічваецца колькасць устаноў адукацыі, якія рэалізоўваюць інавацыйныя праекты. Так, калі ў 2014/2015 навучальным годзе іх было 2, то ў бягучым – 5.

Сёлета 3 установы адукацыі раёна прадоўжылі рэалізацыю інавацыйных праектаў: “Укараненне мадэлі псіхолага-педагагічнага суправаджэння вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі” (сярэдняя школа № 1 Ляхавіч), “Укараненне мадэлі суправаджэння інтэлектуальна адоранай моладзі ў працэсе яе прафесійнага станаўлення” (Крывошынская сярэдняя школа) і “Укараненне мадэлі педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевай гульні дзяцей дашкольнага ўзросту” (яслі-сад № 1 Ляхавіч).

Да інавацыйнай дзейнасці ў бягучым навучальным годзе далучыліся Жарабковіцкая сярэдняя школа (“Укараненне мадэлі рэгіянальнага адукацыйнага кластара як умова прафесійнага самавызначэння вучняў”) і гімназія № 1 Ляхавіч (“Укараненне кампетэнтнасна арыентаванай лічбавай мадэлі прафарыентацыйнай работы як кампаненту мабільнай адукацыі”). Гэтыя праекты разлічаны да 2020 года.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.