Дзеля шчасця кожнага дзіцяці

29.6.2015

- Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння прэстыжу дзейнасці і грамадскага прызнання працы прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, папулярызацыі інстытута прыёмнай сям’і, стварэння ўмоў для прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі прыёмных бацькоў, - расказала начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра сацыяльна-педагагічнай работы, аховы дзяцінства, спецыяльнай адукацыі Брэсцкага абласнога ІРА Н.В.Фяцісава. – Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу было адабрана 5 каманд. Удзельнікі спаборніцтва рыхтавалі візітоўкі сем’яў, дэманстравалі сацыяльныя ролікі, рашалі праблемныя педагагічныя сітуацыі і будавалі з прапанаваных матэрыялаў “дамы мары”, дзе адлюстроўваліся сямейныя каштоўнасці і творчасць. Кожная сям’я паказала непаўторнасць і творчы падыход да раскрыцця конкурснай тэмы, рознабаковыя дасягненні і захапленні.

Пераможцам конкурсу стаў дзіцячы дом сямейнага тыпу са Століна, дзе бацькамі-выхавальнікамі працуюць Святлана Анатольеўна і Уладзімір Максімавіч Кананчук. 2 месца заняла прыёмная сям’я Жанны Міхайлаўны Левай з Баранавіч, 3 месца – прыёмная сям’я Святланы Іванаўны і Аляксандра Іванавіча Стрэмаус з Ляхавіцкага раёна. Акрамя дыпломаў, пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.