Юныя знаўцы радыёэлектронікі

22.4.2015

Конкурс праводзіўся з мэтай далучэння вучняў да заняткаў навукова-тэхнічнай творчасцю, навукі і вынаходніцтва, пошуку і падтрымкі маладых талентаў, рэалізацыі іх творчых ідэй, укаранення ў практыку работы ўстаноў адукацыі новых і эфектыўных форм і метадаў развіцця навукова-тэхнічнай творчасці дзяцей.

Сёлета конкурсныя выпрабаванні складаліся з двух тураў – тэарэтычнага і практычнага. Тэарэтычны тур выяўляў веды вучняў па гісторыі і асновах электрарадыётэхнікі, электронікі і радыёаматарскай тэхналогіі. Практычны тур прадугледжваў зборку простай электроннай канструкцыі з прапанаванага камплекту дэталей.

Па рашэнні журы ў асабістым заліку лепшымі аказаліся Канстанцін Цімашэнка з сярэдняй школы № 21 Баранавіч, Георгій Буклага з Кобрынскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў і Аляксандр Васько з сярэдняй школы № 7 Брэста. У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі Кобрынскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў, на другім месцы – вучні сярэдняй школы № 21 Баранавіч, на трэцім – выхаванцы сярэдняй школы № 7 Брэста.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.