Асаблівая ўвага маладым спецыялістам!

6.4.2015

Асаблівая ўвага маладым спецыялістам!

Праблема прафесійнага росту маладога спецыяліста заўседы была і застаецца ў полі зроку метадычных служб усіх узроўней. Маладыя педагогі, якія, кожны год папаўняюць педагагічныя калектывы ўстаноў адукацыі, адрозніваюцца высокім узроўнем адукаванасці, добрым веданнем прадмета. І ў той жа час, зразумела, што ні адна вышэйшая ўстанова адукацыі не можа ў поўнай меры падрыхтаваць сваіх выпускнікоў да вырашэння тых педагагічных праблем, з якімі яны, безумоўна, сутыкаюцца ў школе, да валодання ўсімі тонкасцямі методыкі навучання і выхавання. Пытанню стварэння сістэмы адраснай педагагічнай падтрымкі маладых спецыялістаў: ад планавання да практычнай рэалізацыі і эфектыўнасці быў прысвечаны абласны семінар загадчыкаў раённых, гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў, які прайшоў на базе Іванаўскага раёна.