Заказчыкі кадраў выбіраюць пінскіх педагогаў

9.3.2015

- Дзякуючы выніковаму супрацоўніцтву з заказчыкамі кадраў, педкалектыў каледжа рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў, запатрабаваных на сучасным рынку працы, - гаворыць дырэктар установы С.А.Барчук. – Заказчыкі кадраў адзначаюць высокую якасць падрыхтоўкі нашых выпускнікоў. Дзякуючы гэтаму ўсе з іх паспяхова працаўладкоўваюцца.

Пінскі каледж БрДУ імя А.С.Пушкіна – адна з найстарэйшых устаноў адукацыі Беларусі. Сёлета каледж адзначае 75-годдзе з моманту свайго ўтварэння. За гэты час установа выпусціла не адну тысячу спецыялістаў, якія сёння працуюць у дзіцячых садках і школах. Многія выпускнікі каледжа звязваюць далейшае жыццё з педагогікай, робяць навуковую кар’еру, задзейнічаны ў народнай гаспадарцы краіны. Пераважная большасць учарашніх навучэнцаў працягвае адукацыю ў айчынных і замежных УВА.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.