«Панарама эфектыўнага вопыту ў адукацыі Берасцейшчыны (дзень сістэмы адукацыі г.Баранавічы)”

18.12.2019
12 снежня 2019 года ў ДУА «Гімназія № 1 г.Баранавічы” прайшло абласное метадычнае мерапрыемства «Панарама эфектыўнага вопыту ў адукацыі Берасцейшчыны (дзень сістэмы адукацыі г.Баранавічы)”. Падчас мерапрыемства работнікі адукацыі горада прэзентавалі свой багаты педагагічны, кіраўніцкі вопыт для аўдыторыі больш за 200 удзельнікаў – педагогаў, кіраўнікоў адукацыі Брэсцкай вобласці. Была арганізавана праца сямі секцый, у межах якіх праводзіліся творчыя майстэрні, майстар-класы, трэнінгі, актыўныя лекцыі, практыкумы, выставы і інш. – усяго 29 заняткаў і 9 стэндавых прэзентацый, арганізаваныя і праведзеныя 57 найлепшымі педагогамі горада. Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця мерапрыемства праходзілі з удзелам кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама на чале з першым намеснікам Жуком А.Ф., які выступіў пры адкрыцці Панарамы; кіраўніцтвам і супрацоўнікамі ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Віталі ўдзельнікаў мерапрыемства таксама рэктар інстытута Машчук А.В., начальнік упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Шастак Т.І., загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Лімошкіна С.П.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя-дэгустацыя прадукцыі малочнага камбіната (Ракуць В.І.), хлебазавода (Калесніковіч Н.У.) і вытворчага цэха г.Баранавічы “Бярозаўскага мясакансервавага камбіната” (Жуковіч У.У.), якая прыемна ўразіла гасцей якасцю і разнастайнасцю вырабаў гэтых прадпрыемстваў, прафесіяналізмам каманды маркетолагаў.

Неабходна адзначыць, што ўсе заняткі, выставы, праца творчых майстэрняў былі грунтоўна падрыхтаваны і праведзены на высокім узроўні і сталі вельмі карыснымі для ўдзельнікаў.

Адміністрацыя ДУА “Гімназія № 1 г.Баранавічы” (дырэктар Шырко М.М.) разам з працоўным калектывам забяспечыла камфортныя ўмовы правядзення дадзенага абласнога мерапрыемства, педагогі ўстановы прынялі самы актыўны ўдзел у стэндавых прэзентацыях, майстар-класах, у працы творчых майстэрняў…

Па выніках мерапрыемства, Дзяяржаўная вучэбна-метадычная ўстанова “Вучэбна-метадычны кабінет г.Баранавічы”, як адна з вядучых метадычных устаноў вобласці і надзейны партнёр нашага інстытута ў працы па павышэнні кваліфікацыі педагогаў, узнагароджана Ганаровым знакам ад імя рэктара інстытута.