Навучальны семінар на гаспадарчаразліковай аснове па тэме: “Галерэя эфектыўнай адукацыйнай практыкі: вопыт работы вядучых педагогаў – настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры”
23.12.2019 - 24.12.2019Рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара настаўнікаў беларусаведаў
Семінар прызначаны для кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія курыруюць метадычную работу, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, зацікаўленых у магчымасці павышэння прафесійнай кампетэнтнасці ў сферы методыкі выкладання школьнага прадмета «Беларуская мова і літаратура».
Галоўная мэта семінара – далучыць настаўнікаў да метадычных рэсурсаў выкладання беларускай мовы і літаратуры з улікам новых падыходаў у навучанні, але з абавязковым спасылам да традыцыйных базавых навучальных кампетэнцый, сфарміраваць у настаўнікаў сістэму новых ведаў пра метады і прыёмы выкладання, навучыць карыстацца прапанаваным метадычным кампанентам, развіваць камунікацыю ва ўмовах запатрабаванняў сучасных вучняў і іх бацькоў.
На семінары будзе прадстаўлены эфектыўны педагагічны вопыт настаўнікаў–практыкаў:
Бурвін Людмілы Міхайлаўны,
настаўніка–метадыста (ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”):
“Развіццё камунікатыўных навыкаў творчых здольнасцей вучняў на III-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі”;
Данілішынай Алёны Уладзіміраўны,
настаўніка–метадыста (ДУА “СШ № 12 г.Пінска”):
“Выкарыстанне інтэрактыўных сродкаў навучання для павышэння актыўнасці вучняў пры вывучэнні прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”;
Лаўрусіка Сяргея Іванавіча,
настаўніка–метадыста (ДУА “СШ №16 г.Брэста”):
“Арганізацыя педагагічнай дзейнасці па суправаджэнні інтэлектуальна–адораных вучняў”; “Развіццё творчых здольнасцей вучняў з дапамогай актыўных метадаў, форм навучання”;
Томчыка Дзімтрыя Сяргеевіча,
настаўніка беларускай мовы і літаратуры (ДУА “Гімназія № 1 г.Баранавічы”):
“Лінгвістычная работа на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры: праблема цэласнага аналізу моўных адзінак”; “Методыка напісання водгуку на прачытаны твор”.
Арыенціровачны кошт навучання (2 дні) –40 рублёў.
Аплата за ўдзел прымаецца 23.12.2019 г. па месцы правядзення семінара (ДУА "Брэсцкі абласны ІРА»).
Аплата пражывання ў інтэрнаце інстытута (суткі - 5 рублёў) аплачваецца асобна.
Пачатак семінара: 23 снежня 2019 г. – ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі” (г. Брэст, вул. Я.Купалы, 20/1).
Рэгістрацыя з 10.00. Пачатак заняткаў у 10.30.
Удзельнікам семінара неабходна прайсці рэгістрацыю (заяўка на семінар) на сайце інстытута (раздзел: Мерапрыемства – «Регістрацыя для ўдзелу ў семінары» да 20.12.2019 г.).
Кантактныя тэлефоны: працоўны (8 – 0162) 95 85 43, МТС +375 29526 69 75 (Медзічэнка Ларыса Яўгенаўна, метадыст упраўлення падтрымкі і развіцця эфектыўнай адукацыйнай практыкі); e-mail: poshuk@boiro.by.