«Сучасны літаратурны працэс і навейшая беларуская літаратура»

25.09.2020
25 верасня 2020 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры арганізуе навучальныя курсы (семінар) на платнай аснове (дыстанцыйная форма навучання): «Сучасны літаратурны працэс і навейшая беларуская літаратура».

Рэгістрацыя на навучальныя курсы № ОК-20-03


Мэта: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Семінар праводзіць:

ТАРАСАВА Святлана Мікалаеўна, старэйшы выкладчык ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Праграма курсаў уключае наступныя пытанні:

Сучасны этап літаратурнага развіцця. Структура літаратурнага працэсу канца ХХ ст. Змены ў структуры літаратурнага працэсу. Новыя формы прэзентацыі набыткаў беларускай літаратуры. Здабыткі і праблемы літаратурнага жыцця Беларусі пачатку ХХІ ст. Літаратурна-выдавецкі працэс. Літаратурны перыядычны друк (газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць” і інш.).

Тыпалогія навейшай беларускай літаратуры. Эстэтыка-выяўленчыя кірункі, плыні, тэндэнцыі. Авангардныя пошукі творчай моладзі. Найбольш значныя кнігі сучаснай паэзіі, іх уплыў на літаратурны працэс.

Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальныя дыстанцыйныя курсы праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-20-03)» з 09.09.2020 па 24.09.2020 г.)

Першы этап – 24.09.2020 (да 18.00) – рассылка слухачам навучальных курсаў логінаў і пароляў для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams;

Пачатак навучання: 25 верасня 2020 г. – 10.00.

Кошт навучання – 22 (дваццаць два) рублі (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў ( у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай падзнакай ОК-20-03;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие→Дополнительное образование и развитие→Академии-институты→Брестский областной ИРО→Обучающие курсы→ввести номер курсов (ОК-20-03). Здымак квітка аб аплаце высылаецца на адрас электронной пошты: market@boiro.by ці наViber нумар (29)526-69-75.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена даведка аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказны метадыст: Медзічэнка Ларыса Яўгенаўна, тэл.(80162)95-85-43, (29)526-69-75.


Скачать форму договора

Скачать форму акта