Падрыхтоўка да рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

06.05.2021
Паведамляем, што 6 мая 2021 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры арганізуе курсы на платнай аснове (дыстанцыйная форма навучання (№ ОК-21-37)): "Падрыхтоўка да рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»".

Рэгістрацыя на навучальныя курсы № ОК-21-37


Вебінар праводзіць:

Воюш Інга Дзмітрыеўна, дацэнт кафедры медыялогіі Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат філалагічных навук, дацэнт. З'яуляецца аўтарам вучэбна-метадычных комплексаў для факультэта журналістыкі (1), падручнікаў і дапаможнікаў (8), вучэбна-метадычных публікацый (8).

Праграма курсаў уключае наступныя пытанні:

  • Выбар і фармуляванне тэмы даследавання, асноўныя памылкі. Матывацыя вучняў.
  • Метады даследавання. Папулярныя тэмы.
  • Структура працы. Спосабы генерацыі і ідэй.
  • Праверка на плагіят.
  • Важныя моманты ў афармленні працы і прэзентацыі.
  • Абарона: жанр і тыповыя пытанні.
  • Псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да абароны.

Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальныя дыстанцыйныя курсы праводзіцца з 21.04.2021 па 05.05.2021 г.

Першы этап – 05.05.2021 (да 17.00) – рассылка слухачам навучальных курсаў пісьмаў з ідэнтыфікатарам і паролем доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса ZOOM;

Пачатак навучання: 06 мая 2021 г. – 15.00.

Кошт навучання24 (дваццаць чатыры) рублі (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай падзнакай ОК-21-37;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-21-37). Здымак квітка аб аплаце высылаецца на адрас электронной пошты: market@boiro.by.

Слухачам навучальных курсаў неабходна да 06.05.2021 адгампаваць форму дагавора аб навучанні (скачаць дагавор) і акта выкананых работ (скачаць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена даведка аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказны метадыст: Балтрамеюк Юлія Аляксееўна, тэл.(80162)95-85-51.