Выяўленне і кваліфікацыя памылак у пісьмовых працах па беларускай мове як прафесійнае ўменне настаўніка

15.06.2022
Паведамляем, што 15 чэрвеня 2022 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, пачатковага навучання і іншых зацікаўленых асоб арганізуе курсы на платнай аснове (дыстанцыйная форма навучання (№ ОК-22-38)).

РЭГІСТРАЦЫЯ НА НАВУЧАЛЬНЫЯ КУРСЫ:ОК-22-38


Вебінар праводзіць:

Рачэўскі Станіслаў Рыгоравіч, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат філалагічных наук.

Мэта вебінара – нацэліць настаўнікаў на мінімізацыю памылак і на адносную, а не абсалютную пісьменнасць.

Праграма курсаў уключае наступныя пытанні:

  1. Дзеці і пласт арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў, складаных арфаграм і пунктаграм.
  2. Граматычныя памылкі і чуццё мовы.
  3. Віктымныя дзеці, дзеці з асаблівасцямі развіцця і ацэньванне іх кантрольных і творчых прац: ці ёсць праблема?
  4. Праблема з напісаннямі, на якія не распаўсюджваюцца правілы.
  5. У чым небяспека адступленняў ад устаноўленай колькасці слоў, пунктаграм і арфаграм у кантрольных працах.
  6. Вытворчая неабходнасць – дыферэнцыяцыя вучняў пры кантролі ведаў у пісьмовай форме.
  7. Аб’ектыўныя прычыны фактычных і граматычных памылак і іх улік пры кантролі.
  8. Трэнінг у аднясенні памылак да пэўных тыпаў.
  9. Трэнінг: як правільна вымавіць і запісаць па-беларуску?

Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams.

Для правядзення дыстанцыйнага навучання неабходны наступныя параметры камп’ютара: АC Windows 7, 10; двух'ядравы працэсар; АЗП 4 ГБ; падключэнне да інтэрнэту 10мб/с, Web камера.

Пачатак навучання: 15 чэрвеня 2022 г. – 12.00.

Кошт навучання – 26 (дваццаць шэсць) рублёў (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі >ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-22-38;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие →Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-22-38). Здымак квітка аб аплаце высылаецца на адрас электронной пошты: market@boiro.by.

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 22-38 (уверсе старонкі).
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні і акта выкананых работ, запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена даведка аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказныя метадысты:
Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43,
Балтрамеюк Юлія Аляксееўна тэл.(80162) 95-85-51.

У выпадку ўзнікнення арганізацыйных і тэхнічных пытанняў звяртацца да Войніча Антона Мікалаевіча па тэл.(80162) 95-85-43.