Сучасныя тэхнікі візуалізацыі: перавагі, праблемы, рызыкі выкарыстання

16.09.2022
Паведамляем, што 16 верасня 2022 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для кіраўнікоў раённых (гарадскіх), школьных метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-філолагаў і іншых зацікаўленых асоб арганізуе курсы на платнай аснове (дыстанцыйная форма навучання).

РЭГІСТРАЦЫЯ НА НАВУЧАЛЬНЫЯ КУРСЫ: ОК-22-45


Вебінар праводзіць:

Рачэўскі Станіслаў Рыгоравіч, кандыдат філалагічных наук, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Мэта вебінара: забяспечыць павышэнне кампетэнтнаснай культуры настаўнікаў-філолагаў у галіне нагляднага прадстаўлення вучэбнага матэрыялу.

Праграма вебінара ўключае наступныя пытанні:

  1. Найбольш ужывальныя тэхнікі візуалізацыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: характарыстыкі, прапановы, парады:
  • карта памяці;
  • лінія часу;
  • воблак слоў;
  • логіка-сэнсавая мадэль;
  • інфармацыйная графіка;
  • мультымедыйная прэзентацыя;
  • нанясенне сімвалаў;
  • перакрыжаванка;
  • злучэнне гранямі;
  • рэкламны ролік;
  • відэафрагмент;
  • наклееная выразанка;
  • аб’емна-прасторавая кампазіцыя;
  • код хуткага рэагавання;
  • дапоўненая рэальнасць;
  • фотаілюстрацыя.

 

Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams.

Для правядзення дыстанцыйнага навучання неабходны наступныя параметры камп’ютара: АC Windows 7, 10; двух'ядравы працэсар; АЗП 4 ГБ; падключэнне да інтэрнэту 10мб/с, Web камера.

Пачатак навучання: 16 верасня 2022 г. – 14.00.

Кошт навучання – 26 (дваццаць шэсць) рублёў (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-22-45;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие →Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-22-45). Здымак квітка аб аплаце высылаецца на адрас электронной пошты: market@boiro.by.

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 22-45 (уверсе старонкі).
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні і акта выкананых работ, запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена даведка аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Балтрамеюк Юлія Аляксееўна тэл.(80162) 95-85-51.

У выпадку ўзнікнення арганізацыйных і тэхнічных пытанняў звяртацца да Войніча Антона Мікалаевіча па тэл.(80162) 95-85-43.