Эфектыўныя прыёмы падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове

01.03.2023
Паведамляем, што 1 сакавіка 2023 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі, раённых (гарадскіх), школьных метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, іншых зацікаўленых асоб, арганізуе курсы на платнай аснове (дыстанцыйная форма навучання.

РЭГІСТРАЦЫЯ НА НАВУЧАЛЬНЫЯ КУРСЫ ОК-23-16


Вебінар праводзяць:

ВАЛОЧКА ГАННА МІХАЙЛАЎНА – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-даследчага цэнтра Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кандыдат філалагічных навук, доктар педагагічных навук, прафесар. Кіраўнік аўтарскага калектыву па распрацоўцы канцэпцыі і адукацыйных стандартаў вучэбнага прадмета «Беларуская мова», вучэбных праграм па беларускай мове (5–11 класы), нормаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове. Аўтар манаграфіі «Тэарэтыка-метадычныя асновы развіцця звязнага маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы: 5–10 класы», аўтар і суаўтар 8 падручнікаў, з іх 2 эксперыментальных, 38 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 вучэбна-метадычных комплексаў па арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў, даведніка па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы, зборніка экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове (тэксты пераказаў), кантрольна-вымяральных матэрыялаў (дыктанты, пераказы для 5–9, 10–11 класаў, тэсты для 8–11 класаў) і інш. Прымала ўдзел у саставе рабочай групы па падрыхтоўцы новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2006–2008).

Старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, член рэдкалегіі навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», навуковага часопіса «Педагогическая наука и образование». Аўтар і суаўтар каля 200 навуковых і навукова-метадычных прац.

Праграма вебінара ўключае наступныя пытанні:

  • ЦЭ у сістэме выніковай атэстацыі вучняў.
  • Вучэбныя дапаможнікі і іншая вучэбная літаратура па беларускай мове пры падрыхтоўцы да ЦЭ.
  • Складанне і ацэньванне тэставых работ (у тым ліку з часткай С) па беларускай мове.
  • Выкарыстанне адкрытага банка тэставых матэрыялаў па беларускай мове.

 

ПІТЭНКА АЛЕНА МІКАЛАЕЎНА – начальнік ВМЦ развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях.

Пытанні для абмеркавання:

  • Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне падрыхтоўкі і правядзення ЦЭ.
  • Адказы на пытанні ўдзельнікаў.

 

Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальныя дыстанцыйныя курсы праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ОК-23-16) з 13.02.2023 па 01.03.2023г.

Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams.

Для правядзення дыстанцыйнага навучання неабходны наступныя параметры камп’ютара: АC Windows 7, 10; двух'ядравы працэсар; АЗП 4 ГБ; падключэнне да інтэрнэту 10мб/с, Web камера.

Пачатак навучання: 1 сакавіка 2023 г. – 14.00.

Кошт навучання – 28 (дваццаць восем) рублёў (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-23-16;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие →Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-23-16).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 23-16 (уверсе старонкі).
  2. Спампаваць форму дагавора (спампаваць дагавор) аб навучанні і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

 

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена сертыфiкат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Балтрамеюк Юлія Аляксееўна тэл.(80162) 95-85-51.