Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі з дапамогай элементаў методыкі Марыі Мантэсоры на ўроках беларускай мовы

15.03.2023
Паведамляем, што 15 сакавіка 2023 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі, раённых (гарадскіх), школьных метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, іншых зацікаўленых асоб, арганізуе курсы на платнай аснове (дыстанцыйная форма навучання.

РЭГІСТРАЦЫЯ НА НАВУЧАЛЬНЫЯ КУРСЫ ОК-23-15


Вебінар праводзіць:

КАЗЛОВІЧ Алена Юр’еўна - настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Стрыгінская сярэдняй школы” Бярозаўскага района, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Пераможца конкурсу “Я помню! Я ганаруся!”, прысвечанага Году гістарычнай памяці (арганізатары – Міністэрства адукацыі РБ і Установа Адміністрацыі Прэзідэнта РБ “Выдавецкі дом “СБ. Беларусь сёння”) (верасень 2021г.). Дыпламант Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу маладых пісьменнікаў “Адкрыццё” ў намінацыі “Паэтычныя творы, прысвечаныя Радзіме” “Беларусь - мая маці і мова, паветра і хлеб” у 2020г. (дыплом 1 ступені), абласнога конкурсу Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Пераможцы! Нашчадкi вам Гiмн вялiкай падзякi пяюць!» у 2015г. (дыплом 3 ступені), літаратурнага інтэрнэт-конкурсу Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Под рождественским небом” у 2020г. (дыплом 2 ступені).

Публікацыі Казловіч А.Ю.:

  1. Казловіч, А.Ю. Нагляднасць і візуалізацыя? Дапамогуць элементы методыкі Мантэсоры / А.Ю. Казловіч // Народная асвета. – 2022. – №8. – с. 32-35.
  2. Казловіч, А.Ю. Падзеі мінулага ў творчасці Міхаіла Зарэцкага / А.Ю. Казловіч // Народная асвета. – 2019. – №4. – с. 50-51.
  3. Казловіч, А.Ю. Прыём трыміно ў развіцці чытацкай пісьменнасці вучняў / А.Ю. Казловіч // Народная асвета. – 2022. – №11. – с. 32-35.
  4. Казловіч, А.Ю. Элементы методыкі Мантэсоры на ўроках беларускай мовы і літаратуры: навучанне без прымусу / А.Ю. Казловіч // Народная асвета. – 2019. – №2. – с. 65-67.
  5. Усцілоўская, А.Ю. Ліст кнігі / А.Ю. Усцілоўская // Літаратурнае чытанне ў 3 класе. – Мінск: Народная асвета, 2019. - с.105-106

 

Праблемныя пытанні:

  1. Элементы методыкі М. Мантэсоры на ўроках беларускай мовы: прычыны і мэты выкарыстання.
  2. Спецыфіка заданняў і практыкаванняў, створаных па методыцы М. Мантэсоры для ўрокаў беларускай мовы класах.
  3. Асаблівасці правядзення фізкультхвілінак з выкарыстаннем элементаў методыкі М. Мантэсоры.

 

Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальныя дыстанцыйныя курсы праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ОК-23-15) з 14.02.2023 па 15.03.2023г.

Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams.

Для правядзення дыстанцыйнага навучання неабходны наступныя параметры камп’ютара: АC Windows 7, 10; двух'ядравы працэсар; АЗП 4 ГБ; падключэнне да інтэрнэту 10мб/с, Web камера.

Пачатак навучання: 15 сакавіка 2023 г. – 14.00.

Кошт навучання – 28 (дваццаць восем) рублёў (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-23-15;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие →Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-23-15).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 23-15 (уверсе старонкі).
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

 

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Балтрамеюк Юлія Аляксееўна тэл.(80162) 95-85-51.