Урок ад А да Я або Лайфхакі ад настаўніка-метадыста
29.02.2024Рэгістрацыя на навучальныя курсы № ОК-24-03
Вебінар праводзіць:
Качкан Тамара Іосіфаўна - настаўнік-метадыст беларускай мовы і літаратуры, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) ДУА “Падольская сярэдняя школа” Астравецкага района Гродзенскай вобласці.
Тамара Іосіфаўна – аўтар шматлікіх артыкулаў па методыцы мовы і літаратуры, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), удзельнік падрыхтоўкі, рэцэнзавання вучэбна-метадычных матэрыялаў па профільных прадметах.
Праблемныя пытанні:
- Якую стратэгію навучання выбраць?
- Як сфармуляваць мэты настаўніка і мэты на мове вучняў?
- Якім метадам, формам і прыёмам работы на ўроку аддаваць перавагу?
- Як скіраваць усіх вучняў на напружаную і пасільную працу на ўроку?
- Як рэалізаваць развіццёвы і выхаваўчы патэнцыял урока?
- Як ацаніць працу ўсіх вучняў на ўроку?
Метадычны прадукт вебінара – алгарытм плана-канспекта ўрока.
Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальныя дыстанцыйныя курсы праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ОК-24-03) з 29.01.2024 па 28.02.2024г.
Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams.
Для правядзення дыстанцыйнага навучання неабходны наступныя параметры камп’ютара: АC Windows 7, 10; двух'ядравы працэсар; АЗП 4 ГБ; падключэнне да інтэрнэту 10мб/с, Web камера.
Пачатак навучання: 29 лютага 2024 г. – 12.00.
Кошт навучання – 30 (трыццаць) рублёў (1 чал.)
Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:
а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-24-03;
б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-24-03).
Слухачам навучальных курсаў неабходна:
- Запоўніць форму рэгістрацыі на навучальныя курсы (уверсе старонкі).
- Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.
Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Марчык Марына Уладзіміраўна.
У выпадку ўзнікнення арганізацыйных і тэхнічных пытанняў звяртацца па тэл. (80162) 95-85-43, Войніч Антон Мікалаевіч.