Водгук як від творчай работы

25.04.2024
Паведамляем, што 25 красавіка 2024 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі, раённых (гарадскіх), школьных метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, іншых зацікаўленых асоб, арганізуе курсы на платнай аснове (дыстанцыйная форма навучання (№ ОК-24-16)).

РЭГІСТРАЦЫЯ НА НАВУЧАЛЬНЫЯ КУРСЫ ОК-24-16


Вебінар праводзіць

Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў якасці адукацыі цэнтра ацэнкі якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі якасці адукацыі Акадэміі адукацыі.

Аўтар шэрагу публікацый па праблемах методыкі выкладання беларускай літаратуры, развіцця крэатыўнасці, сацыяльна-эмацыянальных навыкаў вучняў.

Праблемныя пытанні:

  1. Жанравая спецыфіка водгуку.
  2. План работы над водгукам.
  3. Тыповыя недахопы водгукаў вучняў.
  4. Рэкамендацыі па паляпшэнні напісання водгукаў.

 

Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальныя дыстанцыйныя курсы   праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-24-16) з 08.04.2024 па 25.04.2024 (уключна).

Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса  MS Teams.

Для правядзення дыстанцыйнага навучання неабходны наступныя параметры камп’ютара: АC Windows 7, 10; двух'ядравы працэсар; АЗП 4 ГБ; падключэнне да інтэрнэту 10мб/с, Web камера.

Пачатак навучання: 25 красавіка 2024 г. – 14.00.

Кошт навучання  – 30 (трыццаць) рублёў (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-23-15;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-24-16).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 23-15 (уверсе старонкі).
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампацаць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзена сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору. 

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Балтрамеюк Юлія Аляксееўна тэл.(80162) 95-85-51.