Праблемы выкарыстання кампетэнтнасна арыентаваных заданняў на ўроках беларускай літаратуры
05.10.2024Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-24-25)
Вебінар праводзіць:
Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра» (Гомельская вобласць), аўтар шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навукова-метадычных публікацый у часопісах “Беларуская мова і літаратура”, “Роднае слова”.
На вебінар запрашаюцца педагогі, якія жадаюць удасканаліць сваю прадметна-метадычную кампетэнтнасць праз знаёмства і асваенне задач сучаснай літаратурнай адукацыі на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
Настаўнікі-філолагі змогуць удасканаліць сваю прафесійную кампетэнтнасць праз пашырэнне ўяўленняў пра арганізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў у парадыгме класна-ўрочна-прадметнай сістэмы сучаснай школы, шляхі ўніверсальнага спалучэння кампетэнтнасна арыентаваных заданняў, іх магчымасцей, па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” ў кантэксце сучасных адукацыйных тэхналогій.
Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальныя дыстанцыйныя курсы праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-24-25) па 13.09.2024 (уключна).
Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams.
Слухачам навучальных курсаў неабходна спампаваць і запоўніць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт) (файлы выслаць на адрас электроннай пошты: market@boiro.by).
Пачатак навучання: 05 кастрычніка ў 12.00.
Кошт навучання – 30 (трыццаць) рублёў (1 чал.)
Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:
а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-24-25;
б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → Ввести номер курсов (ОК-24-25) и свои данные.
Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч, тэл.(80162) 95-85-43, Войніч Антон Мікалаевіч, тэл.(80162) 95-85-43.