Водгук як від творчай работы

16.10.2024
Паведамляем, што 16 кастрычніка 2024 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі, раённых (гарадскіх), школьных метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, іншых зацікаўленых асоб, арганізуе семінар на платнай аснове (№ ОК-24-35) на базе г. Баранавічы . Семінар праводзіцца для педагогаў г. Баранавічы, Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Івацэвіцкага раёнаў.

Рэгістрацыя на навучальныя курсы № ОК-24-35


Семінар праводзіць:

Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў якасці адукацыі цэнтра ацэнкі якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Акадэміі адукацыі.

Аўтар шэрагу публікацый па праблемах методыкі выкладання беларускай літаратуры, развіцця крэатыўнасці, сацыяльна-эмацыянальных навыкаў вучняў.

Праблемныя пытанні:

  1. Жанравая спецыфіка водгуку.
  2. План работы над водгукам.
  3. Тыповыя недахопы водгукаў вучняў.
  4. Рэкамендацыі па паляпшэнні напісання водгукаў.

 

Пачатак навучання: 16 кастрычніка 2024 г. – 11.00-14.00.

Адрас правядзення: Адрас правядзення: г. Баранавічы, ДУА «Сярэдняя школа №9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М. Халасцякова», вул. Брэсцкая, 42, актавая зала.

Кошт навучання – 30 (трыццаць) рублёў (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-24-35;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-24-35).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 24-35.
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт) , запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору. 

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Войніч Антон Мікалаевіч тэл.(80162) 95-85-43.