Водгук як від творчай работы
30.10.2024Рэгістрацыя на навучальныя курсы № ОК-24-40
Семінар праводзіцца для педагогаў г. Пінска, Пінскага раёна.
Семінар праводзіць:
Сенькавец Уладзімір Адамавіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, аўтар шэрагу вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, публікацый па праблемах методыкі выкладання беларускай літаратуры.
Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальны семінар праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-24-40) па 30.10.2024 (уключна).
Пачатак навучання: 30 кастрычніка 2024 г. – 11.00-14.00.
Адрас правядзення: г. Пінск, ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Пінска», вул. Гайдаенкі, 12, актавая зала.
Кошт навучання – 30 (трыццаць) рублёў (1 чал.)
Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:
а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-24-40;
б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-24-40).
Слухачам навучальных курсаў неабходна:
- Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 24-40.
- Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.
Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Войніч Антон Мікалаевіч тэл.(80162) 95-85-43.