Водгук як від творчай работы

06.11.2024
Паведамляем, што 06 лістапада 2024 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі, раённага, школьных метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, іншых зацікаўленых асоб, арганізуе семінар на платнай аснове (№ ОК-24-41) на базе г. Століна. Семінар праводзіцца для педагогаў Столінскага раёна.

Рэгістрацыя на навучальныя курсы № ОК-24-41


Семінар праводзіць:

Сенькавец Уладзімір Адамавіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, аўтар шэрагу вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, публікацый па праблемах методыкі выкладання беларускай літаратуры.

Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальны семінар праводзіцца на сайце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раздзел «Мерапрыемствы» – па ссылцы «Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-24-41) па 06.11.2024 (уключна).

Пачатак навучання: 06 лістапада 2024 г. – 12.00-14.30.

Адрас правядзення: г.Столін, УА «Столінская дзяржаўная гімназія», вул.Савецкая, 54, актавая зала.

Кошт навучання – 30 (трыццаць) рублёў (1 чал.)

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-24-41;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-24-41).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК 24-41.
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору. 

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Балтрамеюк Юлія Аляксееўна тэл.(80162) 95-85-51.