Гадуем маленькага патрыёта: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі

17.06.2025
Паведамляем, што 17 чэрвеня 2025 года ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі” для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі і іншых зацікаўленых асоб, арганізуе вебінар на платнай аснове (№ ОК-25-25) па тэме “Гадуем маленькага патрыёта: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі”.

Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-25-25)

Пытанні для разгляду:

  1. Канцэпцыя Tabula rasa і яе адукацыйнае значэнне ў працы з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
  2. Аптымальны дзіцячы ўзрост для фарміравання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.
  3. Зямля, якую завём Белай Руссю.
  4. У беларускага народа ёсць усё сваё.
  5. Наша галоўнае багацце – людзі і вынікі іх працы на беларускай зямлі.
  6. Беларускія хвілінкі і методыка іх правядзення ў дзіцячай групе.
  7. Беларускія гукі: з іх пачынаем знаёмства дзяцей з нацыянальнай мовай.
  8. Беларускія чытанкі: што выбраць педагогу.
  9. Беларускія гульні для маленькіх, чыстагаворкі, пацешкі, загадкі, ветлівыя звароты.
  10. Прынцыпы працы педагога ўстановы дашкольнай адукацыі ў галіне грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

 

Вебінар праводзіць:

РАЧЭЎСКІ Станіслаў Рыгоравіч, кандыдат філалагічных наук, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Падача заявак (рэгістрацыя) на навучальны семінар праводзіцца на сайце ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі” (раздзел “Мерапрыемствы” – па ссылцы “Рэгістрацыя на навучальныя курсы (№ ОК-25-25)” па 17.06.2025 (уключна).

Пачатак навучання: 17 чэрвеня 2025 г. – 12.00.

Кошт навучання – 32 (трыццаць два) рубля (1 чал.).

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-25-25;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести ФИО и номер курсов (ОК-25-25).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК-25-25.
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

 

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч тэл.(80162) 95-85-43, Войніч Антон Мікалаевіч тэл.(80162) 95-85-43.