Аб найбольш тыповых памылках на алімпіядах па беларускай мове і літаратуры пры напісанні водгуку і заданнях па літаратуры

26.09.2025
Паведамляем, што 26 верасня 2025 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі, раённага, школьных метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, іншых зацікаўленых асоб, арганізуе семінар на платнай аснове (№ ОК-25-36), на базе ДУА “Гімназія г.Ляхавічы”, па тэме “Аб найбольш тыповых памылках на алімпіядах па беларускай мове і літаратуры пры напісанні водгуку і заданнях па літаратуры”. Семінар праводзіцца для педагогаў Ганцавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Регистрация на обучающие курсы ОК 25-36


Сенькавец Уладзімір Адамавіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, аўтар шэрагу вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, публікацый па пытаннях методыкі выкладання беларускай літаратуры.

Пачатак навучання: 26 верасня 2025 г. – 10.00.

Адрас правядзення: г.Ляхавічы, ДУА “Гімназія г.Ляхавічы”, вул.Інтэрнацыянальная, 3, актавая зала.

Кошт навучання – 32.00 (трыццаць два) рублі.

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-25-36;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-25-36).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету) на навучальныя курсы ОК-25-36.
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч, тэл.(80162) 95-85-43, Войніч Антон Мікалаевіч, тэл.(80162) 95-85-43.