Факультатыўныя заняткі “Вытокі роднай мовы” – дадатковая крыніца навучання беларускай мове вучняў 1-4 класаў

25.03.2026
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі” паведамляе, што 25 сакавіка 2026 года для намеснікаў кіраўнікоў школ, якія курыруюць школу I ступені, настаўнікаў пачатковых класаў і іншых зацікаўленых асоб, арганізуе вебінар на платнай аснове па тэме “Факультатыўныя заняткі “Вытокі роднай мовы” – дадатковая крыніца навучання беларускай мове вучняў 1-4 класаў”.

Рэгістрацыя на курсы ОК 26-03


Пытанні для разгляду:

  1. Аб змесце праграмы факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы”.
  2. Неабходныя ўмовы навучання беларускай мове на факультатыўных занятках.
  3. Павышэнне вучэбнай матывацыі малодшых школьнікаў да вывучэння беларускай мовы праз курс факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы”.

Вебінар праводзяць:

ПУКАЛА ТАЦЦЯНА ПЯТРОЎНА – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі г. Белаазёрска, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

У сааўтарстве з настаўнікам гімназіі Сцяпурка В.С. распрацавала метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў пачатковых класаў “Вакол мяне дзівосны свет”, “Я жыву сярод людзей”, “Для чаго мы, людзі, на зямлі жывём” для правядзення  факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы” ў 2, 3 і 4 класах.

Таццяна Пятроўна з’яўлялася ўдзельнікам рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі ва ўстанове адукацыі”. У часопісе “Народная асвета” за 2022 год (№ 4) у раздзеле “Метадычная лабараторыя” надрукаваны артыкул “Майстар-клас “STEAM-падыход: практыка даследаванняў і пошуку”. За шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”.

СЦЯПУРКА ВАЛЯНЦІНА СЦЯПАНАЎНА – настаўнік пачатковых класаў у Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія г. Белаазёрска”, аўтар вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы” для 1-4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і вучэбна-метадычнага комплексу да гэтых заняткаў, які мае грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аўтар рабочых сшыткаў для 2-га класа “Мова – наша спадчына”, іншых метадычных матэрыялаў, публікацый у часопісе “Пачатковая школа”.

Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” адзначыла Сцяпурка Валянціну Сцяпанаўну, як аўтара кніг “Факультатыўныя заняткі “Вытокі роднай мовы” 2, 3, 4 класы” прэміяй – “10 самых папулярных аўтараў АіВ” за высокі рэйтынг продажаў у кнігарнях і вялікую папулярнасць сярод чытачоў.

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пачатак навучання: 25 сакавіка 2026 года – 10.00.

Кошт навучання – 35 (трыццаць пяць) рублёў (1 чал.).

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-26-03;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму "Разлік" (АРІП): Адукацыя і развіццё → Дадатковая адукацыя і развіццё → Акадэміі-інстытуты → Брэсцкі абласны ІРА → Навучальныя курсы → Увесці свае дадзеныя і нумар курсаў (ОК-26-03).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету);
  2. Запоўніць дамову на навучанне (скачаць дамову) і акт выкананых работ (скачаць акт) (не пазней за 25.03.2026 года), файлы выслаць на адрас электроннай пошты: market@boiro.by.

Пасля заканчэння навучальных дыстанцыйных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага дзяржавай узору (высланы поштай на адрас слухача).

У выпадку ўзнікнення арганізацыйных і тэхнічных пытанняў звяртацца па тэл.: 80162 95 85 43 – метадысты Даніш Анатоль Іванавіч, Войніч Антон Мікалаевіч.