Тыпалогія алімпіядных заданняў па беларускай мове і літаратуры
13.03.2026Рэгістрацыя на навучальныя курсы ОК 26-08
Вебінар праводзіць:
КУЛІКОВІЧ УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дактарант кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Арганізатар і распрацоўшчык (з 1991 года) штогадовых алімпіяд і творчых конкурсаў па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў, студэнтаў і настаўнікаў. Аўтар пяцідзесяці навукова-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры для школ, па тэорыі і практыцы рэдагавання для ўстаноў вышэйшай адукацыі.
Пачатак навучання: 13 сакавіка 2026 года – 12.00.
Кошт навучання на курсах складае 35 (трыццаць пяць) рублёў (1 чалавек).
Аплата за навучанне ажыццяўляецца па месцы жыхарства слухачоў:
а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ “Белінвестбанк” па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-26-08;
б) аплата таксама даступна праз Сістэму “Разлік” (ЕРИП):
Адукацыя і развіццё → Дадатковая адукацыя і развіццё → Акадэміі-інстытуты → Брэсцкі абласны ІРА → Навучальныя курсы → Увесці свае дадзеныя і нумар курсаў (ОК-26-08).
Фота квітанцыі аб аплаце дасылаецца на адрас электроннай пошты: market@boiro.by.
Слухачам навучальных курсаў неабходна:
- Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету);
- Спампаваць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт) (не пазней за 13.03.2026 года), файлы выслаць на адрас электроннай пошты: market@boiro.by.
Пасля заканчэння навучальных дыстанцыйных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага дзяржавай узору (высланы поштай на адрас слухача).
Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч, тэл.(80162) 95 85 43, Марчык Марына Уладзіміраўна, тэл.(80162) 35 21 70, Войніч Антон Мікалаевіч, тэл.(80162) 95 85 43.

