Аб найбольш тыповых памылках на алімпіядах па беларускай мове і літаратуры пры напісанні водгуку і заданнях па літаратуры (для педагогаў Лунінецкага раёна)

25.09.2026
Паведамляем, што 25 верасня 2026 года ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» для намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі, раённага, школьных метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, іншых зацікаўленых асоб, арганізуе семінар на платнай аснове (№ ОК-26-21), на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Лунінца», па тэме «Аб найбольш тыповых памылках на алімпіядах па беларускай мове і літаратуры пры напісанні водгуку і заданнях па літаратуры».

Рэгістрацыя на навучальныя курсы № ОК-26-21


Семінар праводзіцца для педагогаў Лунінецкага раёна.

Семінар праводзіць:

Сенькавец Уладзімір Адамавіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі», аўтар шэрагу вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, публікацый па пытаннях методыкі выкладання беларускай літаратуры.

Пачатак навучання: 25 верасня 2026 г. – 12.30.

Адрас правядзення: г.Лунінец, ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Лунінца», вул.Гагарына, 11, актавая зала.

Кошт навучання – 35.00 (трыццаць пяць) рублёў.

Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца:

а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-26-21;

б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → ввести номер курсов (ОК-26-21).

Слухачам навучальных курсаў неабходна:

  1. Запоўніць форму рэгістрацыі (анкету).
  2. Спампаваць форму дагавора аб навучанні (cпампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), запоўніць і адправіць на элекронную пошту: market@boiro.by.

Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Адказныя метадысты: Даніш Анатоль Іванавіч, тэл.(80162) 95-85-43, Войніч Антон Мікалаевіч, тэл.(80162) 95-85-43.