З творчым запалам у будучыню

12.04.2017
На Брэстчыне завяршыўся абласны фестываль мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі”, які сёлета праводзіўся пад дэвізам “Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні”. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

- Фестываль праходзіў сярод навучэнцаў 42 устаноў прафесійнай адукацыі з мэтай духоўна-маральнага і мастацка-эстэтычнага выхавання, арганізацыі цікавага і карыснага вольнага часу, развіцця аматарскай мастацкай творчасці і стварэння аптымальных умоў для самарэалізацыі таленавітай моладзі, - расказала дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці Т.П.Валявач. – У рамках фестывалю былі праведзены агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў “Арт-вакацыі”, конкурс сучаснай лічбавай творчасці “Арт-партал”, конкурс інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў для навучэнцкай моладзі “Крэон” і інтэрактыўны праект “Рэцытацыя”. У іх прынялі ўдзел каля 2 тысяч навучэнцаў. Абласное журы прагледзела і ацаніла 205 работ па сучаснай лічбавай творчасці, 65 метадычных распрацовак культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў і 37 творчых работ па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа ў інтэрактыўным праекце “Рэцытацыя”.

У аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў спаборнічалі 127 творчых калектываў і больш за 300 індывідуальных выканаўцаў. Лепшыя з іх прынялі ўдзел у гала-канцэрце на сцэне Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці. Двухгадзінная праграма гала-канцэрта складалася з 29 вакальных, музычных, харэаграфічных і тэатральных нумароў.

- Вельмі прыемна, што фестываль стаў масавым маладзёжным рухам, накіраным на паказ творчых набыткаў сістэмы прафесійнай адукацыі, - адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама А.Ф.Жук. – Фестываль прадэманстраваў высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў, разнастайнасць жанраў, новыя віды і формы аматарскай творчасці навучэнцаў.

Па выніках агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў “Арт-вакацыі” дыпломы І ступені ў розных намінацыях атрымалі народны камерны хор навучэнцаў, мужчынскі вакальны ансамбль, аркестр народных інструментаў, Алена Гарошка, Лізавета Ярмоліч і Дар’я Юркоўская з Пінскага каледжа БрДУ імя А.С.Пушкіна, харавы калектыў “МЛАДА”, студыя сучаснага танца, тэатр мініяцюр, Вераніка Давыдзік і педагог-арганізатар Л.П.Уласава з Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання, народны хор “Крынічанька”, вакальны квартэт “Крыніца”, мужчынская вакальная група і Дар’я Чысцякова з Пінскага дзяржаўнага ПТК лёгкай прамысловасці, вакальны квартэт з Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, вакальны дуэт Аляксандры Пракаповіч і

Наталлі Феранец, Аляксандра Аляксеева, Марыя Герасімук і Марына Бухта з Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, вакальнае трыа, ансамбль народных інструментаў “Світанак” і творчае аб’яднанне “Палітра” з Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, узорны духавы аркестр з Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання, творчае аб’яднанне “Спявай, гітара” і народны тэатр “На Мышанцы” з Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, калектыў народнага танца “Пацешкі”, танцавальны калектыў “Імпульс”, экспрэс-тэатр “Кур’ёз”, народны агіттэатр “Кантраст” і тэатр моды “Модэс” з Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В.Я.Чарнышова, танцавальны калектыў з Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, студыя сучаснага танца “Навігатар” з Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, тэатральная студыя “Рампа”, Станіслаў Гайдаеў і педагог-арганізатар А.А.Сашняніна з Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, тэатр мініяцюр са Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, тэатр моды “Дывертысмент” з Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя лёгкай прамысловасці, Алег Шэўчык з Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага ПТК, Дэвід Ясман, Аляксандра Палажнік і Арцём Савасцюк з Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа, Ганна Старажук з Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа БарДУ, Данііл Чапайла з Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання, Віктар Глазун з Пінскага дзяржаўнага індустрыяльна-педагагічнага каледжа, Ганна Каракіна і Уладзіслаў Уласаў з Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту.

У абласным конкурсе лічбавай творчасці “Арт-партал” лепшымі аказаліся інавацыі “Пункт погляду” Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага ПТК і “Расфарбуй сваё жыццё яркімі фарбамі” Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, відэанарысы “Людзі веры (культурная спадчына)” Пінскага дзяржаўнага ПТК лёгкай прамысловасці і “Людзі веры. Храм святой жывапачатковай троіцы Брэста” Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, дакументальныя фільмы “Творчасць даўжынёй у жыццё. Лепшае” Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання і “Тэатр “На Мышанцы” Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, відэакліпы “Разам са сваёй краінай” Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання і “Мы разам са сваёй краінай” Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага ПТК, рэкламныя ролікі “Музыка як частка мяне” Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці і “Зрабі правільны выбар!” Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, анімацыйныя работы “Геральдыка. Сімвалы спадчыны” Пінскага дзяржаўнага ПТК лёгкай прамысловасці і “Геральдыка. Сімвалы спадчыны. Баранавічы” Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання, работы з выкарыстаннем ІКТ “Спрадвечная повязь пакаленняў: святы і беларускія стравы ў творах Янкі Купалы і Якуба Коласа” Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і “Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы” Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, прэзентацыі “Сказ пра пясок” Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і “Мара – матэрыял – майстэрства” Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання, калажы “Валанцёры: заснавана на рэальных падзеях” Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання і “Калаж” Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі, фотаработы “Шчасце – гэта рух” Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання і “Я, імгненне шчасця” Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў.

У конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў “Крэон” лепшымі ў розных намінацыях прызнаны конкурсныя праграмы “Запаленае вамі не згасне святло…” Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В.Я.Чарнышова, “Мы сям’я. Значыць, мы разам” Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, “Міс Восень” Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання, “Лайфхакі нашага інтэрната” Бярозаўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, інфармацыйныя праграмы “Адкрыты дыялог, ці Жывая планета ідэй” Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання, “Рэліквіі маёй сям’і” Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, “Паспяховы той, хто сам гатовы прыняць поспех ад жыцця” Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, “Топ 5 карысных парад для інтэрната” Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, святочныя праграмы “Пад святочным сузор’ем настаўніка” Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, “Легпрам плюс” Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В.Я.Чарнышова і “Пасвячэнне ў жыхары” Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, а таксама вербацім “Што мы ведаем пра іх?” Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

У інтэрактыўным праекце “Рэцытацыя” наймацнейшымі аказаліся Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання, Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А.Я.Кляшчова, Баранавіцкі дзяржаўны ПТК сферы абслугоўвання, Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці, Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ПТК, Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі і Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.