З навукова-даследчым азартам
07.02.2017- Канферэнцыя праводзілася сярод вучняў 8 – 11 класаў з мэтай выяўлення, падтрымкі і развіцця адораных дзяцей, удасканалення культуры навуковых даследаванняў і фарміравання культуры вядзення навуковай дыскусіі, далучэння школьнікаў да інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, - расказала начальнік вучэбна-метадычнага аддзела агульнаадукацыйных дысцыплін Брэсцкага абласнога ІРА С.М.Саяпіна. – У адборачным этапе канферэнцыі ўдзельнічалі 318 работ, сярод якіх былі адабраны 190 лепшых. Іх абарона праходзіла ў форме вусных паведамленняў у 15 секцыях па філалагічным, гісторыка-грамадазнаўчым, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчанавуковым напрамках. Пры ацэньванні работ журы звяртала ўвагу на ступень іх самастойнасці, грамадска карысную накіраванасць, практычную значнасць і актуальнасць даследаванняў, творчы характар, абгрунтаванасць, дакладнасць, лаканічнасць і лагічнасць выкладання матэрыялу, аргументаванасць адказаў падчас абароны і афармленне. Вучні падрыхтавалі цікавыя работы ў розных галінах навукі, паказаўшы сябе ўдумлівымі, сур’ёзнымі і стараннымі даследчыкамі. Асобы дзякуй сярэдняй школе № 3 Бярозы і раённаму аддзелу адукацыі, спорту і турызму за высокі арганізацыйны ўзровень мерапрыемства.
Дыпломы І ступені атрымалі сямікласніца Дар’я Масюк з сярэдняй школы № 4 Іванава (“Нарцысізм ХХІ стагоддзя: ні дня без сэлфі”), васьмікласнік Ягор Кузьмін з гімназіі № 1 Брэста (“Абагульненне формулы Піка”), дзевяцікласнікі Раман Кірчук з Высокаўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна (“Функцыянальная значнасць неалагізмаў у прозе А.І.Салжаніцына (на матэрыяле тэксту твора “Архіпелаг ГУЛАГ”)”), Паліна Харламава з сярэдняй школы № 16 Баранавіч (“Эколага-фаўністычны аналіз дзённых лускакрылых ваколіц Баранавіч”), Раман Дземідовіч з гімназіі № 1 Брэста (“Генератар лагічных задач”), Вікторыя Цубарэнка з сярэдняй школы № 3 Баранавіч (“Іспанскія прыказкі і прымаўкі як адзін са спосабаў абагачэння слоўнікавага запасу вучняў”), Уладзіслаў Заруба з гімназіі Кобрына (“Аўтаматычны дазатар мыла”), дзесяцікласнікі Антон Завалюк з гімназіі № 2 Баранавіч (“Атрыманне наначасціц золата і іх прымяненне”), Ганна Заяц з сярэдняй школы № 3 Ганцавіч (“Даследаванне ўласцівасцей журавін і іх уплыў на арганізм чалавека”), Ульяна Зімнікава з гімназіі № 2 Брэста (“Аптымальнае пераадоленне перашкод пры праектаванні дарог”), Дар’я Манюк з ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста (“Тэарэма аб чатырох фарбах. Простая задача са складаным рашэннем”), Андрэй Маркоўскі з Валавельскай сярэдняй школы Драгічынскага раёна (“Гісторыка-архітэктурныя паралелі паміж аграгарадком Заказель у Беларусі і Кёльнам у Германіі”), Андрэй Палюховіч з сярэдняй школы № 15 Пінска (“Вёска Вялікія Дварцы: ад гісторыі вёскі да стварэння музея”), адзінаццацікласнікі Кацярына Кароль з Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава (“Калі ж надыдзе эра міласэрнасці? Аксіялагічная прастора сучаснай моладзі ў аповесці “Клас карэкцыі” К.Мурашовай”), Настасся Касцюк з Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І.Нядзведскага Лунінецкага раёна (“Асаблівасці выяўлення нацыянальнага характару беларусаў у сучаснай беларускай прозе ў жанры апавядання”), Мікіта Качурка з сярэдняй школы № 7 Баранавіч (“Парушэнні літаратурных норм у мове сучаснай беларускай публіцыстыкі”), Дзіяна Марчык з ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста (“Біяманіторынг асяроддзя ў Брэсце па ступені флуктуіруючай асіметрыі лісця ліпы сэрцалісцевай”), Аляксандра Грыдзюшка з гімназіі № 2 Пінска (“Раманы Джэйн Осцін як прататып сучаснага лірычнага рамана”), Аляксей Барэйша і Уладзіслаў Невар з сярэдняй школы № 15 Пінска (“Даследаванне страт цяпла на прыкладзе інкубатара і брудара”), а таксама дзевяцікласніца Юлія Назарэнка і дзесяцікласнік Антон Засімук (“Горад – асяроддзе жыцця”), дзесяцікласнік Дзмітрый Кулажанка і адзінаццацікласнік Уладзіслаў Хала (“Сістэма аўтаматычнага тэсціравання KvaKda”) з гімназіі № 1 Брэста.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.