Сучасны літаратурны працэс і навейшая беларуская літаратура
27.09.2024Мэта: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Семінар праводзіць ТАРАСАВА Святлана Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык ДУА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»”.
Праблемнае поле вебінара:
Сучасны этап літаратурнага развіцця. Структура літаратурнага працэсу канца ХХ – пачатку ХХI ст. Змены ў структуры літаратурнага працэсу. Новыя формы прэзентацыі набыткаў беларускай літаратуры. Здабыткі і праблемы літаратурнага жыцця Беларусі пачатку ХХІ ст. Літаратурна-выдавецкі працэс. Літаратурны перыядычны друк (газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць” і інш.).
Тыпалогія навейшай беларускай літаратуры. Эстэтыка-выяўленчыя кірункі, плыні, тэндэнцыі. Авангардныя пошукі творчай моладзі. Найбольш значныя кнігі сучаснай паэзіі, іх уплыў на літаратурны працэс.
Па выніках on-line галасавання пры рэгістраціі на платформе GOOGLE слухачам вебінара можа быць прапанаван разгляд наступнай тэматыкі:
– сучасная дзіцячая беларуская літаратура;
– беларуская масавая літаратура;
– постмадэрнізм і сучасная беларуская літаратура.
Пачатак навучання: 27 верасня 2024 г. – 14.00.
Падача заявак (рэгістрацыя) уверсе старонкi.
Пасля рэгістрацыі слухачам навучальных курсаў будуць высланы пісьмы са спасылкай доступу да канферэнцыі для навучання з выкарыстаннем сервіса MS Teams.
Слухачам навучальных курсаў неабходна спампаваць і запоўніць форму дагавора аб навучанні (спампаваць дагавор) і акта выкананых работ (спампаваць акт), (файлы выслаць на адрас электроннай пошты: market@boiro.by).
Кошт навучання – 30 (трыццаць) рублёў (1 чал.)
Аплата за навучанне можа ажыццяўляцца: а) па месцы жыхарства слухачоў (у мясцовых аддзяленнях сувязі ці банкаў) на бягучы (разліковы) рахунак BY31BLBB36320200298147001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці г.Брэст, код BLBBBY2X, УНН 200298147, ОКПО 05899548 з абавязковай паметкай ОК-24-28; б) аплата таксама даступна праз Сістэму «Разлік» (ЕРИП): Образование и развитие → Дополнительное образование и развитие → Академии-институты → Брестский областной ИРО → Обучающие курсы → Ввести номер курсов (ОК-24-28) и свои данные.
Па заканчэнні навучальных курсаў будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору. Адказныя метадысты: Медзічэнка Ларыса Яўгенаўна, тэл. (80162) 98-06-93, альбо 8-029 526 69 75, Войніч Антон Мікалаевіч, тэл.(80162) 95-85-43.