Макавецкая Любоў Васільеўна

Макавецкая Любоў Васільеўна,
дырэктар ГУА “Радчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс
яслі-сад - базавая школа” Столінскага района
rdc@stolin.edu.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Радчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа" існуе ў гэтым статусе з 01 лістапада 2002 года, складаецца з аднаго будынка, у якім  размяшчаецца дашкольная група і базавая агульнаадукацыйная школа. Усяго навучаецца 38 дзяцей, з іх 7 - дашкольнікі.

"Праменьчык" - радасная і аптымістычная назва дашкольнай групы. Тут працуе адна рознаўзроставая група. Тут створаны ўсе ўмовы для развіцця дзяцей. У распараджэнні дашкалят ўтульная спальня, гульнявы пакой. А яшчэ аптымальны рухальны рэжым, псіхалагічны камфорт, гартаванне, дастатковае харчаванне. У дашкольнай групе ёсць кампутар, музычны цэнтр.

Ахоп дашкольнай адукацыяй складае - 100%.

Найважнейшым рэсурсам ў забеспячэнні якасці адукацыі з'яўляецца прафесійная кампетэнтнасць педагогаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. У нашай установе вучэбна-выхаваўчы працэс забяспечваюць 13 настаўнікаў, 2 выхавальніка, музычны кіраўнік. Карэкцыйна-педагагічную дапамогу аказваюць педагогі раённага ЦКРНіР, спецыялісты раённага сацыяльна-педагогічнага цэнтра. У канцы кожнага навучальнага года спецыялісты ЦКРНіР праводзяць работу па выяўленню дзяцей з АПФР і сумесна з педагогамі распрацоўваюць індывідуальны план працы для кожнага такога дзіцяці.

Выхаваўча-адукацыйны працэс з дзецьмі дашкольнага ўзросту вядзецца дыферэнцыравана. Тут да кожнага дзіцяці імкнуцца знайсці свой падыход, развіваюць інтарэсы, здольнасці. Далучаюцца да гэтага працэсу і настаўнікі. Агульнашкольныя мерапрыемствы, такія як "Першы званок", "30 дзён у школе", "Дзень настаўніка", "Свята Буквара", "Развітанне з пачатковай школай", Дні здароўя праходзяць абавязкова з удзелам дашкольнікаў. А Навагодняя елка, Свята мам, Свята Абаронцы Айчыны, развітанне з дашкольнай групы і інш. У дашкольной групе праходзяць абавязкова з удзелам школьнікаў. Таму праблема адаптацыі выпускнікоў дзіцячага сада да ўмоў школы тут не існуе як такая. Выхавальнікі ведаюць патрабаванні, якія прад'яўляюцца да будучых першакласнікаў, а кожны настаўнік пачатковай школы валодае зместам праграмы па дашкольнай адукацыі. Педагогі школы і дашкольнай групы працуюць у цесным кантакце. Узаеманаведванне заняткаў і ўрокаў, сумесныя метадычныя аб'яднанні, пасяджэнні педагагічных саветаў, метадычныя тыдні, педагагічныя марафоны, кірмаш педагагічных ідэй забяспечваюць поўную пераемнасць у іх працы.

Умовы вучэбна-педагагічнага комплексу дазваляюць эфэктыўна ажыццяўляць пераемнасць паміж дашкольнай і школьнай адукацыяй.

У нашай установе ўстаноўлены цесныя кантакты паміж дашкольнай групай і школай. За час існавання вучэбна-педагагічнага комплексу, склалася пэўная сістэма работа па пераемнасці. Мы працуем па трох накірунках забеспячэння пераемнасці паміж дашкольнай і школьнай адукацыяй.

Метадычная работа. Метадычная работа ў сістэме «дашкольная група - школа» накіравана на плённае супрацоўніцтва выхавальнікаў, настаўнікаў, дзяцей і бацькоў. Настаўнікі школы маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з формамі і метадамі працы, якія выкарыстоўваюцца ў дашкольнай групе, даведацца асноўныя патрабаванні праграмы, па якой працуе дашкольная група, убачыць сваіх будучых першакласнікаў у звыклым для іх становішчы. А выхавальнікі дашкольнай групы лепш пазнаёміцца з праграмамі для дзяцей 1 класа, даведацца асноўныя напрамкі работы настаўнікаў пачатковых класаў, убачыць сваіх выпускнікоў на ўроках у школе. Дадзеныя формы працы дазваляюць вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе працы, выявіць недахопы, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пераемнасці, вызначыць спосабы ўдасканалення вучэбнай працы. Дзякуючы такім мерапрыемствам, выхавальнікі і настаўнікі ўзбагачаюцца ведамі ў нарматыўна - прававых пытаннях, выкарыстанні інтэрактыўных формаў і метадаў працы з дзецьмі ў дашкольнай групе і школе. У нас арганізавана наведванне адкрытых заняткаў у старэйшай групе і ўрокаў у першым класе школы. На занятках у дашкольнай групе прысутнічае настаўнік, які набірае дзяцей у 1 клас у наступным навучальным годзе. Праводзяць гэтыя заняткі (па навучанні грамаце і элементарных матэматычных уяўленняў) выхавальнікі, як правіла, у красавіку, калі ў дзяцей, з аднаго боку, ужо сфарміраваны дастаткова фундаментальныя прадстаўленні па адукацыйных абласцях, маюцца асновы псіхалагічнай гатоўнасці дзяцей да навучання ў школе, а з другога - яшчэ ёсць час для працягу гэтай працы. Пасля заняткаў педагогі маюць магчымасць сумесна абмеркаваць надзённыя праблемы і скарэктаваць сваю дзейнасць, што дае магчымасць удасканальваць метады навучання дзяцей. Таксама выхавальнікі дашкольнай групы, у сваю чаргу, не забываюць пра сваіх выхаванцаў, пастаянна сочаць за іх поспехамі, наведваючы адкрытыя ўрокі. Таксама ў рамках гэтай працы ў мінулым навучальным годзе адбыліся: паказ навагодняга спектакля для выхаванцаў «У гасцях у казкі», якую падрыхтавала Варанец Л.М, бібліятэкар, з вучнямі 4-5 класаў, сумесная выстава творчых работ «Навагодняя фантазія», «Мая мама лепш за ўсіх», «Выратавальнікі вачыма дзяцей», адзіны Дзень здароўя. Кожнае такое сумеснае мерапрыемства выклікае ў нашых выхаванцаў захапленне, здзіўленне, радасць і жаданне вучыцца ў школе.

І яшчэ важную ролю у арганізацыі пераемнасці адыгрываюць асобы выхавацеля і настаўніка. Выхавальнік у дашкольнай групе - гэта другая мама, якая можа абняць малога, пагладзіць па галоўцы. І дзіця цягнецца да свайго выхавальніка. Але вось сённяшні дашкольнік прыходзіць у школу, і яго сустракае настаўнік. Усё адразу змяняецца: вучань павінен трымаць дыстанцыю паміж сабой і настаўнікам. Таму і адаптацыя вучня да школы больш зацяжная, чым у дзіцячым садзе.

Штогод педагогі нашай ўстановы прымаюць актыўны ўдзел у педагагічным марафоне па пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і I ступенню агульнай сярэдняй адукацыі. Тэматыка педагагічных марафонаў за апошнія гады наступная: «Фарміраванне даследчых уменняў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў», «Экалагічнае выхаванне дашкольнікаў і вучняў I ступені ў розных відах дзейнасці», «Фарміраванне нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў у розных відах дзейнасці”. Падчас правядзення педагагічнага марафону выхавальнікі і настаўнікі I ступені даюць адкрытыя ўрокі і заняткі, паказваюць майстар-клас, праводзяць семінары і г.д. Вынікі педагагічных марафонаў падводзяцца на ўзроўні раёна, дзе педагогі нашай школы дзеляцца вопытам сваёй работы. Так, выхавальнік дашкольнай адукацыі Багародава К.Ю. дзялілася вопытам работы па арганізацыі даследчай дзейнасці з дашкольнікамі. Па выніках педагагічнага марафону, які праводзіўся ў 2017/2018 навучальным годзе, педагогі нашай ўстановы занялі другое месца ў раёне.

Праца з дзецьмі. Праца з дзецьмі старэйшай групы на працягу года накіроўваецца на азнаямленне дашкольнікаў з паняццем "школа". Дзеці даведваюцца: што такое школа? навошта трэба хадзіць у школу? хто гэта - настаўнік? што такое ўрок, калі ўсё зменіцца? і т. д. Для падтрымання ў дзяцей ўстойлівай цікавасці мы выкарыстоўваем разнастайныя формы работы:

  1. Непасрэдна адукацыйная дзейнасць.
  2. Размовы аб школе.
  3. Разгляданне малюнка «Школа» і ілюстрацый на школьную тэматыку.
  4. Экскурсіі па школе, у школьны краязнаўчы музей, бібліятэку.
  5. Чытанне і аналіз дзіцячай мастацкай літаратуры пра школьнае жыццё, завучванне вершаў.
  6. Азнаямленне з прыказкамі і прымаўкамі.
  7. Разгляданне школьных прылад і загадванне загадак пра іх.
  8. Славесныя і дыдактычныя гульні на школьную тэматыку.
  9. Сюжэтна-ролевая гульня «Школа».

Вучні пачатковых класаў частыя госці ў дашкольнай групе, паказваюць сцэнкі, цэлыя спектаклі, распавядаюць пра школу. Будучыя першакласнікі знаёмяцца з будучым класным пакоем, дзе ім дазваляюць пасядзець за партай, выйсці да дошкі, на якой можна пакінуць свой аўтограф.

Вынікам такой працы з'яўляецца праяўленне ў дашкольнікаў цікавасці да школьнага навучання, матывацыі на вучобу, фарміруюцца станоўчыя адносіны да школы, настаўніка.

Усе дадзеныя формы і многія іншыя выклікаюць цікавасць у дзяцей пайсці ў школу, прыбіраюць трывожны стан і даюць упэўненасць у сваіх сілах.

Праца з бацькамі. Праца з бацькамі будучых першакласнікаў на працягу года накіравана на асвету бацькоў па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да школьнага навучання.

Настаўнікі школы і выхавацелі дашкольнай адукацыі нацэльваюць бацькоў на тое, каб дзеці дашкольнікі наведвалі дашкольную групу. На працягу ўсяго часу існавання дашкольнай групы ўсе будучыя першакласнікі наведвалі групу. Выхавальнікі вядуць крапатлівую працу з бацькамі па растлумачэнню ім важнасці падрыхтоўчай работы да школы, пра развіццё пазнавальных і творчых здольнасцяў у дзяцей - дашкольнікаў.

Кожны год у пачатку года праводзіцца анкетаванне бацькоў для вывучэння самаадчування сям'і напярэдадні школьнага жыцця дзіцяці. Спецыяльна для бацькоў аформлены стэнд "Хутка ў школу", дзе яны могуць знайсці карысную інфармацыю. На працягу года былі арганізаваны кансультацыі для бацькоў па наступных тэмах: «Цяжкасьці адаптацыі дзіцяці да школы і шляхі іх пераадолення», «Рэжым будучага школьніка», «Партрэт першакласніка» і інш.

Выхавацелямі складзены памяткі для бацькоў: «Як развіць у дзіцяці любоў да чытання», «Гульня - гэта сур'ёзна», «Выхаванне дабрынёй», у якіх даюцца парады і рэкамендацыі па развіцці і выхаванні дашкольнікаў у мэтах іх паспяховай падрыхтоўкі да школы. У канцы года праводзіцца бацькоўскі сход на тэму: «Падрыхтоўка дзяцей да навучання ў 1-м класе», на якім разглядаюцца пытанні гатоўнасці дзяцей да школьнага навучання, што павінен ведаць і ўмець дашкольнік перад паступленнем у школу. На гэтым сходзе абавязкова прысутнічае настаўнік будучых першакласнікаў, на ім ён распавядае пра важнасць падрыхтоўкі да школы, знаёміць з праграмамі, па якіх будуць навучацца іх дзеці, адказвае на пытанні бацькоў, праводзіць індывідуальныя кансультацыі.

Такім чынам, рэалізацыя прынцыпу пераемнасці паміж дашкольнай групай і школай ў працэсе навучання, пабудова навучання на аснове адзіных метадычных прынцыпаў і з улікам тэндэнцый і дынамікі развіцця дзяцей сапраўды забяспечвае высокі ўзровень гатоўнасці пры паступленні дзіцяці ў школу. Ўзгодненая і дружная работа педагагічнага калектыву па пытаннях пераемнасці дазваляе дасягнуць такога ўзроўню фізічнага, маральнага і эстэтычнага развіцця, які стварае неабходную аснову для яго актыўнага ўваходжання ў новыя ўмовы школьнага навучання свядомага засваення вучэбнага матэрыялу.

У заключэнне хочацца прывесці словы выдатнага педагога В.А.Сухамлінскага: «... школа не павiнна ўносіць рэзкага пералому ў жыцці дзяцей. Няхай, стаўшы вучнем, дзіця працягвае рабіць тое, што рабіла учора. Няхай новае з'яўляецца ў яго жыцці паступова і не ашаламляе лавінай уражанняў».