Архив новостей

22 июня, пятница

З увагай да кожнага вучня, з павагай да кожнага настаўніка

Мікашэвіцкая гімназія імя У.І.Нядзведскага з’яўляецца адной з лепшых устаноў адукацыі Лунінеччыны. Аддаленасць гімназіі ад абласнога цэнтра і сталіцы не перашкаджае выпускнікам паспяхова рэалізоўвацца ў жыцці. Кожны з 275 вучняў адчувае ўвагу, клопат і падтрымку нешматлікага калектыву педагогаў-прафесіяналаў, які амаль 20 гадоў узначальвае Сяргей Пятровіч Высоцкі. Сёння ён раскажа пра асаблівасці адукацыйнага працэсу ў гімназіі, яе дасягненні і сакрэты кіраўніцкай дзейнасці.
подробнее...
22 июня, пятница

Адукацыйны патэнцыял блога

Інтэграцыя сучасных інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс – не даніна модзе, а надзённая неабходнасць для педагогаў, якія імкнуцца аптымізаваць яго і зрабіць больш эфектыўным і матываваным для вучняў. Найбольшы вынік прыносіць умелае спалучэнне ІКТ з класічнымі прынцыпамі і метадамі навучання.
подробнее...
18 июня, понедельник

Фарміруюць талерантныя адносіны да асаблівых дзяцей

Сучасны адукацыйны працэс немагчымы без цеснага ўзаемадзеяння настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў, у тым ліку па фарміраванні талерантных адносін да іншых людзей. У школе дзеці праводзяць большую частку часу і набываюць вопыт узаемнай павагі і добразычлівых зносін.
подробнее...
18 июня, понедельник

Чалавек працы – чалавек будучыні

У час лічбавых тэхналогій здаецца, што людзі хутка развучацца працаваць рукамі. Але рабочыя па-ранейшаму запатрабаваны. Сучасныя рабочыя спецыяльнасці патрабуюць новых ведаў і падыходаў да іх атрымання. І роля школы ў гэтым надзвычай вялікая.
подробнее...
13 июня, среда

Перш за ўсё – любоў да дзяцей

Прафесійная падтрымка маладых спецыялістаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. З гэтай мэтай арганізоўваюцца розныя мерапрыемствы. Традыцыйнымі сталі сустрэчы з маладымі педагогамі пасля першага года іх работы.
подробнее...
13 июня, среда

З медалямі і вопытам

Каманда Брэстчыны даволі паспяхова выступіла на III Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus – 2018, які напрыканцы мая прайшоў у Мінску.
подробнее...
11 июня, понедельник

Абмеркавалі праблемы гульнявой культуры дашкольнікаў

Больш за 70 педагогаў дашкольнай адукацыі сабраліся ў Брэсцкім абласным ІРА для ўдзелу ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай гульнявой культуры сучаснага дзяцінства. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...
11 июня, понедельник

Змяняюць свет да лепшага

Адна з цэнтральных вуліц горада над Бугам стала месцам правядзення чарговай абласной экалагічнай акцыі “За зялёную Брэстчыну”, арганізаванай Брэсцкім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення адукацыі і камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аблвыканкама.
подробнее...
6 июня, среда

Аднадумцы і сябры

Кажуць, кожнае дзіця таленавітае па-свойму. Мне, як метадысту, які працуе з адоранымі вучнямі і іх настаўнікамі, давялося пераканацца ў гэтым не раз. Прыемна назіраць, як, дзякуючы стараннасці і ўседлівасці, захопленасці і працавітасці, школьнікі Баранавіч перамагаюць у прадметных алімпіядах, інтэлектуальных спаборніцтвах і творчых конкурсах. На ўсё ў таленавітых дзяцей хапае і сіл, і часу, і цярпення.
подробнее...
6 июня, среда

Анлайн-урокі для вучняў-спартсменаў

У многіх школах і ўніверсітэтах свету ўжо больш за 10 гадоў выкарыстоўваюцца анлайн-заняткі, якія з’яўляюцца альтэрнатывай, няхай і не зусім паўнацэннай, звычайным урокам. У нашай установе адукацыі дзейнічаюць спецыялізаваныя спартыўныя класы. Анлайн-урокі дапамагаюць арганізаваць вучэбны працэс дзяцей, якія прафесійна займаюцца спортам і не заўсёды могуць прысутнічаць на занятках.
подробнее...
5 июня, вторник

Областная научно-практическая конференция «Игровая культура современного детства»

1 июня 2018 года в государственном учреждении образования «Брестский областной институт развития образования» состоялась конференция педагогических работников учреждений дошкольного образования «Игровая культура современного детства». В конференции приняли участие руководящие работники и специалисты, педагогические работники учреждений дошкольного образования, представители учреждения «Брестское областное управление МЧС», учреждения образования «Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина».   К участникам конференции с приветственным словом обратилась заместитель начальника главного управления по образованию Брестского облисполкома Ирина Александровна Попова. Ирина Александровна отметила, что конференция является значимым событием в научно-практической сфере актуальных вопросов эффективности и качества образования.
подробнее...
4 июня, понедельник

Областной конкурс «Лучшее социально-педагогическое учреждение»

В преддверии Международного дня защиты детей с целью выявления, обобщения и распространения лучшего педагогического опыта работы 29 мая на базе ГУО «Дворец детского творчества г.Барановичи» состоялся областной конкурс «Лучшее социально-педагогическое учреждение».
подробнее...
1 июня, пятница

Поспех любіць працавітых

71 вучань-пераможца заключнага этапу сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды стаў лаўрэатам прэміі Брэсцкага аблвыканкама. Школьнікі і педагогі, якія займаліся іх падрыхтоўкай, атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук намесніка старшыні аблвыканкама А.І.Вялічкі падчас урачыстай цырымоніі на сцэне Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.
подробнее...