Прафарыентацыя як неад’емная частка ўрока
- Правільна выбраная прафесія дазваляе рэалізаваць творчы патэнцыял і паспяхова адаптавацца ў соцыуме, - гаворыць настаўніца біялогіі Ірына Іванаўна Саванеўская з сярэдняй школы № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава Брэста. – Важную ролю ў фарміраванні адэкватных прафесійных намераў вучняў адыгрывае прафарыентацыя, якая ўлічвае іх асабістыя схільнасці, інтарэсы, здольнасці і сацыяльныя запыты. Задача настаўніка – арганічна ўключыць прафарыентацыйны матэрыял у адукацыйны працэс, асабліва ў старшых класах. Гэта дапамагае не толькі знаёміць школьнікаў з рознымі прафесіямі і акцэнтаваць увагу дзяцей на прыкладным выкарыстанні атрыманых ведаў, але і развіваць пазнавальную і прафесійную цікавасць да прадмета.
подробнее...