Сябе паказаць, на іншых паглядзець
Міжнародны кірмаш сацыяльна-педагагічных інавацый, які штогод праходзіць у Расіі, заслужана называюць адной з самых адметных падзей у жыцці педагагічнай грамадскасці на постсавецкай прасторы. Сёлетні форум, пятнаццаты па ліку, сабраў у Самарскай вобласці больш за 1,2 тысячы педагогаў з Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Манголіі і Прыднястроўя. Беларуская дэлегацыя складалася з 18 чалавек. Сёння мы гутарым з яе кіраўніком начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Іванаўскага райвыканкама, рэгіянальным каардынатарам міжнароднага кірмашу ў Беларусі Рыгорам Максімавічам Сысам.
подробнее...