06.03.2017
- Павышэнне якасці адукацыі з’яўляецца комплекснай задачай развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі, - гаворыць загадчыца ясляў-сада № 4 Івацэвіч А.І.Навумчык. – Для рэалізацыі гэтай задачы неабходна мабілізацыя матэрыяльных, кадравых, кіраўніцкіх, інфармацыйных, навукова-метадычных і іншых рэсурсаў. Адукацыйны працэс павінен пастаянна абнаўляцца, у тым ліку праз эксперыментальную дзейнасць. Падчас укаранення розных новаўвядзенняў правяраецца іх эфектыўнасць. Удзел у эксперыментальнай рабоце дазваляе зрабіць установу адукацыі сучаснай, а яе дзейнасць – цікавай, змястоўнай і эфектыўнай. Акрамя таго, статус эксперыментальнай пляцоўкі павышае статус установы ў цэлым, прымушае педагогаў актыўна займацца самаразвіццём і саманавучаннем.
подробнее...