З мінулага года ў гімназіі Камянца рэалізоўваецца інавацыйны праект, прысвечаны ўкараненню мадэлі фарміравання медыякультуры вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.
З выбарам прафесіі звязана шмат эмоцый, трывог, чаканняў і праблем. Ад рашэння, прынятага ў юнацтве, залежаць прафесійнае станаўленне, дабрабыт і лёс. Пытанне “Кім стаць?” турбуе ўсіх школьнікаў. Не кожны з іх можа лёгка прыняць правільнае рашэнне.
У апошнія гады Брэст імкліва развіваецца і пашырае гарадскія межы. У ім працуюць сучасныя культурныя, адукацыйныя і спартыўныя аб’екты. У горадзе шмат робіцца для паспяховага развіцця моладзі і яе самавыяўлення. Вялікая роля ў гэтым належыць Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэста, дзе створаны добрыя ўмовы для творчай самарэалізацыі навучэнцаў.
На базе Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылася ХХІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Рэсурсы развіцця якасці адукацыйнага асяроддзя для эфектыўнай самарэалізацыі асобы”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны ІРА і Міжнародная акадэмія навук педагагічнай адукацыі (Масква).
Важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе займае работа па захаванні духоўна-культурных традыцый беларускага народа. Адным з напрамкаў такой работы з’яўляецца дэкаратыўна-прыкладная творчасць, якая прадугледжвае выраб беларускай традыцыйнай тэкстыльнай лялькі. Гэты від дзейнасці дапамагае вывучаць, захоўваць і папулярызаваць айчынную культуру.
У пяты раз Брэстчына прымала піянераў-юнармейцаў, пераможцаў абласных этапаў Рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”. Спаборніцтва праходзіла ў форме сямідзённых збораў на тэрыторыі агульнавайсковага палігона “Брэсцкі”.
На базе Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшоў ІІІ абласны конкурс “Моладзь – за РОЎНАдзеянне!” сярод валанцёрскіх каманд устаноў адукацыі, якія рэалізоўваюць прафілактычныя праграмы па прынцыпе “роўны навучае роўнага” ў сферы здаровага ладу жыцця. Арганізавалі трохдзённае спаборніцтва ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны ІРА і культурна-творчае грамадскае аб’яднанне “Калегіум” з Пінска.