04.04.2017
У Брэсце прайшоў міжнародны злёт Пастоў № 1 гарадоў-герояў і гарадоў-удзельнікаў міжнароднага міратворчага руху “Акадэмія міру і дзіцячай дыпламатыі”. У мерапрыемстве, прымеркаваным да 45-годдзя Паста Памяці № 1 ля Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, прынялі ўдзел 14 дэлегацый з 13 гарадоў-герояў Беларусі і Расіі: Мінска, Магілёва, Віцебска, Валгаграда, Керчы, Масквы, Мурманска, Нялідава, Наварасійска, Санкт-Пецярбурга, Севастопаля, Смаленска і Тулы. Арганізатарамі злёту выступілі Брэсцкі гарвыканкам і Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэста пры падтрымцы мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” і БрДУ імя А.С.Пушкіна.
подробнее...