10.06.2019
Змяняюцца мэты і змест адукацыі, з’яўляюцца новыя сродкі і тэхналогіі навучання, але ўрок (развіццёвы, асобасна арыентаваны ці традыцыйны) застаецца асноўнай формай яго арганізацыі. Што адбылося з ім за апошнія 20 – 25 гадоў? Якія сістэмныя навукова-педагагічныя і метадычныя змены назіраюцца ў арганізацыі ўрока? Наколькі ён эфектыўны ў вырашэнні новых задач, якія стаяць перад адукацыяй? Абмеркаванню гэтых і іншых пытанняў прысвячаўся рэгіянальны навукова-практычны семінар настаўнікаў пачатковых класаў “Псіхолага-педагагічныя асаблівасці сучаснага ўрока”, арганізаваны БрДУ імя А.С.Пушкіна на Кобрыншчыне. У мерапрыемстве ўдзельнічалі выкладчыкі ўніверсітэта, метадысты раённага ВМК, удзельнікі раённай школы станаўлення педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў.
подробнее...