Архив новостей

2024202320222021202020192018201720162015201420132012
декабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварь
31.01.2018

Выбіраюць педагогіку

Не сакрэт, што даволі часта прафесійныя намеры выпускнікоў школ не супадаюць з запытамі сучаснага рынку працы. Многія вучні выбіраюць будучую прафесію выпадкова, па парадах бацькоў ці паводле суб’ектыўных меркаванняў. Гэта прыводзіць да лішку спецыялістаў у адных галінах і дэфіцыту ў іншых, што ўплывае на эфектыўнасць эканамічнага развіцця. Педагогі брэсцкай гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава арыентуюць вучняў на прафесіі, якія ўлічваюць не толькі інтарэсы, схільнасці, здольнасці і фізічныя магчымасці дзяцей, але найперш патрэбы розных галін эканомікі ў кадрах.
подробнее...
31.01.2018

Дапамагчы вызначыцца ў жыцці

- Задача сучаснай школы – падрыхтаваць моладзь да паспяховага жыцця ў грамадстве, працягу адукацыі, актыўнай творчай і прафесійнай дзейнасці, - гаворыць дырэктар Столінскай дзяржаўнай гімназіі М.Д.Казуля. – Сёння змяняюцца не толькі змест, патрабаванні і падыходы да навучання, крыніцы інфармацыі і магчымасці яе засваення, але і самі вучні, іх каштоўнасныя арыентацыі, матывы і мэты навучання, жыццёвыя прыярытэты. На жаль, многія школьнікі не ўмеюць выкарыстоўваць вялікія аб’ёмы інфармацыі для ўласнага развіцця і ў інтарэсах грамадства, што прыводзіць да перагрузак, зніжэння пазнавальнай матывацыі, няўмелай пабудовы прафесійнай кар’еры. На змену традыцыйнай педагогікі прыходзіць кампетэнтнасная, асобасна і прафесійна арыентаваная педагогіка. Усе дзеці розныя, але ўсе маюць пэўныя здольнасці і схільнасці да нейкай дзейнасці. Нельга вучыць усіх усяму і аднолькава. Вучыць трэба кожнага таму, што яму дадзена прыродай. Таму важна своечасова выявіць прыродныя задаткі, схільнасці, здольнасці і інтарэсы дзяцей, каб дапамагчы ім знайсці сваё прызванне.
подробнее...
29.01.2018

Ад прафесіяналізму педагогаў – да якасці адукацыі

Педагогі гімназіі Іванава лічаць, што забяспечыць належную якасць адукацыі можна праз максімальнае задавальненне адукацыйных запытаў вучняў, пабудову іх індывідуальных адукацыйных траекторый і стварэнне ўмоў для самаразвіцця дзяцей, каб яны паспяхова паступілі ва УВА і атрымалі прафесіі, запатрабаваныя на сучасным рынку працы. Менавіта на гэта накіравана профільнае навучанне.
подробнее...
24.01.2018

Знайсці сябе ў карыснай справе

За 50 гадоў існавання Кобрынскі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва прайшоў шлях ад невялікай станцыі юных натуралістаў да сучаснай установы дадатковай адукацыі, якая адыгрывае важную ролю ў экалагічным выхаванні моладзі.
подробнее...
24.01.2018

Лепшыя ў энергазберажэнні

На Брэстчыне вызначылі пераможцаў абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”. Арганізатарамі спаборніцтва, у якім прынялі ўдзел 207 работ, выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...
23.01.2018

З павагай да працы, з цікавасцю да інфарматыкі

950 вучняў Брэстчыны прынялі ўдзел у абласным этапе сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі на базе школ і ўстаноў прафесійнай адукацыі Брэста, Баранавіч, Пінска, Кобрына і Івацэвіч, а таксама Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
подробнее...
18.01.2018

З увагай да гісторыі і краязнаўства

- Школьны музей з’яўляецца крыніцай культуры ў адукацыйнай прасторы, - лічыць дырэктар гімназіі Белаазёрска С.У.Саўко. – Гэта вельмі важна, бо сучасныя дзеці мала цікавяцца гістарычнай спадчынай, духоўнымі і матэрыяльнымі здабыткамі землякоў. Таму неабходна, каб вучні не толькі знаёміліся з культурнымі дасягненнямі продкаў праз аповеды экскурсаводаў, але і самі ўдзельнічалі ў зборы экспазіцыйных матэрыялаў, даследавалі іх, фіксавалі атрыманыя звесткі.
подробнее...
12.01.2018

Фітнес для педагогаў

Работа па захаванні фізічнага і псіхалагічнага здароўя вучняў – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці Астроміцкай сярэдняй школы Кобрынскага раёна. Педагогі выхоўваюць у дзяцей унутраную патрэбу ў здаровым ладзе жыцця.
подробнее...
09.01.2018

У дзіўным свеце творчасці

“Галоўнае на свеце – гэта нашы дзеці!” – пад такім дэвізам на працягу 40 гадоў працуюць педагогі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэста. За час існавання ўстановы дзясяткі тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак змаглі далучыцца да дзіўнага свету творчасці. На рахунку выхаванцаў цэнтра шмат узнагарод, атрыманых па выніках розных конкурсаў і выстаў.
подробнее...
05.01.2018

Праз мінулае ў будучыню

Настаўнік, які хоча дасягнуць высокіх паказчыкаў у выкладанні свайго прадмета, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку. Менавіта ён з’яўляецца асновай педагагічнага майстэрства.
подробнее...
03.01.2018

Специальный детский сад № 17 для детей с нарушением зрения города Пинска - лучшее специальное дошкольное учреждение

Поздравляем коллектив государственного учреждения образования «Специальный детский сад № 17 для детей с нарушением зрения г. Пинска», признанный лучшим среди специальных учреждений дошкольного образования республики.
подробнее...
Последние изменения