Архив новостей

202620252024202320222021202020192018201720162015201420132012
ноябрьоктябрьиюньмайапрельмартянварьдекабрьноябрьоктябрьмайапрельдекабрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньапрельфевральянварьдекабрьноябрьиюльмайапрельмартдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварь
27 ноября, пятница

Научно-практическая конференция «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»

УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ!
Приглашаем 27 ноября 2026 года принять участие в заочной Республиканской (с международным участием) научно-практической конференции «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»
Для участия в конференции приглашаются педагогические работники учреждений образования, научные сотрудники, аспиранты, магистранты
подробнее...
5 ноября, четверг

Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 5 ноября 2026 года организуются обучающие курсы (семинар-практикум) на платной основе (очная форма обучения) по теме: «Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях» для заместителей директора по воспитательной работе, педагогов-психологов, педагогов социальных, педагогических работников, выполняющих функции классного руководителя.
подробнее...
4 ноября, среда

Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 04 ноября 2026 года в рамках реализации образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов Брестской области организуются обучающие курсы на платной основе (очно) ОК 26–32 «Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики».
подробнее...

З інавацыйным падыходам да выхаваўчай работы

30.01.2019
Выхаваўчая работа – адзін з асноўных напрамкаў адукацыйнага працэсу, паколькі дадатковыя веды, практычныя ўменні і навыкі, сацыяльныя ўстаноўкі і каштоўнасці, якія фарміруюцца падчас выхавання вызначаюць жыццяздольнасць і сацыяльныя перспектывы выпускнікоў школы. Гэтая дзейнасць патрабуе ўмелага суправаджэння і прафесійнага развіцця педагогаў. Важную ролю ў іх адыгрываюць рэсурсныя цэнтры па выхаваўчай рабоце, адзін з якіх дзейнічае на базе Малоткавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна.

- На Піншчыне працуюць 7 рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце, якія займаюцца вырашэннем традыцыйных і прынцыпова новых выхаваўчых праблем, павышэннем прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў, намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце і педагогаў дадатковай адукацыі, - расказвае кіраўнік цэнтра намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Малоткавіцкай сярэдняй школы В.В.Трапачка. – Задача цэнтра – навучыць педагогаў правільна планаваць і арганізоўваць сваю работу, даць неабходныя веды, пашырыць інфармацыйную кампетэнтнасць, дапамагчы самарэалізавацца, падштурхнуць да творчага пошуку і самаадукацыі.

Галоўную ролю ва ўдасканаленні прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў адыгрывае вучэбна-метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. На яго пасяджэннях педагогі, у тым ліку з іншых школ раёна, дзеляцца цікавым вопытам, знаёмяцца з напрацоўкамі калег, разглядаюць перспектыўныя напрамкі выхаваўчай дзейнасці.

- У рабоце аб’яднання выкарыстоўваюцца метадычныя і педагагічныя тэхналогіі, якія дазваляюць на больш якасным узроўні павышаць прафесійную кампетэнтнасць: трэнінгі, метадычныя квест-гульні, майстар-класы з прымяненнем коўчынг-інструментарыя, семінары ў форме сусветнага кафэ. Педагогі апрабоўваюць элементы мітапу, распрацоўваюць праекты бізнес-кампаній, - гаворыць В.В.Трапачка. – Пасяджэнні праводзяцца ў актыўнай гутарцы і дыялогу, з элементамі форуму. З мэтай развіцця новых кампетэнцый у галіне выхавання і абмену эфектыўным вопытам удзельнікі аб’яднання наведваюць іншыя рэсурсныя цэнтры. Дзякуючы ўзаемадзеянню паміж імі, ствараюцца цікавыя міжшкольныя праекты. На базе нашага рэсурснага цэнтра праводзяцца выязныя семінары-практыкумы, творчыя майстэрні, майстар-класы і кансультацыі. У планах – арганізацыя вэбінараў.

Рэсурсны цэнтр даказаў сваю эфектыўнасць у павышэнні і ўдасканаленні прафесіяналізму педагогаў Піншчыны. Іх вопыт неаднаразова прэзентаваўся на абласным і рэспубліканскім узроўні. Так, па выніках абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня (2017) работа В.В.Трапачка была адзначана дыпломам ІІ ступені. Па выніках ХVII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі “Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення!” педагогі 4-х устаноў адукацыі Піншчыны атрымалі дыпломы ІІ ступені. Сярод узнагароджаных – работа В.В.Трапачка “Стварэнне класаў прававой накіраванасці – кампанент паспяховай прафарыентацыйнай работы ў сельскай школе”. Раённае метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўніком якога з’яўляецца В.В.Трапачка, стала прызёрам конкурсу на лепшае метадычнае пасяджэнне года ў намінацыі “Лепшы відэафрагмент”.

- Дзякуючы скаардынаванай выхаваўчай рабоце, летась у школьных аб’яднаннях па інтарэсах займаліся 83,5% вучняў (амаль на 6% больш, чым у 2017 годзе), 87% дзяцей былі заняты ў аб’яднаннях, якія дзейнічаюць па суботах, - адзначае В.В.Трапачка. – Дзякуючы сістэмнай і мэтанакіраванай рабоце з педагогамі, вучнямі і іх бацькамі, на працягу апошніх 5 гадоў ва ўстанове адукацыі няма непаўналетніх, якія здзейснілі правапарушэнні, і дзяцей на ўліку ў ІСН. Сёмы год запар наша школа займае 1-е месца ў галіне выхаваўчай работы па выніках агляду-конкурсу “За стварэнне аптымальных умоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў Пінскім раёне”.

Па словах В.В.Трапачка, інавацыйныя падыходы ў арганізацыі выхаваўчай работы не толькі павышаюць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў, але і прыводзяць да станоўчых вынікаў у выхаванні школьнікаў. Рэсурсны цэнтр дазваляе своечасова вырашаць выхаваўчыя праблемы на ўзроўні раёна, вызначаць перспектыўныя напрамкі развіцця школ, адпрацоўваць з педагогамі пэўныя тэхналогіі і метадычныя прыёмы выхаваўчай работы, праектаваць паспяховую сумесную дзейнасць настаўнікаў і вучняў.

Падрыхтаваў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

На аснове адукацыйнага маркетынгу

30.01.2019
У брэсцкай гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава актыўна ўкараняюцца элементы маркетынгавага кіравання. Педагогі ўстановы адукацыі назапасілі пэўны вопыт маркетынгавага падыходу да распрацоўкі і рэалізацыі стратэгіі яе развіцця.

- З году ў год павышаецца канкурэнцыя паміж установамі адукацыі, кожная з якіх задумваецца пра свае перавагі на рынку адукацыйных паслуг, імідж у вачах педагогаў, дзяцей і іх бацькоў, - расказвае дырэктар гімназіі К.К.Калейчык. – Мы разглядаем канкурэнцыю як стымул для пошуку ўласнай унікальнасці. Аналіз запытаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу і фактараў, якія ўплываюць на развіццё гімназіі, дазволіў вызначыць яе канкурэнтныя перавагі.

Сённяшнія бацькі пры выбары ўстановы адукацыі арыентуюцца не толькі на вынікі навучання і выхавання дзяцей, але і на камфортныя ўмовы, добрую матэрыяльную базу, здароўезберагальнае асяроддзе, разнастайную адпачынкавую дзейнасць. Адна з прыярытэтных задач гімназіі – падрыхтаваць вучняў да паспяховай сацыялізацыі. У рэалізацыі гэтай задачы важную ролю адыгрывае маркетынг партнёрскіх адносін, для чаго ўдасканальваецца сістэма сацыяльнага партнёрства.

- Асноўны рэсурс павышэння якасці адукацыі – канкурэнтаздольны педкалектыў, - гаворыць К.К.Калейчык. – Кампетэнтныя кадры павышаюць імідж установы ў вачах дзяцей і іх бацькоў. Педагогі ўдасканальваюць прафесійнае майстэрства ў АПА і Брэсцкім абласным ІРА, удзельнічаюць у розных семінарах і канферэнцыях. На базе гімназіі праводзяцца практычныя заняткі для слухачоў інстытута. Лепшыя педагогі дзеляцца эфектыўнымі напрацоўкамі з калегамі, з’яўляюцца членамі журы конкурсаў і алімпіяд.

Адна з форм супрацоўніцтва – навуковае кансультаванне (суправаджэнне) інавацыйнай дзейнасці. На працягу 2014 – 2017 гадоў у гімназіі рэалізоўваўся інавацыйны праект “Укараненне мадэлі сеткавага ўзаемадзеяння вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму, устаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, накіраванага на выбар выпускнікамі педагагічных спецыяльнасцей”, навуковым кансультантам якога выступаў першы прарэктар Брэсцкага абласнога ІРА С.Р.Рачэўскі.

Пра эфектыўнасць супрацоўніцтва гімназіі і інстытута красамоўна сведчыць колькасць педагогаў, якія паспяхова здалі кваліфікацыйны экзамен на прысваенне вышэйшай катэгорыі (за апошнія 5 гадоў – 25).

- Прыярытэтным напрамкам маркетынгу партнёрскіх адносін з’яўляецца і ўзаемадзеянне з сям’ёй, - адзначае К.К.Калейчык. – Супрацоўніцтва бацькоў і гімназіі – актуальны і запатрабаваны напрамак дзейнасці. Сучасным сем’ям патрабуецца сістэматычная кваліфікаваная дапамога з боку педагогаў. Акрамя таго, вельмі важна дабіцца актыўнай жыццёвай пазіцыі бацькоў, сфарміраваць у іх разуменне прыналежнасці да гімназічнай адукацыйнай прасторы.

Мамы і таты актыўна інфармуюцца пра дзейнасць установы адукацыі. Многія пытанні, звязаныя з яе работай, разглядаюцца на пасяджэннях савета і папячыцельскага савета гімназіі, бацькоўскіх канферэнцыях. Электронныя журналы і дзённікі, уведзеныя ў 2015 годзе, дазваляюць мамам і татам быць у курсе вучэбных спраў сваіх дзяцей. З дапамогай ІКТ бацькі наладжваюць дыстанцыйныя зносіны з педагогамі па розных напрамках адукацыйнага працэсу. Гэта папярэджвае непаразуменні.

- Бацькі адыгрываюць важную ролю ў паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы гімназіі, - расказвае К.К.Калейчык. – Мамы і таты прыцягваюцца да мерапрыемстваў, дзе яны з’яўляюцца не пасіўнымі слухачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі (гімназічныя паходы, агульнагімназічнае свята “Алімпіёнік”, дні адкрытых дзвярэй у 5-х класах). Гэта фарміруе станоўчы імідж установы.

Адной з цікавых і перспектыўных форм супрацоўніцтва гімназіі і сям’і стаў клуб татаў, створаны з мэтай павышэння прэстыжу і ролі мужчын у выхаванні дзяцей, дапамогі ў захаванні і ўмацаванні сямейных каштоўнасцей, творчай самарэалізацыі, псіхалагічнай падтрымкі і педагагічнай асветы. Пасяджэнні клуба праходзяць па суботах. Іх тэматыка разнастайная: “Крокі насустрач”, “Сцяжынка да ўзаемаразумення”, “Бесканфліктныя зносіны”, “Роля таты ў сучаснай сям’і”, “Цяжкае дзіця, цяжкі ўзрост – ці так гэта?” і інш. На пасяджэннях таты дзеляцца сакрэтамі сямейнага выхавання, разбіраюць канфліктныя сітуацыі, разам вызначаюць якасці, неабходныя кожнаму тату для паспяховага выхавання дзяцей, праходзяць псіхалагічныя тэсты.

- Быць канкурэнтаздольнай на рынку адукацыйных паслуг гімназіі дапамагае таксама ўзаемадзеянне з УВА, - заўважае К.К.Калейчык. – За многія гады назапашаны вялікі вопыт сацыяльнага партнёрства з БрДУ імя А.С.Пушкіна. Так, заключаны дамовы аб супрацоўніцтве з кафедрай батанікі і экалогіі біялагічнага факультэта. У гімназіі дзейнічае філіял кафедры педагогікі.  Разам з універсітэцкімі выкладчыкамі рэалізаваны інавацыйны праект “Укараненне мадэлі сеткавага ўзаемадзеяння вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму, устаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, накіраванага на выбар выпускнікамі педагагічных спецыяльнасцей”, рыхтуюцца рэгіянальныя навукова-практычныя канферэнцыі па здароўезберажэнні школьнікаў і развіцці сацыяльных кампетэнцый асобы ў педагагічным працэсе, семінары па актуальных праблемах педагагічнай навукі і практыкі, арганізоўваецца работа з высокаматываванымі вучнямі, забяспечваецца практыка-арыентаваная прафесійная падрыхтоўка будучых педагогаў, апрабоўваюцца метадычныя і навуковыя распрацоўкі выкладчыкаў універсітэта ў адукацыйным працэсе гімназіі і інш.

Забяспечыць якасную адукацыю і паспяховую сацыялізацыю вучняў дапамагае эфектыўная сістэма дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання. Самым запатрабаваным профілем у гімназіі з’яўляецца хіміка-біялагічны. У тым, што вучні маюць глыбокія веды па хіміі і біялогіі, паспяхова ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах, конкурсах і канферэнцыях, выбіраюць медыцынскія і тэхналагічныя спецыяльнасці ва УВА, - вялікая заслуга супрацоўніцтва з Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дзякуючы партнёрскім адносінам з гэтым ведамствам, тэрыторыя гімназіі і яе ландшафтны дызайн з’яўляюцца ўпрыгажэннем мікрараёна. На тэрыторыі ўстановы дзейнічае дэндрапарк, пракладзена экалагічная сцяжына, радуе вока яблыневы сад.

- Адна з вызначальных асаблівасцей гімназіі і яе канкурэнтных пераваг – захаванне і ўмацаванне традыцый грамадзянска-патрыятычнага выхавання, якія бяруць пачатак у 40-х гадах мінулага стагоддзя, калі ў пасляваенным Брэсце адкрылася сярэдняя школа № 11, - гаворыць К.К.Калейчык. – У 2003 годзе яна стала гімназіяй, а ў 2006-м атрымала ганаровае імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава. Важнае месца ў выхаваўчай рабоце займаюць мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці вялікага военачальніка, актыўнымі ўдзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі Беларускага аддзялення Міжнароднага грамадскага фонду імя палкаводца Г.К.Жукава. У рамках супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй педагогі і вучні ўдзельнічаюць у міжнародных і рэспубліканскіх маладзёжных канферэнцыях па ваеннай тэматыцы. Гімназісты – неаднаразовыя лаўрэаты Міжнародных Жукаўскіх чытанняў “Салдат сваёй Айчыны”, якія праходзяць на малой радзіме маршала ў Жукаве Калужскай вобласці Расіі.

Па словах К.К.Калейчык, фарміраваць канкурэнтныя перавагі дапамагаюць і партнёрскія сувязі са СМІ. Так, дзякуючы супрацоўніцтву з часопісам “Народная асвета”, пра эфектыўны вопыт педагогаў гімназіі ведаюць у іншых рэгіёнах краіны. За 10 гадоў у часопісе апублікавана больш за 20 матэрыялаў настаўнікаў, а ў рубрыцы “Энцыклапедыя: школы Беларусі” прэзентаваны вопыт установы па эканамічнай адукацыі і выхаванні.

- Сацыяльнае партнёрства – дзейсны сродак развіцця гімназіі, які дазваляе захаваць лепшыя традыцыі і вырашыць сучасныя задачы, - падагульняе дырэктар.

Падрыхтаваў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Адшукваюцца… дрэвы

25.01.2019
Асобныя ўнікальныя дрэвы-доўгажыхары і высокаўзроставыя насаджэнні з’яўляюцца эталонамі відаў, захавальнікамі каштоўнай дэндрахраналагічнай інфармацыі, неад’емнай часткай і важным кампанентам прыроднага ландшафту, паказчыкам біялагічнай разнастайнасці асобнай мясцовасці, краіны і Зямлі ў цэлым.

У 2016 годзе па ініцыятыве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стартаваў праект па выяўленні, уліку і ацэнцы стану рэдкіх, унікальных і высокаўзроставых дрэў нашай краіны, фарміраванні іх базы даных для абвяшчэння дрэў і насаджэнняў, якія дасягнулі найбольшых памераў, помнікамі прыроды.

У 2017 годзе да праекта далучылася і Брэстчына. У адным з нумароў раённай газеты “Навіны Камянеччыны” быў змешчаны тэматычны матэрыял са спасылкай на вядомыя ўнікальныя дрэвы ў ваколіцах аграгарадка Відамля. Іх абследавала экспедыцыя Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі. У выніку адзін з дубоў увайшоў у рэспубліканскую базу даных.

Гэты праект вельмі зацікавіў адзінаццацікласнікаў Відамлянскай сярэдняй школы. Работа па выяўленні, вывучэнні і інвентарызацыі высокаўзроставых дрэў у ваколіцах Відамлі была працягнута. Маючы менш тэхнічных магчымасцей для вызначэння ўзросту і вышыні дрэў, але неабмежаваны час для вывучэння прыродных аб’ектаў, вучні склалі больш падрабязны рэестр дрэў на гэтай тэрыторыі, выявілі найбольш каштоўныя і цікавыя экзэмпляры і сфарміравалі базу даных.

На працягу 2017 – 2018 гадоў школьнікі вывучылі верагодна высокаўзроставыя дрэвы ў ваколіцах некалькіх вёсак. Пошукавая дзейнасць уключала збор звестак пра высокаўзроставыя дрэвы, распрацоўку маршруту экспедыцыі, іх інвентарызацыю, апрацоўку атрыманых даных, стварэнне карты высокаўзроставых і ўнікальных дрэў у ваколіцах аграгарадка.

Галоўным крытэрыем адбору з’яўлялася акружнасць ствала. Звесткі пра месцазнаходжанне адметных дрэў збіраліся шляхам апытання мясцовых жыхароў і па выніках ранейшых паходаў і экскурсій. Пры вывучэнні дрэў вызначаліся іх парода, вышыня, дыяметр, памер кроны і прыкладны ўзрост, адзначаліся хваробы, шкоднікі, механічныя пашкоджанні і ступень паражэння. На аснове аналізу атрыманых даных вызначаліся дрэвы, якія можна аднесці да высокаўзроставых, распрацоўваліся рэкамендацыі па іх ахове, вывучаліся месцы іх росту ў гістарычным кантэксце.

Сённяшняя база даных высокаўзроставых дрэў у ваколіцах аграгарадка Відамля змяшчае інфармацыю пра 9 з іх. Створана інтэрактыўная карта са свабодным доступам у інтэрнэце (https://drive.google.com/open?id=1VdYDzHHq1luwlYbrNpaVg0H0CXQ3bmk0&usp=sharing). Звесткі пра абследаваныя дрэвы перададзены ў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі. Адтуль прыйшоў адказ, што дрэвы, абследаваныя школьнікамі, будуць уключаны ў базу асабліва каштоўных дрэў краіны.

У Відамлянскі сельсавет унесена прапанова пра добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол двух высокаўзроставых дубоў, якія знаходзяцца на веламаршруце “Відамля – Чарнаўчыцы: серпанцін здароўя”.

Школьнікі плануюць прадоўжыць работу па вывучэнні высокаўзроставых і ўнікальных дрэў для фарміравання базы даных па ўсёй тэрыторыі сельсавета.

Ірына НАШЧЫНЕЦ,

настаўніца геаграфіі Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна.

Разам па жыцці і ў прафесіі

24.01.2019
На Піншчыне не забываюць педагогаў, якія аддалі адукацыі не адзін дзясятак гадоў свайго жыцця. Асаблівай павагі заслугоўваюць сямейныя педагагічныя пары, бо многія з іх заклалі прафесійныя дынастыі. Нядаўна на базе Гарадзішчанскай сярэдняй школы адбылося мерапрыемства па іх ганараванні “Разам па жыцці і ў прафесіі”, арганізаванае раённым аддзелам па адукацыі і райкамам галіновага прафсаюза.

Сёння на Піншчыне пражываюць 79 педагагічных сем’яў – 32 сям’і ветэранаў педагагічнай працы і 47 працуючых сем’яў. У актавай зале прысутнічалі 12 ветэранскіх сем’яў і 13 працуючых пар, адзін з членаў якіх з’яўляецца кіраўніком установы адукацыі.

Галіна Якаўлеўна і Мікалай Ігнатавіч Пяцёрка пачалі працоўную дзейнасць у Ласіцкай сярэдняй школе 48 гадоў назад. Пажаніліся яшчэ студэнтамі. Мікалай Ігнатавіч працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце і настаўнікам хіміі, а Галіна Якаўлеўна шчыравала настаўніцай біялогіі. Калегі памятаюць, што яны былі добрымі педагогамі з цудоўнымі чалавечымі якасцямі. Мікалай Ігнатавіч ніколі не павышаў голас ні на дзяцей, ні на падначаленых. Галіна Якаўлеўна навучыла ўсіх вяскоўцаў вырошчваць капусту, бо раней яны лічылі, што яна ў іх агародах не расце. Сямейная пара з радасцю ўспамінае настаўніцкія гады. Мікалай Ігнатавіч і Галіна Якаўлеўна любяць збіраць грыбы, разам ездзяць на рыбалку. Пара атрымала дыплом у намінацыі “За любоў і вернасць”.

Рыгор Пятровіч і Таісія Рыгораўна Бабіч працавалі ў Ладаражскай сярэдняй школе. Пачыналі педагагічную дзейнасць у далёкім 1961 годзе. Рыгор Пятровіч выкладаў матэматыку і фізіку, узначальваў школу. Таісія Рыгораўна працавала настаўніцай пачатковых класаў. Да гэтага часу многія памятаюць, якія незвычайныя электронныя прылады ўмеў вырабляць Рыгор Пятровіч. Яго жонка заўсёды вылучалася захопленасцю любімай справай, шырокім кругаглядам і высокай працаздольнасцю, дзякуючы чаму карысталася аўтарытэтам сярод вучняў, іх бацькоў і педагогаў. Сёння Рыгор Пятровіч займаецца пчалярствам. Яго смачны мёд ведаюць далёка за межамі Піншчыны. Сямейная пара атрымала дыплом у намінацыі “Бадзёрасць духу”.

Агульны працоўны стаж педагагічнай дынастыі Бахонка-Садоўскіх складае 127 гадоў. Яе заснавальнік – Леанід Іванавіч Бахонка. Ён працаваў настаўнікам матэматыкі ў Парахонскай і Сошненскай сярэдніх школах, з’яўляўся намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. За 44 гады добрасумленнай і паспяховай работы Леанід Іванавіч неаднаразова ўзнагароджваўся рознымі граматамі. Раіса Сцяпанаўна Садоўская 37 гадоў выкладала матэматыку ў Сошненскай сярэдняй школе. Прадаўжальнікамі педагагічнай дынастыі з’яўляюцца сын і дачка, якія працуюць у гэтай жа школе. Сямейная пара атрымала дыплом у намінацыі “На адной хвалі”.

Аляксандр Іванавіч і Зінаіда Міхайлаўна Войтавы – самыя актыўныя, творчыя і ініцыятыўныя ўдзельнікі розных раённых мерапрыемстваў, асабліва спартыўных. Выдатніка народнай адукацыі БССР Зінаіду Міхайлаўну, якая працавала настаўніцай пачатковых класаў, добра ведаюць на Піншчыне. На рахунку былога настаўніка фізкультуры Аляксандра Іванавіча, выдатніка народнай адукацыі БССР, шмат грамат, дыпломаў і ганаровых званняў, якія пацвярджаюць яго высокі прафесіяналізм. Самыя дарагія ўзнагароды – званне старшага настаўніка, атрыманае другім па ліку на Брэстчыне, і званне настаўніка-метадыста. Больш за 30 яго выхаванцаў звязалі жыццё са спортам. Сярод іх – настаўнікі фізкультуры, чэмпіён СССР па лёгкай атлетыцы, майстры спорту па лёгкай атлетыцы і барацьбе. Сям’я Войтавых – спартыўная. Унучка займаецца веславаннем. Зінаіда Міхайлаўна захаплялася ў маладосці гімнастыкай, а сёння з’яўляецца салісткай хора “Журавушка” і членам клуба “Натхненне”. На пытанне “Як на ўсё хапае сіл?” пара ў адзін голас адказвае: “Добрая фізічная падрыхтоўка. Кожны дзень праводзім для душы – на спартыўных спаборніцтвах, рыбалцы ці ў лесе”. Аляксандр Іванавіч і Зінаіда Міхайлаўна атрымалі дыплом у намінацыі “Самая спартыўныя і актыўная пара”.

“Утульны дом – умова поспеху”, - лічаць Васіль Васільевіч і Ганна Ціханаўна Долмат. На працягу 27 гадоў ён працаваў у Пагост-Загародскай сярэдняй школе – настаўнікам рускай мовы і літаратуры, сацыяльным педагогам, дырэктарам. Васіль Васільевіч заўсёды ставіў перад калектывам галоўную задачу – даваць вучням трывалыя веды. І з гэтай задачай педагогі паспяхова спраўляліся. Ганна Ціханаўна працавала ў Пагост-Загародскай сярэдняй школе бібліятэкарам. Разам з мужам выхавала 3 дзяцей, якія атрымалі педагагічную адукацыю. Васіль Васільевіч і Ганна Ціханаўна бачаць у сям’і надзейную апору, таму, пэўна, і былі адзначаны дыпломам у намінацыі “Сям’я – крыніца натхнення”.

Агульны педагагічны стаж Мікалая Мікалаевіча і Галіны Іванаўны Сідарук – 103 гады. Гэты час яны ўспамінаюць з асаблівай цеплынёй і любоўю. Сямейная пара атрымала дыплом у намінацыі “Вынікі і паказчыкі”.

Упершыню Павел Іванавіч і Алена Аляксееўна Кахавец сустрэліся ў 1963 годзе. Ён працаваў настаўнікам працоўнага навучання ў Чухаўскай сярэдняй школе, а яна тады яшчэ была старшакласніцай. Потым іх шляхі разышліся. Зноў сустрэліся амаль праз 20 гадоў на адной з педагагічных канферэнцый. Неўзабаве стварылі сям’ю. Больш за 30 гадоў Алена Аляксееўна адпрацавала настаўніцай матэматыкі і фізікі, намеснікам дырэктара ў Чухаўскай сярэдняй школе. Павел Іванавіч доўгі час выкладаў геаграфію ў Навадворскай базавай школе, з’яўляўся намеснікам дырэктара. Сын з жонкай працягваюць педагагічную дынастыю ў Чухаўскай сярэдняй школе. Сямейная пара атрымала дыплом у намінацыі “Сям’я – захавальніца традыцый”.

Віталь Рыгоравіч і Любоў Сяргееўна Дзікавіцкія – былыя настаўнікі матэматыкі з Ботаўскай сярэдняй школы. Ён аддаў педагогіцы 40 гадоў, яна – 38. Абодва неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі рознага ўзроўню. Сямейная пара атрымала дыплом у намінацыі “Пазітыўны саюз”.

Да выхаду на заслужаны адпачынак Васіль Аляксандравіч і Галіна Рыгораўна Палхоўскія працавалі ў Грыўковіцкай базавай школе. Ён – настаўнікам біялогіі і хіміі, яна – настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Васіль Аляксандравіч захапляецца паляваннем і рыбалкай, іграе на баяне, спявае. Галіна Рыгораўна вельмі любіць гатаваць. Сямейная пара атрымала дыплом у намінацыі “Гасцінная пара”.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас сем’яў кіраўнікоў аддзела па адукацыі – Фелікса Браніслававіча Хрушчалеўскага, Фёдара Пятровіча Каральчука і Віктара Цімафеевіча Кірыковіча. Фелікс Браніслававіч і Галіна Уладзіміраўна Хрушчалеўскія былі адзначаны ў намінацыі “Сямейнае майстэрства”, Фёдар Пятровіч і Алена Мікалаеўна Каральчук – у намінацыі “Удзячнасць і павага”, Віктар Цімафеевіч і Тамара Фёдараўна Кірыковіч – у намінацыі “Самая аптымістычная пара”.

Удзельнікі мерапрыемства ў цёплай і нязмушанай атмасферы ўспаміналі настаўніцкія гады, дзяліліся сакрэтамі прафесійнага, жыццёвага і сямейнага шчасця.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Адпраўляемся ў адукацыйнае падарожжа

14.01.2019
Турыстычная дзейнасць – адна з эфектыўных форм навучання. Адным з найбольш цікавых і прадуктыўных відаў такой дзейнасці з’яўляецца паход. Але ў тым, каб прайсці некалькі дзясяткаў кіламетраў і наведаць гісторыка-культурныя мясціны, нічога асаблівага няма. Іншая справа, калі вучні адпраўляюцца ў адукацыйнае падарожжа, дзякуючы якому навакольнае асяроддзе становіцца дзейсным сродкам развіцця асобы, злучае рэальнае ці віртуальнае перамяшчэнне ў прасторы з засваеннем культурна-гістарычных каштоўнасцей.

Мэта адукацыйнага падарожжа – выхаванне дзяцей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія ўмеюць самастойна набываць веды і карыстацца імі. Ляхавіччына валодае для гэтага вялікім турыстычным патэнцыялам. На тэрыторыі раёна знаходзяцца палацава-паркавыя комплексы “Савейкі” і “Фляр’янава”, сядзібна-паркавы комплекс “Грушаўка” і парк “Рэпіхава”. З улікам гэтага было арганізавана адукацыйнае падарожжа “Спадчына вялікіх людзей Ляхавіччыны”.

Адукацыйнае падарожжа ўключала збор інфармацыі, падбор фотаздымкаў, афармленне экскурсійнага матэрыялу, размяшчэнне яго на школьным сайце, кадзіраванне, турыстычны паход для папаўнення інфармацыі, устаноўку QR-кодаў для гістарычных аб’ектаў, папаўненне экскурсійнага матэрыялу і прэзентацыю гатовага выніку ў форме віртуальнай экскурсіі.

Спачатку вучні былі размеркаваны па групах у адпаведнасці з адукацыйнымі патрэбамі, вызначанымі шляхам гутаркі: журналісты-гісторыкі, журналісты-біёлагі, аператары-пастаноўшчыкі, рэдактары, дызайнеры-канструктары, брэнд-менеджары і інш. Далей для кожнай групы былі спланаваны індывідуальныя маршруты. Так, журналісты-біёлагі не толькі збіралі інфармацыю пра рэдкіх прадстаўнікоў флоры і фаўны на тэрыторыі гістарычных аб’ектаў у літаратуры, краязнаўчым аддзеле Цэнтра дадатковай адукацыі Ляхавіч, краязнаўчым музеі Крывошынскай сярэдняй школы і на сайце “Ляхавічы турыстычныя”, але і на месцы іх распаўсюджвання падчас паходу і даследчай работы. Затым вучні аналізавалі сабраныя матэрыялы, абагульнялі іх і передавалі аператарам-пастаноўшчыкам і рэдактарам.

Журналісты-гісторыкі праходзілі па тым жа маршруце, што і журналісты-біёлагі, толькі збіралі інфармацыю пра гістарычныя даты і падзеі выбраных аб’ектаў.

Аператары-пастаноўшчыкі збіралі і аналізавалі старадаўнія фотаздымкі і наглядныя матэрыялы па выбраных гістарычных аб’ектах, пасля чаго падбіралі месцы для іх самастойнага фатаграфавання і відэаздымкі падчас турыстычнага паходу. Школьнікі распрацоўвалі і стваралі прома-прадукцыю пра турыстычныя магчымасці раёна, афармлялі партфель экскурсавода. Назапашаныя матэрыялы перадаваліся рэдактарам.

Рэдактары распрацоўвалі экскурсійна-турыстычны прадукт для далейшай работы ўсёй групы на маршруце: вызначалі аб’ём, фармат і логіку падачы экскурсійнага тэксту, складалі тэхналагічную карту паходу (нітку маршруту, кіламетраж і інш.) на аснове матэрыялаў, прадстаўленых журналістамі і аператарамі-пастаноўшчыкамі. Далей ствараўся прэзентацыйны матэрыял экскурсійна-турыстычнага прадукта, які перадаваўся дызайнерам-канструктарам.

Дызайнеры-канструктары размяшчалі экскурсійна-турыстычны прадукт на школьным сайце: вызначалі яго аб’ём, фармат і стыль, афармлялі, кадзіравалі з дапамогай QR-кодаў, стваралі мабільны дадатак пра турыстычны патэнцыял раёна, праектавалі аўтарскі лагатып адукацыйнага падарожжа. Вучні адсочвалі запатрабаванасць створанага электроннага прадукта праз наведвальнасць старонкі сайта і карыстанне QR-кодам. Заключным этапам работы групы стала прэзентацыя матэрыялаў брэнд-менеджэрам.

Брэнд-менеджары стваралі бізнес-план па прасоўванні гатовага прадукта. Для гэтага вучні прааналізавалі змест падрыхтаваных матэрыялаў, правялі ацэнку зацікаўленасці ім з боку соцыуму для выбару найбольш эфектыўных спосабаў і сродкаў піяру. Адукацыйнае падарожжа рэкламавалася праз СМІ, раздачу буклетаў, размяшчэнне на галоўнай старонцы школьнага сайта рэкламнага відэароліка, яго паказ на бацькоўскім сходзе і электронную рассылку, размяшчэнне на гарадскіх білбордах QR-кода са спасылкамі на старонку школьнага сайта і мабільны дадатак пра турыстычны патэнцыял раёна.

Вынікам усёй праведзенай работы сталі старонка “Адукацыйнае падарожжа” на школьным сайце, віртуальная экскурсія па гістарычных мясцінах выбраных аб’ектаў, устаноўка QR-кода са спасылкай на старонку віртуальнай экскурсіі, мабільны дадатак пра турыстычны патэнцыял раёна і экскурсійна-турыстычны прадукт (тэкставы і наглядны матэрыял для правядзення экскурсій і паходаў).

Такі від работы вельмі спадабаўся дзецям. Падчас яе выканання вучні развівалі важныя якасці (настойлівасць, спрыт і вынослівасць), засвойвалі прадметныя і метапрадметныя веды, адкрывалі для сябе новыя асобасныя сэнсы і самарэалізоўваліся ў розных відах дзейнасці. Усё гэта падштурхнула школьнікаў да планавання новага адукацыйнага падарожжа, якое адбудзецца наступнай вясной.

Надзея ЛАПІЧ,

педагог-арганізатар Малагарадзішчанскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.

У інтарэсах дзяцей, іх бацькоў і педагогаў

14.01.2019
Педагогі Радчыцкага ясляў-сада – базавай школы Столінскага раёна паспяхова забяспечваюць пераемнасць паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй. Для гэтага ва ўстанове, якую наведваюць усяго 45 дзяцей, створаны неабходныя ўмовы.

- Работа ў гэтым напрамку пачынаецца загадзя, - расказвае дырэктар Радчыцкага ясляў-сада – базавай школы Л.В.Макавецкая. – Пры дашкольнай групе, дзе сёння займаюцца 7 хлопчыкаў і дзяўчынак, працуе рознаўзроставая група, якая дазваляе адаптаваць будучых дашкольнікаў да ясляў-сада. Вучэбна-выхаваўчы працэс у дашкольным звяне дыферэнцыраваны. Выхавальнікі імкнуцца знайсці індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці з улікам яго інтарэсаў і здольнасцей. Актыўна далучаюцца да гэтага і настаўнікі. Так, у многіх агульнашкольных мерапрыемствах (“Першы званок”, “30 дзён у школе”, “Дзень настаўніка”, “Свята буквара” і інш.) абавязкова ўдзельнічаюць дашкольнікі. У сваю чаргу вучні з’яўляюцца частымі гасцямі ў дашкольнай групе. Таму нейкіх праблем з адаптацыяй выпускнікоў ясляў-сада да школы не існуе. Выхавальнікі і настаўнікі працуюць у цесным узаемадзеянні. Паспяховую пераемнасць забяспечваюць узаеманаведванне заняткаў і ўрокаў, сумесныя метадычныя аб’яднанні, пасяджэнні педагагічных саветаў, метадычныя тыдні, педагагічныя марафоны і кірмашы педагагічных ідэй.

У сістэме “дашкольная група – школа” вялікая ўвага ўдзяляецца метадычнай рабоце, якая накіравана на плённае супрацоўніцтва настаўнікаў, выхавальнікаў, дзяцей і іх бацькоў. Так, настаўнікі знаёмяцца з формамі і метадамі дашкольнага выхавання, вывучаюць асноўныя патрабаванні праграмы дашкольнай адукацыі, назіраюць за будучымі першакласнікамі ў дзетсадаўскім асяроддзі. У сваю чаргу выхавальнікі знаёмяцца з вучэбнымі праграмамі для вучняў 1 класа і асноўнымі напрамкамі работы настаўнікаў пачатковых класаў, назіраюць за поспехамі сваіх выхаванцаў на ўроках.

- Такія формы работы дазваляюць аператыўна вырашаць праблемныя пытанні, выяўляць недахопы ў пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі, вызначаць спосабы ўдасканалення вучэбна-выхаваўчай дзейнасці, - адзначае Л.В.Макавецкая. – Падчас сумесных мерапрыемстваў настаўнікі і выхавальнікі набываюць неабходныя веды ў нарматыўна-прававой сферы, выкарыстанні інтэрактыўных форм і метадаў у рабоце з дзецьмі. Ва ўстанове актыўна практыкуецца наведванне адкрытых заняткаў у старшай групе і ўрокаў у 1 класе. На занятках у дашкольнай групе, якія праводзяцца вясной, прысутнічае настаўнік, які набірае першакласнікаў у будучым навучальным годзе. Педагог добра бачыць моўную і матэматычную падрыхтоўку дзяцей, іх псіхалагічную гатоўнасць да пераходу ў 5 клас. Пасля заняткаў настаўнік і выхавальнік абмяркоўваюць праблемы для наступнай карэкціроўкі і ўдасканалення сваёй дзейнасці. Акрамя таго, у рамках сумеснай работы праводзяцца творчыя мерапрыемствы з вучнямі 4 – 5 класаў, кожнае з якіх пакідае ў пачаткоўцаў шмат радасных уражанняў і фарміруе жаданне вучыцца ў наступных класах.

Штогод настаўнікі і выхавальнікі ўстановы ўдзельнічаюць у раённым педагагічным марафоне па пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай фарміравання даследчых уменняў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей у розных відах дзейнасці, экалагічнага выхавання і інш. Удзельнікі педагагічных марафонаў даюць адкрытыя ўрокі і заняткі, паказваюць майстар-класы, праводзяць семінары і інш. Вынікі гэтых марафонаў падводзяцца на ўзроўні раёна. Педагогі актыўна дзеляцца сваім вопытам з калегамі. Так, выхавальніца К.Ю.Багародава прэзентавала работу па арганізацыі даследчай дзейнасці з дашкольнікамі. Па выніках мінулага педагагічнага марафону педагогі Радчыцкага ясляў-сада – базавай школы занялі 2-е месца ў раёне.

- Акрамя метадычнай работы, важнае месца адведзена і рабоце з дзецьмі, - гаворыць Л.В.Макавецкая. – Так, выхаванцы старшай групы на працягу года знаёмяцца з паняццем “школа”, даведваюцца, што гэта такое, навошта туды хадзіць, хто такі настаўнік, чым адрозніваюцца ўрокі ад заняткаў у яслях-садзе і г.д. Для фарміравання ў дзяцей устойлівай цікавасці да школы выкарыстоўваюцца розныя формы работы: гутаркі, разгляд малюнкаў на школьную тэматыку, экскурсіі па школе, у школьны краязнаўчы музей і бібліятэку, чытанне і аналіз дзіцячай мастацкай літаратуры пра школьнае жыццё, завучванне вершаў, азнаямленне з прыказкамі і прымаўкамі, разгляд школьных прылад і стварэнне загадак пра іх, слоўныя і дыдактычныя гульні на школьную тэматыку, сюжэтна-ролевая гульня “Школа” і інш. Вучні пачатковых класаў – частыя госці ў дашкольнай групе: паказваюць тэатралізаваныя сцэнкі і спектаклі малышам, расказваюць пра школу. Будучыя першакласнікі знаёмяцца з будучым класным памяшканнем, дзе садзяцца за парты, пішуць на дошцы. Дзякуючы гэтаму, у дашкольнікаў фарміруюцца цікавасць да школы, матывацыя да школьнага навучання і станоўчыя адносіны да настаўніка, знікае трывожнасць, з’яўляецца ўпэўненасць у сваіх сілах.

Асаблівая роля ў рабоце па пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй належыць бацькам. Педагогі на працягу года праводзяць асветніцкія мерапрыемствы для мам і татаў будучых першакласнікаў па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да школы, развіцця іх пазнавальных і творчых здольнасцей. Сярод бацькоў штогод праводзіцца анкетаванне для вывучэння самаадчування сям’і напярэдадні школьнага жыцця дзяцей. На спецыяльным стэндзе “Хутка ў школу” мамы і таты могуць знайсці шмат карыснай інфармацыі. Для бацькоў арганізаваны тэматычныя кансультацыі “Цяжкасці адаптацыі дзіцяці да школы і шляхі іх пераадолення”, “Рэжым будучага школьніка”, “Партрэт першакласніка” і іншыя, складзены памяткі “Як развіць у дзіцяці любоў да чытання”, “Гульня – гэта сур’ёзна” і “Выхаванне дабрынёй”, дзе даюцца парады і рэкамендацыі па развіцці і выхаванні дашкольнікаў для іх паспяховай падрыхтоўкі да школы. Напрыканцы навучальнага года праводзіцца бацькоўскі сход на тэму “Падрыхтоўка дзяцей да навучання ў 1 класе”, на якім разглядаюцца пытанні гатоўнасці дзяцей да школьнага навучання, іх ведаў і ўменняў перад школай. На сходзе абавязкова прысутнічае настаўнік будучых першакласнікаў, які знаёміць бацькоў з вучэбнымі праграмамі, адказвае на пытанні, ладзіць кансультацыі.

- Узгодненая і дружная работа педагогаў па пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй дазваляе дзецям дасягнуць неабходнага ўзроўню фізічнага, маральнага і эстэтычнага развіцця для паспяховага ўваходжання ў новыя ўмовы і добрага засваення вучэбнага матэрыялу. На гэты конт у В.А.Сухамлінскага ёсць выдатныя словы: “Школа не павінна ўносіць рэзкага пералому ў жыцці дзяцей. Няхай, стаўшы вучнем, дзіця працягвае рабіць тое, што рабіла ўчора. Няхай новае з’яўляецца ў яго жыцці паступова і не ашаламляе лавінай уражанняў”, - падагульняе Л.В.Макавецкая.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

З карысцю для сябе і грамадства

04.01.2019
На базе Жамчужненскай і Гарадзішчанскай сярэдніх школ Баранавіцкага раёна прайшоў абласны семінар начальнікаў аддзелаў (упраўленняў) па адукацыі рай(гар)выканкамаў, прысвечаны сацыяльна значнай дзейнасці вучняў.

- Сучасная школа павінна арыентаваць дзяцей не толькі на атрыманне трывалых ведаў, але і на набыццё навыкаў сацыяльна значнай дзейнасці, якая развівае важныя маральныя якасці і прыносіць карысць грамадству, - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі.

- У Баранавіцкім раёне дзейнічаюць 43 установы адукацыі, - расказаў начальнік раённага аддзела па адукацыі С.М.Вінаград. – Школы і яслі-сады актыўна ўдзельнічаюць у інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці. Так, у Гарадзішчанскім яслях-садзе рэалізаваны інавацыйны праект па ўкараненні мадэлі гульнявой дзейнасці дашкольнікаў. У Жамчужненскім яслях-садзе ажыццяўляецца эксперыментальны праект па апрабацыі методыкі фарміравання асноў эканамічнай культуры ў дашкольнікаў. У Гарадзішчанскай і Вольнаўскай сярэдніх школах, Мірнаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе рэалізоўваецца інавацыйны праект па ўкараненні мадэлі рэгіянальнага адукацыйнага кластара як умовы прафесійнага самавызначэння вучняў, а ў Жамчужненскай сярэдняй школе – эксперыментальны праект па апрабацыі мадэлі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

У прафарыентацыйнай рабоце, накіраванай на падрыхтоўку выпускнікоў да атрымання найперш прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, улічваюцца запыты сучаснага рынку працы. З году ў год павялічваецца колькасць дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў, якія працягваюць навучанне ва ўстановах прафесійнай адукацыі (сёлета іх было 47% і каля 66% адпаведна). Вышэйшую адукацыю атрымліваюць каля 30% выпускнікоў.

- Асаблівая ўвага ўдзяляецца арыентацыі вучняў на набыццё прафесій, запатрабаваных рэгіянальным аграпрамысловым комплексам, - заўважыў С.М.Вінаград. – Так, па выніках сёлетняй уступнай кампаніі каля 13% колішніх дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў паступілі ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

У школах раёна ўкараняюцца сучасныя формы прафарыентацыі, якія падтрымліваюць прадпрымальніцкія ініцыятывы вучняў і фарміруюць у іх адпаведныя навыкі. Так, на базе шэрага ўстаноў адукацыі дзейнічаюць вучэбныя бізнес-кампаніі. Іх работа накіравана на развіццё эканамічнай адукацыі і маладзёжнага прадпрымальніцтва, атрыманне практычных навыкаў па асновах прадпрымальніцтва і эканомікі, а таксама на прафесійнае самавызначэнне школьнікаў.

У Русіноўскай сярэдняй школе працуе інтэлектуальна-творчае аб’яднанне “Школьная майстэрня інавацый”, створанае на базе кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ з мэтай папулярызацыі праектнай дзейнасці сярод студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей і вучняў, развіцця іх творчага патэнцыялу, сацыяльнай актыўнасці, навыкаў прадуктыўнага сацыяльнага ўзаемадзеяння і ўключэння ў асэнсаваную сацыяльную практыку. Работа аб’яднання павінна разнастаіць сацыяльна значную дзейнасць школьнікаў і дапамагчы атрымаць ім карысны вопыт.

- Важную ролю ў паспяховай сацыялізацыі выпускнікоў адыгрывае ўдзел у сацыяльна значнай дзейнасці розных напрамкаў, - адзначыў С.М.Вінаград. – Так, у рамках грамадзянска-патрыятычнага напрамку працуюць 10 школьных музеяў. На іх базе праходзяць урокі мужнасці і сустрэчы з ветэранамі, праводзіцца пошукавая работа. Вялікая ўвага ўдзяляецца вывучэнню гісторыі роднага краю праз экскурсіі, паходы і экспедыцыі.

Экалагічны напрамак сацыяльна значнай дзейнасці ўключае ўдзел у экалагічных акцыях, конкурсах, зборы другаснай сыравіны і азеляненні, супрацоўніцтва з Баранавіцкім лясгасам, дзейнасць школьных лясніцтваў і экалагічных гурткоў.

У рамках духоўна-маральнага напрамку рэалізоўваецца праграма супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і праваслаўнымі прыходамі Баранавіцкага благачыння, якая дапамагае фарміраваць у вучняў талерантнасць і верацярпімасць. Арганізоўваюцца турыстычныя паходы для азнаямлення школьнікаў з гісторыяй і архітэктурай храмаў раёна, Калядныя і Пасхальныя кірмашы і інш. У шэрагу ўстаноў праводзяцца факультатывы “Біблія як помнік гісторыі і літаратуры”, “Асновы праваслаўных ведаў” і “Асновы рэлігіязнаўства”.

Важнае месца ў сацыяльна значнай дзейнасці займае валанцёрскі рух. Валанцёрскія атрады ўдзельнічаюць у грамадзянска-патрыятычных і дабрачынных акцыях, суботніках і працоўных дэсантах, тэатралізаваных паказах і дыскусіях на тэму здаровага ладу жыцця, гутарках і калектыўных творчых справах па выхаванні гуманізму і міласэрнасці, дапамагаюць састарэлым людзям, пацыентам бальніц, інвалідам і ветэранам. Так, на рахунку атрада “Данка” з Гарадзішчанскай сярэдняй школы шмат цікавых і карысных спраў. Вучні разам з ветэранамі заклалі алею памяці ў гонар Вялікай Перамогі, арганізавалі калектыўна-творчую справу “Дарогамі Вялікай Перамогі”, стварылі аўдыя- і відэаальбомы. Асабліва значнай стала акцыя “Доўг і памяць”, у рамках якой валанцёры даглядаюць воінскія пахаванні. Школьнікі цесна ўзаемадзейнічаюць з Гарадзішчанскім домам-інтэрнатам для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

- Наша ўстанова карыстаецца аўтарытэтам у пасёлку, бо дае якасныя веды, якія дазваляюць паспяхова паступаць у прэстыжныя УВА, - расказала дырэктар Жамчужненскай сярэдняй школы А.Г.Гардзей. – Вельмі важна, каб выпускнікі ўстаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі вярталіся на малую радзіму і замацоўваліся ў сельскай мясцовасці. У нашым пасёлку размешчана буйное сельскагаспадарчае прадпрыемства ААТ “Птушкафабрыка “Дружба”, якому патрабуюцца кваліфікаваныя спецыялісты шырокага профілю. З улікам запытаў мясцовага рынку працы намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Т.Л.Бакунец і педагог-псіхолаг А.В.Гладкая распрацавалі прафарыентацыйны праект шостага школьнага дня “Захаваем жыццё ў вёсцы!”, накіраваны на кансалідацыю намаганняў школы, ПТНУ, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, соцыуму і бацькоў вучняў на іх арыентацыю на рабочыя спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю. У 2015 годзе праект атрымаў гран-пры Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня.

У рамках праекта праводзіцца шоу-конкурс “Сям’я рабочых – гэта гучыць горда!”, які складаецца з 3 этапаў і ўяўляе сабой творчую прэзентацыю сем’яў – прадстаўнікоў рабочых сельскагаспадарчых прафесій. Падчас шоу-конкурсу “Тэатр прафесій” каманды вучняў 5 – 7 класаў ладзяць тэатралізаваны паказ, прысвечаны пэўнай рабочай прафесій. Творчыя мерапрыемствы, арганізаваныя ў цікавай форме, ствараюць умовы для прафесійнага самавызначэння вучняў з улікам рэгіянальных патрэб у кадрах.

Выпускнікі Жамчужненскай сярэдняй школы выходзяць з індывідуальнымі картамі вакансій рэгіёна, адаптаваных да іх асобасных і прафесійных кампетэнцый. Для гэтага ажыццяўляецца псіхолага-педагагічнае і медыка-фізіялагічнае суправаджэнне дзяцей, вывучаюцца іх здольнасці, інтарэсы і схільнасці.

- Пры арганізацыі прафарыентацыйнай работы мы сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі, - адзначыла А.Г.Гардзей. – Многія бацькі не жадаюць арыентаваць дзяцей на атрыманне рабочых спецыяльнасцей сельскагаспадарчага профілю і добра не ўсведамляюць ролю сям’і ў прафесійным самавызначэнні. Гэтыя праблемы вырашаюцца шляхам інфармавання бацькоў пра сітуацыю на рынку працы і прафесіі, запатрабаваныя ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. Педагогі імкнуцца пераканаць мам і татаў у важнасці набыцця рабочых спецыяльнасцей, неабходнасці цеснага супрацоўніцтва сям’і і школы. Акрамя таго, мы своечасова інфармуем бацькоў пра ход рэалізацыі праекта і прафарыентацыйную работу ў школе. Яе вынікі неадназначныя. Так, калі ў 2011 годзе каля 21% выпускнікоў прадоўжылі навучанне ва ўстановах адукацыі сельскагаспадарчага профілю, у 2012 годзе – каля 28%, а ў 2015 – 38%, то ў 2017 годзе – каля 14%, а ў 2018 годзе – каля 18%. Працаваць яшчэ ёсць над чым.

Сёння ў сельскай мясцовасці патрабуюцца не толькі рабочыя спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю, але і ветэрынары, аграномы, заатэхнікі. На працягу 2012 – 2015 гадоў у школе рэалізоўваўся інавацыйны праект па ўкараненні мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У рамках праекта быў распрацаваны алгарытм прафесійнага самавызначэння вучняў, асаблівае месца ў якім займала ўзаемадзеянне сям’і і школы.

- Адна з актуальных задач – арганізацыя эфектыўнай сістэмы выяўлення і прыцягнення ў педагагічную прафесію матываванай, інтэлектуальна і духоўна развітой моладзі з актыўнай грамадзянскай і сацыяльна значнай пазіцыяй, - лічыць А.Г.Гардзей. – Для гэтага неабходна якасная дапрофільная і профільная падрыхтоўка вучняў. Наша ўстанова з’яўляецца школай-лабараторыяй вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, што дазваляе цесна супрацоўнічаць з БарДУ (аб’ядноўваць рэсурсы, сістэмна выкарыстоўваць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, выяўляць, падтрымліваць і вучыць высокаматываваных старшакласнікаў, арганізоўваць дапрофільную і профільную падрыхтоўку), каб своечасова фарміраваць аснову для будучых прафесійных кампетэнцый педагогаў.

З 2016 года ў школе вядзецца эксперыментальная дзейнасць па апрабацыі мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі для далейшага навучання ў профільных педагагічных групах. Дзеці актыўна ўдзельнічаюць у педагагічных спробах, якія арганізоўваюцца штомесяц у рамках дзён школьнага самакіравання, тыдняў важатых у пачатковых класах і інш. Асобасныя дасягненні вучняў адлюстроўваюцца ў партфоліа.

У 2018 годзе адбыўся першы выпуск вучняў, якія наведвалі педагагічную групу. 5 з 7 выпускнікоў выбралі педагагічныя спецыяльнасці ва УВА: лагапедыю, алігафрэнапедагогіку, пачатковую і дашкольную адукацыю.

Вялікую ролю ў фарміраванні лідарскіх, творчых і іншых якасцей, неабходных будучаму педагогу, адыгрывае дзейнасць БРПА і БРСМ. У 2016 годзе пярвічная арганізацыя БРСМ Жамчужненскай сярэдняй школы стала пераможцай Рэспубліканскага конкурсу на лепшую пярвічку сярод устаноў адукацыі.

У школе рэалізоўваецца валанцёрскі праект “Добрае сэрца”, які праз карысныя справы вучыць дзяцей міласэрнасці, фарміруе важныя маральныя якасці, навыкі зносін з людзьмі, развівае ініцыятыўнасць і талерантнасць. Клоўна- і лялькатэрапія, форум-тэатр, аквагрым – далёка не поўны пералік напрамкаў работы валанцёрскага атрада “Рука ў руцэ”.

Гарадзішчанская, Вольнаўская, Крошынская, Мірнаўская і Русіноўская сярэднія школы ўдзельнічаюць у інавацыйным праекце па ўкараненні мадэлі бесперапыннай прафесійнай арыентацыі вучняў на спецыяльнасці рэгіянальнага аграпрамысловага комплексу.

- Прафарыентацыя арганізавана сеткавым спосабам, - расказаў дырэктар Гарадзішчанскай сярэдняй школы Д.У.Якубовіч. – Акрамя школ, у праекце задзейнічаны сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, установы прафесійнай і вышэйшай адукацыі, мясцовыя органы выканаўчай улады. За час рэалізацыі праекта былі вызначаны групы вучняў, зацікаўленых у аграрных спецыяльнасцях, уведзены факультатыў “Мая прафесійная будучыня”, абсталяваны кабінеты прафарыентацыі і стэнды “Зрабі свой выбар!” для школьнікаў і іх бацькоў, створаны віртуальныя кабінеты прафарыентацыі на сайтах, арганізаваны працоўныя летнікі, складзены рэестр аграпрамысловых прадпрыемстваў Брэстчыны, вывучаны попыт на іх спецыяльнасці, класіфікаваны сельскагаспадарчыя спецыяльнасці айчынных УВА, вызначаны формы і метады арыентацыі вучняў на рабочыя спецыяльнасці, арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, Ляхавіцкага і Навагрудскага дзяржаўных аграрных каледжаў, Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, БарДУ, БДАТУ і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, а таксама з кіраўніцтвам і спецыялістамі гаспадарак Баранавіцкага раёна.

У рамках праекта былі заключаны дамовы аб супрацоўніцтве і наладжана партнёрскае ўзаемадзеянне з шэрагам устаноў прафесійнай і вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Вынікам гэтага стала станоўчая матывацыя вучняў да атрымання прафесій тыпу “чалавек – прырода”. Так, на працягу некалькіх апошніх гадоў цікавасць да іх павялічылася з 28% да 33%.

Пры падтрымцы Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа на тэрыторыі школьнага доследнага ўчастка быў закладзены яблыневы сад, дзе выкладчыкі каледжа вучаць школьнікаў правілам догляду за дрэвамі. Для высокаматываваных вучняў арганізаваны факультатывы “Асновы садаводства” і “Асновы аграноміі”. Дзеці далучаюцца да сумеснай навукова-даследчай дзейнасці.

У Мірнаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе прафесійнае самавызначэнне пачынаецца з дашкольнага ўзросту. Праграма ранняй прафарыентацыі дашкольнікаў уяўляе сабой сістэму ўзаемазвязаных заняткаў, накіраваных на фарміраванне ў дзяцей неабходных ведаў пра сельскую гаспадарку і яе прафесіі.

Па словах Д.У.Якубовіча, выпускнікі школ-удзельніц праекта аддаюць перавагу такім спецыяльнасцям, як вадзіцель, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, слесар па рамонце і абслугоўванні сельскагаспадарчых машын, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм і інш. Калі ў 2015 годзе ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю паступілі каля 26% выпускнікоў, у 2016 годзе – каля 33%, то ў 2017 годзе – каля 44%. Радуе, што многія з іх вяртаюцца пасля атрымання прафесійнай і вышэйшай адукацыі на малую радзіму.

Па словах Д.У.Якубовіча, вопыт сеткавага ўзаемадзеяння школ даказаў сваю эфектыўнасць. Але патрэбы раёна ў працоўных рэсурсах па-ранейшаму захоўваюцца. Па даных цэнтра занятасці, сёння ў рэгіёне амаль 800 вакансій. Найбольшы попыт на спецыялістаў у сельскай і лясной гаспадарцы (каля 37%), апрацоўчай прамысловасці (каля 19%), ахове здароўя і сацыяльных паслугах (13,5%), адукацыі (каля 8%), гандлі (6%) і дзяржаўным кіраванні (каля 7%).

У бягучым навучальным годзе ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе была створана аграрная профільная група дзесяцікласнікаў, якія наведваюць факультатыў “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”. Педагогі спадзяюцца, што яны выберуць адпаведныя спецыяльнасці і вернуцца працаваць на малую радзіму.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Жамчужненскай сярэдняй школы Т.Л.Бакунец засяродзіла ўвагу на духоўна-маральным выхаванні вучняў і іх сацыяльна значнай дзейнасці ў рамках праекта “Храм тваёй душы”. Педагог-арганізатар В.А.Жыхарка з гэтай жа школы вяла гаворку пра фарміраванне сацыяльных кампетэнцый дзяцей у валанцёрскай дзейнасці. Дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна Ю.В.Вінаград прэзентавала работу аб’яднанняў па інтарэсах.

На выставе-прэзентацыі і майстар-класах удзельнікі семінара азнаёміліся з дзейнасцю школьных бізнес-кампаній раёна, якія дапамагаюць у сацыяльнай і прафесійнай арыентацыі вучняў.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Падарунак малой радзіме

04.01.2019
У Год малой радзімы ў Стрыгінскай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна адкрыўся музейны пакой “Мая Бацькаўшчына”. Яго стваральніцай з’яўляецца выпускніца школы, ветэран педагагічнай працы Р.І.Якушык, якая на працягу ўсёй 34-гадовай прафесійнай дзейнасці збірала музейныя экспанаты.

Раіса Іванаўна прыйшла працаваць у родную школу старшай піянерважатай у далёкім 1972 годзе. Стаць ёй марыла з дзяцінства, калі яшчэ пяцікласніцай была прызначана важатай атрада. Дзяўчына вельмі любіла грамадскую работу, праводзіла шмат цікавых мерапрыемстваў. З яе прыходам ажывілася дзейнасць камсамольскай арганізацыі. Да сваіх абавязкаў ставілася надзвычай добрасумленна. Старшай піянерважатай адпрацавала 6 гадоў.

Пасля заканчэння філалалагічнага факультэта тагачаснага Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна Раісе Іванаўне прапанавалі пасаду арганізатара пазакласнай і пазашкольнай работы. 12 гадоў цікавай і захапляльнай дзейнасці праляцелі незаўважна. Працуючы класным кіраўніком, вялікую ўвагу ўдзяляла вывучэнню роднага краю, наведванню памятных і гістарычных мясцін Радзімы.

- Любоў да педагагічнай прафесіі і дзяцей Раіса Іванаўна пранесла праз усё жыццё, - гаворыць дырэктар Стрыгінскай сярэдняй школы Л.С.Мшар. – Ніколі не пакідала грамадскую дзейнасць. Не адзін год працавала старшынёй ІСН пры сельсавеце, старшынёй таварыства “Веды” пры мясцовым калгасе, узначальвала прафсаюзную арганізацыю школы. У працоўнай кніжцы Раісы Іванаўны шмат розных падзяк. Вынікам шматгадовых намаганняў таленавітага і неўтаймоўнага педагога стаў музейны пакой, які адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні важных маральных якасцей і любові да роднага краю.

У музейным пакоі паказана панарама жыцця і побыту многіх пакаленняў стрыгінцаў, якая складаецца з прадметаў хатняй гаспадаркі, сельскагаспадарчых прылад працы і інш. Багатая экспазіцыя складаецца з 6 раздзелаў. Так, раздзел “Усё ў маім краі сэрцу міла” знаёміць наведвальнікаў з помнікам народнага дойлідства, мясцовай духоўнай святыняй – цэрквай Іаана Багаслова, узведзенай селянінам Васілём Круком у 1817 годзе. Раздзел паказвае майстэрства і працавітасць землякоў.

У раздзеле “Нізкі паклон вам, салдаты Вялікай Перамогі” сабраны ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў партызанскага руху, вязняў фашызму і землякоў, якія прынялі першы ўдар гітлераўцаў у Брэсцкай крэпасці.

Раздзел “Варты памяці і гонару” расказвае пра ветэрана працы, былога старшыню калгаса імя С.Кірава І.С.Жолудава.

Раздзел “Доўг. Мужнасць. Боль” прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам. 9 ураджэнцаў Стрыгінскага сельсавета выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Некаторыя з іх узнагароджаны баявымі медалямі і ордэнамі. Імя загінуўшага земляка Пятра Казінца носіць школьная піянерская дружына.

Раздзел “Гартаючы старонкі гісторыі школы” знаёміць з этапамі развіцця ўстановы адукацыі, гісторыяй піянерскай і камсамольскай арганізацый. У кнізе “Школа жыве ў лёсах сваіх выпускнікоў” назапашваюцца матэрыялы пра колішніх вучняў, якія дасягнулі вялікіх поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Акрамя таго, тут сабраны школьныя падручнікі 40 – 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

- Работа па зборы музейных матэрыялаў і афармленні экспазіцыі патрабавала шмат часу і энергіі, - расказвае Р.І.Якушык. – Для вызначэння дакладных гістарычных фактаў даводзілася звязвацца з архівамі, апытваць аднавяскоўцаў, сведкаў падзей, вывучаць матэрыялы сельсавета, звяртацца да даследчыкаў і следапытаў. Вялікую дапамогу аказалі кіраўніцтва школы, калегі, рэдакцыя раённай газеты, народныя майстры Бярозаўшчыны, супрацоўнікі гісторыка-краязнаўчага музея і многія іншыя нераўнадушныя людзі. Ведаць мінулае малой радзімы вельмі важна для сваёй будучыні.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Поздравляем!

28.12.2018
Подведены итоги областного конкурса "Час Кода"

Номинация "IT-Страна":

  • Диплом I степени: Отдел по образованию Пинского райисполкома;
  • Диплом II степени: Отдел по образованию Лунинецкого райисполкома;
  • Диплом III степени: Отдел по образованию Березовского райисполкома;
  • Диплом III степени: Отдел по образованию Ляховичского райисполкома.

 

Номинация "Лучшее мероприятие":

  • Диплом I степени: Шелягович Ирина Леонтьевна, ГУО "Гимназия г.Дрогичина";
  • Диплом II степени: Билецкая Людмила Николаевна, ГУО "Гимназия №6 г.Бреста имени Маршала Советского Союза Жукова Г.К.";
  • Диплом III степени: Галуц Светлана Ивановна, ГУО "Именинская средняя школа" Дрогичинского района.

 

"Час Кода". Информатика не по учебнику (по материалам ГУО «Гимназия г. Дрогичина»).

19.12.2018
«Как сделать первые шаги в освоении профессии программиста? Как расшифровать QR-код? Какие новые гаджеты войдут в нашу жизнь? Как не ошибиться в выборе профессии? Кто и как из великих людей изменил наш мир?» На эти и многие другие вопросы помогла ребятам получить ответы акция «Час кода», которая прошла в нашей гимназии.

«Час кода» - интересный интерактивный онлайн проект, с помощью которого ребята попадают в удивительный мир, в котором они в игровой форме знакомятся с азами алгоритмизации и программирования. Ребята пишут свой код и помогают персонажам выполнить задания, создают свою первую игру для мобильного телефона и знакомятся с азами языка Scratch, тем самым, делают первые шаги к освоению профессии программиста – самой востребованной сегодня.

Акция внесла свои коррективы в уроки и перемены, факультативные и внеклассные мероприятия, в занятия объединений по интересам и даже перенеслась на домашние компьютеры.

В дни проведения акции, переступив порог гимназии, каждый посетитель гимназии мог убедиться в том, что акция влилась в жизнь нашей гимназии. На экране телевизора в фойе один за другим сменяются ролики, которые заставляют погрузиться в увлекательный мир цифровых технологий.

Акция внесла свои коррективы в жизнь гимназии и IT-технологии внедрились в уроки и перемены, факультативные и внеклассные мероприятия, в занятия объединений по интересам и даже перенеслась на домашние компьютеры.

Так, уроки в 7 классах начинались с обсуждения темы «Роботы в жизни человека», после чего был организован просмотр роликов «Робот из 1867»и «10 самых удивительных роботов в мире». Ребята просто замерли, когда узнали, что уже в 1867 был создан механический серебряный лебедь.

Уроки, проведенные 8-х классах, заставили гимназистов задуматься над вопросами о том, можно ли предсказать будущее, можно ли предвидеть какие новинки появятся в будущем. Изучив презентацию «Предсказания писателей фантастов сбываются» и просмотрев ролик «Айзек Азимов. Предсказания, которые сбылись», многие были удивлены и просто шокированы тем, что оказывается, более 50 лет назад было предсказано: 3D-кино, роботы, движущиеся тротуары (эскалаторы), спутники, позволяющие позвонить напрямую в любую точку планеты, создание беспроводных телефонов, кофеварок,  плоских телевизоров и других бытовых приборов.

Гимназисты 9-х классов были погружены в рассмотрение и обсуждение вопроса «Искусственный интеллект», а 10-классников интересовали вопросы, связанные с Образовательным центром Парка высоких технологий и самим Парком высоких технологий.

После обсуждения вопросов и просмотров мотивационных роликов для ребят наступали не менее интересные и увлекательные минуты урока: необычное программирование, составление необычных кодов. Перед ребятами становился выбор: «Маincraft» или «Холодное сердце» на code.org или задания с сайта «Урок цифры». Каждый сделал свой выбор и выполнял свое задание. Неожиданную радость испытали гимназисты, когда «обнаружилось», что после выполнения заданий они заработали сертификаты, в которые внесли свои имена. В первый же день акции такие сертификаты получили учащиеся 6 «А» класса. Пожалуй, в эти дни слово Маincraft в гимназии стало самым популярным.

Один из интереснейших уроков «Создаем знакомство в Scratch» для учащихся 11-х классов провели эти же юные скретчеры из 6 “А” класса. Программирование для учащихся старших классов всегда самая сложная и скучная тема. Ведь надо запомнить команды на английском языке, которые долго писать, сложно составлять код и в нем ориентироваться. Однако наши скретчеры им возразили:“Программирование - это просто, занимательно и интересно” и тут же взялись за дело. Они продемонстрировали свои предыдущие работы, показали принцип составления кода в своей любимой программе и предложили поработать в ней, составив проект “Давайте познакомимся”. Тут же у старшеклассников возник страх: “Ой, мы не запомнили команд, которые вы показывали”, но буквально через 5 минут после начала работы старшеклассников невозможно было отвлечь от интересного дела, все были погружены в работу. Кипела работа в команде.

К концу урока ребята получили свои первые маленькие проекты-мультфильмы. Окончился урок замечательными словами старшеклассников: “С такими учителями и таким программированием мы бы занимались с удовольствием, жаль, что у нас не было такой возможности”.

В акции “Час кода” в гимназии приняли участие и учащиеся, которые еще не изучают информатику. Ярким и запоминающимся мероприятием для учащихся 3-х классов оказался информационный час “Вступаем в сообщество Scratch”. Данное мероприятия явилось рекламой и агитацией ребят к посещению занятий по изучению языка программирования Scratch. В ходе мероприятия с ребятами обсудили вопросы о том, какие мультипликационные студии они знают и как создаются мультфильмы. Большое удивление вызвала у ребят информация о том, когда появился первый мультфильм, что мультфильмы можно программировать и что их могут программировать даже дети. А рассказ о создателе языка Scratch, об истории создания языка Scratch и самого кота, о конкурсах, проводимых у нас в Беларуси и о белых, синих и черных майках просто окунул ребят в удивительный мир проектов Scratch.

С интересом они посмотрели видео об играх и мультфильмах, созданных с помощью этого языка. По завершению мероприятия у ребят сразу возникли вопросы о том, как можно попасть на такие занятия, чтобы научиться создавать такие интересные проекты. Радость ребят не имела предела. В подарок ребята получили приглашение от кота Царапки, а присутствующие учителя уходили с восклицанием: «Ряды Scratch у нас в гимназии расширятся!» и с вопросом: «А может и мне заняться Scratch?»

Для учащихся 4-х классов было проведено занятие «У нас в гостях роботы». Просматривая кадры и ролики презентации «Роботы рядом снами» ребята перенеслись в мир роботов, узнали, какие роботы бывают, где и зачем они используются, вместе с роботами приняли участие в танцевальной физкультминутке под ролик «Бал роботов в Астане», спорили о том, нужны ли роботы-гуманоиды и искусственный интеллект. А после того как узнали о Кодексе роботов, сделали вывод, что если его соблюдать, на Земле ничего плохого не произойдет.

Необычный настрой внесла акция в перемены. В организации и проведении таких мероприятий “у руля” оказались наши самые активные, творческие и креативные ребята 10-11 классов! В фойе начальной школы они организовали “Соревнование роботов”. В роли роботов выступали учащиеся начальной школы. Полем робота послужило поле подвижной напольной игры Twister, а программу для учащихся-роботов писали сами старшеклассники.

У каждого гимназиста, у каждого школьника наступает такой этап в жизни, когда приходится задавать самому себе множество вопросов: «Куда пойти учиться? В какое учебное заведение поступать? Как правильно выбрать профессию?». Ребята бороздят просторы Интернета, стремятся получить советы учителей, родителей и своих друзей-студентов, чтобы найти ответы на эти вопросы. Акция «Час кода» в очередной раз «заставила» ребят обратиться к этим вопросам. И задуматься над вопросом: «А может быть IT-профессия – это моё?!

В связи с этим для учащихся старших классов был проведен профориентационный час «Выбираем профессию правильно», во время проведения которого ребята посмотрели ролики о востребованных IT-профессиях, познакомились с интерактивным атласом профессий будущего и атласом IT-профессий. После этого они прошли профориентационное тестирование на определение своей возможной IT-профессии.

Час общения «Будь в теме» был организован в 10 «А» классе, в котором я являюсь классным руководителем. К мероприятию ребята готовились заранее: создавали презентации, искали материалы, просматривали видеоролики, изучали атлас профессий.

О чем говорили на мероприятии? Совершили экскурсию по разнообразию IT-профессий, выяснили, какие профессии уже исчезли или скоро исчезнут, а какие появятся, обсудили, как правильно выбрать профессию, какому ВУЗу отдать предпочтение, для чего созданы информационные технологии, и привели примеры, как эти технологии меняют нашу жизнь. Обменялись мнениями, что лучше: быть простыми наблюдателями перемен или стать теми, кто делает изменения, то есть айтишниками. Сделали вывод: чтобы быть успешным и продвинутым, надо постоянно учиться, самосовершенствоваться, быть всегда в курсе событий.

Акция «Час кода» в шестой школьный день продолжала своё шествие. На занятиях по интересам гимназисты были вовлечены в тему «Маincraft – это не только игра». В ходе занятия ребята узнали об истории создания игры Маincraft, об её создателе и том, что существует образовательная версия Minecraft и что с помощью Маincraft можно модернизировать и восстанавливать города. Тема для ребят очень интересная и актуальная, поэтому мероприятие вышло за рамки времени занятий.

Кипела у ребят работа и дома. Гимназисты самостоятельно продолжали выполнять задания: готовили презентации, работали с тренажерами code.org, создавали музыкальные проекты физкультминуток, смотрели видеоролики сайта "Урок цифры", просматривали и обсуждали с родителями предложенные видеосюжеты о людях, которые изменили наш мир.

И вот неделя закончилась. Рабочий процесс, который кипел и бурлил на волне положительных эмоций, закончился. Хотя… Хотя, наоборот, появилось много новых идей и задумок, которые мы будем воплощать. А «Часу кода» мы говорим: «До свидания! До следующего года!»

Шелягович Ирина

учитель информатики гимназии г. Дрогичина

поделиться в:
Поиск по сайту
Контакты
224020 г.Брест, ул.Янки Купалы, 20/1
+375 16 235-42-99 (тел/факс)
+375 16 225-96-53 (вахта)
mail@boiro.by