Архив новостей

202620252024202320222021202020192018201720162015201420132012
ноябрьоктябрьиюньмайапрельмартянварьдекабрьноябрьоктябрьмайапрельдекабрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньапрельфевральянварьдекабрьноябрьиюльмайапрельмартдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварь
27 ноября, пятница

Научно-практическая конференция «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»

УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ!
Приглашаем 27 ноября 2026 года принять участие в заочной Республиканской (с международным участием) научно-практической конференции «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»
Для участия в конференции приглашаются педагогические работники учреждений образования, научные сотрудники, аспиранты, магистранты
подробнее...
5 ноября, четверг

Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 5 ноября 2026 года организуются обучающие курсы (семинар-практикум) на платной основе (очная форма обучения) по теме: «Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях» для заместителей директора по воспитательной работе, педагогов-психологов, педагогов социальных, педагогических работников, выполняющих функции классного руководителя.
подробнее...
4 ноября, среда

Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 04 ноября 2026 года в рамках реализации образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов Брестской области организуются обучающие курсы на платной основе (очно) ОК 26–32 «Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики».
подробнее...

Глядзець у будучыню, даражыць мінулым

04.09.2019
- Задача школы – навучыць дзяцей паважаць людзей, якія жывуць побач, іх традыцыі і гісторыю, любіць родны край, горад і яго жыхароў, - гаворыць намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 Камянца Л.А.Ацяйчук. – Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў і іх цікаўнасць, павысіць матывацыю да самастойнага набыцця новых ведаў, выхаваць патрыётаў, якія ганарацца Бацькаўшчынай і любяць малую радзіму, дапамагае музейная педагогіка.

Камянец – старажытны горад з багатымі традыцыямі, помнікамі гісторыі і культуры, па якіх можна вывучаць жыццё з даўніх часоў да нашых дзён. Сярэдняя школа № 1 знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада, каля архітэктурнага помніка абарончага дойлідства Камянецкай вежы. У скверы ўстановы адукацыі – брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія вызвалялі Камянеччыну ў ліпені 1944 года ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

- У школьным музеі баявой і працоўнай славы, створаным у 1967 годзе, сабраны каштоўны краязнаўчы матэрыял гісторыка-культурнай спадчыны, - расказвае Л.А.Ацяйчук. – Тут захоўваецца больш за 1,5 тысячы экспанатаў. Кіраўніком музея, у савет якога ўваходзяць вучні 8 – 11 класаў, з’яўляецца настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Вольга Мікалаеўна Цандо. Музейны фонд папаўняецца намаганнямі ўсіх школьнікаў і педагогаў. Дзякуючы пошукавай рабоце знаходзяцца новыя экспанаты. Музей адыгрывае важную ролю ў арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў. Так, былі складзены каталог пахаванняў на Камянеччыне з абазначэннем іх месцаў і колькасці пахаваных воінаў і грамадзянскага насельніцтва, пашпарт брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна ад фашыстаў.

У музеі дзейнічаюць пастаянныя і часовыя экспазіцыі: “Дарогамі бацькоў”, “Гады барацьбы і надзей”, “Барацьба з фашызмам”, “Яны вызвалялі наш раён”, “Ён паўтарыў подзвіг Матросава”, “Старажытны Камянец”, “Камянеччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Іх імёнамі названы вуліцы Камянца”, “Праскоўя Дзмітрук – актыўная ўдзельніца камянецкага падполля”, “Мая Камянеччына” і “Кідок у бессмяротнасць”.;

Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы” распрацавалі маршруты займальных квестаў “Гонкі пілігрымаў” і “Падарожжа з Сярэднявечча”, праводзяць экскурсіі для школьнікаў раёна і гасцей, наведваюць розныя мясціны, ходзяць у паходы, здымаюць відэаролікі, пішуць творчыя справаздачы, ствараюць даследчыя праекты. Дзякуючы блізкасці з Камянецкай вежай, ва ўстанове адукацыі пабывалі дзясяткі тысяч наведвальнікаў. Ім прапаноўваюцца экскурсіі “Іх імёнамі названы вуліцы Камянца”, “Архітэктурныя помнікі Камянца”, “Спадчына яўрэйскага народа” і інш.

- Краязнаўчы матэрыял шырока выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе для фарміравання ў вучняў даследчых уменняў і навыкаў, станоўчай матывацыі да вучобы, духоўных каштоўнасцей, - гаворыць Л.А.Ацяйчук. – Пры падрыхтоўцы да ўрокаў гісторыі школьнікі звяртаюцца да дадатковых крыніц, шукаюць і аналізуюць гісторыка-дакументальныя матэрыялы, вывучаюць праблемныя пытанні, выяўляюць прычынна-выніковыя сувязі падзей і інш. Краязнаўчая работа выклікае ў дзяцей вялікую цікавасць да гісторыі малой радзімы. Вучні – актыўныя ўдзельнікі і пераможцы прадметных і краязнаўчых алімпіяд, даследчых і іншых конкурсаў рознага ўзроўню.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Да якаснай адукацыі праз эфектыўнае кіраванне

03.09.2019
Сёлетняя абласная жнівеньская канферэнцыя педагогаў Брэстчыны, прысвечаная міжведамаснаму ўзаемадзеянню, сабрала каля 240 удзельнікаў. Сярод іх былі намеснік міністра адукацыі Беларусі С.В.Руды і старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс.

Пленарнаму пасяджэнню, якое праходзіла на базе Брэсцкага раённага дома культуры, папярэднічала работа 4 секцый, арганізаваных у сярэдняй школе № 10 Пінска, сярэдняй школе № 1 Кобрына, Цэнтры бяспекі Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ААТ “Белавежскі” Камянецкага раёна. Удзельнікі секцый абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі, міжведамаснага ўзаемадзеяння і сацыяльнага партнёрства, супрацоўніцтва ССНУ і ПТНУ і арганізацый-заказчыкаў кадраў. На выставачнай экспазіцыі, размешчанай перад Брэсцкім раённым ДК, былі прадстаўлены дасягненні сістэмы адукацыі вобласці ў галіне прафесійнай падрыхтоўкі навучэнскай моладзі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі засяродзіў увагу на прыярытэтных напрамках развіцця адукацыйнай галіны ў новым навучальным годзе. Сёння ў вобласці працуюць каля 1,2 тысячы ўстаноў адукацыі. Колькасць дзяцей з году ў год павялічваецца. Актыўна будуюцца новыя ўстановы адукацыі: дзіцячыя сады ў Пінску, Баранавічах і Драгічыне, школа-сад і сярэдняя школа ў Брэсце. Па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема, звязаная з недахопам месцаў у дзіцячых садах крокавай даступнасці, асабліва ў новых мікрараёнах (у іх маюць патрэбу 1730 дзяцей). Вырашыць гэтую праблему павінна аптымальнае выкарыстанне плошчаў існуючых устаноў, падвоз дзяцей, у тым ліку гарадскіх, у сельскія сады, наведванне ўстаноў па гібкім рэжыме (без харчавання) і інш.

- Кваліфікацыйны ўзровень педагогаў (а іх на Брэстчыне каля 29 тысяч) дазваляе паспяхова вырашаць многія адукацыйныя задачы, - адзначыў Ю.М.Прасмыцкі. – Так, каля 80% педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. Больш за ўсё іх у Баранавічах, Ляхавіцкім і Лунінецкім раёнах. Павялічваецца колькасць настаўнікаў-метадыстаў. 

Сярод актуальных праблем – якасць работы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Так, заслужаныя нараканні выклікае выніковасць цэнтралізаванага тэсціравання, алімпіяднага руху і навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў, нягледзячы на невялікую станоўчую дынаміку. Ю.М.Прасмыцкі лічыць, што для павышэння якасці адукацыі і эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці неабходна шырока выкарыстоўваць магчымасці сучасных ІКТ, у тым ліку “Электроннай школы”. Але невысокая ІТ-кампетэнтнасць педагогаў пакуль не дазваляе арганізаваць эфектыўную работу ў гэтым напрамку.

- Трэба стварыць сучасную сістэму навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, якая прапаноўвае педагогам эфектыўныя сродкі, тэхналогіі і методыкі навучання, - адзначыў Ю.М.Прасмыцкі. – Неабходна забяспечыць наяўнасць аўтаматызаваных сістэм кантролю і кіравання адукацыйным асяроддзем. Педагогі павінны мець магчымасць на аснове выкарыстання ІКТ аператыўна абменьвацца вопытам, наладжваць сеткавае ўзаемадзеянне, у тым ліку з бацькамі вучняў.

Што тычыцца нізкай выніковасці алімпіяднага руху, то адміністрацыі ўстаноў і органы кіравання адукацыяй недапрацоўваюць у стварэнні належных умоў для індывідуальнай работы са здольнымі вучнямі не толькі ў школах, але і ва УВА, рэсурсных цэнтрах, прычым на працягу ўсяго навучання. Неабходна ўдасканальваць работу з высокаматываванымі дзецьмі, павышаць кіраўніцкую культуру, шукаць новыя метады педагагічнай дзейнасці, паглыбляць узаемадзеянне з вышэйшай школай.

Па словах Ю.М.Прасмыцкага, у шэрагу гімназій і ліцэяў вобласці адсутнічае сістэмная работа з адоранымі вучнямі. Высокія вынікі ў алімпіядным руху паказваюць толькі 8 – 9 устаноў з 31: гімназія № 1 і ліцэй № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста, гімназіі №№ 1 – 5 Баранавіч, гімназія № 3 Пінска і Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава. На працягу апошніх 10 гадоў не падрыхтавалі пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды гімназіі №№ 3 і 4 Брэста, гімназіі Драгічына і Камянца. Даволі сціплыя вынікі ў гімназій Ляхавіч і Пружан, ліцэя Івацэвіцкага раёна. Далейшая немэтазгоднасць існавання некаторых устаноў у сённяшнім статусе відавочная.

- Неабходна прынцыпова змяніць падыход да планавання павышэння кваліфікацыі педагогаў, якое павінна адштурхоўвацца ад патрэб канкрэтнага работніка, - заўважыў Ю.М.Прасмыцкі. – Варта ўкараняць модульна-рэйтынгавую сістэму ў гэтай дзейнасці, якая будзе максімальна ўлічваць прафесійныя інтарэсы і цяжкасці педагогаў, дазволіць аб’яднаць павышэнне кваліфікацыі ў рамках курсавой падрыхтоўкі і ў міжкурсавы перыяд. Для гэтага трэба паляпшаць кадравы патэнцыял абласнога ІРА і рэгіянальных вучэбна-метадычных кабінетаў, пазбавіцца ад лішняга дакументаабароту, сістэматызаваць інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы.

Актуальны напрамак работы – стварэнне здароўезберагальнага і бяспечнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі, якое ўключае арганізацыю якаснага харчавання, забеспячэнне належнага тэхнічнага стану будынкаў, прылеглай тэрыторыі, мэблі і абсталявання, а таксама прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з п’янствам, наркаманіяй і тытунекурэннем сярод падлеткаў, прадухіленне суіцыдальных паводзін і траўміравання дзяцей. Важную ролю ў гэтым адыгрывае цеснае ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі і ўстановамі аховы здароўя. Павышанай увагі патрабуюць пытанні, звязаныя з кібербяспекай і негатыўным уплывам інтэрнэту. Школа павінна займаць актыўную пазіцыю ў сацыяльных сетках.

- Выхаваўчыя мерапрыемствы ў школах, асабліва суботнія, трэба праводзіць без фармалізму, прапанаваўшы дзецям цікавыя і карысныя формы дзейнасці, - падкрэсліў Ю.М.Прасмыцкі. – Асаблівая ўвага – арганізацыі працоўнага і прафесійнага навучання, у тым ліку праз комплексную мадэрнізацыю сістэмы прафесійнай адукацыі. Неабходна стварыць аптымальную сетку ПТНУ для эфектыўнага выкарыстання працоўных, вытворчых, адукацыйных і фінансавых рэсурсаў. На базе шэрага ўстаноў арганізавана прафесійнае навучанне школьнікаў па запатрабаваных у рэгіёнах прафесіях. Вырашыць многія задачы немагчыма без належнага ўзроўню кіраўніцкай кампетэнтнасці, у тым ліку ў эканоміцы, і кадравай работы.

Кіраўнік Брэстчыны акрэсліў актуальныя пытанні далейшага развіцця адукацыйнай галіны. А.В.Ліс упэўнены, што падрыхтоўка выпускнікоў – задача не толькі школы, але і іншых зацікаўленых ведамстваў. Неабходна выпрацаваць праграму перспектыўнай падрыхтоўкі кадраў. Выклікае трывогу павелічэнне колькасці выпускнікоў, якія паступаюць у замежныя УВА (летась 573). Назіраецца пасіўнасць айчынных універсітэтаў у прафарыентацыйнай рабоце са школьнікамі. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі павінна адпавядаць сучасным патрабаванням. Кіраўнікі і педагогі павінны адказна выконваць прафесійныя абавязкі. Існуюць пэўныя заўвагі па арганізацыі бяспекі адукацыйнага працэсу, якаснага харчавання, прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў і суіцыдальных паводзін сярод непаўналетніх, рабоце з сям’ёй, у тым ліку па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў дзяцей, аснашчэнні ўстаноў спартыўным інвентаром, павелічэнні заробкаў у галіне. Неабходна ствараць адпаведныя ўмовы для прафесійнага развіцця педагогаў, павышаць кіраўніцкую кампетэнтнасць кадраў.  

- Адукацыя Брэстчыны паспяхова развіваецца па многіх напрамках дзейнасці, нягледзячы на пэўныя недахопы і праблемы. Дзякуючы высокаму кадраваму патэнцыялу, які з’яўляецца адным з лепшых у краіне, педагогі вобласці здольны паспяхова вырашыць пастаўленыя задачы, - адзначыў намеснік міністра адукацыі Беларусі С.В.Руды.

Напрыканцы канферэнцыі лепшыя педагогі Брэстчыны былі адзначаны граматамі і падзячнымі пісьмамі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Беларусі “Выдатнік адукацыі” атрымалі дырэктар Кобрынскай агульнаадукацыйнай спецыяльнай школы-інтэрната Т.І.Драгун, дырэктар гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава Брэста К.К.Калейчык, дырэктар Малецкай санаторнай школы-інтэрната Бярозаўскага раёна П.П.Крупскі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання А.П.Шарапа і намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Пінскага дзяржаўнага ПТК машынабудавання С.А.Грышко.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Обеспечение качества дошкольного образования в условиях межведомственного взаимодействия

26.08.2019
23 августа 2019г. на базе Центра безопасности Столинского РОЧС в рамках августовской областной конференции педагогических работников «Образование Брестчины – сфера заинтересованного взаимодействия ведомств, учреждений, организаций» была организована работа секции «Обеспечение качества дошкольного образования в условиях межведомственного взаимодействия».

В работе секции приняли участие:

  • Главное управление по образованию Брестского облисполкома;
  • ГУО «Брестский областной институт развития образования»;
  • Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь;
  • Управление государственной автоинспекции УВД Брестского облисполкома;
  • ГУО «Брестский областной центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации;
  • специалисты управлений (отделов) по образованию, методисты учебно-методических кабинетов, курирующие вопросы дошкольного образования;
  • руководители специальных учреждений дошкольного образования, центров коррекционно-развивающего обучения и реабилитации;
  • члены республиканского и областного Совета руководителей учреждений дошкольного образования

Основные задачи работы секции:

Информирование педагогической общественности о ходе и перспективах дальнейшей реализации Государственной программы «Образование и молодёжная политика на 2016-2020 годы» подпрограмма «Развитие системы дошкольного образования»;

Публичная презентация с целью общественного признания достижений лучших учреждений дошкольного образования области и педагогических работников в условиях межведомственного взаимодействия;

Обсуждение особенностей организации образовательного процесса в учреждениях дошкольного образования в условиях обновлённого нормативного и научно-методического обеспечения;

Обеспечение эффективного взаимодействия органов управления образованием, методических структур, педагогических работников с заинтересованными структурами (МЧС; ГАИ и др.) по вопросам деятельности учреждений дошкольного образования в условиях межведомственного взаимодействия.

В ходе работы секции начальником центра пропаганды безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Брестского областного управления МЧС Республики Беларусь Кузьмицким Николаем Михайловичем были презентованы результаты реализации проекта международной технической помощи в рамках Программы территориального сотрудничества Беларусь - Украина «Безопасное детство». Он рассказал о новых проектах в области безопасности, а также поделился, что в ближайших планах разработка специальных программ по безопасности для детей с особенностями психического развития.

Старший инспектор УГАИ УВД Брестского облисполкома Сергей Николаевич Дученко представил мобильное приложение «Берегись поезда», которое работает на платформе Android. За 50 метров до железнодорожных путей приложение останавливает любой мультимедийный контент и подает сигнал о приближении к переезду. Сергей Николаевич познакомил участников с проектом «Добрая дорога», направленным на профилактику детского травматизма на дороге.

Об уже имеющемся опыте работы по обеспечению безопасности жизнедеятельности воспитанников в условиях специального дошкольного учреждения рассказала Гаврилович Светлана Александровна, заместитель заведующего по основной деятельности ГУО «Специальный детский сад №17 для детей с нарушением зрения г.Пинска».

Участниками секции были также затронуты вопросы своевременного выявления и эффективного оказания комплексной помощи детям раннего возраста с особенностями психофизического развития в условиях межведомственного взаимодействия. В данном направлении своим опытом работы поделилась Крысенко Елена Александровна, директор ГУСО «Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.Пинска.

В рамках секции прошёл круглый стол «Обеспечение государственных гарантий качества дошкольного образования на основе единства обязательных требований к условиям реализации образовательной программы дошкольного образования, результатам её освоения». Шамович Наталья Дмитриевна, главный специалист главного управления по образованию Брестского облисполкома акцентировала внимание на приоритетных направлениях деятельности системы дошкольного образования в 2019/2020 учебном году.

Об особенностях содержания методической работы с педагогами в контексте реализации новой учебной программы дошкольного образования рассказала начальник учебно-методического управления дошкольного и общего среднего образования на I ступени ГУО «Брестский областной институт развития образования» Левицкая Анна Борисовна.

Участниками также были затронуты вопросы: угрозы личной безопасности ребёнка в современном мире: информационная, психологическая; сохранение и укрепление кадрового потенциала, повышение профессиональной компетентности; технологии поддержки семейного воспитания по вопросам профилактики детского травматизма и др.

Все участники семинара получили электронные сборники методических материалов по профилактике детского травматизма, подготовленные учебно-методическим управлением дошкольного и общего среднего образования на I ступени ГУО «Брестский областной ИРО», и пособия, изданные в рамках реализации проекта международной технической помощи «Безопасное детство».

Не на словах, а на справе

02.07.2019
На працягу года ў яслях-садзе №7 г.Баранавіч рэалізоўваўся шматфункцыянальны практыка-арыентаваны праект “Рабі дабро!”, прымеркаваны да Года малой радзімы. У праекце, аўтарамі якога выступілі загадчыца ўстановы А.У.Кунцэвіч і яе намеснік па асноўнай дзейнасці Т.В.Вілента, актыўна ўдзельнічалі педагогі, бацькі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і міжведамасных арганізацый.
- Мы пастараліся зрабіць яслі-сад домам радасці, шчасця і дабрыні для выхаванцаў, згуртаваць педагогаў, бацькоў і зацікаўленыя структуры для вырашэння важных задач, паказаць, што свет можна заваяваць дабрынёй, - расказвае А.У.Кунцэвіч.

– Пастаўленыя мэты ажыццяўляліся ў разнастайнай і цікавай творчай дзейнасці, якая ўключала сумесныя фотавыставы, конкурсы, экалагічныя акцыі і інш. Галоўная мэта – сфарміраваць ва ўдзельнікаў праекта паважлівыя адносіны да іншых людзей і адказныя адносіны да навакольнага асяроддзя. На гэта былі разлічаны шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на вывучэнне малой радзімы, міжведамаснае ўзаемадзеянне па пажарнай, экалагічнай і інфармацыйнай бяспецы, захаванне сямейнага дабрабыту, псіхічнага і фізічнага здароўя дарослых і дзяцей, паляпшэнне стану навакольнага свету праз раздзельны збор розных відаў пластыку і збор другаснай сыравіны для далейшай перапрацоўкі.

Пачаўся праект з акцыі “Мая маленькая радзіма”, якая ўяўляла сабой заклік да наведвання месцаў нараджэння родных. Бацькі і дзеці рыхтавалі эсэ і фотаздымкі, якія расказвалі пра малую радзіму.

У рамках праекта прайшоў адкрыты дыялог “Беражыце сябе!” з удзелам розных спецыялістаў, падчас якога ўзнімаліся пытанні, звязаныя з партнёрскім узаемадзеяннем бацькоў і педагогаў у вырашэнні выхаваўчых задач, сямейнай нядобранадзейнасцю, алкагольнай, наркатычнай і інтэрнэт-залежнасцю дарослых, выкананнем правіл бяспекі і інш.

Праект “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі” дазволіў заняцца ўскоснай дабрачыннасцю, якая не патрабавала фінансавых, матэрыяльных, часавых і фізічных затрат, і палепшыць стан навакольнага асяроддзя праз раздзельны збор розных відаў пластыку. У калідоры ўстановы былі створаны 2 зоны для збору накрывак. Акрамя таго, ёмістасці для іх размяшчаліся і ў групах. Бацькам прапаноўвалася размясціць іх на сваёй рабоце.

Акцыя “Захавай дрэва – здай макулатуру” – адна з самых любімых у дашкольнікаў. З году ў год колькасць яе ўдзельнікаў павялічваецца, а вынікі паляпшаюцца. Сёлета выхаванцы разам з бацькамі сабралі ўжо тону макулатуры. І гэта, як запэўніваюць мамы і таты, далёка не мяжа. Падчас выніковага мерапрыемства казачны Лесавік падзякаваў дзецям за ўдзел у акцыі і ўручыў ім сувеніры, а бацькам нагадаў пра важнасць беражлівых адносін да прыроды.

Даволі цікавым атрымаўся праект “Парк сямейных дрэў”, ініцыіраваны БРСМ. Выхаванцы ясляў-сада ўнеслі сціплы ўклад у азеляненне роднага горада, заклаўшы алею сямейных дрэў на тэрыторыі ўстановы. Побач з высаджанымі дрэўцамі былі ўсталяваны таблічкі з генеалагічнымі дрэвамі сем’яў. Педагогі лічаць, што важная роля ў фарміраванні маральных якасцей належыць сямейнаму выхаванню і сумеснай працоўнай дзейнасці.

Завяршыўся праект творчай вечарынай “Успаміны…”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках святкавання гэтай даты прайшлі тэматычныя гутаркі і выставы, падрыхтаваны творчыя нумары.

- Вынікам рэалізацыі праекта сталі пастаянна дзеючая фотавыстава “Мая маленькая радзіма” ў холе ўстановы, падрыхтоўка памяткі для бацькоў “Уступаючы ў дыскусію на інтэрнэт-форумах, задумайся!”, збор 30 кг накрывак і тоны макулатуры, алея сямейных дрэў, - падагульняе А.У.Кунцэвіч. – Праект завяршыўся, але цікавыя і карысныя справы працягваюцца. Педагогі, бацькі і дзеці не на словах даказалі, што дзякуючы дабрыні свет становіцца прыгажэйшым.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Подведены итоги республиканского фестиваля «Безопасное детство»

17.06.2019
14 июня 2019 года в Университете гражданской защиты МЧС прошла торжественная церемония закрытия фестиваля «Безопасное детство». Перед началом мероприятия в главном фойе работала выставка «Безопасное детство», на которой все регионы представили свои материалы.

Брестскую область на выставке представляли: ГУО «Ясли-сад 10 г.Пинска», ГУО «Жемчужненский ясли-сад Жемчужинка» Барановичского района, ГУО «Ясли-сад №7 г.Бреста», ГУО «Ясли-сад №80 г.Бреста».

Часть представленных экспонатов изготовлена родителями воспитанников (ГУО «Жемчужненский ясли-сад Жемчужинка» Барановичского района, ГУО «Ясли-сад №80 г.Бреста»), что свидетельствует об активизации внимания со стороны родительской общественности к проблеме формирования у детей культуры безопасности жизнедеятельности. В условиях организации образовательного процесса в условиях близкородственного билингвизма, особое место на выставке занимали дидактические игры на белорусском языке (ГУО «Жемчужненский ясли-сад Жемчужинка» Барановичского района). Вызвали интерес у участников выставки авторские интерактивные игры «Оцени ситуацию», «Академия безопасности» (ГУО «Ясли-сад №7 г.Бреста»).

Почетными гостями церемонии стали министр по чрезвычайным ситуациям Владимир Ващенко, первый заместитель министра образования Ирина Старовойтова, заместитель начальника главного управления общего среднего, дошкольного и специального образования, начальник управления дошкольного образования Давидович Альбина Леонидовна, начальник Департамента по надзору за безопасным ведением работ в промышленности Александр Клобук и Председатель республиканского совета государственно-общественного объединения «Белорусское добровольное пожарное общество» Александр Кудряшов.

Министерство по чрезвычайным ситуациям и Министерство образования отметило участников мероприятия дипломами и наградами, а также ценными подарками.

Брестскую область достойно представил коллектив ГУО «Ясли-сад №10 г.Пинска». Игровой комплекс «Школа безопасности тётушки Совы» отмечен дипломом второй степени в номинации «Дидактическая игра».

Фото с сайта "Университет гражданской защиты МЧС".

Областной фестиваль педагогический идей

11.06.2019
В рамках единой методической темы «Методическое сопровождение педагогических работников в организации образовательного процесса в учреждении дошкольного образования на белорусском языке» 7 июня 2019 года на базе ГУО «Брестский областной ИРО» прошел областной фестиваль педагогических идей «Размаўляем па-беларуску».

Участие в фестивале приняли специалисты и методисты управлений (отделов) по образованию гор(рай)исполкомов, курирующие вопросы дошкольного образования, члены областного совета руководителей учреждений дошкольного образования, педагогические работники Брестской области.

Цель данного мероприятия: поиск современных подходов в формировании у воспитанников образа малой родины, презентация и показ подготовленных педагогическими работниками, родителями (законными представителями) воспитанников материалов с целью включения их в образовательный процесс учреждений дошкольного образования и использования в условиях семейного воспитания; распространение опыта работы учреждений дошкольного образования по популяризации и расширению сферы использования белорусского языка.

Организаторами выступили главное управление по образованию Брестского облисполкома, государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования».

Опытом работы поделились: Павлючук Татьяна Владимировна, методист ГУО «Учебно-методический кабинет Московского района г.Бреста» по теме: ”Сучасныя падыходы да арганізацыі работы з педагагічнымі кадрамі ўстаноў дашкольнай адукацыі па павышэнні прафесійнага майстэрства”; Кобель Юлия Аркадьевна, воспитатель дошкольного образования ГУО “Начевский детский сад Ляховичского района” по теме: ”Далучэнне дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да нацыянальных традыцый сродкамі даследчай дзейнасці“; Кулецкая Наталия Михайловна, учитель-дефектолог ГУО “Коссовский ясли-сад” Ивацевичского района по теме: ”Выкарыстанне выцінанкі як сродку развіцця інтарэсу да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту“; Калилец Елена Мойсеевна, заместитель заведующего по основной деятельности ГУО “Мотольский детский сад Ивановского района” по теме: ”Выкарыстанне інтэрактыўных гульняў у рабоце з педагагічнымі кадрамі“.

Кулецкая Наталия Михайловна, учитель-дефектолог ГУО “Коссовский ясли-сад” Ивацевичского района "Як курачка пеўнiка ратавала"

В рамках фестиваля была организована выставка методических разработок, на которой представители районов продемонстрировали тематические авторские (индивидуальные и коллективные) материалы, видеоролики по теме.

Особое внимание участников привлекла работа творческих мастерских, таких как: “Беларуская казка сваіми рукамі”, кіраўнік: Ляўша Ірына Станіславаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна”; “Лялькі з бабулінага куфэрка”, кіраўнік: Ненадавец Таццяна Іосіфаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” Ганцавіцкага раёна; ”Выраб тканага міні-габілену “Матулін абярэг”, кіраўнік: Ерафеева Валянціна Іванаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 50 г. Брэста”; ”Выраб паштоўкі ў тэхніцы ізанітка “Беларусь у родных узорах”, кіраўнік: Герасіменя Наталля Анатольеўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 56 г. Брэста”.

С интересом прошла акция «Буккроссинг – "Прочитал книгу сам – передай другому" в рамках которой участники обменивались книгами на белорусском языке.

Участниками фестиваля отмечена значимость представленных материалов.

 

Левицкая А.Б., начальник УМУ дошкольного
и общего среднего образования на I ступени
Кузнецова И.А., методист УМУ дошкольного и
общего среднего образования на I ступени

Пра важнасць пераемнасці

07.06.2019
Эфектыўнасць карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з множнымі парушэннямі маўлення абумоўлена правільнай арганізацыяй іх знаходжання ў дашкольнай установе, прадуманым размеркаваннем нагрузкі на працягу дня і пераемнасцю ў рабоце настаўніка-дэфектолага і выхавальнікаў.

Вядучая роля ў карэкцыйным працэсе па пераадоленні маўленчых парушэнняў належыць настаўніку-дэфектолагу, таму карэкцыйныя задачы, якія стаяць перад выхавальнікамі спецыяльных груп, узгадняюцца з яго задачамі. Выхавальнікі працягваюць работу па развіцці кагнітыўных здольнасцей дзяцей, іх маўленчай дзейнасці, замацаванні ўменняў і навыкаў, атрыманых на занятках з настаўнікам-дэфектолагам.

Сумесную работу з выхавальнікамі падзяляю на 3 этапы: арганізацыйны, асноўны, выніковы. На першым этапе (у пачатку верасня) знаёмлю выхавальнікаў з высновамі псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі, праводжу комплекснае псіхолага-педагагічнае абследаванне дзяцей, запаўняю маўленчыя карты. У гэты час выхавальнікі назіраюць за малышамі, размаўляюць з імі на розныя тэмы, гуляюць з мэтай вывучэння іх уяўленняў і ўменняў. Пасля абследавання і запаўнення дакументаў абмяркоўваюцца вынікі, складаюцца перспектыўны план работы з дзецьмі, іх бацькамі і педагогамі, расклад заняткаў. Мамы і таты інфармуюцца пра вынікі абследавання і напрамкі карэкцыйна-педагагічнай работы.

Асноўны этап прадугледжвае назіранне за дынамікай развіцця дашкольнікаў, карэкцыйна-педагагічную работу, вызначэнне неспрыяльных фактараў, якія перашкаджаюць эфектыўнаму карэкцыйнаму ўздзеянню.

Засвоеныя маўленчыя ўменні ў дзяцей з множнымі парушэннямі маўлення замацоўваюцца па-за заняткамі падчас рэжымных момантаў: апранання пасля сну і на прагулку, распранання пасля прагулкі і перад сном, умывання ці мыцця рук перад кожным прыёмам ежы, назіранняў у кутку прыроды ці на прагулцы, гульняў і інш. Розныя сітуацыі зносін і віды дзіцячай дзейнасці арганізоўваюцца з улікам этапу навучання і індывідуальных асаблівасцей малышоў.

Заданні для работы выхавальнікаў з дзецьмі абавязкова ўключаюць практыкаванні, накіраваныя не толькі на развіццё маўлення, але і мыслення, увагі, памяці, успрымання і сенсорыкі. У спецыяльным сшытку выхавальнікі адзначаюць ступень асвоенасці матэрыялу і цяжкасці, якія ўзніклі ў дзяцей.

Прывяду некалькі заданняў, накіраваных на замацаванне ведаў і ўменняў 4-5-гадовых дзяцей, атрыманых на занятках з настаўнікам-дэфектолагам, для выканання выхавальнікамі. Так, для замацавання вымаўлення пэўных гукаў прапаноўваю практыкаванні па артыкуляцыйнай гімнастыцы (“Конік”, “Кубачак”, “Грыбок”), а для аўтаматызацыі гукаў – паўтарыць складовыя рады пэўных гукаў: са-са-са, со-со-со, су-су-су і г.д. Пры вывучэнні лексічнай тэмы “Свойскія жывёлы” прапаноўваю разгледзець ілюстрацыі з гэтымі жывёламі, назваць іх дзіцянят, расказаць, чым кормяць жывёл і чым яны адрозніваюцца, якую карысць прыносяць чалавеку, як за імі даглядаюць. З мэтай развіцця дробнай маторыкі дзеці абводзяць трафарэты і шаблоны свойскіх жывёл, размалёўваюць іх, выконваюць практыкаванні “Дапамажы трусу трапіць у клетку”, “Дапамажы дзіцянятам адшукаць сваіх мам” і інш. З мэтай фарміравання ўменняў па арыентацыі ў прасторы малышы выконваюць практыкаванні “Раскажы, што бачыш”, “Знайдзі цацку”, “Раскажы, як адшукаць сябра” і інш.

Сумесная дзейнасць з выхавальнікамі спецыяльнай групы прадугледжвае іх кансультаванне па папаўненні гульнявых куткоў пэўнымі матэрыяламі і атрыбутамі ў адпаведнасці з лексічнымі тэмамі і вучэбнымі задачамі. Разам з выхавальнікамі праводзім бацькоўскія сходы (не радзей 3 разоў у год) і кансультацыі для бацькоў, запрашаем іх на заняткі.

На асноўным этапе ажыццяўляецца маніторынг (снежань-студзень, май), які выяўляе дынаміку маўленчага развіцця выхаванцаў групы ў цэлым і паасобку. Вынікі маніторынгу дазваляюць прааналізаваць і ўнесці змены ў карэкцыйна-педагагічную работу, ацаніць эфектыўнасць супрацоўніцтва з іншымі спецыялістамі і бацькамі.

На заключным этапе праводзіцца выніковая псіхолага-педагагічная дыягностыка. Атрыманыя вынікі агульнага і маўленчага развіцця дзяцей параўноўваюцца з данымі першаснага абследавання, пасля чаго выбіраюцца далейшыя адукацыйныя маршруты малышоў.

Ганна КАБЯЛЬЧУК,

настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада №1 Ляхавіч.

Областной конкурс среди приемных семей, детских домов семейного типа «Сердце отдаю детям»

04.06.2019
1 июня в Международный день защиты детей, в г.Жабинка состоялся областной конкурс среди приемных семей, детских домов семейного типа «Сердце отдаю детям». Инициаторами и организаторами конкурса выступили главное управление по образованию Брестского облисполкома и ГУО «Брестский областной институт развития образования».

В финале конкурса за право получить звание «Лучшая приемная семья 2019» боролись три приемные семьи из Московского района г.Бреста, г.Березы, г Пинска. За право получить звание «Лучший детский дом семейного типа 2019» боролись детские дома семейного типа г. Кобрина, г Иваново, г.Лунинца.

Победителем в номинации «Лучшая приёмная семья 2019» стала приемная семья Зданевич управления по образованию администрации Московского района г. Бреста.

Победителем в номинации «Лучший детский дом семейного типа 2019» стал детский дом семейного типа Климовичей отдела по образованию Ивановского районного исполнительного комитета.

Победители областного конкурса награждены дипломами первой степени главного управления по образованию Брестского облисполкома, денежными сертификатами и ценными подарками.

Спонсорами конкурса выступили производственное республиканское унитарное предприятие «Брестоблгаз», представительство «Белгосстрах» по Брестской области, Брестский благотврительный местный фонд «Новое поколение», первичная организация прокуратуры Брестской области общественного объединения «Белорусский союз женщин», Брестское областное отделение «Белорусский детский фонд».

Прыйсці, застацца, стаць прафесіяналам

21.05.2019
Работа з маладымі педагогамі – адзін з важных напрамкаў дзейнасці Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, на рахунку якой шмат цікавых практычных мерапрыемстваў, накіраваных на замацаванне моладзі ў сістэме адукацыі, дапамогу ў прафесійным станаўленні, працоўна-прававую падтрымку і развіццё творчых здольнасцей.

Нядаўна пры падтрымцы аддзела па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама прайшоў ІV Брэсцкі маладзёжны форум педагагічных ідэй і рашэнняў “Педагагічны фэст”. 45 маладых выхавальнікаў, настаўнікаў і педагогаў дадатковай адукацыі з працоўным стажам да 2 гадоў сабраліся ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Салют”, што ў Кобрынскім раёне, каб у нефармальнай абстаноўцы наладзіць сяброўскія і прафесійныя зносіны, абмяняцца цікавымі напрацоўкамі і атрымаць парады вопытных калег. Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі 12 педагогаў з устаноў адукацыі Жабінкаўшчыны.

Адкрываючы форум, начальнік гарадскога аддзела па адукацыі А.М.Наскоў адзначыў, што асноўная задача мерапрыемства – дапамагчы моладзі пераканацца ў правільным прафесійным выбары і стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для яе прафесійнага станаўлення і замацавання ва ўстановах адукацыі. Але застацца ў прафесіі мала, неабходна стаць яшчэ высакакласнымі спецыялістамі. Дапамагчы ў гэтым – галоўны абавязак вопытных педагогаў, органаў кіравання адукацыяй і прафсаюзнай арганізацыі.

- Форум адыгрывае важную ролю ў стымуляванні творчай ініцыятывы маладых педагогаў, выяўленні таленавітых настаўнікаў, здольных да актыўнай прафесійнай дзейнасці, прапагандзе сучасных адукацыйных практык і распаўсюджванні інавацыйных педагагічных ідэй, - расказала старшыня Брэсцкага гаркама галіновага прафсаюза І.А.Жак.

Загадчыца кафедры педагогікі БрДУ імя А.С.Пушкіна кандыдат педагагічных навук Т.А.Кавальчук засяродзіла ўвагу на тэндэнцыях удасканалення адукацыйнага працэсу ў сучаснай школе. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №13 імя В.І.Хована А.М.Агеявец падзяліўся вопытам выкарыстання элементаў ІТ-тэхналогій у краязнаўстве і вучэбна-выхаваўчай дзейнасці. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №7 Т.У.Балычова гаварыла пра шляхі прафесійнага росту маладых педагогаў. Настаўнік геаграфіі А.У.Самайловіч з сярэдняй школы №20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава агучыў крытэрыі паспяховасці маладога настаўніка.

У рамках форуму прайшоў конкурс “Маладзёжная плынь”, які складаўся з двух этапаў. Падчас першага этапу ўдзельнікі рыхтавалі разнажанравыя відэаролікі на тэму “Я педагог, а гэта азначае…” працягласцю да 3 хвілін, а падчас другога этапу – публічныя выступленні, дзе прэзентавалі цікавыя метады, прыёмы і формы работы, якія эфектыўна выкарыстоўваюць на ўроках і пазакласных мерапрыемствах, дзяліліся думкамі, ідэямі і поглядамі наконт спосабаў удасканалення ўласнай дзейнасці і адукацыйнага працэсу ў цэлым. Адчувалася, што моладзь любіць выбраную справу, займаецца ёй натхнёна і ўсвядомлена і кідаць не збіраецца.

Пераможцамі конкурсу сталі сацыяльны педагог Алена Андрэеўна Рак з сярэдняй школы №3 і настаўнік гісторыі Дзмітрый Валянцінавіч Уснарскі з сярэдняй школы №33. На 2-м месцы – кіраўнік фізічнага выхавання Яўгенія Вітальеўна Ледаўскіх з ясляў-сада №64 і настаўніца пачатковых класаў Алеся Вячаславаўна Румачык з сярэдняй школы №30 імя Д.Б.Гвішыяні, на 3-м месцы – педагог-псіхалог Ірына Уладзіміраўна Ахрымук з гімназіі №3 і настаўніца англійскай мовы Вольга Уладзіміраўна Калінюк з сярэдняй школы №14 імя Я.М.Фаміна. Іншыя педагогі былі адзначаны ў пэўных намінацыях.

Шмат цікавага і карыснага ўдзельнікі форуму даведаліся на прафсаюзным уроку “Разам за бяспечную працу!”, арганізаваным галоўным спецыялістам гаркама галіновага прафсаюза Н.П.Андранюк, майстар-класах “Выкарыстанне крэатыўных метадаў і прыёмаў для павышэння матывацыі да навучання школьнікаў” і “Класны кіраўнік – ключавая фігура выхаваўчага працэсу”, праведзеных настаўніцамі англійскай мовы А.В.Анціпаровіч і В.М.Куіс з сярэдняй школы №37, а таксама настаўніцай гісторыі І.А.Грушавец з сярэдняй школы 32. Даволі пазнавальным атрымаўся трэнінг педагогаў-псіхолагаў І.С.Балцянковай і Н.І.Лысовай з сярэдняй школы №23, прысвечаны раскрыццю індывідуальнасці маладога педагога.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Ствараем здароўезберагальнае асяроддзе

20.05.2019
Здароўезберажэнне – адзін з асноўных напрамкаў работы нашага ясляў-сада. Педагогі актыўна далучаюць дзяцей да здаровага ладу жыцця, фарміруюць у іх навыкі бяспечных паводзін у побыце, на вуліцы, у лесе, на вадзе і г.д. Для гэтага ва ўстанове ствараюцца адпаведныя ўмовы.

Пытанні здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці рэгулярна ўзнімаюцца на агульных (групавых) бацькоўскіх сходах, асвятляюцца на інфармацыйных стэндах. Так, вялікую цікавасць у бацькоў выклікаюць тэматычныя буклеты “Здаровы лад жыцця” і фотавыставы “Выхадны дзень”. Асаблівая ўвага ўдзяляецца арганізацыі здаровага і рацыянальнага харчавання дзяцей.

Педагогі выдатна разумеюць, што дзіцячае здароўе ў вялікай ступені залежыць ад якасці прадметна-гульнявога асяроддзя, якое ўключае сістэмную адукацыйную, аздараўленчую, выхаваўчую і прафілактычную работу. У цэнтры павышанай увагі – зніжэнне ўзроўню прастудных захворванняў. Для паспяховага вырашэння пастаўленых задач ёсць адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база: фізкультурная і музычная залы з неабходным абсталяваннем, спартыўная пляцоўка, цэнтры рухальнай актыўнасці ў групах са спартыўным інвентаром і інш. У адукацыйным працэсе шырока выкарыстоўваюцца здароўезберагальныя тэхналогіі.

У сваёй рабоце педагогі інтэгруюць розныя віды вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці. Дзецям вельмі падабаюцца гульні “Добры доктар Айбаліт”, “Хуткая дапамога спяшаецца да нас” і “Крама карысных прадуктаў”, заняткі “Карысная ежа”, “Каб быць здаровым”, “Правілы здаровага ладу жыцця”, “Міні-агарод на падаконніку” і інш.

Фізічнае выхаванне выхаванцаў ажыццяўляецца праз рухальную актыўнасць падчас ранішняй гімнастыкі, фізкультурных заняткаў, фізкультхвілінак на занятках, рухавых перапынкаў паміж імі, рухавых гульняў і фізічных практыкаванняў на прагулках, фізкультурных свят, дзён здароўя і інш.

Педагогі фарміруюць у дзяцей рухальныя ўменні і навыкі пры засваенні асноўных відаў рухаў, выкананні гімнастычных і спартыўных практыкаванняў, элементаў спартыўных гульняў, развіваюць у выхаванцаў важныя фізічныя якасці (спрытнасць, хуткасць, вынослівасць, гнуткасць), расказваюць пра фізічныя асаблівасці арганізма, знаёмяць з прасцейшымі правіламі захавання і ўмацавання здароўя, фізічнымі практыкаваннямі, якія можна выконваць дома, і інш.

Музыкатэрапія дазваляе дзецям адпачыць, аднавіць сілы, палепшыць настрой і псіхічны стан у цэлым. Настаўнік-дэфектолаг і выхавальнікі звяртаюцца да казкатэрапіі. Дыхальная гімнастыка, моўныя гульні, комплексы практыкаванняў на развіццё дробнай маторыкі, гімнастыка для вачэй, фізкультхвілінкі, хвілінкі цішыні, пальчыкавая і псіхагімнастыка, рэлаксацыя, самамасаж – усё гэта павышае якасць адукацыйнаму працэсу.

У садку дзейнічае адаптацыйная група для дзяцей, якія не наведваюць яго. Гэтай рабоце мы ўдзяляем асаблівую ўвагу. Ствараем умовы, максімальна набліжаныя па камфорце да дамашніх, арганізоўваем аптымальны распарадак дня, праводзім кансультацыі для бацькоў па арганізацыі рэжыму дня, харчавання і адзення дзяцей.

Дасканала прадуманае здароўезберагальнае асяроддзе і комплексны падыход да фізкультурна-аздараўленчай работы станоўча ўплываюць на здароўе выхаванцаў, фарміруюць у іх каштоўнасныя арыенціры, накіраваныя на захаванне і ўмацаванне ўласнага здароўя і здароўя блізкіх.

Мы знаходзімся ў пастаянным пошуку новых форм і метадаў работы з дзецьмі, педагогамі і бацькамі, якія дапамагаюць зрабіць знаходжанне ў садку цікавым, карысным і бяспечным.

Святлана ЛЯШКЕВІЧ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Манькавіцкага ясляў-сада Столінскага раёна.

поделиться в:
Поиск по сайту
Контакты
224020 г.Брест, ул.Янки Купалы, 20/1
+375 16 235-42-99 (тел/факс)
+375 16 225-96-53 (вахта)
mail@boiro.by