Архив новостей

202620252024202320222021202020192018201720162015201420132012
ноябрьоктябрьиюньмайапрельмартянварьдекабрьноябрьоктябрьмайапрельдекабрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньапрельфевральянварьдекабрьноябрьиюльмайапрельмартдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварь
27 ноября, пятница

Научно-практическая конференция «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»

УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ!
Приглашаем 27 ноября 2026 года принять участие в заочной Республиканской (с международным участием) научно-практической конференции «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»
Для участия в конференции приглашаются педагогические работники учреждений образования, научные сотрудники, аспиранты, магистранты
подробнее...
5 ноября, четверг

Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 5 ноября 2026 года организуются обучающие курсы (семинар-практикум) на платной основе (очная форма обучения) по теме: «Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях» для заместителей директора по воспитательной работе, педагогов-психологов, педагогов социальных, педагогических работников, выполняющих функции классного руководителя.
подробнее...
4 ноября, среда

Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 04 ноября 2026 года в рамках реализации образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов Брестской области организуются обучающие курсы на платной основе (очно) ОК 26–32 «Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики».
подробнее...

Тэатральныя ўрокі

18.07.2018
Сучасная школа павінна рыхтаваць дзяцей да жыцця, дзе валоданне замежнай мовай знаходзіцца на адной ступені з веданнем роднай мовы. Грамадству неабходны людзі, якія ўмеюць творча мысліць, аналізаваць падзеі і разумець іншых.

Даволі часта пры выкладанні англійскай мовы перада мной паўставала пытанне: “Што можна выкарыстоўваць на занятках для абагульнення і замацавання матэрыялу па пэўнай тэме, каб вучні засвоілі яго надоўга і змаглі карыстацца атрыманым лексічным запасам на практыцы?”. На дапамогу прыйшоў тэатральны гурток. Падабраўшы тэатральныя пастаноўкі з адпаведным лексічным і граматычным матэрыялам, я пачала выкарыстоўваць іх на ўроках абагульнення і замацавання пройдзенага. Так, пры вывучэнні тэмы “Падарожжа назад у мінулае” ў 7 класе дзеці ажыццявілі пастаноўку “Падарожжа сяброў у часе”, а вывучыўшы тэму “Горад і вёска”, школьнікі прапанавалі абыграць пастаноўку “Гарадское мышаня і вясковае мышаня”. Пры вывучэнні тэмы “Брытанскія традыцыі” ў 8 класе дзеці з вялікім жаданнем удзельнічалі ў пастаноўцы Гары Хорса “Апошнія каўбоі”.

Асноўная мэта такіх заняткаў – пашырыць рамкі школьных урокаў шляхам тэатральных пастановак, даць вучням асноўныя і дадатковыя веды па прадмеце, далучыць дзяцей да тэатральнага мастацтва. Тэатральныя ўрокі рыхтуюцца ў адпаведнасці са школьнай праграмай і праходзяць у класным кабінеце ці на сцэне.

Дзякуючы тэатральным урокам, вучні могуць паглядзець на сябе з боку і разняволіцца, што станоўча ўплывае на развіццё вуснага маўлення. Выкарыстанне тэатральных пастановак на ўроках дазваляе стварыць іншамоўнае асяроддзе, набліжанае да натуральнага. У настаўніка з’яўляецца выдатная магчымасць актывізаваць і замацаваць амаль увесь пройдзены праграмны лексіка-граматычны матэрыял. Вучні хутка асвойваюць маўленчыя канструкцыі і авалодваюць імі, што дапамагае ў далейшым аперыраваць імі ў аўтэнтычным асяроддзі. Падчас тэатральных урокаў у дзяцей фарміруюцца навыкі зносін. Школьнікі пачынаюць разумець унікальнасць і непаўторнасць мовы.

Тэатральныя ўрокі – добры падмурак для ўдзелу ў штогадовым гарадскім конкурсе вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове “Мазаіка”. Так, юныя акцёры неаднаразова ажыўлялі герояў рамана Д.Роўлінг “Гары Потэр”.

Тэатральныя ўрокі адкрываюць дзецям шлях да самавыяўлення, дазваляюць набыць упэўненасць у сваіх сілах, развіваюць творчыя здольнасці, выхоўваюць важныя маральныя якасці.

Ірына ГЕРУСАВА,

настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 8 Пінска.

Равеснік – равесніку

04.07.2018
На Брэстчыне падвялі вынікі IV Абласнога конкурсу “Моладзь – за РАЎНАдзеянне!” сярод валанцёрскіх каманд школ, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы па прынцыпе “роўны навучае роўнага” ў сферы здаровага ладу жыцця. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.

- Конкурс адыгрывае важную ролю ў фарміраванні сацыяльна актыўнай навучэнскай моладзі, падтрымцы маладзёжных ініцыятыў і развіцці валанцёрскага руху ў школах праз рэалізацыю адукацыйных праграм роўнага навучання, - расказала метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра ідэалагічнай і выхаваўчай работы Брэсцкага абласнога ІРА А.Г.Дзмітрыева. – Акрамя таго, конкурс дапамагае прапагандаваць ідэі і метады роўнага навучання ў асветніцкай рабоце са школьнікамі, актывізаваць іх валанцёрскую дзейнасць у сферы здаровага ладу жыцця, развіваць лідарскія якасці і фарміраваць мадэль адказных і бяспечных паводзін у падлеткаў праз удзел у праграмах роўнага навучання, прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем інвалідаў, бежанцаў і нацыянальных меншасцей, а таксама да праблем, звязаных са здароўем і рызыкоўнымі паводзінамі моладзі.

У адборачным этапе конкурсу ўдзельнічалі 25 валанцёрскіх каманд, якія рыхтавалі мультымедыйныя прэзентацыі, дзе адлюстроўвалі гісторыю стварэння каманд і апісвалі сістэму іх работы, запаўнялі маніторынгавую табліцу з вынікамі сваёй дзейнасці, здымалі 25-хвілінныя відэаролікі інтэрактыўных заняткаў валанцёраў-інструктараў і прэзентавалі метадычныя распрацоўкі-модулі інтэрактыўных заняткаў з элементамі трэнінгу па актуальных тэмах прафілактычнай работы ў сферы здаровага ладу жыцця (“Прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў”, “Рэпрадуктыўнае здароўе: прафілактыка ранніх сексуальных дэбютаў”, “Прафілактыка інтэрнэт-залежнасці”, “Папярэджанне канфліктных сітуацый”, “Прафілактыка суіцыдальных рызык сярод падлеткаў”, “Прафілактыка парушэнняў харчовых паводзін і вугляводнай залежнасці”, “Пераадоленне адзіноты ў падлеткавым узросце”, “Як стварыць шчаслівую сям’ю”, “Жыццёвыя каштоўнасці і мэты” і інш.).

Да фіналу, які праходзіў у форме трохдзённага фестывалю на базе Брэсцкага абласнога ІРА, былі дапушчаны 19 лепшых валанцёрскіх каманд. Іх удзельнікі спаборнічалі ў тэарэтычным і практычным этапах конкурсу. Тэарэтычны этап праводзіўся ў форме пісьмовага тэсціравання па блоках “Асновы ведаў здаровага ладу жыцця”, “Асновы трэнерскіх ведаў валанцёра-інструктара роўнага навучання” і “Камунікатыўная культура валанцёра-інструктара роўнага навучання”. У практычным этапе валанцёрскія дуэты ладзілі заліковыя інтэрактыўныя заняткі з элементамі трэнінгу па пэўных прафілактычных тэмах (“Прафілактыка стрэсавых станаў”, “Эфектыўная камунікацыя”, “Здароўе: я і мае комплексы”, “Рэкорднае харчаванне, ці Як стаць чэмпіёнам?”, “Бесканфліктныя паводзіны”, “Будзь упэўненым у сабе!”, “Навучыся гаварыць “не” ў рызыкоўнай сітуацыі!”, “Шчасце” і інш.). Пры аналізе гэтых заняткаў журы ўлічвала інфармацыйную кампетэнтнасць валанцёраў-інструктараў і якасны ўзровень падачы матэрыялу, культуру маўлення, уменне ўсталяваць кантакт з мэтавай групай, узаемадзеянне валанцёраў у пары і веданне методыкі трэнінгу.

У рамках конкурсу была арганізавана майстэрня гульні-форуму “Інтэрактыўны тэатр як сродак адкрытага дыялогу ў сферы здаровага ладу жыцця”.

Лепшымі валанцёрскімі камандамі прызнаны “Перспектыва” з сярэдняй школы № 1 Ганцавіч (кіраўнік – педагог-псіхолаг А.А.Акулава), “Вытокі” з сярэдняй школы № 14 Пінска (кіраўнік – настаўніца біялогіі С.Ф.Марынчык), “Новае пакаленне” з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна (кіраўнік – дырэктар А.А.Лявошка), “Прамень” са Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна (кіраўнік – сацыяльны педагог Л.А.Богнат), “Равеснік” з гімназіі № 3 Баранавіч (кіраўнік – педагог-арганізатар Т.А.Слаута), “Равеснік – равесніку” з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Пінска (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Т.В.Шпакоўская), “Ветразь надзеі” з Белавушскай сярэдняй школы Столінскага раёна (кіраўнік – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце І.А.Воўчык) і “Шчодрае сэрца” з сярэдняй школы № 22 Брэста (кіраўнік – педагог-псіхолаг В.В.Багатка).

Лепшы дуэт валанцёраў-інструктараў паказалі Дар’я Яснюк і Настасся Ярмольчык з сярэдняй школы № 14 Пінска, Настасся Бакушына і Віялета Базылюк з сярэдняй школы № 22 Брэста, Данііл Нікіфараў і Марына Мухоціна з сярэдняй школы № 29 Брэста, Дар’я Лойка і Алеся Слязь з гімназіі № 3 Баранавіч, Ягор Алехнік і Вольга Мацука з сярэдняй школы № 3 Бярозы, Таццяна Нагар і Ганна Ярмоліч з Рамельскай сярэдняй школы Столінскага раёна, Марыя Рабцэвіч і Ганна Князская з сярэдняй школы № 1 Ганцавіч, Ксенія Сафановіч і Хрысціна Блоцкая з сярэдняй школы № 2 Мікашэвіч Лунінецкага раёна.

Лепшыя інтэрактыўныя заняткі з элементамі трэнінгу падрыхтавалі педагог-псіхолаг А.А.Акулава з сярэдняй школы № 1 Ганцавіч, сацыяльны педагог Л.А.Богнат са Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна, настаўніца С.Ф.Марынчык з сярэдняй школы № 14 Пінска, педагог-псіхолаг В.В.Багатка з сярэдняй школы № 22 Брэста, дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна А.А.Лявошка і настаўніца хіміі Н.П.Канановіч з сярэдняй школы № 2 Мікашэвіч Лунінецкага раёна.

Па выніках аналізу конкурсных матэрыялаў і дзейнасці валанцёрскіх каманд статус апорных пляцовак па ўкараненні прынцыпу “роўны навучае роўнага” ў прафілактычнай рабоце з моладдзю ў сферы здаровага ладу жыцця атрымалі Бабрыкоўская сярэдняя школа Пінскага раёна (каманда “Валанцёры ідуць на дапамогу”), сярэдняя школа № 14 Пінска (каманда “Вытокі”), сярэдняя школа № 22 Брэста (каманда “Шчодрае сэрца”), сярэдняя школа № 14 імя Я.М.Фаміна Брэста (каманда “Бумеранг”) і сярэдняя школа № 3 Бярозы (каманда “Рукі дапамогі”).

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

З медалямі і вопытам

13.06.2018
Каманда Брэстчыны даволі паспяхова выступіла на III Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus – 2018, які напрыканцы мая прайшоў у Мінску.

- У сёлетніх спаборніцтвах вобласць прадстаўлялі 30 удзельнікаў з 17 устаноў адукацыі і 4 прадпрыемстваў, - расказаў дырэктар Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі Д.У.Шкілюк. – Удзел у конкурсе дазволіў моладзі азнаёміцца з навейшымі тэхналогіямі і механізмамі, удасканаліць пэўныя ўменні і навыкі, пераканацца ў правільнасці прафесійнага выбару. Акрамя таго, WorldSkills адыгрывае важную ролю ў трансляцыі эфектыўнага вопыту ва ўстановах адукацыі і развіцці інавацыйнай дзейнасці. Усё гэта станоўча ўплывае на працаўладкаванне навучэнцаў ПТНУ і ССНУ і іх кар’ерны рост.

Традыцыйна паспяховым для каманды вобласці стала выступленне ў кампетэнцыі “Цырульніцкае мастацтва”, дзе Ксенія Шафранская з Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання заняла 1-е месца (эксперт-трэнер – выкладчык Марына Аляксандраўна Булдык). Яшчэ адным “залатым” прызёрам стаў Дзмітрый Янушчык з Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў (эксперт-трэнер – майстар вытворчага навучання Вера Мікалаеўна Кірылюк). Юнак выдатна справіўся з заданнем у кампетэнцыі “Абліцоўка пліткай”.

“Серабро” ў скарбонку каманды вобласці прынеслі Дзмітрый Сагановіч з Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў (кампетэнцыя “Малярныя і дэкаратыўныя работы”), Андрэй Васюковіч з Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа (кампетэнцыя “Сталярная справа”), Настасся Калюк з Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа (кампетэнцыя “Рэстаранны сэрвіс”), Арцём Захожы і Арцём Міндзер з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (кампетэнцыя “Мабільная робататэхніка”) і Уладзіслаў Вершыловіч з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (кампетэнцыя “Праграмныя рашэнні для бізнесу”).

“Бронзавымі” прызёрамі сталі Дзмітрый Мацейчык з Пінскага дзяржаўнага ПТК машынабудавання (кампетэнцыя “Кузаўны рамонт”), Іван Якута з Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа (кампетэнцыя “Эксплуатацыя сельскагаспадарчых машын”) і Захар Лакцюшын з Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці (кампетэнцыя “Электрамантаж”).

Выступленне каманды Брэстчыны, 40% удзельнікаў якой вярнуліся з медалямі, стала паспяховым дзякуючы зладжанай і мэтанакіраванай рабоце кіраўніцтва ўстаноў прафесійнай адукацыі, аддзела агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі.

У рамках WorldSkills Belarus прайшоў і конкурс па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод школьнікаў JuniorSkills Belarus, накіраваны на прыцягненне іх увагі да сучасных прафесій і аказанне дапамогі ў выбары далейшага прафесійнага шляху. У сёлетнім конкурсе JuniorSkills удзельнічалі 19 юніёраў з Брэстчыны, якія спаборнічалі ў 10 кампетэнцыях.

Лепшым у кампетэнцыі “Сістэмнае адміністраванне” аказаўся Дзмітрый Кулажанка з гімназіі № 1 Брэста (эксперт-трэнер – настаўніца інфарматыкі Ірына Юр’еўна Гарбацэвіч). Уладальнікамі “бронзы” сталі: у кампетэнцыі “Інжынерны дызайн CAD” – Мікіта Дудчык з Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі (эксперт-трэнер – педагог дадатковай адукацыі Сяргей Уладзіміравіч Якубовіч), у кампетэнцыі “Графічны дызайн” – Ягор Лыч з Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі (эксперт-трэнер – педагог дадатковай адукацыі Дар’я Валер’еўна Каліховіч), у кампетэнцыі “Вэб-дызайн” – Павел Кузьмук з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэста (эксперт-трэнер – педагог дадатковай адукацыі Таццяна Віктараўна Белаш).

Пераможцы ІІІ Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus – 2018 будуць прадстаўляць нашу краіну на чэмпіянаце WorldSkills, які адбудзецца ў наступным годзе ў Казані (Расія).

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Абмеркавалі праблемы гульнявой культуры дашкольнікаў

11.06.2018
Больш за 70 педагогаў дашкольнай адукацыі сабраліся ў Брэсцкім абласным ІРА для ўдзелу ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай гульнявой культуры сучаснага дзяцінства. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.

- Гульнявая дзейнасць адыгрывае важную ролю ў сацыялізацыі дзяцей ад нараджэння да 7 гадоў, - адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама І.А.Папова. – З дапамогай гульняў і цацак малышы асвойваюць розныя сацыяльныя ролі, пазнаюць свет, вучацца зносінам, развіваюць творчыя здольнасці. Пытанні, звязаныя з фарміраваннем дзіцячай гульнявой культуры, актуальныя як для сямейнага выхавання, так і для дашкольнай адукацыі, бо тычацца псіхолага-педагагічнай сферы.

- У зацікаўленым дыялогу педагогі не толькі абмяркоўвалі розныя метадычныя праблемы, але і дзяліліся эфектыўным вопытам, - расказала начальнік вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі Брэсцкага абласнога ІРА Г.Б.Лявіцкая. – Тэматыка дакладаў закранала шырокае кола пытанняў: “Сучасныя праблемы дзіцячай гульні і цацкі”, “Сюжэтна-ролевая гульня як сродак сацыялізацыі дашкольнікаў”, “Адукацыйная каштоўнасць дыдактычнай гульні”, “Гульня ў жыцці дзяцей ранняга ўзросту”, “Народная цацка – люстэрка культуры”, “Беларускія гульні як сродак развіцця цікавасці да культуры роднага краю”, “Праектаванне сюжэтна-ролевых гульняў”, “Гульня і дзіцячая творчасць” і інш.

Загадчыца кафедры спецыяльных педагагічных дысцыплін БрДУ імя А.С.Пушкіна кандыдат педагагічных навук Г.М.Казаручык засяродзіла ўвагу на месцы гульні ў сучаснай дашкольнай адукацыі. Па словах Галіны Мікалаеўны, сёння гульня падмяняецца гульнявымі формамі навучання і выкарыстоўваецца пераважна для набыцця новых уменняў і фарміравання карысных навыкаў. У выніку гэтага гульня становіцца не самастойнай дзейнасцю з вялікім развіццёвым патэнцыялам, а сродкам навучання. Дэфіцыт гульні спараджае розныя праблемы ў развіцці дзяцей: сітуацыйнасць паводзін, залежнасць ад дарослых і асяроддзя, немагчымасць самаарганізацыі, адсутнасць уяўлення і ўнутранага плана дзеянняў, недаразвіццё волі, камунікатыўныя цяжкасці, беззмястоўныя зносіны, неразвітасць матывацыйна-сэнсавай сферы. Усе гэтыя якасці і здольнасці складваюцца і развіваюцца менавіта ў дашкольным узросце, таму іх адсутнасць ці нізкі ўзровень вядуць да дэфармацыі ключавых асобасных уласцівасцей. Такая сітуацыя выклікае трывогу і патрабуе пошуку шляхоў аднаўлення паўнацэннай гульні ў жыцці дзяцей і дашкольнай адукацыі. Сярод іх – адкрытасць адукацыйнай праграмы, адэкватнае прадметна-прасторавае асяроддзе і гульнявая кампетэнтнасць педагогаў.

Выхавальніца В.З.Драбышэўская з ясляў-сада № 10 Пінска вяла гаворку пра гуманістычную сутнасць цацкі ў народнай педагогіцы. Цацка ў ёй – гэта не толькі атрыбут гульні, але і магутны сродак выхавання і фарміравання ў дзяцей пэўных адносін да навакольнага свету. Такі падыход патрабаваў ад майстроў асаблівай дасканаласці і адказнасці пры вырабе цацак. Як правіла, народныя цацкі пазбаўлены падрабязнасцей, іх вобраз ствараецца з дапамогай адной-двух рыс, што дазваляе дзецям самім дадумваць яго. А гэта моцна ўздзейнічае на іх унутраны свет і адкрывае шырокі прастор для творчасці. Акрамя таго, роспіс цацак нёс светапоглядны сэнс.

Народныя цацкі абавязкова ўлічвалі ўзроставыя асаблівасці дзяцей, замяняліся і ўскладняліся ў залежнасці ад іх патрэб у пэўны перыяд жыцця. Так, малышам да 1,5 года прызначаліся бразготкі і трашчоткі. Для дзяцей, якія вучыліся хадзіць, вырабляліся рухальныя цацкі: каталкі, конікі на колах і інш. Цацкі, прызначаныя для дзяцей ад 3 да 14 гадоў, набывалі палавую дыферэнцыяцыю і прывучалі да канкрэтных заняткаў. Так, хлопчыкі аддавалі перавагу цацкам, якія ўвасаблялі мужчынскую работу (плуг, барана, рыдлёўка), а дзяўчынкі – жаночую (лялькі, кухонны посуд). Важна, што дзеці маглі назіраць за вырабам цацак і ствараць іх самастойна. Іх выраб быў сямейнай справай і суправаджаўся песнямі, казкамі і гутаркамі. Гэта фарміравала каштоўнасныя арыенціры дзяцей у адносінах да родных, грамадства, прыроды і навакольнага свету ў цэлым. Народныя цацкі валодаюць вялікім патэнцыялам для развіцця дзяцей у эстэтычным, разумовым, фізічным, працоўным і творчым плане.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці спецыяльнага дзіцячага сада № 17 для дзяцей з парушэннем зроку Пінска С.А.Гаўрыловіч падзялілася вопытам выкарыстання інавацыйных дыдактычных сродкаў у пазнавальным развіцці выхаванцаў. Сярод іх – інтэрактыўная кніга, якая ўяўляе сабой дзіцячую кніжку-цацку, што прапаноўвае іншыя віды дзейнасці, акрамя чытання. Выкарыстанне такіх кніг дазваляе педагогу перайсці ад звыклых заняткаў з дзецьмі да пазнавальнай гульнявой дзейнасці. Дашкольнікі вельмі любяць кніжкі-цацкі за зместавую разнастайнасць і магчымасць маніпуляцый з гульнявым матэрыялам, што задавальняе патрэбу ў маторнай актыўнасці і руху.

Інтэрактыўная рукадзельная кніга – гэта рознакаляровае выданне з ілюстрацыямі, выкананымі з розных матэрыялаў. Старонкі кнігі могуць быць выраблены з кардону, тканіны, меху, скуры, паперы, пластыку, пацерак і інш. Шырока выкарыстоўваюцца кішэні, мяшочкі і кашалькі, якія можна адкрываць і закрываць, нешта класці туды і даставаць. Прадметы і персанажы такіх кніг мацуюцца з дапамогай ліпучак, шнуркоў і заклёпак. Некаторыя аб’екты могуць выдаваць гукі: шамацець, звінець і інш. Інтэрактыўныя кнігі аб’ёмныя і камфортныя для візуальнага ўспрымання. Карыстаючыся імі, дзеці вучацца мысліць і самастойна развівацца. Акрамя таго, кніжкі-цацкі адыгрываюць вялікую ролю ў сацыялізацыі, набыцці важных ведаў і ўменняў. Падчас работы з такой кнігай дзеці пазнаюць уласцівасці і якасці прадметаў і матэрыялаў, усталёўваюць сувязі і залежнасці з’яў.

Падарожнічаючы па кнізе “Лік”, у дашкольнікаў фарміруюцца элементарныя матэматычныя ўяўленні пра форму прадметаў, іх велічыню, колькасць і аднароднасць. Падчас пазнавальнай дзейнасці дзеці вучацца групаваць прадметы па пэўных прыкметах і матэрыялах.

Інтэрактыўная кніга “Абутак” дапамагае развіваць сацыяльна-бытавыя навыкі. Дапаможнік знаёміць дзяцей з рознымі відамі абутку і матэрыялаў для яго вырабу. На старонках кнігі малышы могуць расшпільваць гузікі, завязваць шнуркі, расцёгваць маланкі.

Інтэрактыўная кніга “Дзе абедаў верабей?” уяўляе сабой рукадзельную кнігу-казку, дзе галоўны персанаж прымацаваны да стужкі і можа свабодна перасоўвацца па старонках. Кніга змяшчае тэкст і ілюстрацыі і знаёміць дзяцей з жывёламі з заапарка.

- Дзякуючы інтэрактыўным кнігам, развіваюцца інтарэсы дзяцей, іх цікаўнасць і пазнавальная матывацыя, уяўленне і творчая актыўнасць, сацыяльныя і камунікатыўныя навыкі, а таксама выхоўваюцца важныя маральныя якасці, - адзначыла С.А.Гаўрыловіч.

Выхавальніца В.М.Карогвіч з Бездзежскага дзіцячага ясляў-сада Драгічынскага раёна азнаёміла калег з цікавымі напрацоўкамі па развіцці дзіцячай цікавасці да культуры роднага краю праз беларускія гульні. Так, з дапамогай мясцовых гульняў “Спрытны бусел” і “Велікоднае яечка” выхаванцы не толькі далучаюцца да народных трацыцый і культуры, гісторыі і мовы, але і развіваюць фізічныя якасці.

Выхавальніца А.У.Грамадская з ясляў-сада № 3 Лунінца актыўна выкарыстоўвае ў сваёй рабоце сучасныя гульнявыя тэхналогіі, адной з якіх з’яўляюцца квест-гульні. Квест уяўляе сабой падарожжа да пэўнай мэты праз пераадоленне розных цяжкасцей. Квест-гульні дазваляюць далучыць дзяцей да актыўнага творчага пошуку, развіваюць цікавасць, ініцыятыву і ўяўленне дашкольнікаў, выхоўваюць адказнасць за выкананне задання. Асаблівая ўвага пры арганізацыі такіх гульняў адводзіцца прадметна-развіццёваму асяроддзю.

Квесты праводзяцца ў розных узроставых групах, але найчасцей у старшых, выхаванцы якіх ужо маюць пэўны запас ведаў і ўменняў. У многіх квестах удзельнічаюць не толькі дзеці, але і бацькі. Адукацыйныя квесты праходзяць на тэрыторыі дашкольнай установы і ў групавых памяшканнях. Кожная гульня сумяшчае навучанне і адпачынак, прычым навучанне адбываецца незаўважна. Пры вырашэнні гульнявых задач дзеці даведваюцца шмат новага. Квесты дазваляюць камбінаваць розныя віды дзейнасці і формы работы.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Мотальскага дзіцячага сада Іванаўскага раёна А.М.Калілец расказала пра выкарыстанне электронных інтэрактыўных гульняў у навучанні дашкольнікаў. Педагогі ўстановы паспяхова ствараюць электронныя дыдактычныя і пазнавальныя дапаможнікі, дзякуючы якім дзеці з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі пазнавальнай дзейнасці. У аснове інтэрактыўных дапаможнікаў – гульня. Паказ інфармацыі на экране камп’ютара ў гульнявой форме выклікае ў дзяцей вялікую цікавасць.

Выхавальнікі выкарыстоўваюць навучальныя электронныя гульні, створаныя сродкамі MSPowerPoint. Гульні ўяўляюць сабой паслядоўнасць зменных старонак, дзе выхаванцы павінны выканаць пэўнае заданне. Ва ўстанове створана медыятэка электронных інтэрактыўных гульняў па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” (“Прыгоды ў чароўным лесе”, “Знайдзі суседа”), “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” (“Чароўная яблынька”, “Знайдзі домік”, “Падбяры пару”), “Дзіця і грамадства” (“Раздзяляй правільна”, “Каму гэта трэба?”, “Бяспечныя прадметы”) і “Дзіця і прырода” (“Вясёлы цягнік”, Поўны кошык”, “Рыхтуем суп з садавіны і агародніны”, “У грыбы”). Усе гульні аб’яднаны ў гульнявы комплекс “Вясёлыя гульні са Смяшарыкамі”. Акрамя таго, з дапамогай сродкаў MSPowerPoint створаны практыкаванні для зрокавай гімнастыкі.

- Электронныя інтэрактыўныя гульні дазваляюць ствараць вучэбныя сітуацыі ў гульнявой форме, задзейнічаць зрокавую, слыхавую і маторную памяць, развіваць адвольную ўвагу і пазнавальную актыўнасць. Дзякуючы такім гульням, заняткі становяцца цікавымі і займальнымі. Але важна памятаць, што камп’ютар павінен дапаўняць педагога, а не замяняць яго, - заўважыла А.М.Калілец.

Падчас канферэнцыі дзейнічала выстава “Гульня і цацка сваімі рукамі” і працавалі 4 секцыі: творчыя майстэрні “Тэатр сваімі рукамі”, “Вясёлыя нітачкі” і “Выраб цацак з фетру”, майстар-клас “Гуляем? Гуляем!”. Адметнымі напрацоўкамі з калегамі дзяліліся выхавальніцы Т.В.Лемяшэўская з Парахонскага ясляў-сада Пінскага раёна, Г.Г.Калесніковіч з ясляў-сада № 3 Пінскага раёна і Т.М.Гойка з ясляў-сада № 3 Століна, а таксама намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 7 Кобрына С.В.Сёміна.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Областная научно-практическая конференция «Игровая культура современного детства»

05.06.2018
1 июня 2018 года в государственном учреждении образования «Брестский областной институт развития образования» состоялась конференция педагогических работников учреждений дошкольного образования «Игровая культура современного детства». В конференции приняли участие руководящие работники и специалисты, педагогические работники учреждений дошкольного образования, представители учреждения «Брестское областное управление МЧС», учреждения образования «Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина».   К участникам конференции с приветственным словом обратилась заместитель начальника главного управления по образованию Брестского облисполкома Ирина Александровна Попова. Ирина Александровна отметила, что конференция является значимым событием в научно-практической сфере актуальных вопросов эффективности и качества образования.

Областная научно-практическая конференция проводилась с целью привлечения широкого круга педагогических работников и других заинтересованных структур к диалогу и обсуждению значимости детской игровой культуры: анализ и обсуждение представлений о детской игре и игрушке; рефлексия понятий ценности игры в современных исследованиях детства; переосмысление содержания основных проблем детской игры в контексте особенностей современной семьи, общественных и государственных институтов.

Участниками конференции были представлены доклады на темы:

  • Межведомственное взаимодействие в условиях реализации проекта международной технической помощи «Безопасное детство»;
  • Игра в современном дошкольном образовании;
  • Гуманистическая сущность игрушки в народной педагогике;
  • Использование электронных интерактивных игр в обучении детей дошкольного возраста;
  • Проектирование сюжетно-ролевой игры в условиях учреждения дошкольного образования;
  • Квест-игра – одна из современных игровых технологий в учреждении дошкольного образования;
  • Интерактивная книга как дидактическое средство познавательного развития воспитанников;
  • Беларускія гульні як сродак развіцця цікавасці да культуры роднага краю.

Особое внимание конференции обращено на усиление практической составляющей данного мероприятия. На выставке «Игра и игрушка своими руками» участники не только знакомились с опытом коллег, но и могли усвоить технологию изготовления понравившихся игр и игрушек. Всего на выставке было представлено более 40 экспозиций из 20 районов Брестской области.

В рамках конференции работали творческие мастерские: «Театр своими руками»  (Лемешевская Татьяна Васильевна, воспитатель дошкольного образования ГУО «Парохонский ясли - сад  Пинского района»); «Весёлые ниточки» (Колесникович Галина Герасимовна, воспитатель дошкольного образования ГУО «Ясли-сад № 3 Пинского района»);  «Изготовление игрушек из фетра» (руководитель Гойко Татьяна Михайловна, воспитатель дошкольного образования ГУДО «Столинский ясли-сад №3»), а также был представлен мастер-класс «Играем? Играем!» (Сёмина Светлана Викторовна заместитель заведующего по основной деятельности ГУО «Ясли-сад №7 г.Кобрина»).

Приятным сюрпризом для участников конференции стал подарок от сотрудников учреждения «Брестское областное управление МЧС» в виде изданного сборника методических материалов по итогам конкурса «Безопасное детство».

По итогам конференции педагогических работников учреждений дошкольного образования подготовлен электронный сборник материалов конференции.

поделиться в:
Поиск по сайту
Контакты
224020 г.Брест, ул.Янки Купалы, 20/1
+375 16 235-42-99 (тел/факс)
+375 16 225-96-53 (вахта)
mail@boiro.by