Архив новостей

202620252024202320222021202020192018201720162015201420132012
ноябрьоктябрьиюньмайапрельмартянварьдекабрьноябрьоктябрьмайапрельдекабрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньапрельфевральянварьдекабрьноябрьиюльмайапрельмартдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварь
27 ноября, пятница

Научно-практическая конференция «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»

УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ!
Приглашаем 27 ноября 2026 года принять участие в заочной Республиканской (с международным участием) научно-практической конференции «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»
Для участия в конференции приглашаются педагогические работники учреждений образования, научные сотрудники, аспиранты, магистранты
подробнее...
5 ноября, четверг

Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 5 ноября 2026 года организуются обучающие курсы (семинар-практикум) на платной основе (очная форма обучения) по теме: «Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях» для заместителей директора по воспитательной работе, педагогов-психологов, педагогов социальных, педагогических работников, выполняющих функции классного руководителя.
подробнее...
4 ноября, среда

Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 04 ноября 2026 года в рамках реализации образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов Брестской области организуются обучающие курсы на платной основе (очно) ОК 26–32 «Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики».
подробнее...

Акция "Час Кода"

17.12.2018
С целью повышения интереса и мотивации учащихся к изучению информатики и программирования, популяризации информационных технологий почти 2,9 тысячи школьников Пинщины из 32 учреждений образования приняли участие в Международной неделе изучения информатики, которая проводилась при поддержке Парка высоких технологий. На протяжении недели состоялось 172 мероприятия.

В рамках акции "Час кода" учащиеся посетили необычные уроки, занятия и мероприятия, направленные на формирование и поддержку интереса к изучению информационных технологий и информатики.

Во время экскурсий в учреждения профессионального и высшего образования старшеклассники познакомились с профессиями IT-сферы. Так, учащиеся Высоковской средней школы посетили ПолессГУ, где ведётся подготовка специалистов в сфере информационных технологий финансово-кредитной системы (квалификация «инженер-программист-экономист»). 84 учащихся 9 – 11 классов из 7 школ района стали участниками дня открытых дверей в Пинском государственном профессионально-техническом колледже лёгкой промышленности, где познакомились со специальностями "оператор электронно-вычислительных машин" и "техник-программист".

Ни для кого не секрет, что раздел "Алгоритмизация и программирование" - самая сложная в школьном курсе информатики. На "Часе Кода" учащиеся смогли посмотреть на этот раздел по-другому.

Неделя информатики, проведённая в рамках акции "Час кода", прошла плодотворно, интересно и познавательно. 69% ребят района не только вспомнили основные понятия, связанные с программированием, но и узнали много нового и интересного, что позволило им прийти к выводу, что программирование гораздо проще, чем кажется. Стоит только попробовать!

Елена Шпаковская,

заведующая Пинского районного учебно-методического кабинета.

Захоўваць гістарычную памяць, выхоўваць патрыётаў

17.12.2018
Падчас рабочага візіту ў Брэст, прымеркаванага да пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, міністр адукацыі І.В.Карпенка наведаў маладзёжны патрыятычны цэнтр, які знаходзіцца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, дзе азнаёміўся з арганізацыяй ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў. Кіраўніка галіновага ведамства суправаджалі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама А.І.Вялічка і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі.

Маладзёжны патрыятычны цэнтр з’яўляецца філіялам Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці і знаходзіцца ў рэканструяваным будынку былога штаба 125-га стралковага палка, дзе абаронцы Брэсцкай крэпасці пад камандаваннем Івана Зубачова і Яфіма Фаміна трымалі абарону ў чэрвені 1941 года. Ва ўстанове размешчаны 46 месцаў для пражывання ў камфартабельных памяшканнях з натуральнай драўлянай мэбляй у стылістыцы 30 – 40-х гадоў мінулага стагоддзя, сталовая і вучэбныя класы для заняткаў ваенна-прыкладнымі відамі спорту і дапрызыўнай падрыхтоўкай. На базе цэнтра дзейнічаюць 6 аб’яднанняў па інтарэсах, дзе займаюцца юныя гістарычныя рэканструктары, пошукавікі, краязнаўцы, археолагі, аматары баявых адзінаборстваў і ваенна-тактычных гульняў. На тэрыторыі ўстановы знаходзяцца ваенныя лагеры розных эпох, лазертаг-стадыён і палявая кухня. У перспектыве плануецца пашырыць цэнтр за кошт суседніх казарм і стварыць міжнародны патрыятычны круглагадовы лагер.

Падчас азнаямленчай экскурсіі дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці В.С.Іваноў расказаў міністру адукацыі пра гісторыю стварэння цэнтра, матэрыяльна-тэхнічную базу, асаблівасці арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і планы па далейшым развіцці.

- У цэнтры створана атмасфера гераічнага мінулага, якое выклікае ў моладзі пачуццё гонару за родную краіну і павышае цікавасць да вывучэння айчыннай гісторыі, - адзначыў В.С.Іваноў. – Вельмі прыемна, што праект рэалізаваны ў Год малой радзімы. Брэсцкая крэпасць – асаблівае месца для кожнага беларуса.

І.В.Карпенка высока ацаніў выхаваўчы патэнцыял маладзёжнага патрыятычнага цэнтра:

- Ваенна-патрыятычнае выхаванне – адзін з важных складнікаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Дзейнасць цэнтра заслугоўвае глыбокай павагі і патрабуе далейшага развіцця, паколькі адыгрывае вялікую ролю ў захаванні гістарычнай памяці для нашчадкаў, фарміраванні важных маральных якасцей і грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі не толькі Беларусі, але і іншых краін. Гэта асабліва актуальна ў сучасным свеце, калі многія гістарычныя падзеі падвяргаюцца рэвізіі.

У ходзе зацікаўленай і ажыўленай размовы абмяркоўваліся праблемы, звязаныя з дзейнасцю кадэцкіх класаў, прафарыентацыяй, павышэннем прэстыжу вайсковай службы і выхаваннем будучых абаронцаў Айчыны.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Таямніцы патапавіцкіх камянёў-валуноў

14.12.2018
Наш край славіцца не толькі прыгажосцю прыроды, але і таямніцамі многіх гістарычных мясцін. Неад’емнай часткай беларускіх пейзажаў з’яўляюцца камяні-валуны, якія часта можна сустрэць уздоўж дарог. У Беларусі ўзяты пад ахову больш за 30 з іх. У рамках Года малой радзімы наш клас вырашыў больш даведацца пра родную Ляхавіччыну і яе гістарычныя мясціны.

На заходняй ускраіне вёскі Патапавічы, калі рухацца па маршруце Ляхавічы – Клецк, ляжаць камяні-валуны рознай велічыні, прычым так, нібыта іх наўмысна размясцілі ў рад. Вучні вырашылі разгадаць таямніцы гэтых камянёў.

Пры ўважлівым знаёмстве з імі дзеці ўбачылі, што на камянях выбіты праваслаўныя і каталіцкія крыжы, дата “1683” і некаторыя лацінскія літары. Самы вялікі камень – 1,5 метра ў шырыню і 1,25 м у вышыню. Камянёў усяго 10, з якіх 7 пастаўлены ў адзін рад. Характар іх размяшчэння сведчыў пра тое, што гэта помнікі людзям.

Падчас гутарак з мясцовымі жыхарамі вучні даведаліся, што ў савецкі час пры апрацоўцы палёў сяляне вельмі часта сустракалі вялікія камяні. Вырашылі іх вывезці і пакласці ля дарогі, дзе яны ляжаць да сённяшняга часу.

Бібліятэкар Г.Р.Шыпіла з гарадской дзіцячай бібліятэкі расказала дзецям паданне: “У 1683 годзе патапавіцкія мужчыны былі прызваны ў польскае войска на вайну з туркамі. Праз некаторыя час у вёску прыйшла сумная вестка, што амаль усе мужчыны, прызваныя ў войска, загінулі пры вызваленні Вены. Адной з жонак загінуўшых воінаў прысніўся сон, дзе яна ўбачыла свайго маладога мужа ў белай святочнай кашулі, якую калісьці сама вышыла для яго. Муж быў вельмі сумны. Ён доўга моўчкі глядзеў на жонку, а потым ціха папрасіў, каб яна, калі па-сапраўднаму яго кахае, выкаціла камень-валун, што падтрымлівае кут пуні, на ўзгорак за вёску. Прадчуваючы нешта кепскае, жанчына схапіла мужа за руку. Ён доўга вырываўся, а яна не хацела яго адпускаць. Праз сон жанчына пачула, як заплакала дзіця. Муж ціха сказаў, каб яна ішла да іх сына, якога не можа пакінуць дзеля яго, і выканала просьбу. Жанчына прачнулася. Хлопчык ціха спаў у калысцы. Жанчына задумалася над дзіўным сном. Раптам у хату ўбегла суседка, якая расказала, што ў сне бачыла свайго мужа, які прасіўся ў родныя Патапавічы і гаварыў, як яму цяжка на чужыне. Прасіў падрыхтаваць яму новы дом і хутчэй закаціць камень на ўзгорак за вёскай. Жанчыны неадкладна выканалі просьбы мужоў і былі вельмі здзіўлены, калі ўбачылі, што да ўзгорку з плачам з розных бакоў цягнуліся іншыя салдаткі. Кожная з іх каціла вялікі камень. Так на ўзгорку з’явілася шмат валуноў. Вяскоўцы стаялі і плакалі ў прадчуванні вялікай бяды. Але раптам змоўклі. Позіркі ўпалі на чорны камень, на якім з першым сонечным промнем выступілі лічбы “1683” і крыжы. На адных праваслаўныя, на другіх каталіцкія. З таго часу на ўзгорку часта бачылі ўдоў, якія прыносілі туды кветкі і размаўлялі ў камянямі, як з любімымі мужчынамі. З цягам часу гэтае месца стала лічыцца свяшчэнным, бо жанчыны верылі, што тут знаходзяцца душы мужоў, якія ляжаць у чужой зямлі. Такім чынам мужчыны вярнуліся ў родныя мясціны, бо ўсё ў прыродзе цягнецца да сваіх вытокаў”.

Патапавіцкія валуны занесены ў спіс гісторыка-культурных помнікаў Беларусі. Вядомы беларускі археолаг Міхаіл Чарняўскі, уважліва вывучыўшы камяні і гістарычныя звесткі, прыйшоў да высновы, што знакі, выбітыя на іх, пацвярджаюць версію з удзелам вяскоўцаў у разгроме туркаў пад Венай. Валуны былі ўстаноўлены ў знак памяці пра загінуўшых воінаў.

Беларускі гісторык Уладзімір Емяльянчык, даследчык паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, адшукаў у архівах звесткі пра род Рэйтанаў і ўспаміны пра ўдзел у Венскай бітве дзеда нацыянальнага героя Беларусі і Польшчы. У бітве ўдзельнічала і кавалерыя Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Міхаілам Радзівілам, у якога служыў Міхаіл-Казімір Рэйтан. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што войска ВКЛ не прыйшло ў час да месца збору, таму не ўдзельнічала ў поўным складзе ў Венскай бітве. Але дзед Т.Касцюшкі са сваёй харугвай усё ж паспеў. Калі меркаваць па колькасці патапавіцкіх мемарыяльных камянёў, не менш за 10 гусараў гэтай харугвы аддалі жыццё за свабоду аўстрыйцаў

Падчас даследавання вучні ўбачылі, колькі яшчэ таямніц хавае малая радзіма. На дасягнутым вырашылі не спыняцца. Гісторыю роднага краю трэба не толькі добра ведаць. Ёй варта ганарыцца і даражыць.

Алена КІСЕЛЬ,

настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 2 Ляхавіч.

Бяспечныя паводзіны як лад жыцця

14.12.2018
Фарміраванне навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці ў выхаванцаў – адзін з актуальных напрамкаў работы дашкольных устаноў. Задача педагогаў – як мага раней навучыць дзяцей правільным паводзінам у небяспечных сітуацыях, цаніць і берагчы здароўе. У яслях-садзе № 4 Ляхавіч створаны неабходныя ўмовы для гэтага.

У дашкольнай установе дзейнічаюць дзве пляцоўкі, якія з’яўляюцца практычным дапаможнікам для навучання дзяцей правілам бяспечных паводзін. Адна з іх прысвечана вывучэнню правіл дарожнага руху. Пляцоўка аснашчана імітацыйнымі дарожнымі знакамі, святлафорам, чыгуначным пераездам, заправачнай калонкай, аўтамабілем, трамваем, прыпынкам і кемпінгам. Акрамя таго, на пляцовачных дарожках нанесена разметка. Усё гэта выклікае вялікую цікавасць у дашкольнікаў падчас заняткаў і гульняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гуляюць у вадзіцеляў і пешаходаў.

Другая пляцоўка, абсталяванне якой выраблена і размалявана ўласнымі рукамі, прысвечана вывучэнню правіл пажарнай бяспекі. Дзеці з радасцю арганізоўваюць на пляцоўцы сюжэтна-ролевыя гульні. Дапамагаюць выхаванцам у гэтым супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія з’яўляюцца частымі гасцямі ясляў-сада.

Педагогі спадзяюцца, што правілы бяспечных паводзін, засвоеныя змалку, абавязкова стануць ладам жыцця.

Ларыса БАБЁР,

загадчыца ясляў-сада № 4 Ляхавіч.

Дарожная грамата для ўсіх

19.11.2018
З мэтай фарміравання ў дзяцей навыкаў бяспечых паводзін, актывізацыі і ўдасканалення работы па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на базе дзіцячага сада – пачатковай школы № 1 Брэста прайшоў раённы семінар-практыкум, прысвечаны навучанню правілам дарожнага руху дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

- Дзеці – самая неабароненая частка насельніцтва, таму дарослыя (бацькі і педагогі) павінны фарміраваць у іх мадэль бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах, вучыць правільна арыентавацца ў дарожнай абстаноўцы, - адзначыла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Маскоўскага раёна Брэста І.В.Іванюк. – Сучасныя дзеці жывуць ва ўмовах павышанай небяспекі, якая зыходзіць ад актыўнай аўтамабілізацыі грамадства і інтэнсіўнага дарожнага руху. Гэта патрабуе спецыяльных мерапрыемстваў ад арганізатараў гэтага руху і набыцця неабходных ведаў, належнай псіхалагічнай падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. А ён аднолькава небяспечны і для дзяцей, і для дарослых. Адаптаваць і дыферэнцыраваць Правілы дарожнага руху для дзяцей рознага ўзросту – даволі складаная задача. Дашкольнікі і малодшыя школьнікі павінны ведаць усё, што адносіцца да бяспекі пешаходаў на дарозе. Неабходныя веды, уменні, навыкі і звычкі бяспечных паводзін на вуліцах, дарогах і ў транспарце трэба фарміраваць змалку. Роля ўстаноў адукацыі заключаецца ў стварэнні сістэмы работы па азнаямленні дашкольнікаў і школьнікаў з правіламі бяспечных паводзін, якая ахоплівае ўсіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу і ўключае розныя арганізацыйныя формы і спецыфічныя віды дзейнасці дзяцей рознага ўзросту, выкарыстанне розных элементаў прадметна-развіццёвага асяроддзя ўстаноў. Для гэтага патрабуецца адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база.

Удзельнікі семінара-практыкуму азнаёміліся з выставай вучэбна-метадычных дапаможнікаў і матэрыялаў “Паважайце правілы руху”, падрыхтаванай педагогамі дзіцячага сада – пачатковай школы № 1. На выставе можна было ўбачыць макеты вуліц, гульню “Дарога дамоў”, сцэнарыі класных гадзін, забаў і спецыяльных заняткаў, метадычную літаратуру і інш.

- Ва ўсіх дашкольных групах, вучэбных класах і групах прадоўжанага дня створаны куткі “Юны пешаход”, у рэкрэацыі размешчаны стэнды “Ведай і паважай дарожныя знакі” і “Сігналы святлафора”, а таксама інфармацыйныя стэнды для бацькоў, - расказала дырэктар дзіцячага сада – пачатковай школы № 1 Т.А.Мосіна. – Бацькі актыўна ўдзельнічаюць у прафілактычнай рабоце і ахвотна дапамагаюць педагогам у ёй. Вынікам сумеснай дзейнасці з’яўляецца відэаролік “Ганарымся, што навучылі”, падрыхтаваны выхавальніцай Жаннай Васільеўнай Сухаваравай і бацькамі.

Падчас семінара-практыкуму быў прэзентаваны гульнявы дапаможнік “Лэпбук “Правілы дарожнага руху”, выраблены выхавальніцай ГПД Ліліяй Барысаўнай Татаравай. Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства выклікала сюжэтна-ролевая гульня “Бяспечная дарога”, падрыхтаваная выхавальніцай Інай Леанідаўнай Карповіч разам з бацькамі.

- Мы даўно і плённа супрацоўнічаем з упраўленнем ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, - паведаміла Т.А.Мосіна. – Сумесныя бацькоўскія сходы, акцыі, практычныя заняткі і прафілактычныя мерапрыемствы станоўча ўплываюць на выхаванне дзяцей.

Старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Н.М.Сахарчук правяла практычныя заняткі з дзецьмі, выкарыстаўшы 3D-дыван, які дазваляе мадэляваць розныя сітуацыі з пешаходамі і транспартам.

- Для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў неабходна ствараць імітацыйныя ўмовы дарожнага руху, - заўважыла Н.М.Сахарчук. – Добрым прыкладам з’яўляецца аўтапляцоўка для практычных заняткаў, гульняў і спаборніцтваў, створаная на тэрыторыі дзіцячага сада – пачатковай школы № 1. Аўтапляцоўка пашырае першапачатковыя веды дзяцей пра парадак руху транспарту і пешаходаў, вучыць іх выконваць правілы паводзін на вуліцы. Дзіцячыя аўтагарадкі зарэкамендавалі сябе як адзін з лепшых сродкаў практычнага вывучэння Правіл дарожнага руху і прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Веданне гэтых правіл паказалі члены дзіцячай агітбрыгады “Святлафорчык”

Удзельнікі семінара-практыкуму высока ацанілі работу педагогаў па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, адзначыўшы яе пераемнасць. Прадметна-развіццёвае асяроддзе, створанае ва ўстанове, уяўляе сабой сукупнасць мэтанакіраваных прафілактычных мерапрыемстваў, сродкаў і ўмоў, якія фарміруюць навыкі бяспечных паводзін на дарогах. Вядома, што фарміраванне неабходных ведаў па навучанні дзяцей гэтым паводзінам – справа не аднаго года. Задача педагогаў – сістэмна і планамерна павышаць дарожную культуру сваіх выхаванцаў разам з іх бацькамі.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

З комплексным падыходам

06.11.2018
На базе гімназіі № 3 Баранавіч прайшоў абласны семінар “Актуальныя пытанні выкладання інфарматыкі на Брэстчыне: рэалізацыя комплекснага падыходу ў сістэме работы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі на прыкладзе ўстаноў адукацыі Баранавіч”. Арганізатарамі мерапрыемства, у якім удзельнічалі метадысты раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў і кіраўнікі раённых і гарадскіх метадычных аб’яднанняў настаўнікаў інфарматыкі, выступілі Брэсцкі абласны ІРА, упраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама і вучэбна-метадычны кабінет Баранавіч.

- У Баранавічах ствараюцца неабходныя ўмовы для развіцця і максімальнай рэалізацыі здольнасцей адораных і высокаматываваных вучняў, - расказала загадчыца гарадскога ВМК А.А.Новік. – Работа педагогаў у гэтым напрамку дзейнасці грунтуецца не толькі на традыцыйных метадах і прыёмах, але і на інавацыйных падыходах і прынцыпах. Калі раней падрыхтоўка школьнікаў да алімпіяд ажыццяўлялася па схеме “адораны настаўнік – адораны вучань”, дзе галоўным рэсурсам быў інтэлект абодвух, то сёння асноўная ўвага ўдзяляецца кіраванню працэсамі развіцця адоранасці. Усё пачалося са стварэння вочна-завочнай школы алімпіяднага рэзерву па вучэбных прадметах. Задача школы заключаецца ў тым, каб на аснове банка даных вучняў-алімпіяднікаў стварыць умовы для мэтанакіраванай падрыхтоўкі дзяцей да інтэлектуальных спаборніцтваў намаганнямі лепшых настаўнікаў-прадметнікаў, якія вынікова працуюць у гэтай сферы.

Затым былі вызначаны рэсурсныя цэнтры (базы) для падрыхтоўкі да прадметных алімпіяд па напрамках: у гімназіі № 1 – па фізіцы, матэматыцы і астраноміі, у гімназіі № 2 – па хіміі, у гімназіі № 3 – па геаграфіі і хіміі, у гімназіі № 4 – па замежнай мове, у гімназіі № 5 – па біялогіі і геаграфіі, у сярэдняй школе № 9 – па гісторыі, у сярэдніх школах №№ 7 і 19 – па працоўным навучанні. У ліцэі акумулюецца дзейнасць устаноў па падрыхтоўцы да алімпіяд. З 2016 года рашэннем гарвыканкама выдаткаваны дадатковыя гадзіны для факультатыўных заняткаў па розных напрамках, дзе займаюцца лепшыя старшакласнікі з усіх школ горада. Ва ўстановы адукацыі запрашаюцца выкладчыкі вядучых УВА краіны.

- У рабоце з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі вельмі важная псіхалагічная ўстаноўка настаўнікаў, - адзначыла А.А.Новік. – Сёння падрыхтоўкай алімпіяднікаў займаюцца не асобныя настаўнікі, а іх каманда. Ствараюцца ўмовы для выкарыстання інтэлектуальнага і прафесійнага патэнцыялу таленавітых і вопытных педагогаў. Не менш важнай з’яўляецца і педагагічная пераемнасць – падрыхтоўка педагогаў-дублёраў, якія актыўна прыцягваюцца да работы з адоранымі вучнямі.

Вялікая ўвага ўдзяляецца псіхалагічнай падтрымцы алімпіяднікаў. У рамках дзейнасці школы алімпіяднага рэзерву праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на адпаведную работу з вучнямі, іх бацькамі і настаўнікамі.

Па словах А.А.Новік, у Баранавічах пабудавана эфектыўная сістэма правядзення гарадскіх алімпіяд, якая вылучаецца выверанай сэнсавай цыклаграмай і з’яўляецца асновай для фарміравання ў вучняў у будучыні спецыяльных навыкаў і ўменняў па выкананні заданняў рэспубліканскіх алімпіяд. 

Планамерна ўмацоўваецца вучэбна-матэрыяльная база ўстаноў адукацыі для арганізацыі і падрыхтоўкі да алімпіяднага руху па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі і інш. Сёлета ў гімназіях №№ 3 і 4 адкрыліся стэм-класы.

- Вынікі сістэмнай работы даволі адчувальныя, - расказала А.А.Новік. – Створаны банк даных адораных вучняў з 3 класа, што дазваляе адсочваць і рэгуляваць дасягненні дзяцей у асобасна-развіццёвым і спаборніцкім плане. Павялічыліся колькасныя і якасныя паказчыкі ўдзелу школьнікаў у абласных і заключных этапах рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Сёння Баранавічы з’яўляюцца лідарамі па колькасці яе пераможцаў у вобласці.

А.А.Новік лічыць, што для дасягнення агульнага поспеху кожная ўстанова адукацыі павінна мець уласны твар і сваю траекторыю развіцця алімпіяднага руху. У школах і гімназіях Баранавіч створаны канцэпцыі развіцця работы з адоранымі вучнямі з канкрэтнымі мэтамі. Так, педагогі гімназіі № 3 падрыхтавалі 24 пераможцы абласных і заключных этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, але яны не абмяжоўваюцца толькі гэтым напрамкам дзейнасці. У гімназіі адкрыты стэм-клас, які павінен надаць імпульс развіццю іншых напрамкаў работы з адоранымі дзецьмі.

У інавацыйным рэжыме, з актыўным выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій і сістэмай дыстанцыйнага навучання працуе гімназія № 5. Штогод яе педагогі і вучні адкрываюць новыя напрамкі дзейнасці. Сярод апошніх – адукацыйная робататэхніка, якая прадугледжвае стварэнне дзеючых мадэлей робатаў, атрыманне практычных навыкаў у галіне робататэхнікі, радыёэлектронікі і праграмавання. У гімназіі дзейнічае міні-тэхнапарк.

Вучні сярэдняй школы № 7 развіваюць крэатыўныя здольнасці шляхам вырашэння нестандартных праблем падчас удзелу ў адукацыйнай праграме для дзяцей, падлеткаў і юнацтва “Адысея розуму”. Выхаванцы гімназіі № 1 – пастаянныя пераможцы міжнароднага фестывалю “Сузор’е талентаў”.

Для павышэння эфектыўнасці работы з адоранымі вучнямі рэалізоўваюцца рэспубліканскія інавацыйныя праекты. Так, на працягу некалькіх гадоў у гімназіі № 2 ажыццяўляўся праект “Укараненне тэхналогіі цьютарскага суправаджэння адораных вучняў як спосабу пабудовы індывідуальнай адукацыйнай траекторыі”. Вынікам інавацыйнай дзейнасці сталі перамогі гімназістаў у заключных этапах рэспубліканскай прадметнай алімпіяды і алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства”.

Метадыст гарадскога ВМК С.С.Стаўбунік засяродзіла ўвагу на метадычным суправаджэнні настаўнікаў інфарматыкі, якія працуюць з адоранымі вучнямі:

- Практыка паказвае, што сёння для прафесійнага росту педагогаў ужо недастаткова звычайнага знаёмства з пэўнымі ўзорамі педагагічнага вопыту і апісання існуючых падыходаў. Новае можна асвоіць толькі ў рэжыме, які дазваляе настаўнікам паглыбіцца ў праблему і актыўна яе вырашаць. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя формы работы: семінары, канферэнцыі, кансіліумы, педагагічныя чытанні, метадычныя дэкады, пасяджэнні педагагічных майстэрань і творчых груп настаўнікаў, узаеманаведванне ўрокаў і пазакласных выхаваўчых мерапрыемстваў з іх наступным аналізам, індывідуальныя кансультацыі, субяседаванні, куратарства, абагульненне вопыту, удзел у прафесійных конкурсах і інш. Пры планаванні вучэбна-метадычнай работы з настаўнікамі інфарматыкі ўлічваюцца патрабаванні нарматыўных прававых дакументаў, актуальныя пытанні развіцця прадметнай адукацыі, інтарэсы і запыты педагогаў, іх прафесійныя ўменні і навыкі, выяўленыя падчас дыягностыкі. Прафесійныя запыты настаўнікаў рэалізоўваюцца праз сістэму метадычных фарміраванняў, якія дапамагаюць абменьвацца інфармацыяй і вопытам. Сёння ў Баранавічах дзейнічаюць вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў інфарматыкі, творчая група настаўнікаў інфарматыкі і школа маладога педагога.

Ва ўстановах адукацыі горада працуе 61 настаўнік інфарматыкі, з якіх 50 маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. Кваліфікацыйны ўзровень педагогаў з году ў год павышаецца. Высокі прафесійны патэнцыял кадраў дазваляе забяспечыць належную якасць адукацыі і стварыць умовы для індывідуальнага развіцця кожнага вучня.

Работа вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў інфарматыкі плануецца з улікам рэальных патрэб педагогаў. Так, на аснове дыягнастычных даследаванняў вызначаюцца актуальныя тэмы, якія выклікаюць пэўныя цяжкасці ў рабоце. Пасяджэнні вучэбна-метадычнага аб’яднання праводзяцца не менш, чым 4 разы ў год. Кожнае пасяджэнне – гэта творчая дзейнасць усіх настаўнікаў. Формы правядзення пасяджэнняў даволі разнастайныя: работа ў творчых групах, прэс-канферэнцыі, мультымедыйныя праекты, абмеркаванне вынікаў анкетавання, дыялогавыя зносіны і інш. Усё гэта павышае зацікаўленасць педагогаў і ажыўляе іх работу.

На бягучы навучальны год выбрана адзіная тэма для метадычных фарміраванняў, прысвечаная рэалізацыі сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні інфарматыкі. На пасяджэннях вучэбна-метадычнага аб’яднання будуць разглядацца пытанні, звязаныя з выкарыстаннем воблачных тэхналогій, зместам факультатыўных заняткаў і асаблівасцямі іх правядзення, дыферэнцыяцыяй і індывідуалізацыяй адукацыйнага працэсу пры вывучэнні інфарматыкі ў школе.

Баранавіцкія педагогі актыўна ўдзельнічаюць у гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх навучальных семінарах і канферэнцыях, праходзяць платныя навучальныя курсы. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з Асацыяцыяй па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і тэхналогій “Адукацыя для будучыні”. Супрацоўнікі асацыяцыі праводзяць на базе гарадскіх устаноў адукацыі майстар-класы і канферэнцыі для педагогаў і вучняў, дзе расказваюць пра дзейнасць ІТ-галіны і магчымасці работы ў ёй, знаёмяць з рознымі прафесіямі ў індустрыі інфармацыйных тэхналогій і распрацоўкі праграмнага забеспячэння, папулярызуюць STEM-напрамак у адукацыі.

Даволі актыўна працуе і творчая група настаўнікаў інфарматыкі, у склад якой уваходзяць 10 самых вопытных і крэатыўных педагогаў. Задача творчай групы – павышэнне эфектыўнасці работы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі. У бягучым навучальным годзе ўдзельнікі групы збіраюць, сістэматызуюць і распрацоўваюць алімпіядныя заданні па інфарматыцы для вучняў 6 – 11 класаў.

Настаўнікі Баранавіч актыўна прэзентуюць эфектыўны педагагічны вопыт на розных узроўнях. З мэтай папулярызацыі заняткаў праграмаваннем сярод вучняў і настаўнікаў інфарматыкі, развіцця ўяўленняў школьнікаў пра новыя тэхналогіі і іх выкарыстанне ў вучэбнай, вытворчай і навуковай сферы педагогі і дзеці ўдзельнічаюць у абласным конкурсе “IT-мяжа”. Добрыя вынікі настаўнікі паказваюць у рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”, дзякуючы якому з’яўляюцца цікавыя электронныя адукацыйныя рэсурсы. Сярод іх – праект “Прафесійная дыягностыка вучняў”, падрыхтаваны настаўніцай інфарматыкі С.А.Кісялёвай з гімназіі № 5. Праект уяўляе сабой тэсты, методыкі і апытальнікі з аўтаматызаванай апрацоўкай вынікаў для выяўлення схільнасцей і прафесійных інтарэсаў вучняў.

З мэтай абмену інфармацыяй, узаемадзеяння і зносін з калегамі і вучнямі настаўнікі інфарматыкі актыўна выкарыстоўваюць у сваёй рабоце сеткавыя суполкі практычнай накіраванасці.

Адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці гарадской метадычнай службы – арганізацыя работы з адоранымі вучнямі, якая ўключае алімпіядны рух, праектную дзейнасць і інтэлектуальныя споборніцтвы і конкурсы. З мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння інфарматыкі праводзяцца конкурсы “Інфамышка” і “Бабёр”. Развіваць даследчыя ўменні і навыкі вучняў дапамагае навукова-практычная канферэнцыя “Моладзь. Творчасць. Інтэлект”.

Падрыхтоўка школьнікаў да алімпіяд ажыццяўляецца круглагадова – праз індывідуальную работу настаўнікаў з вучнямі і дзейнасць школы алімпіяднага рэзерву, якая працуе па тэме “Праграмаванне на мове С++”. Для правядзення трэнінгаў па рашэнні алімпіядных задач па праграмаванні запрашаюцца пераможцы алімпіяд мінулых гадоў. Наладжана цеснае ўзаемадзеянне з УВА.

Вучэбна-трэніровачныя заняткі даюць станоўчы эфект, пра што сведчаць вынікі абласной алімпіяды “Юны праграміст” сярод вучняў 6 – 8 класаў і рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

Кіраўнік гарадскога вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў інфарматыкі Т.В.Водчыц расказала пра ролю сеткавай суполкі ў прафесійным развіцці педагогаў. Перспектыўныя напрамкі ў рабоце з адоранымі вучнямі прэзентавалі настаўніцы інфарматыкі А.Ф.Шчарбук з ліцэя № 1 і А.У.Федарук з гімназіі № 1. Настаўніца інфарматыкі С.А.Кісялёва з гімназіі № 5 падзялілася вопытам стварэння інтэрактыўных адукацыйных рэсурсаў і сродкаў навучання.

Вельмі цікавай атрымалася і практычная частка семінара, якая ўключала выступленні настаўніка фізікі А.К.Любаса з гімназіі № 5 (“Практыка-арыентаванае праграмаванне ў рамках рэалізацыі STEM-тэхналогіі ў адукацыйным працэсе”) і настаўніцы інфарматыкі Т.В.Водчыц з сярэдняй школы № 19 (“Навучальная 3D-гульня па тэме “Множнасць”), а таксама фрагмент гуртковых заняткаў “Датчык колеру і яго магчымасці ў канструктары LEGO EV 3”, праведзеных настаўніцамі інфарматыкі М.С.Вябіла і А.К.Смаленскай з гімназіі № 3.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

У аснове экалагічнага выхавання – прырода малой радзімы

25.10.2018
Наша школа знаходзіцца ў сельскай мясцовасці сярод палёў, лугоў, лясоў, азёр і балот. Гэтыя прыродныя экасістэмы з’яўляюцца натуральнай лабараторыяй для экалагічнага выхавання вучняў.
Педагогі выкарыстоўваюць розныя формы работы па фарміраванні экалагічнай культуры школьнікаў: конкурсы тэматычных плакатаў, малюнкаў і фотаздымкаў, выпуск і распаўсюджванне буклетаў і лістовак, экалагічныя даследаванні, акцыі і дэсанты, выраб кармушак і шпакоўняў, ачыстку лесу ад смецця, пасадку дрэў і кустоў, нарыхтоўку насення лясных культур, збор другаснай сыравіны і інш. Асноўная задача гэтых мерапрыемстваў – вырашэнне экалагічных праблем малой радзімы.

Важную ролю ў экалагічным выхаванні дзяцей адыгрывае школьнае лясніцтва “Першацвет”, якое дзейнічае з 2004 года. Юныя лесаводы пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі С.І.Ходар і спецыялістаў Мядзведзіцкага лясніцтва Ляхавіцкага лясгаса назіраюць за прыродай, актыўна ўдзельнічаюць у экалагічных і прыродаахоўных мерапрыемствах, займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю. Так, у рамках сёлетняй акцыі “Прылятайце ў Беларусь” вучні вырабілі і ўстанавілі 15 шпакоўняў на тэрыторыі школы і экалагічнай сцяжыне. У рамках мінулагодняй аперацыі “Кармушка” на школьнай тэрыторыі і ў вёсцы з’явіліся 17 кармушак для дзікіх птушак. Для дапамогі мясцоваму лясгасу ў захаванні мурашнікаў сёлета адбылася акцыя “У абарону мурашнікаў”, падчас якой вучні агарадзілі 5 мурашнікаў, выпусцілі і развесілі на прыпынках і побач з сельмагам лістоўкі. У рамках мінулагодняй акцыі “Чысты лес” школьнікі ачысцілі больш за 3 га лясной тэрыторыі пасля высечкі дрэў.   

Штогод вучні ўдзельнічаюць у акцыях па пасадцы лесу. У мінулым навучальным годзе члены лясніцтва высадзілі маладыя бярозкі і хвоі на тэрыторыі 5 га ў Мядзведзіцкім лясніцтве непадалёк вёсак Тальмінавічы і Смаленікі. Акрамя таго, дзеці арганізавалі агульнашкольную аперацыю “Захаваем першацветы” і конкурс “Сталовая для крылатых сяброў”.

Юныя лесаводы займаюцца не толькі прыродаахоўнай, але і даследчай дзейнасцю, падчас якой назіраюць за прыродай, набываюць важныя навыкі, назапашваюць вопыт навуковых эксперыментаў, шукаюць адказы на розныя экалагічныя пытанні. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на вывучэнні асаблівасцей роднага краю.

Школьнікі актыўна ўдзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах, дзе часта займаюць прызавыя месцы. Так, даследчая работа шасцікласніцы Алёны Васілеўскай “Асаблівасці распаўсюджвання амялы белай у ваколіцах аграгарадка Тальмінавічы” была адзначана дыпломам ІІІ ступені ў заключным этапе сёлетняга Рэспубліканскага юніёрскага ляснога конкурсу “Квітней, мой лес”.

На працягу кожнага года юныя лесаводы праводзяць агульнашкольную акцыю “Збяры макулатуру – захавай дрэва”. Летась намаганнямі школьнікаў было сабрана 1430 кг макулатуры, 800 кг металалому, 225 кг пластыку і 309 кг шкла. Сёлета вучні ўжо здалі 900 кг макулатуры і 700 кг металалому.

Для прыцягнення ўвагі дзяцей і дарослых да праблемы выкарыстання другаснай сыравіны былі падрыхтаваны лістоўкі “Што мы можам зрабіць для таго, каб абараніць прыроду”.

Удзел у прыродаахоўнай і даследчай дзейнасці развівае ў вучняў жаданне берагчы, абараняць і захоўваць прыродныя багацці малой радзімы.

Людміла БУЦЬКО,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Тальмінавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.

Фота з архіва школы.

“Перспектыўныя” педагогі

08.10.2018
Якім павінен быць сучасны настаўнік? Якімі важнымі якасцямі павінен валодаць, каб заслужыць любоў і давер вучняў, падрыхтаваць іх да дарослага жыцця? Як павінен працаваць, каб выклікаць павагу ў калег? Гэтыя і многія іншыя пытанні хвалююць членаў клуба творчых педагогаў “Перспектыва”, які з мінулага года працуе ў Пінску.

- Метадычнае аб’яднанне злучыла людзей з агульнымі прафесійнымі інтарэсамі, імкненнем да самаразвіцця, пошуку новых форм работы і абмену цікавым вопытам, - расказала кіраўнік клуба Алёна Уладзіміраўна Данілішына. – Членамі клуба з’яўляюцца настаўнікі-метадысты, удзельнікі Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года” розных гадоў, творчыя і актыўныя педагогі горада.

Сярод іх – Алена Уладзіміраўна Ярашук, настаўніца гісторыі кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” сярэдняй школы № 10, лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2014”, член рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”. Педагог назапасіла эфектыўны вопыт работы па актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў сродкамі тэхналогіі праграмаванага навучання, выкладанні факультатыўных заняткаў “Даследуючы гуманітарнае права” і выхаванні грамадзянскасці ў школьным дыскусійным клубе. Алена Уладзіміраўна – актыўная ўдзельніца навуковых педагагічных канферэнцый па розных напрамках дзейнасці.

Выхавальніца ясляў-сада № 10 Вікторыя Зіноўеўна Драбышэўская – фіналіст заключнага этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2014”, член рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Умельцы Брэстчыны” (2013), аўтар магістарскай дысертацыі “Фарміраванне асноў камунікатыўнай культуры ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту ў працэсе мастацка-творчай дзейнасці”. У цэнтры прафесійных інтарэсаў педагога – выкарыстанне актыўных метадаў развіцця ўяўлення ў малодшых дашкольнікаў пры азнаямленні з фальклорам.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 10 Вольга Мікалаеўна Абламейка – настаўніца пачатковых класаў кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, фіналіст Рэспубліканскага завочнага конкурсу метадычных распрацовак настаўнікаў пачатковых класаў, удзельніца навукова-практычных канферэнцый па псіхалагічных асновах развіццёвага навучання і інавацыях у сучаснай адукацыі, аўтар майстар-класаў і трэнінгаў “Актыўная ацэнка як сродак кагнітыўнага развіцця вучняў на занятках” і “Развіццё крытычнага мыслення”.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 3 Віталія Барысаўна Атліванава – настаўнік-метадыст, удзельніца гарадскога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2014”, лектар курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Брэсцкім абласным ІРА і АПА. В.Б.Атліванава праводзіць майстар-класы “Шляхі аптымізацыі педагагічнай дзейнасці настаўніка па фарміраванні ўнутранай матывацыі вучняў 3 – 4 класаў па прадмеце “Выяўленчае мастацтва” ва ўмовах безадзнакавага навучання”, “Воблачныя тэхналогіі ў практыцы работы настаўніка” і “Сучасныя падыходы пры падрыхтоўцы ўрока з выкарыстаннем ІКТ”, ажыццяўляе метадычнае суправаджэнне творчай групы педагогаў, якія працуюць па тэме “Работа з тэкстам як сродак фарміравання чытацкай пісьменнасці вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.

Настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 9 Святлана Фёдараўна Грыцэвіч – лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017” і абласнога этапу конкурсу “Мультымедыйны ўрок у адукацыйнай практыцы педагога”, лектар курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Брэсцкім абласным ІРА. Настаўніца абагуліла вопыт работы па выкарыстанні электронных адукацыйных рэсурсаў на вучэбных і факультатыўных занятках як сродку развіцця пазнавальнага інтарэсу малодшых школьнікаў, стварае ўрокі-блогі і блогі класа ў рамках сеткавага ўзаемадзеяння з вучнямі і іх бацькамі, распрацоўвае дыстанцыйныя курсы для вучняў на вучэбнай платформе Moodle, актыўна прымяняе сэрвісы WEB 2.0, праводзіць майстар-класы ў рамках гарадскіх дэкад педмайстэрства.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” сярэдняй школы № 18 Алёна Уладзіміраўна Данілішына – лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года – 2014”, лектар курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Брэсцкім абласным ІРА і АПА, аўтар майстар-класаў “Актуальныя формы і метады выкладання”, “У актыўнага настаўніка – актыўныя дзеці: актыўныя і інтэрактыўныя метады навучання”, “Эфектыўныя метады і прыёмы сучаснага выкладання”, “Міжпрадметныя сувязі на ўроках як сродак інтэграцыі ведаў” і “Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”, семінара-практыкуму для ўдзельнікаў інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі актыўнай ацэнкі як сродку кагнітыўнага развіцця вучняў”, удзельніца рэгіянальнага навукова-метадычнага семінара “Сучасны ўрок па беларускай мове: якім яму быць” і інш.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 10 Святлана Аляксандраўна Жук – настаўніца выяўленчага мастацтва кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання, лаўрэат гарадскога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2014”, лектар курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Брэсцкім абласным ІРА і АПА, член рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў-метадыстаў выяўленчага мастацтва. У полі зроку С.А.Жук – выкарыстанне артпедагагічных практыкаванняў на ўроках і факультатыўных занятках па выяўленчым мастацтве.

Настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 12 Іна Юр’еўна Кавальчук – лаўрэат заключнага этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017”, лектар курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Брэсцкім абласным ІРА, аўтар майстар-класа “Калядны фестываль педагагічнага майстэрства” і педагагічнага Meetup “Кантрольна-ацэначная дзейнасць”, удзельніца інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі рэфлексіўнай дыягностыкі прафесійнай дзейнасці як сродку праектавання індывідуальнай адукацыйнай траекторыі педагога”. Выхаванцы І.Ю.Кавальчук – неаднаразовыя пераможцы і прызёры розных этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі.

Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 3 Тамара Ігараўна Аліхвер – лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2014”, кіраўнік гарадскога метадычнага аб’яднання настаўнікаў англійскай мовы і гарадскога пастаянна дзеючага семінара “Зносіны без абмежаванняў: прыёмы арганізацыі камунікатыўна-арыентаванага навучання”, удзельніца праекта “Англійская мова для ўзаемадзеяння і прафесійных магчымасцей”, арганізаванага МДЛУ і Брытанскім саветам ва Украіне пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі, аўтар майстар-класа “Камунікатыўна-арыентаваныя прыёмы навучання дзяцей гаварэнню, чытанню, успрыманню і разуменню маўлення на слых”.

Настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школы № 16 Андрэй Васільевіч Тарэлкін – лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017”, лектар курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Брэсцкім абласным ІРА, аўтар майстар-класаў для настаўнікаў тэхнічнай працы горада і вобласці, пераможца Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus-2016 у кампетэнцыі “Цяслярскія работы”, фіналіст фестывалю фальклорнага майстэрства “Радавод” за лепшую выставу ў конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (2013), член абласной творчай групы настаўнікаў тэхнічнай працы, кіраўнік гарадской творчай групы настаўнікаў тэхнічнай працы і гарадской каманды вучняў у алімпіядах па працоўным навучанні. А.В.Тарэлкін абагуліў вопыт па выкарыстанні праектнай тэхналогіі ў сістэме ўрокаў працоўнага навучання і пазакласнай работы для развіцця творчых здольнасцей вучняў.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 2 Алена Рыгораўна Шумак – фіналіст заключнага этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017”, лектар курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Брэсцкім абласным ІРА і АПА, аўтар майстар-класаў “Брыкалаж як адукацыйны трэнд”, “Развіццё медыяпісьменнасці на ўроках рускай літаратуры” і “Стварэнне матывуючай прасторы ў кабінеце рускай літаратуры”, трэнінгаў “Актыўныя метады навучання ў адукацыйным працэсе”, “Дэвіянтныя паводзіны падлеткаў” і “Праектная дзейнасць у школе”, удзельніца розных навукова-метадычных і навукова-практычных канферэнцый.

- Усе члены клуба – надзвычай творчыя педагогі, якія не толькі актыўна шукаюць і генерыруюць цікавыя ідэі, але і смела ўвасабляюць іх у жыццё, - адзначыла А.У.Данілішына. – Дэвіз аб’яднання – “Новай школе – новы настаўнік. Усё пачынаецца з нас!”. “Перспектыва” для педагогаў – гэта пастаяннае самаразвіццё, мэтанакіраваны шлях да прафесійнага поспеху, фарміравання лепшых якасцей настаўнікаў і вучняў. Клубаўцы – вельмі неспакойныя, пазітыўныя і актыўныя людзі. Мы смела запрашаем да сябе і ахвотна даем адкрытыя ўрокі для калег. Мы аўтары цікавых майстар-класаў па рэалізацыі розных педагагічных ідэй і інавацый, метадычных распрацовак, артыкулаў і іншых карысных матэрыялаў, актыўныя ўдзельнікі канферэнцый, рэспубліканскіх творчых груп настаўнікаў-метадыстаў і рэспубліканскіх фестываляў педмайстэрства, пастаянныя лектары курсаў павышэння кваліфікацыі ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых.

Клуб ствараўся з мэтай падтрымкі і стымулявання педагагічных ініцыятыў творчых педагогаў, распаўсюджвання інавацыйнага вопыту дзейнасці, суправаджэння конкурсаў прафесійнага майстэрства, пашырэння дыяпазону прафесійных зносін і супрацоўніцтва педагогаў, інфармацыйна-кансультацыйнай дапамогі пры здачы экзамену на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, а таксама дапамогі маладым педагогам.

Своеасаблівым вынікам першага года работы клуба стаў гарадскі фестываль педагагічнага майстэрства “Навучанне для будучыні”, які прайшоў мінулай вясной на базе сярэдняй школы № 18 з мэтай выяўлення эфектыўнага педагагічнага вопыту, актуальных ідэй, эфектыўных педагагічных тэхналогій, форм і метадаў навучання, выхавання і развіцця дзяцей дзеля дасягнення новых адукацыйных вынікаў. Акрамя таго, удзельнікі клуба прынялі ўдзел у выніковым выязным пасяджэнні “Школы маладога настаўніка”, якую ўзначальвае С.А.Жук. Майстар-класы для 24 маладых спецыялістаў паказалі важнасць і карысць прафесійных стасункаў.

- У бягучым навучальным годзе члены клуба ўзначальваюць гарадскія фарміраванні і аб’яднанні, паказваючы ўласным прыкладам адносіны да работы і прафесіі, - расказала А.У.Данілішына. – Так, гарадская праблемная група настаўнікаў працоўнага навучання пад кіраўніцтвам Андрэя Васільевіча Тарэлкіна рэалізоўвае праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых для дзесяцікласнікаў. Таццяна Віктараўна Пархамчук разам з педагогамі, якія ўваходзяць у “Школу ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў біялогіі”, распрацоўвае кантрольна-вымяральныя матэрыялы па біялогіі ў 8 класе. У цэнтры ўвагі гарадской творчай групы настаўнікаў гісторыі, якую ўзначальвае Алена Уладзіміраўна Ярашук, - рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры вывучэнні гісторыі. Творчая група настаўнікаў рускай мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам Шумак Алены Рыгораўны распрацоўвае тэму “Сучасныя тэхналогіі і прыёмы ў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў моўнай і літаратурнай адукацыі”. Іна Юр’еўна Кавальчук кіруе гарадскім пастаянна дзеючым семінарам “Сучасны ўрок: падыходы, тэхнікі і метады”. У творчых педагогаў Пінска шмат цікавых ідэй і планаў.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ

У агульных інтарэсах

26.09.2018
Англійская мова з’яўляецца сёння міжнароднай мовай зносін. Яе веданне аблягчае і пашырае камунікацыю ў розных сферах жыцця. Калі трэба пачынаць вывучаць англійскую мову? Ці існуюць спецыяльныя методыкі, якія дапамагаюць дашкольнікам і малодшым школьнікам паспяхова асвоіць яе? Сумесная дзейнасць настаўнікаў замежнай мовы гімназіі № 1 Баранавіч і бацькоў накіравана якраз на пошук адказаў на гэтыя актуальныя пытанні

Бацькі ўпэўнены, што першакласнікі і другакласнікі фізічна і псіхалагічна падрыхтаваны да вывучэння англійскай мовы. Ва ўзросце 6 – 8 гадоў вучні і сапраўды больш засяроджаныя і камунікабельныя, але іх па-ранейшаму ў першую чаргу цікавяць гульнявыя, а не вучэбныя формы дзейнасці. Па вялікім рахунку дзецям усё роўна, на якой мове гульня: на рускай, беларускай ці англійскай. Галоўнае, каб яна была цікавай і пазнавальнай.

Вучні ахвотна адпраўляюцца ў казачны свет англійскай мовы, дзе спасцігаюць літары, словы, песні і вершы. Вельмі прыемна адчуваць падтрымку бацькоў, якія крочаць побач з настаўнікамі і дзецьмі на працягу ўсяго навучання. Адным з дзейсных спосабаў такога ўзаемадзеяння з’яўляецца праектная дзейнасць. Вучні з бацькамі ствараюць розныя праекты: “Я і мая сям’я”, “Мая любімая свойская жывела”, “Мой лепшы сябар”, “Мой выхадны дзень”, “Мая школа” і інш. Калі бачыш гэтыя цікавыя праекты, разумееш, што толькі сумеснымі намаганнямі творчых бацькоў і прафесійных педагогаў можна выхаваць разумных, таленавітых і крэатыўных асоб. А ці не гэта галоўная мэта любой школы, любога класнага кіраўніка і настаўніка-прадметніка?

Дзеці, бацькі і педагогі плённа ўзаемадзейнічаюць і праз інфармацыйна-адукацыйныя блогі настаўнікаў англійскай мовы. У раздзелах, прысвечаных навучанню малодшых вучняў, бацькі знаходзяць неабходныя лексічныя і камунікатыўныя матэрыялы, фотаздымкі з заняткаў і рэкамендацыі па завучванні лексічных адзінак. Гэта дапамагае мамам і татам кантраляваць і карэкціраваць дзейнасць дзяцей па вывучэнні англійскай мовы. Акрамя таго, зацікаўленыя бацькі могуць задаць настаўнікам розныя пытанні і адразу атрымаць на іх адказы. Сеткавае ўзаемадзеянне бацькоў і педагогаў актывізуе ўзаемадзеянне сям’і і школы ў цэлым.

Настаўнікі актыўна супрацоўнічаюць з мамамі і татамі на бацькоўскіх сходах. Так, да аднаго з іх педагогі падрыхтавалі рэкамендацыі, накіраваныя на развіццё цікавасці дзяцей да вывучэння англійскай мовы: “Дэманструйце дзецям сваю зацікаўленасць да іх поспеху падчас навучання”, “Не акцэнтуйце ўвагу на тым, што ў дзяцей нешта не атрымліваецца, асцярожна папраўляйце іх”, “Абавязкова хваліце, калі ў маленькіх “лінгвістаў” нешта атрымліваецца, хваліце нават за самыя маленькія поспехі”, “Стварайце дома ўмовы, пры якіх дзеці будуць адчуваць сябе камфортна. Гуляйце з імі. Называйце, па магчымасці, бытавыя рэчы па-англійску”, “Зрабіце разам карткі з малюнкамі, якія можна захоўваць у спецыяльных канвертах па тэмах “Колеры”, “Лічбы”, “Эмоцыі (прыметнікі)”, “Жывёлы” і інш. Бярыце з сабой гэтыя канверты і гуляйце з дзецьмі ў карткі заўсёды, калі ў вас ёсць вольны час”, “Праслухоўвайце аўдыя- і відэазапісы песень, вершаў і рыфмаванак разам з дзецьмі дома”, “Паўтарайце словы, выразы і вершы перад сном. Псіхолагі сцвярджаюць, што замежная мова лепш засвойваецца менавіта ў гэты час”, “Не прымушайце дзяцей вучыць матэрыял, калі ў іх няма жадання” і інш.

Многія лічаць, што індывідуальныя заняткі з вучнямі больш эфектыўныя, чым групавыя, але забываюць пра іх выхаваўчы кампанент. Вывучэнне англійскай мовы на пачатковым этапе ў невялікіх групах дапамагае дзецям адаптавацца ў соцыуме, выпрацаваць упэўненасць ва ўласных сілах і ведах і навучыцца будаваць ўзаемаадносіны.

Педагогі гімназіі ствараюць умовы, пры якіх вучні адчуваюць сябе ўпэўнена і камфортна. Для іх вельмі важным з’яўляецца не столькі працэс навучання, колькі яго вынікі. Дзеці лепш працуюць на ўроках, калі ў іх атрымліваецца выконваць заданні. Таму задача настаўніка заключаецца ў тым, каб зрабіць заняткі насычанымі і цікавымі, стварыць на іх сітуацыю поспеху для кожнага вучня. Для гэтага актыўна выкарыстоўваюцца відэа- і аўдыяматэрыялы, камп’ютарныя гульні, кнігі з цікавымі малюнкамі, цацкі і шмат іншага. Кожны педагог ведае, што на ўроках ён і акцёр, і навуковец, і псіхолаг, які павінен добра ведаць і адчуваць асаблівасці і ўнутраны настрой усіх вучняў.

Штогод напрыканцы навучальнага года ў гімназіі праходзіць фестываль адкрытых дэманстрацыйных заняткаў, які аб’ядноўвае дзяцей, мам, татаў і настаўнікаў. Больш за 200 бацькоў наведваюць адкрытыя ўрокі, арганізаваныя ў суботу. З радасцю і лёгкім хваляваннем ідуць дзеці ў гэты дзень у гімназію, бо ўсім хочацца паказаць родным, якіх поспехаў яны дасягнулі за навучальны год. Мамы і таты не толькі бачаць сваіх дзяцей у вучобе, гульнях, танцах і песнях, але і становяцца актыўнымі ўдзельнікамі падарожжа ў краіну англійскай мовы. Што толькі ні робяць гімназісты разам з бацькамі! Майструюць рознакаляровых робатаў, удзельнічаюць у тэатралізаваных шоу, вудзяць, як рыбаловы, англійскія словы і складаюць з іх сказы, будуюць матэматычныя платы, гуляюць з лексічнымі мячамі, наведваюць уяўны заапарк і інш. З пачуццём гонару за сваіх дзяцей выходзяць з кабінетаў мамы і таты пасля заканчэння такіх урокаў.

“Цудоўна! Прафесійна! Крэатыўна! Ярка! Незвычайна! Прыемна ўражаны! Шчыры дзякуй!” – гэтымі цёплымі словамі бацькі дзякуюць настаўнікам за іх нялёгкую працу. Не менш удзячны і педагогі бацькам за падтрымку, дапамогу і зацікаўленасць у поспехах сваіх дзяцей. Актыўнае ўзаемадзеянне ў агульных інтарэсах дапамагае гімназістам у далейшым дасягаць высокіх вынікаў у вучэбнай дзейнасці.

Кацярына СКРАБЕЙКА,

настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 Баранавіч.

Лета сумным не бывае

08.08.2018
Усе дзеці з нецярпеннем чакаюць лета, бо гэта час незабыўных уражанняў, новых знаёмстваў, неверагодных прыгод і актыўнага адпачынку. У аздараўленчых лагерах для гэтага створаны неабходныя ўмовы. Тут заўсёды цікава, весела і шматлюдна.

- Галоўная задача лагераў пры дашкольных установах – арганізаваць жыццё малышоў такім чынам, каб кожны дзень прыносіў ім штосьці новае і быў напоўнены цікавымі падзеямі, каб успаміны пра летнія гульні, прагулкі, святы і забавы яшчэ доўга радавалі іх. Педагогі ясляў-садоў №№ 1 і 4 Ганцавіч, дзе сёлета працавалі аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, зрабілі для гэтага ўсё магчымае, - расказвае метадыст Ганцавіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета А.А.Кісялевіч.

Адпачынак выхаванцаў аздараўленчага лагера “Весяляты” ў яслях-садзе № 4 атрымаўся яркім і насычаным. Выхавальнікі атрадаў “Непаседы” і “Сонейка” Н.М.Сідарэвіч і Т.В.Ільюкевіч штодзень праводзілі для дзяцей цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Найбольш запамінальныя з іх – вясёлыя святы, конкурсы, кірмашы, турніры і экскурсіі: “Дзень нараджэння майго горада”, “Ма-ла-ко”, “Слабо!”, “Карусель талентаў”, “Падарожжа па лясных сцяжынках”, “Свята загадак”, “Разумныя гульні” і інш. Дашкольнікі наведалі дзіцячую бібліятэку, дом рамёстваў і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе ў гульнявой форме азнаёміліся з правіламі бяспекі ў розных сітуацыях.

Не сумавалі і выхаванцы аздараўленчага лагера “Казка” ў яслях-садзе № 1, праграма якога таксама была напоўнена захапляльнымі гульнямі і забаўляльнымі праграмамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве “Падарожжа па краіне казак”, дзе кожны з іх паказаў сябе ў бегу, сіле і вынослівасці. Дзеці спявалі, танцавалі і спаборнічалі ў розных эстафетах.

Супрацоўнікі мясцовага кінатэатра падрыхтавалі для выхаванцаў лагера гульнявую праграму “Бітва мультгерояў”, якая ўключала шмат пазнавальных конкурсаў, віктарын і гульняў. З мэтай патрыятычнага выхавання была арганізавана віртуальная экскурсія па памятных мясцінах Ганцавіччыны, падчас якой дзеці даведаліся шмат новага і цікавага.

***

У Ленінскім раёне Брэста завяршыўся чарговы этап ІХ летняй спартакіяды сярод непаўналетніх “Зрабі правільны выбар”. Адпачыць з карысцю моладзі прапанавалі раённая камісія па справах непаўналетніх, РАУС, райкам БРСМ і Брэсцкі хлебакамбінат.

Летняя спартакіяда – гэта міні-алімпіяда па 7 відах спорту. На базе ДЮСШ № 2 Брэста 12 школьных каманд з ліку 36 юнакоў і дзяўчат спаборнічалі ў настольным тэнісе. Падбадзёрыць іх сабраліся настаўнікі, аднакласнікі, мамы і таты.

У індывідуальным заліку лепшымі аказаліся Ганна Астапук з сярэдняй школы № 5 і Дзмітрый Вішанкоў з сярэдняй школы № 20. У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі сярэдняй школы № 5.

***

- Вельмі часта ў штодзённай мітусні мы не заўважаем навакольнай прыгажосці, якую дораць непаўторныя краявіды, птушыныя спевы, першая лістота на дрэвах… Але прыгажосць трэба не толькі бачыць, але і берагчы. Прырода – гэта вялікая кніга, навучыць чытаць і любіць якую можа толькі той, хто яе сам любіць і добра ведае, - гаворыць дырэктар эколага-біялагічнага цэнтра Баранавіч Н.М.Талстая.

Штогод педагогі цэнтра арганізоўваюць для васьмікласнікаў горада летнія заняткі, бо лета – гэта выдатны час, калі можна разгледзець многія прыродныя працэсы не па кнігах. Заняткі праводзяцца па адукацыйных праграмах “Свет вакол нас” і “Куток жывой прыроды”. Выкарыстоўваючы розныя аб’екты эколага-біялагічнага комплексу, створанага ў цэнтры (дэндрапарк, жывы куток, японскі сад, пладова-ягадны гадавальнік, аранжарэя, куткі раслін-“чырванакніжнікаў”, вострапахучых раслін і лекавых траў, сад аднагадовых і шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін), педагогі вучаць хлопчыкаў і дзяўчынак элементарным агратэхнічным прыёмам, тэхналогіям размнажэння кветкава-дэкаратыўных раслін, догляду да жывёламі, а галоўнае – жыць у гармоніі з прыродай.

Акрамя пазнавальных заняткаў для васьмікласнікаў, у цэнтры ладзяцца экскурсіі для дзяцей рознага ўзросту. Шматлікія наглядныя матэрыялы абуджаюць у вучняў цікавасць да вывучэння жывой прыроды і пошуку ў ёй пэўных заканамернасцей. Гэта вельмі важна, бо зносіны з прыродай валодаюць моцным выхаваўчым патэнцыялам.

***

Сёлета на базе загараднага дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, што ў Івацэвіцкім раёне, працаваў профільны летнік “Ратавальнік”. У ім адпачывалі вучні 5 – 10 класаў з трох школ райцэнтра, актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў, віктарын, эстафет і алімпіяд па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Сярод іх – Віялета Грынчык, Мікіта Ігнатаў, Даніла Кароль, Ягор Ляўчук, Яўген Крывалевіч, Павел Касцюк, Аляксандр Вайтовіч, Эвеліна Кот, Лізавета Крот, Павел Самсановіч і інш.

Вольны час юных ратавальнікаў быў насычаны карыснымі справамі, якія арганізоўвалі выхавальнікі Дзяніс Гарбуноў і Аляксандр Дунчык. Школьнікі не толькі спаборнічалі паміж сабой, але і вучылі малодшых правілам бяспечных паводзін у розных сітуацыях, займаліся пошукавай дзейнасцю па гісторыі арганізацыі і развіцця пажарнай службы Быценшчыны.

Па выніках 9-дзённай змены вучні не толькі папоўнілі веды па АБЖ, але і атрымалі важныя ўменні і навыкі ў прафілактычнай рабоце з равеснікамі.

***

Загарадны лагер “Чайка” – адна з найбольш папулярных выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі сярод дзяцей Ляхавіччыны. Педагогі арганізоўваюць актыўны летні адпачынак школьнікаў, накіраваны на ўмацаванне іх здароўя, фізічную загартоўку і абагачэнне карыснымі ведамі ў пазнанні навакольнага свету.

Павага да радзімы, нацыянальных традыцый, гісторыі і багатай культуры – аснова выхаваўчай работы ў лагеры. У рамках Года малой радзімы была сфарміравана ідэя яго 18-дзённай змены – “Гісторыя аднаго лета ў фармаце 5D, або Доброе Дело День за Днём Делай”. Школьнікі стваралі творчы праект, прысвечаны перспектыўнаму развіццю лагера – будавалі лагер будучыні, лагер мары.

Па ўмовах змены дзеці займаліся актыўнай дзейнасцю (прыбіралі корпусы і тэрыторыю, дзяжурылі, дапамагалі арганізоўваць агульналагерныя мерапрыемствы, удзельнічалі ў іх), зарабляючы “цаглінкі”, неабходныя для “будаўніцтва” лагера будучыні. Назапасіўшы пэўную колькасць “цаглінак”, атрады маглі ўносіць змены ў існуючы праект лагера (напрыклад, “пабудаваць” басейн, кантактны заапарк у зручным месцы), адлюстраваўшы іх на яго на карце-схеме. Напрыканцы змены адбыўся конкурс-прэзентацыя “Наш праект па-за канкурэнцыяй”, падчас якога была выбрана лепшая прапанова па развіцці “Чайкі”.

Лагерная змена атрымалася эмацыянальнай, пазнавальнай і разнапланавай. Штодзень школьнікі займаліся пошукам адказаў на розныя пытанні, звязаныя з добраўпарадкаваннем і эканомікай лагера. Змена складалася з 4 тэматычных блокаў, кожны з якіх працягваў папярэдні: “Мы такія розныя, а разам мы цудоўныя!”, “Жывём па-сапраўднаму!”, “Хто, калі не мы!” і “Мы малайцы – і гэта здорава!”.

Увечары атрады маглі зарабіць дадатковыя “цаглінкі” падчас віктарын, прысвечаных гісторыі і сучаснаму развіццю Ляхавіччыны. Дзякуючы гэтаму многія даведаліся шмат цікавага пра малую радзіму.

***

Надзвычай пазнавальнай атрымалася змена “Піраты Палесся” ў загарадным дзіцячым аздараўленчым лагеры “Парэчча”, што на Піншчыне. Кожны дзень яго выхаванцаў чакалі новыя адкрыцці, якія нікога не пакінулі раўнадушным.

На працягу ўсёй змены дзеці актыўна далучаліся да розных спартыўных гульняў і здаровага ладу жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў настольным тэнісе і турніры па шашках, скачках на скакалцы і валейболе, дартсе і многім іншым.

Вялікую цікавасць у выхаванцаў лагера выклікала сустрэча з супрацоўнікамі гар(рай)аддзела па надзвычайных сітуацыях. За правільныя адказы на пытанні па АБЖ дзеці атрымлівалі памятныя прызы. Акрамя таго, школьнікі вырашалі сітуацыйныя задачы па паводзінах пры пажары, маланцы і інш.

Шмат станоўчых эмоцый падарыла спаборніцтва каманд вучняў і выхавальнікаў, па выніках якога перамог атрад “Марскія д’яблы”. Падчас творчых конкурсаў школьнікі паказвалі свае здольнасці ў розных відах дзейнасці.

Даволі запамінальнай і відовішчнай атрымалася спартландыя “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” з удзелам выхавальнікаў, дзяцей і іх бацькоў. І няхай у ёй лепшай аказалася зборная бацькоў і выхавальнікаў, хлопчыкі і дзяўчынкі таксама не засталіся без прызоў.

Дзеці з азартам удзельнічалі ў конкурснай праграме “Малая радзіма – куток шчаслівага дзяцінства”, інтэлектуальнай гульні “Экалагічны дэсант”, віктарыне “Юныя эколагі”, конкурсах насценгазет і агітбрыгад.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в:
Поиск по сайту
Контакты
224020 г.Брест, ул.Янки Купалы, 20/1
+375 16 235-42-99 (тел/факс)
+375 16 225-96-53 (вахта)
mail@boiro.by