Архив новостей

21.01.2020

Дрогичинские гимназисты в гостях у британской IT-компании GODEL TECHNOLOGIES

В настоящее в гимназии г. Дрогичина большое внимание уделяется цифровизации образования и развитию ИТ-технологий. Учитель информатики гимназии, Ирина Леонтьевна Шелягович, попала в Топ-50 учителей республики по количеству обучаемых школьников языку Scratch, благодаря чему она и её мотивированные ребята, которые хотели бы в дальнейшем связать свою жизнь с ИТ, были приглашены в одну из ИТ-компаний (резидентов ПВТ) в рамках акции "Зимние каникулы - в ПВТ".
подробнее...
20.01.2020

Галавастыя і рукастыя

Каля тысячы вучняў Брэстчыны прынялі ўдзел у абласным этапе сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі на базе школ і ўстаноў прафесійнай адукацыі Брэста, Баранавіч, Пінска, Кобрына і Драгічына, Брэсцкага абласнога ІРА і БрДУ імя А.С.Пушкіна.
50 вучняў 7 – 11 класаў сабраліся ў сярэдняй школе № 10 Пінска, каб на працягу некалькіх алімпіядных дзён вызначыць лепшых знаўцаў інфарматыкі.
подробнее...
17.01.2020

Пляцоўка для прафесійнага ўзаемадзеяння

Больш за 300 педагогаў з’ехаліся ў Пінск для ўдзелу ў І Абласным фестывалі педагагічных ідэй “Берасцейскія сустрэчы”, арганізаваным галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкім абласным ІРА.
подробнее...
09.01.2020

Па дарозе ў школу

Неўзабаве старшыя дашкольнікі пойдуць у 1 клас. У сувязі з гэтым іх бацькі хвалююцца, перажываюць і шукаюць адказы на пытанні: “Ці трэба рыхтаваць дзяцей да школы?”, “Калі трэба, то дзе і як гэта можна зрабіць?”, “Што дзеці павінны ведаць перад школай?”, “У колькі гадоў аддаваць у школу – у 6 ці 7?” і г.д. Універсальных адказаў на іх няма. Кожны выпадак індывідуальны. Так, некаторыя дзеці ўжо ў 6 гадоў цалкам падрыхтаваны да школы, а іншыя і ў 7 зусім не гатовы.
подробнее...
09.01.2020

Удасканальваем работу з асаблівымі дзецьмі

Дзейнасць ЦКРНіР дазваляе атрымаць адукацыю тым дзецям, якія па стане здароўя не заўсёды могуць інтэгравацца ў агульны вучэбны працэс іншых устаноў адукацыі. Адна з умоў паспяховай работы з асаблівымі вучнямі – добра падрыхтаваныя педагогі, якія імкнуцца да самаўдасканальвання і самаразвіцця.
подробнее...
09.01.2020

Толькі разам!

Больш моцнай і ўплывовай сілы на развіццё і станаўленне асобы дзіцяці, чым сям’я, няма. Менавіта ў ёй закладваюцца мадэлі паводзін і адносін да людзей, фарміруюцца важныя маральныя якасці. Сучасным бацькам цяжка выхоўваць дзяцей з-за недахопу часу, занятасці, недастатковай педагагічнай і псіхалагічнай кампетэнтнасці. У выніку зніжаецца выхаваўчы патэнцыял сям’і, павялічваецца колькасць цяжкіх падлеткаў. Задача школы – арганізаваць прадуктыўнае педагагічнае ўзаемадзеянне з бацькамі, якое ўключае распрацоўку эфектыўных метадаў павышэння педагагічнай культуры мам і татаў, прапаганду пазітыўнага вопыту сямейнага выхавання.
подробнее...
09.01.2020

“Зялёны” фітнес па-пелішчанску

Штогод педагогі і вучні нашай школы актыўна ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе “Энергамарафон”. Летась дзевяцікласнік Раман Міхайлоўскі пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Д.М.Паўлоўскага працаваў над праектам “Зялёны” фітнес”.
подробнее...
08.01.2020

Да міжкультурнага дыялогу – праз творчасць

Інтэнсіўны абмен інфармацыяй, шматлікія міжасобасныя і міжкультурныя кантакты – неад’емная частка сучаснага жыцця. У такой сітуацыі павышаецца роля полікультурнай педагогікі, накіраванай на развіццё ўменняў і навыкаў міжкультурнага ўзаемадзеяння вучняў, гарманізацыю адносін цывілізацый і культур, захаванне этнічных і нацыянальных асаблівасцей. Гэтыя і многія іншыя актуальныя пытанні сталі тэмай чарговага семінара для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў замежнай мовы устаноў адукацыі Маскоўскага раёна Брэста.
подробнее...
08.01.2020

Тут ажывае гісторыя

Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны дзейнічаюць адзін музейны гісторыка-краязнаўчы куток і 11 музеяў (4 ваенна-гістарычныя, 4 краязнаўчыя, 2 гістарычныя і адзін літаратурны). Самы стары з іх – ваенна-гістарычны музей “Патрыёт” сярэдняй школы № 2 Маларыты, які працуе з 1963 года.
У музеі, якім загадвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Ярмашук, налічваецца 1437 экспанатаў. 432 з іх размешчаны ў 6 раздзелах экспазіцыі: “Старонкі мінулага” (пра гісторыю Маларыты ад старажытнасці да 1920 года), “22 чэрвеня 1941 года” (пра гераічны подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці), “Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны” (пра 75-ю стралковую дывізію), “Партызанскія брыгады Маларытчыны” і “Яны вызвалялі Маларыцкі раён” (пра вайсковыя часці, якія вызвалялі раён у ліпені 1944 года, пра землякоў-удзельнікаў штурму Берліна), “Нямыя сведкі гісторыі” (аб прадметах, знойдзеных пры раскопках на месцах баёў 75-й стралковай дывізіі).
подробнее...