Архив новостей

202620252024202320222021202020192018201720162015201420132012
ноябрьоктябрьиюньмайапрельмартянварьдекабрьноябрьоктябрьмайапрельдекабрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньапрельфевральянварьдекабрьноябрьиюльмайапрельмартдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварь
27 ноября, пятница

Научно-практическая конференция «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»

УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ!
Приглашаем 27 ноября 2026 года принять участие в заочной Республиканской (с международным участием) научно-практической конференции «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»
Для участия в конференции приглашаются педагогические работники учреждений образования, научные сотрудники, аспиранты, магистранты
подробнее...
10 ноября, вторник

Активизация речевой, мыслительной и творческой деятельности воспитанников в процессе освоения содержания учебной программы дошкольного образования. Когда каждое занятие качественное

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 10 ноября 2026 года организуются очные обучающие курсы (практикум) на платной основе по теме: «Активизация речевой, мыслительной и творческой деятельности воспитанников в процессе освоения содержания учебной программы дошкольного образования. Когда каждое занятие качественное».
подробнее...
5 ноября, четверг

Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 5 ноября 2026 года организуются обучающие курсы (семинар-практикум) на платной основе (очная форма обучения) по теме: «Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях» для заместителей директора по воспитательной работе, педагогов-психологов, педагогов социальных, педагогических работников, выполняющих функции классного руководителя.
подробнее...
4 ноября, среда

Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 04 ноября 2026 года в рамках реализации образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов Брестской области организуются обучающие курсы на платной основе (очно) ОК 26–32 «Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики».
подробнее...

Расширяя границы сотрудничества

28.01.2021
На XVI Форуме межрегионального сотрудничества России и Республики Казахстан (ноябрь 2019 года) в Институте развития образования Омской области состоялось открытие Международного методического центра «Академия педагогического мастерства: навыки XXI века». ММЦ представляет собой механизм организации неформального образования педагогических работников и создан с целью поддержки и сопровождения профессионального развития педагогов из регионов России, Беларуси и Казахстана.

27 января 2021 года состоялось он-лайн заседание Совета Международного методического центра «Академия педагогического мастерства: навыки XXI века», на котором присутствовали руководители более 20 организаций-партнеров Центра.

Одним из вопросов повестки данного заседания являлось включение в состав Совета руководителей образовательных организаций-партнеров ММЦ и подписание Соглашений о сотрудничестве.

В рамках данного совещания произошло подписание ректорами Соглашения о сотрудничестве ГУО «Брестский областной институт развития образования» и БОУ ДПО «Институт развития образования Омской области» (РФ). Ректор БрОИРО кандидат исторических наук Анатолий Васильевич Мощук представил основные направления деятельности института, презентовал некоторые результативные методические формы работы с педагогическими работниками и др.

Институтом сделан важный шаг к расширению границ и сфер международного сотрудничества, установлению взаимодействия на международном уровне, которое будет содействовать популяризации и внедрению эффективных образовательных технологий, выявлению, распространению продуктивного педагогического опыта по формированию у подрастающего поколения навыков XXI века.

 

«Поколение Z – как быть услышанным»

28.10.2020
23 октября 2020 в конференц-зале гостиницы «Беларусь» состоялась презентация сборника методических материалов «Поколение Z – как быть услышанным».

Инициатором создания сборника «Поколение Z – как быть услышанным» выступили ГУО «Брестский областной ИРО» (управление идеологической и воспитательной работы) и Культурно-творческое объединение  «Калегіум» (г. Пинск).

В состав творческой группы вошли педагоги, участвовавшие в реализации профилактической программы «ЭФФЕКТ»: Яскевич Ирина Николаевна (ГУО «Средняя школа № 17 г. Барановичи»),  Воронец Елена Владимировна (ГУО «Средняя школа № 1 г. Ганцевичи»), Кравчук Светлана Владимировна (ГУО «Средняя школа № 3 г. Ивацевичи»), Минюк Светлана Григорьевна (ГУО «Мотольская средняя школа» Ивановского района), Петух Наталья Владимировна (ГУО «Новоселковская средняя школа» Ляховичского района), Калюта Ольга Николаевна (ГУМУ «Пружанский районный учебно-методический кабинет»),  Лугина Наталья Васильевна (ГУО «Средняя школа № 2 г.п. Речица» Столинского района),  Лопушко Татьяна Ивановна, Шпаковская Татьяна Вячеславовна (ГУО «Средняя школа № 18» г. Пинска), Корбут Светлана Гиляровна (ГУО «Брестский областной ИРО»).

Главная цель реализации программы «ЭФФЕКТ» - сместить акценты в профилактической работе с подростками, сделать главным действующим лицом не педагога, или милиционера, а – родителя.

Эта книга, в первую очередь, для родителей, для которых счастливая и благополучная жизнь ребёнка – одна из важнейших задач. Также эта информация будет интересной и полезной классным руководителям учреждений образования. В сборнике представлены материалы по реализации программы «ЭФФЕКТ», сценарии родительских собраний по профилактике употребления алкоголя подростками; результаты социально-педагогического мониторингового исследования по методологии ESPAD, которое проводилось в Брестской области; алгоритм построения беседы родителя с подростком по проблеме употребления алкоголя; полезные ссылки для получения достоверной информации из компетентных источников и от авторитетных экспертов. Данные материалы будут актуальны в ходе реализации проекта «Родительский университет» в учреждениях образования.

Для духоўна-маральнага выхавання

08.10.2020
На базе Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, што на Ляхавіччыне, адкрыўся раённы рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні.
Адкрыццю цэнтра папярэднічала 10-гадовае супрацоўніцтва з мясцовым праваслаўным прыходам, настаяцелем якога з’яўляецца Іван Ніканчук. Дзякуючы яму арганізоўваюцца сустрэчы, выставы, экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі з наведваннем праваслаўных храмаў, вывучаюцца біяграфіі царкоўных падзвіжнікаў, іх уклад у духоўную культуру.

Педагогі з вучнямі актыўна ўдзельнічаюць у акцыях “Дарога да храма”, “Добрае сэрца” і “Няма адзінокіх магіл”, ладзяць тыдні праваслаўнай кнігі, калядныя і велікодныя святы. Шмат цікавага дзеці даведвацца на факультатыўных занятках “Асновы праваслаўнай культуры”.

Назапашаны вопыт падштурхнуў да стварэння рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні, дзейнасць якога накіравана на распаўсюджванне сярод вучняў асноў хрысціянскай маралі, выпрацоўку правільных паводзін з равеснікамі і педагогамі, захаванне гуманістычных прынцыпаў зносін, прадухіленне розных відаў агрэсіі і супрацьстаяння, абагульненне і прапаганду эфектыўных напрацовак па выхаванні моладзі на хрысціянскіх каштоўнасцях і традыцыях беларускага народа.

На адкрыцці цэнтра выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Л.М.Жаўнерчык, старшыня Ляхавіцкага райвыканкама А.В.Камінскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Л.І.Калбаса, благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі Георгій Жытко. Госці акцэнтавалі ўвагу на важнасці і актуальнасці адкрыцця раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні.

Дырэктар установы адукацыі Т.І.Жучэня расказала пра мэты рэсурснага цэнтра, напрамкі яго работы. У рэалізацыі плана мерапрыемстваў цэнтра, акрамя дараўскіх вучняў, будуць задзейнічаны педагогі і дзеці з Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М.Г.Мінкевіча, Начаўскай сярэдняй школы, Малагарадзішчанскага і Конькаўскага дзіцячых садоў – сярэдніх школ, Тальмінавіцкага дзіцячага сада – базавай школы. Заняткі будуць праводзіцца ў першую суботу кожнага месяца.

Пасля цырымоніі ўрачыстага адкрыцця была праведзена пазнавальна-гульнявая праграма “Дзень Пакроваў Прасвятой Багародзіцы”. З удзелам настаяцеля Івана Ніканчука адбылася дыскусія “Рагнеда-Анастасія: чаму яна прыняла хрысціянства?”. У спартыўнай зале адбылася гадзіна здароўя хрысціянскай моладзі. Пра ўплыў унутрысямейных адносін на фарміраванне чалавечых якасцей гаварылі настаяцелі храмаў Раман Белавус і Сяргей Кузняцоў.

Сумеснымі намаганнямі будзем выхоўваць у школьнікаў любоў да Айчыны, вучыць іх дабрыні і талерантнасці, уменню жыць у згодзе з людзьмі.

Святлана БІРУКОВА,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна, кіраўнік рэсурснага цэнтра.

Падзяка за важную працу

02.10.2020
Больш за 300 удзельнікаў сабрала ў горадзе над Бугам абласное ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка. Павіншаваць педагогаў, кіраўнікоў і ветэранаў педпрацы з прафесійным святам прыйшлі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Г.І.Барысюк, памочнік прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці А.М.Маркевіч і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі.

Г.І.Барысюк зачытаў прывітальны адрас ад кіраўніка Брэстчыны А.В.Ліса: “Эфектыўнае развіццё краіны залежыць ад якасці адукацыі, высокакваліфкаваных кадраў і патрыятычнага выхавання моладзі. Настаўніцкая прафесія заўсёды шанавалася ў беларускім грамадстве. Да педагога ішлі не толькі за ведамі, але і за парадамі. Праца настаўніка патрабуе высокай кампетэнцыі і лепшых душэўных якасцей – добрага сэрца і самаадданасці. Дзякуючы прафесіяналізму педагогаў, іх любові да сваёй справы і дзяцей, раскрываюцца здольнасці вучняў, выбіраецца правільны жыццёвы шлях. Асаблівая падзяка ветэранам педпрацы, чыя мудрасць, адказнасць і вернасць прызванню з’яўляюцца прыкладам для сучасных настаўнікаў. Задача педагога – навучыць самастойна мысліць, несці адказнасць за свой выбар, стаць дастойным грамадзянінам сваёй краіны. Няхай вучні заўсёды радуюць вас новымі поспехамі, перамогамі і дасягненнямі!”

Сёння ва ўстановах адукацыі Брэстчыны працуе больш за 31 тысячу педагогаў. Штогод у працоўныя калектывы прыходзіць каля 600 маладых спецыялістаў. Адукацыйная галіна вобласці функцыянуе вынікова і дынамічна.

Лепшыя педагогі атрымалі граматы і падзячныя пісьмы Брэсцкага аблвыканкама, ганаровыя граматы абласнога Савета дэпутатаў і ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Сярод узнагароджаных – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 15 Пінска С.А.Невяровіч, настаўніца біялогіі В.А.Лялюк з гімназіі Іванава, педагог дадатковай адукацыі А.С.Карнялюк з Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, настаўніца фізікі С.А.Васілюк з Высокаўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна, дырэктар Целяханскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната А.В.Хоміч, дырэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання С.У.Шышына, начальнік аддзела па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама А.М.Наскоў і дырэктар гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава Брэста К.К.Калейчык.

Пасведчанні спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручаны настаўніку фізікі М.М.Макаеду з ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста, настаўніцы французскай мовы Т.Р.Ільяшэвіч з сярэдняй школы № 15 Брэста, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Г.М.Кулак з сярэдняй школы № 21 Баранавіч, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Н.Г.Галушка з Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, настаўніцы інфарматыкі І.Ю.Гарбацэвіч і настаўніцы геаграфіі А.А.Сакалоўскай з гімназіі № 1 Брэста.

Нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” ўганараваны дырэктар Пінскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната Л.В.Барычэўская, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа І.В.Герчук, настаўнік інфарматыкі і астраноміі Ю.К.Жыгарэвіч з гімназіі № 1 Брэста, настаўніца біялогіі і хіміі Г.М.Сіманава з гімназіі Лунінца, настаўніца геаграфіі і біялогіі І.У.Пабажная са Стрыгінскай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна і педагог дадатковай адукацыі Л.Я.Сартакава з Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч.

Урачыстая частка мерапрыемства, якая праходзіла ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці, завяршылася святочным канцэртам з удзелам дзіцячых творчых калектываў.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота Васіля КАРПІНЧЫКА.

Обсудили вопросы воспитательной работы

18.09.2020
На базе Брестского областного ИРО прошёл вебинар для специалистов отделов (управлений) по образованию рай(гор)исполкомов и методистов УМУ, курирующих воспитательную работу. Организаторами мероприятия выступило управление идеологической и воспитательной работы БрОИРО.

Начальник организации движения УГАИ УВД Брестского облисполкома В.Н.Феськов и старший лейтенант милиции, инспектор группы по агитации и пропаганде областного управления ГАИ В.В.Крук ознакомили участников вебинара с подходами к организации обучения безопасному поведению на дороге.

Заведующая кафедрой профессионального развития работников образования БрОИРО И.Г.Матыцына уделила внимание воспитанию толерантности у современных школьников.

Заведующая библиотекой БрОИРО Е.А.Шидловская и библиотекарь Н.В.Шабусова провели обзор учебно-методической литературы по воспитательной работе на 2020/2021 учебный год.

О современных подходах к формированию финансовой грамотности учащихся рассказала методист управления идеологической и воспитательной работы БрОИРО Е.И.Бокатюк.

В обсуждении поднятых проблем участвовала начальник управления идеологической и воспитательной работы БрОИРО Л.И.Мемех.

Сергей ГРИШКЕВИЧ.

Лепшая інклюзіўная практыка

14.09.2020
На Брэстчыне вызначылі пераможцаў абласнога конкурсу на лепшую рэгіянальную мадэль інклюзіўных практык. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ЦКРНіР.

- Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання інклюзіўнай культуры ў мясцовай супольнасці ў адносінах да дзяцей з АПФР і інваліднасцю, пашырэння магчымасцей для іх паспяховай сацыялізацыі, прыцягнення ўвагі грамадскасці да сацыяльных праблем у гэтым кірунку, - расказала дырэктар Брэсцкага абласнога ЦКРНіР Т.В.Жук. – Конкурсныя работы ўяўлялі сабой відэаролікі з прэзентацыяй рэгіянальных мадэлей інклюзіўных практык і кейсы з напрацоўкамі па розных намінацыях.

Уручаючы ўзнагароды, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама А.Ф.Жук адзначыў важнасць і неабходнасць рэалізацыі ў грамадстве інклюзіўных практык, накіраваных на сацыяльнае ўзаемадзеянне здаровых людзей і людзей з АПФР і інваліднасцю.

Пераможцам конкурсу стаў аддзел па адукацыі Пружанскага райвыканкама. На 2-м месцы – аддзелы па адукацыі Драгічынскага і Ляхавіцкага райвыканкамаў, на 3-м месцы – аддзел па адукацыі Пінскага райвыканкама і ўпраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама. Акрамя дыпломаў, пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі ад партнёраў-спонсараў: Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, дабрачыннага фонду “Новае пакаленне”, ТАА “СнабБелЗдрав” і Беларускага саюза жанчын.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Яркае лета па-ляхавіцку

09.08.2020
Выхавальнікі аздараўленчых лагераў Ляхавіччыны працуюць над тым, каб зрабіць летні адпачынак дзяцей актыўным, цікавым, разнапланавым і непаўторным. На гэта накіраваны мерапрыемствы, якія рэалізоўваюцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Лета на здароўе” і Года малой радзімы.

- З мэтай пашырэння ведаў дзяцей аб прыродзе і эканоміцы роднага краю, фарміравання вучэбна-даследчых навыкаў у летніках праводзяцца інтэлектуальная віктарына “За руку з гісторыяй горада”, завочнае падарожжа “Пазнай сваю Ляхавіччыну”, экскурсіі па культурна-гістарычных і памятных мясцінах рэгіёна, звязаных з жыццём і творчасцю знакамітых землякоў, - расказала метадыст Ляхавіцкага раённага ВМК Н.І.Васілеўская. – Школьнікі актыўна ўдзельнічаюць у акцыях “Дапамажы прыродзе справай” і “Абуладкуем Ляхавічы”, працоўных дэсантах “Чысты пляж” і “Смеццю – бой!”, валанцерскіх і цімараўскіх атрадах, чэленджы “Выклік вуліцы”. Па гэтых напрамках работы, напрыклад, пабудаваны праект лагера працы і адпачынку сярэдняй школы № 2 Ляхавіч “Рабі дабро для малой радзімы – правядзі лета з карысцю!”. Даволі вынікова працуюць валанцёрскія атрады “Данка” з сярэдняй школы № 2 Ляхавіч, “Чыстыя сэрцы” з сярэдняй школы № 1 Ляхавіч, “Пошук” з гімназіі Ляхавіч і “Добрае сэрца” з Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

З мэтай арганізацыі інфармацыйна-асветніцкай работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця створаны тэматычныя старонкі ў сацыяльных сетках “УКантакце”, “Твітар”, “Інстаграм” і “Фэйсбук”. Праводзяцца фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы, эстафеты здароўя, сустрэчы з вядомымі спартсменамі Ляхавіччыны і супрацоўнікамі РАУС і РАНС, выставы-конкурсы малюнкаў “Мая будучыня – бяспека працы маіх бацькоў”, плакатаў “Чэлендж шкодным звычкам”, відэаролікаў “Стоп, тытунь!” і “Разам за бяспеку і правапарадак”, адкрытая кафедра “Моладзь супраць наркотыкаў” і інш. На павышэнне сацыяльнай актыўнасці падлеткаў накіраваны мерапрыемствы “Фестываль добрых спраў” і “Летні тыдзень дабра”, акцыі “Сцяжына добрых рук” і “Нам ідэй не займаць”.

Педагогі Ляхавіччыны паспяхова ўдзельнічаюць у розных этапах Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер “Зробім лета ярчэй” у намінацыі “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку”. Праекты культарганізатара Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ляхавіч Аляксандра Валер’евіча Сцяцко і галоўнага спецыяліста райвыканкама Таццяны Міхайлаўны Шчукі апрабаваны на практыцы ў аздараўленчых лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем.

Праект “Экспедытары стыхій” дапамагае дзецям арыентавацца ў надзвычайных і небяспечных сітуацыях, замацаваць правілы паводзін у іх. Кожны атрад – гэта аб’яднанне прадстаўнікоў пэўнай стыхіі са сваёй структурай самакіравання і ўласнымі мэтамі. Атрады жывуць паводле традыцый выбраных стыхій (агонь, вада, паветра, зямля), даследуюць іх і дзеляцца сваім вопытам з іншымі. Кожная экспедыцыя на працягу змены пераадольвае шлях з 18 ступеней (дзён), кожная з якіх адкрывае сімвал, што дазваляе рухацца далей. Пераадолеўшы ўсе ступені, атрады становяцца экспедыцыямі-бакалаўрамі, а лепшы з іх становіцца экспедыцыяй-магістрам.  

Праект “Фартуна” фарміруе ў дзяцей асновы эканамічных ведаў. Ідэя праекта ў тым, што чалавек у сучасным свеце не можа вырабляць сам усё неабходнае. Патрэбна спецыялізацыя ў вытворчасці тавараў. Дзякуючы праекту, дзеці з улікам узроставых асаблівасцей атрымліваюць уяўленні пра такія паняцці, як эканоміка, грошы, тавар і кошт.   

Праект “Гульні прастолаў” накіраваны на прафілактыку камп’ютарнай залежнасці падлеткаў. Кожны атрад уяўляе сабой прастол на чале з камандуючым. Прастол выбірае сабе гульнявую расу з ліку эльфаў, гномаў, драконаў, тытанаў, воінаў, чараўнікоў і інш. Кожная раса праходзіць на працягу змены ўзроўні. Адзін узровень адпавядае двум артэфактам, атрыманым за выкананне розных заданняў. Кожны прастол зарабляе ўмоўную валюту – іфрыты, якія фіксуюцца ў зводнай табліцы. За іфрыты можна купіць розныя пабудовы для альянса прастола. Штодзень на агульным зборы кіраўнікоў прастолаў атрады атрымліваюць заданні. Чым больш актыўны прастол на працягу змены, тым вышэй узровень яго персанажа. Завяршае гульню выніковае выпрабаванне. Пераможцы атрымліваюць галоўныя артэфакты “Сцяг альянса” і “Посах альянса”.

“LEGO-праект” фарміруе ў малодшых школьнікаў тэхнічае мысленне. У аснове праекта – развіццё навыкаў прыродазнаўчанавуковай дзейнасці, праграмавання і інжынернага праектавання. Дзеці займаюцца ў лабараторыі тэхнічных рашэнняў, дзе выконваюць розныя праекты. З дапамогай WeDo 2.0 вучні праводзяць даследаванні, дзеляцца адкрыццямі, канструююць і праграмуюць.

Праект “Ляхавічок-city – горад мары” вылучаецца варыятыўным выкарыстаннем тэматычных квест-тэхналогій у пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. Кожны атрад – гэта раён-city са сваім планам, жыхарамі і актывам. Падчас конкурсаў і масавых спраў атрады зарабляюць будаўнічы матэрыял “цаглінкі-ляхавічкі”. У кожным атрадзе ёсць архітэктар, праекціроўшчык, дызайнеры і афарміцелі, інспектары спартыўна-масавых спраў і механікі-будаўнікі.

Праект “NLO, ці Незвычайная лабараторыя адкрыццяў” стварае ўмовы для асобаснага росту выхаванцаў, фарміравання вопыту маральных паводзін і развіцця творчых здольнасцей праз гульнявую дзейнасць у рознаўзроставым калектыве. Змена праходзіць у форме сюжэтна-ролевай гульні. Усе члены лагера – лабаранты. Кожны атрад – лабараторыя (“Пазнавайка”, “Адкрывайка”, “Выпрабавальнікі”, “Эксперыментатары”) са сваім планам і сваёй структурай самакіравання. За актыўны ўдзел у жыцці лагера яго ўдзельнікі атрымліваюць біты ведаў. 8 бітаў абменьваюцца на байт ведаў, а 2 байты – на склад ці слова, з якіх напрыканцы змены трэба скласці залатое правіла маральнасці: “Адносся да іншых так, як хочаш, каб адносіліся да цябе!”.

- Выніковасць выхаваўчай работы ў аздараўленчых лагерах звязана з педагагічнымі інавацыямі ў змесце, формах і тэхналогіях выхавання. Вельмі важна знаходзіць формы і напрамкі, якія ўлічваюць інтарэсы моладзі і сучасныя модныя тэндэнцыі, не забываючы пры гэтым пра традыцыйныя формы і віды дзейнасці, - адзначыла Н.І.Васілеўская.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Удасканальваць сістэму адукацыі, працуючы на апярэджанне

14.07.2020
Падчас рабочай паездкі на Піншчыну міністр адукацыі І.В.Карпенка правёў прыём грамадзян у райвыканкаме, наведаў Малоткавіцкую дапаможную школу-інтэрнат і Пінскі каледж БрДУ імя А.С.Пушкіна, дзе сустрэўся з педагагічнай грамадскасцю рэгіёна.
Начальнік раённага аддзела па адукацыі В.В.Гаўрыловіч расказаў кіраўніку галіновага ведамства пра сістэму адукацыі Піншчыны і яе гатоўнасць да новага навучальнага года. Сёння ў рэгіёне дзейнічаюць 69 устаноў адукацыі, якія наведваюць каля 6 тысяч дзяцей. Колькасць школьнікаў з году ў год змяншаецца. Закрываюцца і рэарганізоўваюцца малакамплектныя ўстановы адукацыі. У 7 школах колькасць вучняў не перавышае 50 чалавек. Сярэдняя напаўняльнасць класаў – 11,3 дзіцяці, дашкольных груп – 15,6.

Сёлета на бягучыя рамонты ўстаноў адукацыі запланавана амаль 316 тысяч рублёў (асвоена каля 107 тысяч). Пачата будаўніцтва спартыўнай залы ў Стытычаўскай сярэдняй школе.   

На жаль, пакуль ніводная з 65 устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай, спецыяльнай і дадатковай адукацыі раёна не мае цалкам даступнае безбар’ернае асяроддзе. Толькі 4 з 25 школ маюць кабінеты, аснашчаныя сучасным лабараторным абсталяваннем. У 20 школах працуюць камп’ютарныя класы не старэй за 7 гадоў.

Матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі паступова паляпшаецца і ўдасканальваецца. Так, на яе ўмацаванне прыцягнуты 576,5 тысяч рублёў пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў (з іх каля 480 тысяч рублёў прыходзіцца на Малоткавіцкую дапаможную школу-інтэрнат).

У новым навучальным годзе падвоз 844 вучняў і 404 дашкольнікаў будуць ажыццяўляць 28 аўтобусаў. Аўтобусны парк паступова абнаўляецца.

У сістэме адукацыі раёна працуюць 677 настаўнікаў і 289 выхавальнікаў, вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю з якіх маюць каля 82% і 61% адпаведна. Адзін педагог – настаўнік-метадыст.

Сёлета ва ўстановы адукацыі Піншчыны накіраваны 27 маладых спецыялістаў. Летась замацаваліся на рабочых месцах 93% маладых педагогаў. Захоўваецца патрэба ў педагогах-псіхолагах і настаўніках фізікі. Сярэдні заробак педагогаў – каля 1,1 тысячы рублёў.

Рэгіянальная мадэль профільнага навучання цалкам задавальняе запыты вучняў і іх бацькоў. У новым навучальным годзе ў профільных класах і групах 15 устаноў адукацыі будуць займацца 152 дзяцей, у тым ліку ў групах і класах педагагічнай, сельскагаспадарчай і прававой накіраванасці. Старшакласнікі асвойваюць прафесіі агародніка, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці, афіцыянта, швачкі і сталяра. На базе Чухаўскай сярэдняй школы дзейнічае рэсурсны цэнтр па адпрацоўцы практычных навыкаў па спецыяльнасці швачкі.

У Малоткавіцкай дапаможнай школе-інтэрнаце міністр адукацыі азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай, наведаў вучэбныя класы і вытворчыя майстэрні. Дырэктар установы В.Р.Ізотаў расказаў, што ў мінулым навучальным годзе ў 19 класах займаліся 157 дзяцей, з якіх 74 – сіроты і дзеці без бацькоўскай апекі. На базе школы-інтэрната працуюць спецыяльная дашкольная група і 4 класы паглыбленай сацыяльнай і прафесійнай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях агародніка, садавода, пчаляра, жывёлавода, рабочага зялёнага будаўніцтва, кветкавода, швачкі, зборшчыка вырабаў і вытворцы дэкаратыўных элементаў мэблі.

З мінулага года дзейнічаюць цэх па вытворчасці мэблі, майстэрні па вырабе кавальскіх прадметаў і апрацоўцы драўніны, аснашчаныя сучасным абсталяваннем і ўласнай мэбляй. Для дадатковай адукацыі вучняў створаны арт-студыя, керамічная і багетная майстэрні, майстэрні па ламініраванні і брашураванні друкаванай прадукцыі, вырабе тратуарнай пліткі і кузня. Для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў працуюць 7 аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнай і мастацкай накіраванасці.

Установа адукацыі цалкам забяспечана неабходнымі кадрамі. У адукацыйным працэсе задзейнічаны 92 педагогі, з якіх 36 маюць вышэйшую дэфекталагічную адукацыю, 68% - вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Школа-інтэрнат двойчы станавілася пераможцай і прызёрам Рэспубліканскага конкурсу на лепшую ўстанову спецыяльнай адукацыі ў адпаведнай намінацыі. Гэта апорная ўстанова адукацыі на Брэстчыне па распаўсюджванні вопыту работы з дзецьмі з АПФР. Тут створаны рэсурсны цэнтр, на базе якога праводзяцца абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы.

Наладжана супрацоўніцтва з Польшчай. Школа-інтэрнат удзельнічае ў шэрагу міжнародных праектаў: “Сацыяльная інтэграцыя маладых людзей-інвалідаў з разумовымі адхіленнямі”, “Павышэнне ўзроўню прафесійных практычных уменняў моладзі з абмежаванымі магчымасцямі”, “Кузня – майстэрня халоднай коўкі металу”, “Стварэнне спецыяльных прадпрыемстваў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі” і “Стварэнне швейнай майстэрні па навучанні і вытворчасці для інтэлектуальных інвалідаў у Беларусі”. Дзякуючы ім створана выдатная вытворчая база. У планах – будаўніцтва швейнага цэха.

Установа паспяхова ажыццяўляе пазабюджэтную дзейнасць па вырошчванні расады кветак і агародніны, вырабе багетных рамак, керамічных прадметаў, корпуснай мэблі. У мінулым навучальным годзе школа-інтэрнат зарабіла 35 тысяч рублёў.

Дзякуючы прафесіяналізму і творчай актыўнасці педкалектыву, установа адукацыі занесена на раённую Дошку гонару. 

Міністр адукацыі высока ацаніў вопыт і дасягненні малоткавіцкіх педагогаў: “У школе-інтэрнаце створаны выдатныя ўмовы для паспяховай сацыялізацыі асаблівых дзяцей, пазабюджэтнай дзейнасці. Мэблевая і швейная прадукцыя, вырабленая тут, вартая закупкі для іншых устаноў адукацыі”.

І.В.Карпенка азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбнай базай Пінскага каледжа БрДУ імя А.С.Пушкіна. Яго дырэктар С.А.Барчук расказала, што за 80-гадовую гісторыю існавання ўстанова падрыхтавала каля 18 тысяч спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для школ, дашкольных устаноў, турыстычных фірм і музеяў Беларусі. Сёння больш за 700 навучэнцаў каледжа атрымліваюць спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” са спецыялізацыямі “Лагапедыя”, “Творчая дзейнасць”, “Фізічнае выхаванне” і “Рытміка і харэаграфія”, “Музычная адукацыя” са спецыялізацыяй “Рытміка і харэаграфія”, “Замежная мова” і “Турызм і гасціннасць”. Кантрольныя лічбы прыёму абітурыентаў выконваюцца цалкам.

Каледж заключыў 59 дагавораў аб узаемадзеянні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Усе сёлетнія выпускнікі размеркаваны па атрыманых спецыяльнасцях: 70% - ва ўстановы адукацыі Брэстчыны, 23% - Піншчыны. Замацавальнасць кадраў – 72%.

Адукацыйны працэс у каледжы забяспечваюць 85 выкладчыкаў, у тым ліку 1 кандыдат навук, 4 аспіранты, 25 магістраў. 55 педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Для арганізацыі практычнага навучання заключаны 29 доўгатэрміновых дагавораў з установамі адукацыі Пінска і 118 дагавораў з установамі адукацыі і турыстычнымі прадпрыемствамі раёна і вобласці.

З мэтай павышэння прафесійнага майстэрства выкладчыкаў, якасці ведаў навучэнцаў, аператыўнага ўкаранення перадавых адукацыйных тэхналогій і эфектыўнай прафарыентацыйнай дзейнасці створаны развіццёвыя цэнтры маркетынгавых даследаванняў, інфарматызацыі адукацыйнага працэсу, навукова-даследчай і карэкцыйна-лагапедычнай работы, арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама бізнес-школа і лабараторыі дашкольнай і пачатковай адукацыі. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы пастаянна абнаўляецца. Сярэдні заробак педагогаў – 1,07 тысячы рублёў. Па выніках работы за 2016, 2018 і 2019 гады сярод устаноў прафесійнай і вышэйшай адукацыі каледж заносіўся на Дошку гонару Пінска.

Выступаючы перад педагагічнай грамадскасцю Піншчыны, І.В.Карпенка падкрэсліў, што адукацыя – гэта не сфера паслуг, бо яна выконвае вялікую сацыяльную ролю. Задача органаў улады – зрабіць адукацыю максімальна даступнай.

- У сучасным інфармацыйным свеце мяняюцца месца і роля педагога ў адукацыйным працэсе, формы і метады навучання, - адзначыў міністр. – Сёння шмат гавораць пра дыстанцыйнае навучанне, але без непасрэдных зносін вучняў і настаўнікаў адукацыйны працэс непаўнацэнны, паколькі адна з важнейшых задач адукацыі – паспяховая сацыялізацыя, у тым ліку праз камунікацыю. Дыстанцыйнае навучанне варта разглядаць у якасці дадатковай формы да класна-ўрочнай сістэмы. Ні больш, ні менш.

Па словах І.В.Карпенкі, патрабуе перагляду арганізацыя і змест выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва УВА. Неабходна навесці парадак у мэтазгоднасці падрыхтоўкі пэўных кадраў ва ўстановах прафесійнай і вышэйшай адукацыі.

- Існуючую сістэму адукацыі трэба планамерна ўдасканальваць з добрым апераджальным запасам, - заўважыў міністр.

І.В.Карпенка засяродзіў увагу на мадэрнізацыі вышэйшай школы і развіцці сеткавай адукацыі, адказаў на пытанні, звязаныя з вывучэннем замежных моў у школе, работай з бацькамі, мяркуемымі зменамі ў правілах уступнай кампаніі, профільным навучаннем і заробкамі ў сферы адукацыі.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Захаваць гістарычную памяць

05.06.2020
Установы адукацыі Піншчыны годна адзначылі 75-годдзе Вялікай Перамогі. Педагогі разумеюць, як важна захаваць гістарычную памяць пра вайну, не пакінуць у забыцці ніводнага салдата, аддаць даніну павагі ветэранам, працаўнікам тылу, дзецям вайны. З мэтай захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання беражлівых адносін да гераічнага мінулага, фарміравання духоўна-маральных і грамадзянска-патрыятычных якасцей у моладзі прайшоў шэраг тэматычных мерапрыемстваў.

Піянерскія дружыны прынялі актыўны ўдзел у дабрачынным праекце “Беларусь памятае. Ніхто не забыты. Нішто не забыта” па добраўпарадкаванні тэрыторый каля помнікаў, абеліскаў і брацкіх магіл. У рамках эстафеты памяці “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” школьнікі ўсклалі кветкі і вянкі да іх.

У межах акцыі “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” вучні павіншавалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з юбілеем Перамогі, папоўнілі віртуальны нацыянальны альбом “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”, паўдзельнічалі ў інтэрнэт-чэленджы “Піянерская любоў ветэранам 2020”.

У рамках акцыі “Дзеці вайны” педагогі і вучні падрыхтавалі святочныя паштоўкі для дзяцей вайны.

Піянеры з задавальненнем удзельнічалі ў рэспубліканскай патрыятычнай квест-гульні “Па слядах Перамогі…”.

Актывісты народнага гісторыка-краязнаўчага музея Лагішынскай сярэдняй школы заклалі алею для ўвекавечання памяці мірных жыхароў, загінуўшых у 1943 годзе. Юныя патрыёты разам з педагогамі і ганаровымі гасцямі высадзілі елкі і бярозы.

Бярозавую алею ў памяць герояў вайны пасадзілі таксама юныя краязнаўцы са Ставоцкай сярэдняй школы.

Прадстаўнікі дзіцячага раённага парламента прынялі ўдзел у абласным патрыятычным праекце “Времён связующая нить”, па выніках якога атрымалі дыпломы рознай вартасці.

На абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы “Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем”, праведзенага ў рамках героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе – 75!”, была адзначана работа педагога дадатковай адукацыі Пінскага раённага цэнтра творчасці і краязнаўства, кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага музея Лагішынскай сярэдняй школы С.І.Юшкевіч.

Алена ШПАКОЎСКАЯ,

загадчыца Пінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Ведаць, шанаваць, памятаць

05.06.2020
У дашкольных установах Століншчыны праводзяцца шматлікія мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Педагогі арганізоўваюць для дзяцей тэматычныя заняткі “Няхай заўсёды будзе мір”, “Мінск, Масква – гарады-героі”, “Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне”, “На парадзе”, “Вечны агонь” і “Кветкі Вялікай Перамогі”, на якіх малышы не толькі даведваюцца пра падзеі мінулага, але і малююць, ствараюць аплікацыі.

У шэрагу ўстаноў праходзяць тэматычныя дні “Паклонімся вялікім тым гадам”. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічаюць у музычных і фізкультурных забавах “Мы – нашчадкі Перамогі” і “Герой – за Радзіму гарой!”, сюжэтна-ролевых гульнях “Ваенны аэрадром”, “Мяжа” і “Маракі”, паказваюць сілу і спрыт у спартыўных эстафетах “Будучыя абаронцы”. Асаблівы эмацыянальны водгук у дашкольнікаў выклікаюць літаратурныя чытанні “Чытаем дзецям пра вайну”, дзе яны знаёмяцца з творамі пра найбольш яркія эпізоды вайны.

Не застаюцца ўбаку ад патрыятычных мерапрыемстваў і дзеці, якія часова не наведваюць установы. У рамках праекта “Вайна вачыма дзяцей” бацькі з дзецьмі развучваюць вершы і песні, ствараюць вырабы і калажы, малююць на ваенную тэматыку. Мамы і таты размяшчаюць фота і відэа ў чаце. Такім чынам, дзеці, аб’яднаныя агульнай ідэяй, знаёмяцца з творчасцю адно аднаго.

У дапамогу педагогам у метадычных кабінетах аформлены выставы ілюстраваных даведнікаў “Памятаем. Ганарымся. Шануем”, “Подзвіг народа ў скульптуры” і “Беларускія мастакі – пра вайну”.

Бацькі актыўна ўдзельнічаюць у сумесных выставах дзіцячых малюнкаў “Мы выказваем падзяку за Перамогу!” і “Перамога дзеда – мая Перамога!”.

Такія мерапрыемствы фарміруюць у дашкольнікаў пачуццё гонару за малую радзіму і краіну, выклікаюць цікавасць да гістарычнага мінулага.

Наталля КАВАЛЬСКАЯ,

метадыст Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

поделиться в:
Поиск по сайту
Контакты
224020 г.Брест, ул.Янки Купалы, 20/1
+375 16 235-42-99 (тел/факс)
+375 16 225-96-53 (вахта)
mail@boiro.by