Архив новостей

202620252024202320222021202020192018201720162015201420132012
ноябрьоктябрьиюньмайапрельмартянварьдекабрьноябрьоктябрьмайапрельдекабрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньапрельфевральянварьдекабрьноябрьиюльмайапрельмартдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварьдекабрьноябрьоктябрьсентябрьавгустиюльиюньмайапрельмартфевральянварь
27 ноября, пятница

Научно-практическая конференция «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»

УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ!
Приглашаем 27 ноября 2026 года принять участие в заочной Республиканской (с международным участием) научно-практической конференции «ДОПОЛНИТЕЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ»
Для участия в конференции приглашаются педагогические работники учреждений образования, научные сотрудники, аспиранты, магистранты
подробнее...
10 ноября, вторник

Активизация речевой, мыслительной и творческой деятельности воспитанников в процессе освоения содержания учебной программы дошкольного образования. Когда каждое занятие качественное

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 10 ноября 2026 года организуются очные обучающие курсы (практикум) на платной основе по теме: «Активизация речевой, мыслительной и творческой деятельности воспитанников в процессе освоения содержания учебной программы дошкольного образования. Когда каждое занятие качественное».
подробнее...
5 ноября, четверг

Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 5 ноября 2026 года организуются обучающие курсы (семинар-практикум) на платной основе (очная форма обучения) по теме: «Педагогический воркшоп: помощь в кризисных ситуациях» для заместителей директора по воспитательной работе, педагогов-психологов, педагогов социальных, педагогических работников, выполняющих функции классного руководителя.
подробнее...
4 ноября, среда

Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики

Государственное учреждение образования «Брестский областной институт развития образования» информирует о том, что 04 ноября 2026 года в рамках реализации образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов Брестской области организуются обучающие курсы на платной основе (очно) ОК 26–32 «Формирование ценностно-смысловых и коммуникативных компетенций учащихся средствами кинопедагогики».
подробнее...

Арыентацыя – усход

28.05.2020
Кітайская мова – адна з папулярных і перспектыўных сучасных замежных моў. Наблізіцца да старажытнай культуры Паднябеснай імкнуцца і ў Баранавічах. Летась з мэтай наладжвання ўзаемадзеяння ў сферы выкладання кітайскай мовы і распаўсюджвання ведаў пра кітайскую культуру была заключана дамова аб супрацоўніцтве паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, гарадскім упраўленнем па адукацыі і сярэдняй школай № 7. Дамова прадугледжвае абмен кадрамі і вопытам, сумесную работу па навучанні школьнікаў.

Спасцігаць дзіўны свет іерогліфаў баранавіцкім дзяцей дапамагае выкладчыца-валанцёр Сін Юйфэй, запрошаная Інстытутам Канфуцыя пры МДЛУ з Паднябеснай. Вучні 2 – 4 класаў вывучаюць кітайскую мову на факультатыўных занятках, а на гадзінах арганізацыйна-выхаваўчай работы знаёмяцца з традыцыямі і культурай усходняй краіны.

Сін Юйфэй імкнецца сфарміраваць у дзяцей станоўчую матывацыю і цікавасць да Кітая. Для гэтага выкладчыца выкарыстоўвае на занятках аўтэнтычныя гульні, тэматычныя прэзентацыі, аповеды і фільмы пра сваю краіну.

Асвоіць мову вялікага Лао-цзы – складаная задача. Таму малодшыя школьнікі пакуль вывучаюць іерогліфы ў форме займальнай гульні. Сін Юйфэй звяртаецца на занятках да метаду вуснага апярэджання (слухаем – паўтараем), а для запамінання іерогліфаў – да яркіх карцінак. Дзеці з задавальненнем перамалёўваюць іх, не ведаючы, што тым самым вучацца.

Асаблівасць кітайскай мовы – танальнае вымаўленне, якое не зусім лёгка адолець. Выкладчыца паказвае тэматычныя відэаролікі і прамаўляе словы, а школьнікі слухаюць і паўтараюць. Адзін і той жа склад дзеці вучацца прамаўляць па-рознаму (высока і роўна, падымаючы голас, апускаючы голас). Ставіць тоны ў пачатковай школе – адно задавальненне! Вучні ўспрымаюць гэта як гульню і хутка пачынаюць правільна гаварыць па-кітайску, працуюць над музычным слыхам.

Школьнікі вучаць шмат слоў, але, у адрозненне ад англійскай мовы, многія з іх забываюцца. Дзеці знаёмяцца з іерогліфам, яго перакладам і гучаннем, запісаным лацінскімі літарамі са значкамі тонаў. Запомніць ўсё гэта разам даволі цяжка. Таму Сін Юйфэй уводзіць іерогліфы паступова ў выглядзе гульняў, мінімальных размоў адно з адным. Такім чынам малодшыя школьнікі засвойваюць усходнюю мову лягчэй. Пакуль яны малююць, гуляюць ці ствараюць, педагог гаворыць з імі і тлумачыць новыя паняцці. Так дзеці неўсвядомлена запамінаюць кітайскія словы і фразы, а затым іх міжвольна агучваюць.

Для засваення цяжка запамінальных лексіка-граматычных канструкцый Сін Юйфэй выкарыстоўвае песні, вясёлыя і рытмічныя, з музычным суправаджэннем. Паўтараючы іх шмат разоў, вучні запамінаюць цяжкія моманты, якія не паддаюцца пры вывучэнні традыцыйнымі спосабамі. Дзякуючы гэтаму, напрыканцы першага года навучання дзеці ўжо могуць расказаць пра дом, сям’ю, навакольны свет, прадметы побыту.

На вучэбных занятках Сін Юйфэй спалучае англійскую і кітайскую мову з улікам узросту і ўзроўню падрыхтоўкі дзяцей. Часам яны блытаюцца ў вымаўленні, пераходзячы з адной мовы на другую, ці ў напісанні кітайскай транскрыпцыі, памылкова лічачы, што гэта англійскія гукі. Тым не менш англійская мова дапамагае ў камунікацыі паміж вучнямі і педагогам.

Сін Юйфэй кансультуе дзяцей і настаўнікаў, якія займаюцца даследчай дзейнасцю. Так, даследчыя работы “Сацыялінгвістычны кампанент этыкем беларускай і кітайскай лінгвакультур” і “Вобразы жывёл у кітайскіх, англійскіх і беларускіх анімалістычных казках: параўнальны аналіз” былі адзначаны дыпломамі І ступені на гарадской і абласной канферэнцыях, а другая работа – дыпломам ІІІ ступені на Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару. Вынікі сваіх даследаванняў школьнікі прэзентавалі на навукова-практычным круглым стале “Беларусь і Кітай: шматвектарнасць напрамкаў”, арганізаваным Баранавіцкім дзяржаўным універсітэтам.

Сін Юйфэй актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні гарадскога фестывалю культур “WAW-тур”. Разам з валанцёрамі Інстытута Канфуцыя пры МДЛУ былі праведзены майстар-класы па пляценні і выразанні. Удзельнікі мерапрыемства выраблялі кітайскія ліхтарыкі, складалі аплікацыі-танграмы, размалёўвалі маскі, вучыліся карыстацца палачкамі для ежы. Старшакласніцы разам з Сін Юйфэй выканалі традыцыйныя кітайскія танцы пад кітайскую музыку, чым выклікалі захапленне ў гасцей фестывалю.

У нашай школы вялікія планы па далейшым вывучэнні кітайскай мовы. Мы думаем адкрыць міні-тэатр і паставіць п’есу па-кітайску. Касцюмы для акцёраў ужо пашыты. Акрамя заняткаў па кітайскай мове, школьнікі арганізоўваюць вечарыны ў стылі Паднябеснай, выконваюць кітайскія песні хорам ці сольна.

Жадаючых вывучаць кітайскую мову становіцца ўсё больш і больш. І гэта нядзіўна. Дзякуючы ёй, можна не толькі пазнаёміцца з вялікай культурай старажытнай усходняй краіны, набыць новых сяброў за тысячы кіламетраў, але і выбраць перспектыўную прафесійную дзейнасць.

Вераніка НІКІШОВА,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 7 Баранавіч.

Вучымся адно ў аднаго

19.05.2020
Адной з асноўных умоў эфектыўнай метадычнай работы, павышэння кваліфікацыі і прафесійнага развіцця педагогаў з’яўляюцца іх узаемадзеянне і ўзаеманавучанне. Некаторыя даследчыкі лічаць, што павысіць якасць вучнёўскіх ведаў можна, стварыўшы ўмовы і асяроддзе для таго, каб настаўнікі вучыліся адно ў аднаго. Узаеманавучанне заснавана на сумесным пошуку рашэнняў прафесійных праблем і можа быць рэалізавана ў рамках творчай групы, добраахвотнага прафесійнага аб’яднання педагогаў, якія займаюцца пэўнымі праблемамі. Работа па іх вырашэнні не толькі паляпшае якасць адукацыі, але і развівае прадметна-метадычную кампетэнтнасць настаўнікаў, прыводзіць да стварэння метадычных прадуктаў (распрацовак урокаў, дапаможнікаў, дыдактычных матэрыялаў і інш.).

Пры арганізацыі дзейнасці творчай групы вельмі важна наладзіць і падтрымліваць творчую атмасферу і добразычлівую абстаноўку, якія забяспечваюць падтрымку і адчуванне далучанасці да каманды, прыязныя і безацэначныя адносіны. Менавіта ў такім асяроддзі могуць максімальна раскрыцца творчыя здольнасці педагогаў.

Як правіла, творчыя групы ствараюцца ў рэжыме часовага творчага калектыву пад выбраную тэму, якая ўяўляе агульны прафесійны інтарэс. Тэма выбіраецца шляхам аналізу найбольшых цяжкасцей педагогаў і іх апытанняў, а таксама на аснове вынікаў рэспубліканскіх маніторынгаў НІА. Упор робіцца на эфектыўнасці і рэальных зменах. Так, дзякуючы настаўніцкаму ўзаемадзеянню, павінны ў лепшы бок мяняцца і вучні.

Даволі прадуктыўная работа творчай групы педагогаў з розных школ. Так, у мінулым навучальным годзе вучэбна-метадычны кабінет Баранавіч арганізаваў гарадскую творчую групу настаўнікаў фізікі і астраноміі з ліку 10 чалавек. Гэтая група прадоўжыла сваю дзейнасць і ў бягучым навучальным годзе, асаблівасцю якога сталі ўвядзенне абноўленай вучэбнай праграмы і новага вучэбнага дапаможніка па фізіцы для 9 класа, новыя адукацыйныя стандарты. Іх рэалізацыя немагчыма без павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Праектная тэхналогія – адна з эфектыўных адукацыйных тэхналогій, якая падтрымлівае кампетэнтнасны падыход у адукацыі. Выкананне праектных заданняў фарміруе актуальныя эксперыментальна-даследчыя кампетэнцыі. З улікам гэтага летась была вызначана тэма работы творчай групы (“Праектная дзейнасць як сродак фарміравання ключавых кампетэнцый вучняў”), разлічаная на 2 гады. Асноўная мэта – уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па асваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні фізіцы і павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у выкарыстанні праектных заданняў на ўроках фізікі.

На працягу навучальнага года адбыліся 4 пасяджэнні творчай групы, арганізаваныя ў форме творчай лабараторыі “Методыка выкарыстання праектных заданняў на вучэбных занятках па фізіцы” і педагагічнай майстэрні “Складанне праектных заданняў па фізіцы для вучняў”. На апошнім пасяджэнні былі прэзентаваны напрацаваныя творчыя прадукты –  праектныя заданні па фізіцы на базавым і павышаным узроўні для вучняў 7 – 8 класаў. Вынікам дзейнасці творчай групы стане метадычны дапаможнік для педагогаў.

З работай творчай групы можна азнаёміцца на школьным сайце ў спецыяльным раздзеле, дзе размешчаны адпаведныя матэрыялы: карта для распрацоўкі ўрока на аснове метаду праектаў, тэхналагічная карта праекта, спасылка на Google-дыск, распрацоўкі ўрокаў і тэмы праектаў.

У наступным навучальным годзе плануецца распрацаваць урокі і падабраць тэмы праектаў для дзевяцікласнікаў, прадоўжыць работу па стварэнні метадычнага дапаможніка для педагогаў “Методыка выкарыстання праектных заданняў на вучэбных занятках па фізіцы”.

Творчая група адкрыта для супрацоўніцтва з калегамі. Пішыце нам на электронны адрас: tgruppafizika@gmail.com.

Алена СТУПЧЫК,

настаўніца фізікі сярэдняй школы № 9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М.Халасцякова Баранавіч,

кіраўнік гарадской творчай групы настаўнікаў фізікі і астраноміі.

Для патрэб інавацыйнай вытворчасці

12.05.2020
Дынамічнае развіццё грамадства, курс на паскораную эканамічную і сацыяльную мадэрнізацыю патрабуюць аператыўнага рэагавання на ўзніклыя запыты і адпаведнай якасці адукацыі. Сучасныя спецыялісты павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя веды ў зменлівых умовах вытворчасці. Таму і навучанне такіх спецыялістаў павінна быць комплексным і мэтанакіраваным і праходзіць ва ўмовах, максімальна набліжаных да прафесійнай дзейнасці.

На Брэстчыне працуе шмат прадпрыемстваў лёгкай вытворчасці швейнага кірунку розных форм уласнасці, якія забяспечваюць работай жаночае насельніцтва. Цэхі гэтых прадпрыемстваў аснашчаны сучасным тэхналагічным абсталяваннем. Актуалізавалася пытанне, звязанае з падрыхтоўкай адпаведных кадраў. Гэта прывяло да стварэння ў 2015 годзе на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання рэсурснага цэнтра па тэхналогіі вытворчасці швейных вырабаў. Яго задача – апераджальная падрыхтоўка канкурэнтаздольных кадраў для патрэб прадпрыемстваў вобласці і краіны ў цэлым.

Сёлета адбыліся поўнае парааснашчэнне і пашырэнне плошчы цэнтра. У яго структуру ўваходзяць 3 вучэбныя швейныя майстэрні, вучэбныя кабінеты для прадметаў спецыяльнага цыкла, кабінеты для навучання на курсах прафесійнай падрыхтоўкі, 2 лабараторыі раскрою, лабараторыі спецабсталявання, рамонту і абнаўлення адзення і яго аўтаматызаванага праектавання.

За кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэту закуплена і ўведзена ў эксплуатацыю высокатэхналагічнае вучэбна-вытворчае абсталяванне новага пакалення: універсальныя швейныя машыны з лікавым праграмным кіраваннем фірмы JACK і спецмашыны (трохіголкавыя пласкашоўныя машыны, машына патаемнага шыўка, вышывальная машына на 15 іголак з праграмным кіраваннем, дзвюхіголкавыя трох-, чатырох- і пяцініткавыя сшывальна-абкідальныя машыны, каверлок, прамысловы трохніткавы мікрааверлок). Акрамя таго, у майстэрнях усталяваны паўаўтаматы для выканання замацаванняў, вырабу прамых петляў, кіруемы гузікавы аўтамат з аўтаматычнай падачай гузікаў з бункера, пяцельны паўаўтамат з праграмным кіраваннем для вырабу петляў з вочкам. Майстэрні аснашчаны таксама абсталяваннем для вільготна-цеплавой апрацоўкі: парагенератарамі, параадпарвальнікамі і дубліруючай устаноўкай. Набыты камплект маштабных манекенаў з канструктарскімі лініямі і аксесуарамі да іх.

Вызначальная асаблівасць цэнтра заключаецца ў тым, што, акрамя работы на сучасным швейным абсталяванні, навучэнцы знаёмяцца з сістэмай аўтаматызаванага праектавання швейных вырабаў. Сёння праграмы САПР шырока прымяняюцца ў розных галінах вытворчасці і на розных прадпрыемствах. У цэнтры абсталявана лабараторыя аўтаматызаванага праектавання адзення, аснашчаная сучаснымі камп’ютарызаванымі рабочымі месцамі з праграмным забеспячэннем “Аўтакрой”, вучэбная і рабочая версіі якога дазваляюць у рэжыме рэальнага часу праектаваць любыя швейныя вырабы дзіцячага, жаночага і мужчынскага асартыменту – ад распрацоўкі мадэлі, канструктыўнага мадэлявання і тэхнічнага размножвання лякал да стварэння іх камплекту і вываду на плотары.

На базе рэсурснага цэнтра стажыруюцца педагогі ўстаноў прафесійнай адукацыі і работнікі швейных прадпрыемстваў, якія вывучаюць навейшае абсталяванне і знаёмяцца з сучаснымі тэхналогіямі, ажыццяўляецца прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі педагогаў школ (настаўнікаў абслуговай працы), ПТНУ і ССНУ, незанятага насельніцтва па заяўках цэнтраў занятасці, работнікаў прадпрыемстваў горада і раёна, усіх жадаючых. З 2018 года ў цэнтры арганізавана прафесійная падрыхтоўка старшакласнікаў па кваліфікацыі “аператар швейнага абсталявання”, якую сёння асвойваюць 52 школьнікі.

На сучасным рынку працы запатрабаваны спецыялісты не толькі з добрымі прафесійнымі ведамі і ўменнямі, але і з творчым патэнцыялам. Развіваць яго дапамагае даследчая дзейнасць навучэнцаў пад кіраўніцтвам педагогаў. Рэсурсны цэнтр – інавацыйная і эксперыментальная пляцоўка навукова-даследчага таварыства навучэнцаў “Веды. Пошук. Творчасць”, у рамках якога дзейнічаюць творчыя аб’яднанні: майстар-цэнтры “Чараўніца”, “Тэхнічная творчасць і рацыяналізатарства”, “Тэхніка крою і шыцця” і “Тэхніка малюнка і мадэлявання”. У 2015 годзе таварыства было адзначана прэміяй спецыяльнага прэзідэнцкага фонду. Фінансавая падтрымка дазволіла палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу цэнтра, якая выкарыстоўваецца таксама для правядзення абласных конкурсаў па прафесіях “Швачка” і “Закройшчык” сярод навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання, падрыхтоўкі ўдзельнікаў нацыянальных і міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства WorldSkills, “Галерэя стылю” і “Млын моды”, рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, рэалізацыі сацыяльнага праекта “Не побач, а разам”.

Рэсурсны цэнтр – выдатная пляцоўка для адукацыйных мерапрыемстваў, майстар-класаў, семінараў-практыкумаў для педагогаў, пасяджэнняў творчых груп майстроў вытворчага навучання па спецыяльнасці “Тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў”. На базе цэнтра ладзяцца выставы-продажы навучэнскіх работ, паказы новых калекцый мадэлей, распрацаваных для конкурсу “Млын моды”, урачыстыя лінейкі з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, абароны дыпломных і курсавых праектаў, здаюцца выпускныя кваліфікацыйныя экзамены. У рамках прафарыентацыйнай работы праводзяцца дні адкрытых дзвярэй, экскурсіі для школьнікаў, майстар-класы, кірмашы, прафесійныя спробы і інш. Па суботах працуюць аб’яднанні па інтарэсах і творчая лабараторыя, праходзяць практыкумы па рабоце на швейным абсталяванні і стварэнні вырабаў-сувеніраў. Педагогі каледжа імкнуцца знайсці да кожнага школьніка індывідуальны падыход.

На базе рэсурснага цэнтра дзейнічае вучэбнае атэлье, дзе ажыццяўляецца як індывідуальны пашыў вырабаў, так і іх пашыў дробнымі партыямі, у тым ліку па заказе насельніцтва, арганізацый і ўстаноў адукацыі, а таксама на аснове даследчых работ навучэнцаў. У каталогу вырабаў – сталовая, пасцельная і нацельная бялізна, рабочае адзенне, вучнёўская форма, тэатральныя, танцавальныя, карнавальныя і сцэнічныя касцюмы, дзіцячыя курткі, сумкі і інш.

Высокі стандарт прапануемых ведаў і навыкаў, навейшыя тэхналогіі навучання адкрываюць перад выпускнікамі рэсурснага цэнтра шырокія магчымасці. Набытыя ўменні цалкам адпавядаюць практычным запытам работадаўцаў, патрэбам сучаснай вытворчасці і сферы паслуг. Вытворчае навучанне на базе цэнтра дапамагае выпускнікам хутка адаптавацца ў прафесійнай дзейнасці.

Надзея ВАСІЛЬКОВА,

загадчыца рэсурснага цэнтра Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання.

Таты могуць!

31.03.2020
Уменні і навыкі, атрыманыя на ўроках тэхнічнай працы, абавязкова спатрэбяцца ў жыцці кожнаму чалавеку: ці то ў прафесійнай дзейнасці, ці то ў побыце. Але некаторыя вучні лічаць, што многія веды са школьнага курса тэхнічнай працы ім не спатрэбяцца ўвогуле. Задача педагога – не проста зацікавіць дзяцей, але і пераканаць іх у важнасці гэтага прадмета, зрабіўшы яго выкладанне максімальна наглядным. На дапамогу прыходзяць пазакласныя мерапрыемствы, конкурсы, выставы і алімпіяды, дзякуючы якім школьнікі лепш усведамляюць неабходнасць вывучэння асобных тэхналогій і метадаў апрацоўкі матэрыялаў.

Працоўнае навучанне дазваляе дзецям азнаёміцца з рознымі тэхналогіямі (даволі часта недаступнымі ў дамашніх умовах) і асновамі пэўных прафесій для ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння. Пры вывучэнні матэрыялу школьнікам важна аўтарытэтнае меркаванне дарослых. Найбольшым аўтарытэтам у хлопчыкаў карыстаюцца таты, якія, на жаль, не заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у сямейным выхаванні. А шкада, бо менавіта бацькоўскі прыклад, сумесная праца таты і сына адыгрываюць вялікую ролю ў падрыхтоўцы дзяцей да дарослага жыцця, дапамагаюць у сацыялізацыі і арганізацыі ўласнага побыту.

Ужо другі год на базе нашай школьнай майстэрні праводзяцца конкурсы, падчас якіх вучні з татамі ствараюць розныя вырабы. Сёлета вучні 5 – 9 класаў рыхтавалі падарункі для сваіх мам – камплекты раздзелачных дошак. З тэхналогіяй выканання такіх вырабаў школьнікі, ды і таты, ужо добра знаёмыя. Асноўная праблема заключалася ў якасці, хуткасці і арганізацыі працы.

Таты хутка ўвайшлі ў рабочы рытм і захоплена працавалі над выкананнем прапанаванага задання. На працягу ўсяго конкурсу панавалі азарт і спаборніцкі дух. Кожная каманда імкнулася справіцца з заданнем хутка і максімальна бездакорна. Таты і сыны разумелі, што ад кожнага з іх у роўнай ступені залежыць поспех конкурснай работы.

Трэба адзначыць, што дарослыя з задавальненнем выконвалі заданне і, пэўна, не раз успомнілі школьныя гады. Дэкарыраванне вырабаў у тэхніцы піраграфіі і выпальванне ўзораў выклікаюць цікавасць не толькі ў дзяцей.

Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы – наборы розных інструментаў. Але каштоўнасць конкурсу ў іншым. Магчыма, для некаторых ён стаў пляцоўкай для першай сумеснай работы і адкрые пачатак новай сямейнай традыцыі. З дапамогай атрыманых інструментаў таты і сыны могуць разам стварыць цікавыя вырабы для побыту, дэкору ці проста для душы.

Прыемна, што з году ў год жадаючых паўдзельнічаць у падобных конкурсах становіцца ўсё больш. У дзяцей павышаюцца матывацыя да прадмета, адказнасць за выкананую працу.

Эдуард ВАЛАСЕВІЧ,

настаўнік тэхнічнай працы сярэдняй школы № 3 Пружан.

Моладзь, навука, інавацыі…

20.03.2020
У ходзе двухдзённай рабочай паездкі ў Пінск міністр адукацыі Беларусі І.В.Карпенка наведаў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе сустрэўся з членамі Савета маладых вучоных пры галіновым міністэрстве і студэнцкім актывам ПалесДУ, азнаёміўся з дзейнасцю ТАА “Тэхнапарк “Палессе”, а таксама ўручыў пінскім школьнікам пашпарты грамадзян Беларусі і падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

- Ва ўсе часы моладзь з’яўлялася рухавіком прагрэсу, найбольш актыўнай і ініцыятыўнай часткай грамадства, - адзначыў І.В.Карпенка. – Тэхналагічныя прарывы ў розных галінах ведаў, якія тычацца штучнага інтэлекту, рабатызацыі, інфармацыйных, нана- і біятэхналогій, мяняюць чалавека і грамадства, ствараюць новыя выклікі і новыя магчымасці. Сучасная моладзь валодае вялікім патэнцыялам. Яна мабільная, здольная генерыраваць новыя ідэі, знаходзіць нестандартныя рашэнні праблем, працаваць у дынамічным і зменлівым асяроддзі. Менавіта таму бягучыя змены павінны адбывацца пры непасрэдным удзеле моладзі.

Штогод у рамках Дня беларускай навукі Міністэрства адукацыі праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі ўніверсітэцкай навуковай моладзі, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, якія яе хвалююць. Сёлета было прынята рашэнне аб стварэнні пры міністэрстве Савета маладых вучоных, куды ўвойдуць прадстаўнікі навукі ва ўзросце да 35 гадоў. Сёння ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўжо дзейнічаюць падобныя саветы. Рэспубліканскі савет павінен стаць пастаянна дзеючай пляцоўкай для актыўнага абмеркавання актуальных праблем. Гэта кансультацыйна-дарадчы орган для выпрацоўкі рэкамендацый і прапаноў па ўдасканаленні дзяржаўнай падтрымкі і паляпшэнні ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу моладзі, дасягнення поспехаў у навуковай сферы. Асноўная мэта Савета – генерацыя цікавых ідэй, якія можна ўвасобіць у тэхналагічныя рашэнні.

Па словах І.В.Карпенкі, у сучасных універсітэтах цесна інтэграваны адукацыя і навука, ажыццяўляецца якасная падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў і маладых навуковых кадраў. У 8 УВА краіны рэалізоўваецца эксперыментальны праект па ўкараненні мадэлі “Універсітэт 3.0”, паспяховае завяршэнне якога дазволіць стварыць інавацыйнае асяроддзе ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі.

- Для паспяховага вырашэння задач па інтэграцыі адукацыі і навукі, камерцыялізацыі вынікаў навуковай дзейнасці вельмі важна, каб моладзь актыўна ўдзельнічала ў рэалізацыі мадэлі “Універсітэт 3.0”, - заўважыў І.В.Карпенка. – Вашы ініцыятывы і прапановы павінны ўнесці значны ўклад у развіццё ўніверсітэцкага інавацыйнага асяроддзя. Калі студэнты далучаюцца да навукова-даследчай работы ў студэнцкіх навуковых падраздзяленнях і таварыствах, то магістранты і аспіранты ўжо робяць усвядомлены выбар у адносінах да навуковай дзейнасці. Для іх важна вырашыць пастаўленую навуковую задачу, рэалізаваць творчы патэнцыял шляхам абароны дысертацыі і атрымання ступені кандытата навук, павысіць кваліфікацыю, пашырыць кола зносін у інтэлектуальным асяроддзі. Маладыя вучоныя, атрымаўшы дыплом даследчыка, маюць уласныя меркаванні ў прафесійнай галіне, атрымліваюць задавальненне ад працы ў навуковай сферы. Разам з тым вельмі важна пры падрыхтоўцы дысертацыі падтрымаць цікавасць да навукі сярод маладых вучоных і педагогаў, дапамагчы ім завяршыць пачатую работу і абараніць яе, стварыць умовы для навуковай работы са студэнтамі і вучнямі. Моладзь павінна бачыць, дзе яе веды будуць запатрабаваны, у якіх галінах сусветная навука чакае вялікіх знаходак, адкрыццяў, вынаходстваў.

Вялікую ўвагу, на думку І.В.Карпенкі, трэба ўдзяляць папулярызацыі навуковых даследаванняў і распрацовак сярод школьнікаў. Павышэнне цікавасці да атрымання новых ведаў, тэхнікі і перадавых тэхналогій дазволіць вырасціць абітурыентаў з адказным стаўленнем да ўласнага прафесійнага развіцця, што палепшыць якасць вышэйшай адукацыі.

- Пры выпрацоўцы прапаноў Савету маладых вучоных варта звяртаць асаблівую ўвагу на шэраг пытанняў, - адзначыў І.В.Карпенка. – Сярод іх – павышэнне якасці навучання ў аспірантуры. На жаль, толькі 9,5% мінулагодніх выпускнікоў аспірантуры завяршылі яе з абаронай дысертацыі. Неабходна выпрацаваць прапановы па павышэнні ўнутранай матывацыі суіскальнікаў вучонай ступені і ўдасканаленні ўмоў ва ўніверсітэтах для правядзення дысертацыйных даследаванняў. Акрамя таго, трэба ствараць новыя навукаёмістыя стартап-праекты. Штогод Міністэрства адукацыі праводзіць конкурс праектаў навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў на атрыманне для іх выканання грантаў з рэспубліканскага бюджэту. Так, сёлета для грантавай падтрымкі 133 праектаў выдаткавана 500 тысяч рублёў.

Неабходна ўзмацніць практыка-арыентаванасць маладзёжных навуковых праектаў, забяспечыць падтрымку іх укаранення ў адпаведных галінах і рэгіёнах, асобных арганізацыях і прадпрыемствах. Застаецца актуальным пытанне давядзення такіх праектаў да камерцыйнай стадыі намаганнямі ўніверсітэтаў і іх выпускнікоў. У сувязі з гэтым трэба павялічыць колькасць работ, накіраваных на распрацоўку макетаў і эксперыментальных узораў новых відаў прадукцыі, падрыхтоўку бізнес-планаў стартап-праектаў.

- Варта ўкараняць новыя падыходы і практыкі па папулярызацыі навукі сярод дзяцей, далучэнні навучэнскай моладзі да навуковай і інавацыйнай дзейнасці, - лічыць І.В.Карпенка. – Сёння наша краіна мае патрэбу ў інжынерах, вучоных і прадпрымальніках-інаватарах, чыя дзейнасць забяспечаць рост УВП, павысіць дабрабыт грамадзян, канкурэнтаздольнасць Беларусі на сусветным рынку. Установы вышэйшай адукацыі здольны вырашыць гэтую задачу ў рамках мадэлі “Універсітэт 3.0”. Але для гэтага патрабуюцца новыя інструменты ў рабоце з дзецьмі і моладдзю. Вопыт навуковай дзейнасці членаў Савета маладых вучоных можа стаць прыкладам для школьнікаў, якія толькі выбіраюць жыццёвы шлях, вызначаюцца з будучай прафесіяй. У наступным годзе запланавана адкрыццё Дзіцячага тэхнапарка – пляцоўкі для работы з вучнямі, здольнымі да праектна-даследчай дзейнасці. Вызначаны 15 тэматычных напрамкаў, па якіх члены Савета могуць рэалізаваць свой навукова-педагагічны патэнцыял. Важную ролю ў папулярызацыі навукі павінны адыграць рэгулярныя сустрэчы маладых вучоных са школьнікамі.

Па словах І.В.Карпенкі, работа ва ўніверсітэцкім асяроддзі з моладдзю патрабуе актывізацыі. Саветы маладых вучоных павінны працаваць больш прадуктыўна, уносіць прапановы па стварэнні належных умоў для паспяховага развіцця кар’еры навукоўца і выкладчыка, далучэнні моладзі да праектаў, якія рэалізоўваюць універсітэты і тэхнапаркі. Плануецца, што ў рэгіянальных УВА будуць праводзіцца выязныя пасяджэнні Савета маладых вучоных для знаёмства з навуковай і інавацыйнай інфраструктурай, абмену станоўчым вопытам работы.

Падчас установачнага пасяджэння Савета маладых вучоных абмяркоўваліся не толькі яго палажэнне, мэты і задачы, арганізацыйная структура, але і актуальныя пытанні, звязаныя са шляхамі прыцягнення моладзі ва ўніверсітэцкую навуку, павышэннем прэстыжу навуковай дзейнасці, праблемамі маладзёжных стартапаў і іх падтрымкай на розных узроўнях, аналізам кадравага патэнцыялу УВА і шляхамі павышэння эфектыўнасці аспірантуры, кааперацыяй УВА ў правядзенні сумесных навуковых даследаванняў і распрацовак, сацыяльнай палітыкай па падтрымцы маладых вучоных, роляй магістратуры, недахопам эфектыўных методык і тэхналогій выкладання прадметаў, практыка-арыентаванасцю дысертацый і праектаў і інш. Старшыней Савета маладых вучоных быў выбраны загадчык кафедры гандлёвага і рэкламнага абсталявання факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва БНТУ кандыдат тэхнічных навук А.І.Ермакоў.

На сустрэчы са студэнцкім актывам ПалесДУ міністру адукацыі расказалі пра арганізацыю студэнцкага самакіравання, валанцёрства і другаснай занятасці, рэалізацыю цікавых маладзёжных праектаў, дзейнасць пярвічнай арганізацыі БРСМ і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, работу маладзёжнага атрада аховы правапарадку “Бастыён”.

- Роля маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў істотная, бо асоба чалавека фарміруецца ў сацыяльна значнай дзейнасці, - заўважыў І.В.Карпенка.

У размове з міністрам закраналіся пытанні, якія тычыліся асобасных якасцей канкурэнтаздольных спецыялістаў, рэалізацыі нашумелага закона аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы, стварэння ваенных кафедр ва УВА, дуальнай адукацыі, фінансавання маладзёжных праектаў… Студэнты цікавіліся ў І.В.Карпенкі, ці ёсць у яго любімыя кнігі і хобі, ці былі памылкі ў прафесійнай дзейнасці, ці займаецца ён спортам, якую ролю адыгралі падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў асабістым лёсе… Ігар Васільевіч прызнаўся, што ў вольны час захапляецца рыбалкай і садаводствам, і параіў пры любой загружанасці знаходзіць час для сябе і сям’і, каб потым не шкадаваць.

- У магістратуру і аспірантуру павінна ісці высокаматываваная моладзь з навуковым складам розуму, здольная прапанаваць цікавыя і актуальныя ідэі для рэальнага паляпшэння жыцця, - адзначыў І.В.Карпенка. – Прафарыентацыяй моладзі трэба займацца не сістэме адукацыі, а работадаўцам, зацікаўленым у падрыхтоўцы спецыялістаў з канкрэтнымі прафесійнымі кампетэнцыямі. Недахопы ў прафарыентацыйнай рабоце ёсць, але яны не сістэмныя. Задача школы – падрыхтаваць выпускніка, які стане дастойным грамадзянінам, сем’янінам і прафесіяналам.

Міністр адукацыі азнаёміўся з дзейнасцю ТАА “Тэхнапарк “Палессе”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Беларускі інавацыйны фонд, профільныя ўпраўленні мясцовых органаў выканаўчай улады і ПалесДУ. Дырэктар тэхнапарка А.В.Козыр расказаў, што яго мэта заключаецца ў стварэнні спрыяльных умоў для арганізацыі і развіцця інавацыйных прадпрыемстваў, паскарэнні вытворчага асваення вынікаў навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, вынаходстваў і адкрыццяў, накіраваных на ўкараненне канкурэнтаздольных, экспартнаарыентаваных і імпартазамяшчальных тэхналогій, тавараў і паслуг. Тэхнапарк займаецца інфармацыйным, навукова-тэхнічным і інавацыйным кансультаваннем. Сярод асноўных задач работы – прыцягненне рэзідэнтаў у галіне сельскай гаспадаркі і аграбіятэхналагічнай індустрыі, зацікаўленых у рэалізацыі інавацыйных праектаў, правядзенні арыгінальных (унікальных) даследаванняў і распрацовак. Вялікая ўвага ўдзяляецца падтрымцы стартап-праектаў, наладжванню ўзаемавыгадных сувязей з малымі і буйнымі прадпрыемствамі, камерцыялізацыі прыкладных навукова-даследчых работ.

У рамках Усебеларускай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” І.В.Карпенка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзян Беларусі пінскім школьнікам. З рук міністра пашпарты атрымалі 14 юных грамадзян – выдатнікаў вучобы, удзельнікаў навукова-практычных канферэнцый, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў і прадметных алімпіяд, актывістаў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

- Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларусі вы атрымліваеце самы галоўны дакумент у сваім жыцці – пашпарт грамадзяніна Беларусі, - звярнуўся да школьнікаў І.В.Карпенка. – Гэтая падзея сімвалізуе для кожнага маладога чалавека пачатак дарослага самастойнага жыцця. Перад вамі адкрыты шырокія гарызонты ва ўсіх сферах дзейнасці. Разам з гэтым дакументам мы, дарослыя, ускладаем на моладзь не толькі вялікія надзеі, але і вялікую адказнасць за будучыню нашай краіны. Любіце сваю Радзіму, стараннай і сумленнай працай прымнажайце яе дасягненні. Каб быць паспяховым, настойліва і шмат працуйце, найперш над сабой, займайцеся самаадукацыяй, любіце выбраную справу, паважайце іншых людзей.

Па словах міністра, асабліва ганарова і сімвалічна атрымаць пашпарт у год 75-годдзя Вялікай Перамогі.

- Вельмі важна зберагчы повязь пакаленняў, - падкрэсліў І.В.Карпенка. – Дзеці, унукі і праўнукі воінаў-пераможцаў павінны праз лёсы сваіх родных і блізкіх, якія адстаялі мір і свабоду, усвядоміць сябе часткай вялікай гісторыі роднай краіны, адчуць боль непапраўных страт і ацаніць вялікасць подзвігу савецкіх салдат. Толькі агульнымі намаганнямі можна захаваць і ўвекавечыць для нашчадкаў імя кожнага воіна і зберагчы гераічную спадчыну, частку генетычнага коду нашага народа. Упэўнены, кожны з вас выбера правільную дарогу і прынясе як мага больш карысці сваёй Айчыне.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Семинар для конкурсантов – участников 2 тура "Учитель года"

05.03.2020
28 февраля 2020 года на базе ГУО «Брестский областной ИРО» состоялся установочный семинар для конкурсантов – участников 2 тура

Открыл работу семинара ректор ГУО "Брестский областной ИРО", кандидат исторических наук, доцент, Мощук Анатолий Васильевич.

Перед участниками семинара выступали:

Члены клуба "Хрустальный журавль" Протасевич Елена Борисовна - учитель-методист, учитель математики ГУО «Средняя школа №1 г.Дрогичина», председатель областного клуба творчески работающих педагогов "Сузор’е" (финалист республиканского этапа конкурса "Учитель года Республики Беларусь 2011");

Грицук Наталья Матвеевна - учитель географии ГУО "Жемчужненская средняя школа" Барановичского района (финалист республиканского этапа конкурса "Учитель года Республики Беларусь 2011")

Карпук Андрей Леонидович - начальник управления поддержки и развития эффективной образовательной практики ГУО "Брестский областной ИРО"

Клунин Олег Александрович - заместитель директора по организационно-творческой и воспитательной работе УО "Брестский государственный областной центр молодежного творчества", финалист республиканского этапа конкурса "Учитель года Республики Беларусь 2006"

Наривончик Андрей Владимирович - начальник УМЦ информатизации и ресурсного обеспечения образования ГУО "Брестский областной ИРО"

Рачевский Станислав Григорьевич - первый проректор ГУО "Брестский областной ИРО", кандидат филологических наук.

Областной Клуб молодого педагога «ТраеКТОриЯ ПЕДАГОГики»

13.02.2020
10 февраля 2020 года в ГУО «Брестский областной институт развития образования» начал свою работу областной Клуб молодого педагога «ТраеКТОриЯ ПЕДАГОГики». Целями данного методического мероприятия являются: профессиональная и социальная адаптация молодых специалистов; сохранение и развитие кадрового потенциала системы образования Брестской области. Основные его задачи – выявлять актуальные проблемы педагогической практики индивидуального и общего характера; оказывать молодым педагогам организационно-методическую помощь в освоении и внедрении современных подходов и передовых педагогических технологий в образовательных процесс; содействовать приобретению практических навыков, необходимых для педагогической деятельности.

В первом заседании Клуба приняли участие около 40 молодых педагогов – воспитателей дошкольного образования и учителей начальных классов учреждений общего среднего образования, имеющих стаж работы в должности не более 3-х лет.

С приветственным словом на открытии областного Клуба молодого педагога выступил Мощук Анатолий Васильевич, ректор ГУО «Брестский областной институт развития образования», кандидат исторических наук, доцент.

Об обеспечении социальных гарантий молодых специалистов системы образования в соответствии с действующим законодательством рассказал Петручик Анатолий Михайлович, главный правовой инспектор труда Брестского областного комитета Белорусского профессионального союза работников образования и науки.

В заседании Клуба также приняла участие Казаручик Галина Николаевна, заведующий кафедрой специальных педагогических дисциплин УО «Брестский государственный университет им. А.С. Пушкина», которая затронула вопросы формирования умений и навыков научно-педагогической и научно-исследовательской работы в условиях обучения на II ступени высшего образования.

По вопросам аттестации педагогических работников выступили Левицкая Анна Борисовна, начальник УМУ дошкольного и общего среднего образования на I ступени и методист управления Кривушина Мирослава Васильевна.

Практическая часть программы заседания Клуба была реализована в ходе проведения мастер-классов для молодых педагогов, в ходе которых собственный опыт эффективной педагогической практики представили: Семенюк Ирина Алексеевна, заместитель заведующего по основной деятельности ГУО «Ясли-сад № 72 г. Бреста» и Борисевич Наталья Ивановна, учитель-методист ГУО «Мирская средняя школа» Барановичского района.

В ходе заседания Клуба молодые педагоги имели возможность получить компетентные ответы специалистов на интересующие их вопросы.

При подведении итогов на этапе рефлексии участниками была отмечена актуальность темы мероприятия, высокая степень практической направленности содержания, определена траектория профессионального развития.

Кривушина Мирослава Васильевна,

методист УМУ дошкольного и общего среднего образования на I ступени

Конкурс для педагогов "Моя Scratch-история"

06.02.2020
11 ноября 2019 года стартовал открытый конкурс для педагогов "Моя Scratch-история", который проводится с целью обобщения и популяризации лучших практик организации учебного процесса по обучению программированию в среде Scratch в рамках образовательного проекта «Программирование – вторая грамотность». Организаторами конкурса стали: главное управление по образованию Минского областного исполнительного комитета, государственное учреждение образования «Минский областной институт развития образования», государственное учреждение «Администрация Парка высоких технологий».

Конкурс проходил в два этапа по трем номинациям:”Scratch-история: мой дебют", "Scratch-история: опыт мастера", "Международный день Scratch". К участию приглашались педагогические работники, осуществляющие обучение учащихся программированию в среде Scratch в учреждениях общего среднего образования Республики Беларусь. По результатам жюри первого этапа для участия в финале в Минске были отобраны по 5 финалистов в каждой номинации.

Финал конкурса "Моя Scratch-история" состоялся 31 января в г.Минске в рамках проведения ежегодной республиканской конференции "Scratch Conference Belarus 2020" для белорусских учителей, обучающих программированию в среде Scratch.

Участников мероприятия тепло приветствовали заместитель директора Администрации Парка высоких технологий Мартинкевич Александр Михайлович и заместитель Министра образования Республики Беларусь Кадлубай Александр Владимирович

Далее финалисты конкурса представили свои работы в форме публичного выступления не только членам жюри, но и участникам конференции. Следует отметить, что республиканская конференция «Scratch Conference Belarus – 2020» явилась площадкой для неформального общения scratch-единомышленников, повышения уровня профессионального мастерства и поиска новых решений для образования в эпоху цифровизации. Каждого финалиста зал встречал тепло и дружелюбно. Выступления педагогов, обучающих школьников программированию, вызвали немалый интерес у присутствующих.

Успешно выступили в финале и педагоги нашей области.

В номинации «Международный Scratch-день» Дипломом 2 степени отмечена Шелягович Ирина Леонтьевна, учитель информатики ГУО "Гимназия г.Дрогичина".

В номинации «Мой дебют» Дипломом 3 степени награждена Мовчикова Елена Яновна, учитель информатики и математики ГУО "Высоковская средняя школа имени Днепровской флотилии"  Пинского района.

В номинации «Мой дебют» 4 место заняла Билецкая Людмила Николаевна, учитель информатики и математики ГУО "Гимназия №6 г.Бреста имени Маршала Советского Союза Жукова Г.К.", а 5 место - Бортник Кирилл Геннадьевич, учитель информатики ГУО "Гимназия г.Белоозёрска Берёзовского района"

Поздравляем педагогов с заслуженной победой в конкурсе! Желаем не останавливаться на достигнутом, всегда двигаться вперед, покорять любые вершины.

Баранавічы, Магілёў, Орша, Пінск…

05.02.2020
Пінск перадаў статус культурнай сталіцы Лідзе і атрымаў новы – маладзёжнай сталіцы. З гэтай нагоды ў горадзе над Пінай адбыліся ўрачыстыя і тэматычныя мерапрыемствы з удзелам міністра адукацыі І.В.Карпенкі і лепшай моладзі з усёй краіны.

Шматдзённая праграма рэспубліканскага свята “Пінск – маладзёжная сталіца Беларусі – 2020” атрымалася надзвычай цікавай і насычанай. Яму папярэднічалі прафарыентацыйныя і спартыўныя майстар-класы ўдзельнікаў 55-га інтэрнацыянальнага “Зорнага паходу” студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ імя Максіма Танка па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, прысвечанага 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пляцоўкай для іх сталі Пінская дзіцячая школа мастацтваў, Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, Пінскі дзяржаўны ПТК лёгкай прамысловасці і ПалесДУ. У наступныя дні майстар-класы, аб’яднаныя тэмай “Праз мастацтва – да ўстойлівага развіцця грамадства”, праходзілі на базе іншых устаноў адукацыі горада.

Пасля ўрачыстага мітынгу і ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу вызваліцелям Пінска ўдзельнікі мерапрыемстваў разам з міністрам адукацыі наведалі выставу-прэзентацыю “Дасягненні моладзі сёння – паспяховае развіццё і працвітанне Беларусі заўтра!”, арганізаваную ў Пінскім гарадскім доме культуры. Тут былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі і праекты ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійнай, дадатковай і вышэйшай адукацыі Брэстчыны.

На сцэне дома культуры быў дадзены старт новаму этапу рэспубліканскага праекта. Ва ўрачыстай атмасферы міністр адукацыі І.В.Карпенка перадаў сімвалічны ключ і сімвалічную талерку маладзёжнай сталіцы ад Оршы Пінску. У цырымоніі іх перадачы ўдзельнічалі намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама В.С.Калачоў і старшыня Пінскага гарвыканкама І.Р.Рэбкавец. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці В.А.Лісковіч зачытаў прывітальны зварот удзельнікам ад старшыні Савета Рэспублікі Н.І.Качанавай.

Затым творчая моладзь Піншчыны прэзентавала культурную прастору сталіцы Палесся. Добрым дапаўненнем да гэтага сталі адкрыццё Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі – 2020” і анонс конкурсу “Песні маёй краіны”. Канцэртная праграма, пабудаваная ў форме творчага стартап-падарожжа па часе (ад старажытнасці да сучаснасці), нікога не пакінула раўнадушным. Удзельнікі творчых калектываў падарылі гледачам шмат яркіх і незабыўных музычных і танцавальных нумароў.

- Праект “Маладзёжная сталіца” – гэта цікавая ініцыятыва, народжаная ў Год моладзі, на якую адгукнуліся многія гарады нашай краіны, - адзначыў міністр адукацыі І.В.Карпенка. – Першай маладзёжнай сталіцай Беларусі сталі Баранавічы, пасля якіх маладзёжнымі сталіцамі пабывалі Магілёў і Орша. Гэты маштабны творчы, культурны і адукацыйны праект з’яўляецца добрай традыцыяй, накіраванай на развіццё гарадоў Беларусі. Сёлета эстафету маладзёжнай сталіцы ад Оршы пераняў Пінск, старажытны горад з багатай гісторый, культурны і прамысловы цэнтр сучаснага беларускага Палесся. Менавіта ад моладзі залежыць, якім будзе заўтра гэты цудоўны куточак нашай зямлі. Кіраўніцтва дзяржавы ўдзяляе вялікую ўвагу развіццю малой радзімы і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, звязаных з паляпшэннем якасці жыцця ў розных гарадах Беларусі. Хочацца спадзявацца, што цікавыя ідэі дадуць рэальны практычны вынік у найбліжэйшай будучыні.    

І.В.Карпенка расказаў, што на працягу года ў маладзёжнай сталіцы будуць праводзіцца розныя рэспубліканскія мерапрыемствы. Пінск стане платформай для падтрымкі і развіцця маладзёжных праектаў. Міністр адукацыі выказаў упэўненасць, што горад паспяхова справіцца з гэтай задачай. Ганаровае званне натхніць жыхароў паказаць сябе з лепшага боку, прапанаваць і рэалізаваць разнастайныя ініцыятывы.

- У Пінску жыве выдатная моладзь, адукаваная, таленавітая і мэтанакіраваная, - заўважыў І.В.Карпенка. – Не сумняваюся, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя і шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць родны горад. Сёння вельмі запатрабаваны кампетэнтныя і мабільныя спецыялісты, якія ўмеюць прымаць нестандартныя канструктыўныя рашэнні. Сучаснай моладзі пашанцавала жыць у час, калі адкрыты неабмежаваныя магчымасці для рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу. Упэўнены, што сённяшнія юнакі і дзяўчаты дастойна працягнуць лепшыя традыцыі папярэднікаў, зробяць усё неабходнае для працвітання нашай краіны.

У рамках Рэспубліканскага форуму #БеларусьМоладзьІніцытыва, які прайшоў пасля ўрачыстай перадачы эстафеты, працавалі 6 тэматычных пляцовак, арганізаваных на базе розных устаноў. Так, у Пінскім гарадскім доме культуры адбылася сустрэча міністра адукацыі І.В.Карпенкі і старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці В.А.Лісковіча з членамі маладзёжных парламентаў, Пінскага гарадскога дзіцячага парламента і маладзёжнымі пасламі Мэт устойлівага развіцця. У ПалесДУ прайшлі пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета і адукацыйны семінар для прарэктараў УВА “Універсітэт 3.0 і дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Беларусі” з удзелам І.В.Карпенкі. Акрамя таго, ва ўніверсітэце былі прэзентаваны дзейнасць Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра і валанцёрскага цэнтра ПалесДУ. У Пінскай цэнтральнай бібліятэцы працавала адукацыйная пляцоўка “Час наперад!”.

- Паміж органамі кіравання адукацыяй і моладдзю павінна быць наладжана эфектыўная зваротная сувязь, - лічыць І.В.Карпенка. – Існуючыя маладзёжныя аб’яднанні дапамагаюць вызначыць праблемы, якія патрабуюць вырашэння. Галоўнае – напоўніць іх работу канкрэтным зместам і сэнсам. Наша задача – стварыць умовы для паспяховай самарэалізацыі кожнага маладога чалавека, патэнцыял якога павінен быць абавязкова запатрабаваны ў роднай краіне.

З думкай міністра адукацыі пагадзіўся старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці В.А.Лісковіч. Ён адзначыў, што энергію, крэатыўнасць і мэтанакіраванасць моладзі варта скіроўваць у карыснае рэчышча.

Прадстаўнікі маладзёжных парламентаў Пінска і Наваполацка расказалі пра канструктыўныя ўзаемаадносіны з мясцовай уладай па рэалізацыі цікавых ініцыятыў, акцый і праектаў, накіраваных на паляпшэнне жыцця ў розных сферах, і прэзентавалі ў пацвярджэнне шматлікія карысныя справы.

Падчас двухгадзіннай размовы з маладзёжнымі актывістамі закраналіся розныя актуальныя пытанні, якія тычыліся не толькі адукацыі. Удзельнікі сустрэчы пачулі шчырыя і абгрунтаваныя адказы на іх.

- Лідарамі нараджаюцца ці становяцца?

І.В.Карпенка: “Безумоўна, становяцца. Лідарскія якасці выпрацоўваюцца ў сацыяльна значных справах. Без школьнага і студэнцкага самакіравання немагчыма выхаваць высокаразвітую асобу, здольную да паспяховай сацыялізацыі”.

- Якія перспектывы ў маладзёжнага парламентарызму?

І.В.Карпенка: “Неабходна актыўна далучаць моладзь да абмеркавання нарматыўных прававых дакументаў”.

- Як вы ўспрымаеце крытыку ў свой адрас?

І.В.Карпенка: “Спакойна. Але крытыка ёсць аб’ектыўная і прадузятая. Прадузятую крытыку пакідаю без увагі”.

- Якім чынам вызначаецца колькасць бюджэтных месцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі?

І.В.Карпенка: “Гэта даволі складаны працэс. У ідэале прагназаванне ў кадрах павінна ажыццяўляцца ў цесным узаемадзеянні міністэрстваў адукацыі, эканомікі, працы і сацыяльнай абароны”.

- Чаму вельмі часта мяняюцца вучэбныя праграмы?

І.В.Карпенка: “Свет імкліва развіваецца – і сённяшнія веды хутка старэюць. Калі ў савецкі час ведаў, атрыманых у інстытутах, хапала, скажам, на 30 гадоў, то сёння максімум на 5, а то і менш. Дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям, педагог перастаў быць адзінай крыніцай інфармацыі. Усё гэта патрабуе пастаяннай карэкціроўкі зместу адукацыі”.

- Ці будуць рэформы ў адукацыі?

І.В.Карпенка: “Рэформ не будзе. Яны не патрэбны. Будзе паступовае ўдасканаленне існуючай мадэлі адукацыі з улікам запытаў часу і сусветных тэндэнцый. Асноўная ўвага – прафесійнай падрыхтоўцы кадраў, матэрыяльна-тэхнічнай базе і зместу адукацыі”.

- Ці будзе ў будучыні альтэрнатыва цэнтралізаванаму тэсціраванню? Ці дазволяць абітурыентам падаваць дакументы адразу ў некалькі ўстаноў вышэйшай адукацыі?

І.В.Карпенка: “Вельмі кепска, калі адзінаццацікласнікі не могуць вызначыцца з будучай прафесійнай дзейнасцю і канкрэтнай установай адукацыі. Ужо ў 9 класе трэба ясна ўсведамляць сферу сваіх інтарэсаў. Цэнтралізаванае тэсціраванне – не ідэальная форма ацэньвання ведаў, але яно будзе захавана дзеля аб’ектыўнасці. Галоўнае – забяспечыць празрыстасць пабудаванай сістэмы і справядлівасць”.

- Што парэкамендуеце моладзі для дасягнення сваіх мэт?

І.В.Карпенка: “Пастаянна працаваць над сабой, самаўдасканальвацца. Затрачаныя намаганні і набытыя веды абавязкова ацэняць”.

- Ваша стаўленне да дзвюх дзяржаўных моў?

І.В.Карпенка: “Наяўнасць дзвюх дзяржаўных моў прадугледжвае іх веданне. Варта ганарыцца, што ў нас некалькі такіх моў. У Беларусі нават склалася нацыянальная школа ў вывучэнні рускай мовы. Але нам ні ў якім разе нельга страціць родную мову”.

Шмат увагі міністр адукацыі ўдзяліў пытанням, звязаным з прафілактыкай суіцыдальных паводзін, выхаваннем дзяцей у інтэрнатных установах і ўстановах закрытага тыпу, аказаннем псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях.

Зацікаўлены дыялог з маладымі лідарамі працягнуўся на наступны дзень. Да размовы з юнакамі і дзяўчатамі далучыўся першы сакратар ЦК БРСМ Д.С.Варанюк.

Сустракаючыся з прадстаўнікамі БРСМ, міністр адзначыў, што яны актыўна і плённа ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

- З нагоды 100-годдзя камсамола Беларусі неабходна напоўніць рэспубліканскі праект “Маладзёжная сталіца” ў Пінску новым зместам, прапанаваць адметныя мерапрыемствы, даўшы прыклад іншым, - адзначыў І.В.Карпенка. – БРСМ павінен даносіць праўдзівую інфармацыю да моладзі праз жывыя зносіны, не баяцца дыскусій. З моладдзю трэба заўсёды гаварыць праўдзіва і шчыра. Галоўнае – мы жывём у незалежнай дзяржаве, якую павінны захаваць дзеля наступных пакаленняў. Папярэднікі заклалі моцны падмурак для гэтага. Неабходна ўмацоўваць набытыя дасягненні стараннай працай, развівацца далей, рухацца наперад. 

У апошні дзень былі прэзентаваны праекты, прысвечаныя 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, маладзёжны YouTube-канал і творчыя майстэрні. А завяршылася вялікая праграма экскурсіяй “Пінск – горад 9-ці стагоддзяў...” і тэматычным фотачэленджам.

Да новых сустрэч у Пінску!&

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Конференция «С наукой в будущее»

28.01.2020
25 января 2020 года в государственном учреждении образования «Средняя школа №3 г. Березы» состоялся очный этап областного конкурса работ исследовательского характера учащихся (конференция) «С наукой в будущее». В преддверии дня белорусской науки на торжественном открытии конференции с приветственным словом выступили первый заместитель начальника главного управления по образованию Брестского облисполкома Жук А.Ф., начальник отдела по образованию Березовского райисполкома Шимчук А. В.

Работа конкурса на всех этапах организовывалась по 14 секциям: «Лингвистика» (по учебному предмету «Русский язык»), «Литературоведение» (по учебному предмету «Русская литература»), «Лінгвістыка» (по учебному предмету «Беларуская мова»), «Літаратуразнаўства» (по учебному предмету «Беларуская літаратура»), «Английский язык», «Иностранные языки (немецкий, французский, испанский)»,  «История – культурное наследие и современность» (по учебным предметам «Всемирная история» и «История Беларуси»), «Человек и современное общество» (по учебному предмету «Обществоведение»), «Математика», «Физика и астрономия», «Информатика», «Химия», «География» «Биология».

На заочный этап конкурса было заявлено 307 исследований, из них 174 прошли на очный этап.

Исследовательские работы учащихся оценивало компетентное жюри, состоящее из 16 кандидатов наук, преподающих в УО «Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина», а также сотрудников ГУО «Брестский областной институт развития образования» и учителей Березовского района.

По результатам конкурса победители, награжденные дипломами I степени по секциям Лингвистика», «Литературоведение», «Лінгвістыка», «Літаратуразнаўства», «Английский язык», «Иностранные языки (немецкий, французский, испанский)»,  «История – культурное наследие и современность», «Человек и современное общество», будут представлять Брестчину на республиканском конкурсе работ исследовательского характера. Исследователи же Брестской области по математике, физике, астрономии, химии и биологии традиционно самостоятельно участвуют в республиканском конкурсе работ исследовательского характера, организованном «ЮНИ-центром –XXI» в г. Минске. Желаем им удачи!

И.В.Мисюра,

начальник организационно-методического отдела сопровождения работы с одаренными детьми 

поделиться в:
Поиск по сайту
Контакты
224020 г.Брест, ул.Янки Купалы, 20/1
+375 16 235-42-99 (тел/факс)
+375 16 225-96-53 (вахта)
mail@boiro.by